• Газеты, часопісы і г.д.
  • Легенда пра Тыля Уленшпігеля  Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Легенда пра Тыля Уленшпігеля

    Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 264с.
    Мінск 2013
    63.49 МБ
    Але Уленшпігель, не слухаючы яе, пабег да турмы. Саоткін абняла яго, і яны заплакалі разам.
    Каля турмы сабраўся народ. З’явіліся стражнікі і загадалі Уленшпігелю і Саоткін ісці дадому.
    Але перад іх домам сядзеў ландскнехт, — адзін з тых ландскнехтаў, якіх выклікалі з Бруге. Улады баяліся непарадкаў у час суда: жыхары Даме вельмі любілі Клааса.
    Ландскнехт цягнуў вінцо з дарожнай фляжкі і нешта мармытаў сабе пад нос. Спаражніўшы фляжку, ён адкінуў яе прэч, выцягнуў з ножнаў цясак і пачаў калупаць ім брук.
    Уленшпігель, Неле і Саоткін пайшлі да Катліны. Яе дом стаяў побач з домам Клааса. Катліна сустрэла іх на парозе.
    — Агонь, агонь! — мармытала яна. — Прабіце дзірку! Душа на волю просіцца.
    Раздзел21
    АБ ТЫМ, ЯК СУДЗІЛІ КЛААСА
    У горадзе Даме на плошчы стаяла старая ліпа, якая называлася судовай, бо пад ценем яе галін заўсёды разглядаліся судовыя справы. I на гэты раз сюды сабраліся суддзі, каб асудзіць няшчаснага вугальшчыка. Галоўны суддзя горада Даме сядзеўпад спецыяльным балдахінам. 3 бакоў сядзелі бургамістр, старшыні і судзейскі пісец. Моцна гудзеў гарадскі звон. Народ бег на плошчу з усіх бакоў. Стражнікі прывялі звязанага Клааса. Устаў пісец і заявіў, што суд пачнецца з допыту сведак.
    Сведкі — цырульнік Ганс і Ян ван-Раозебеке — пад прысягай заявілі, што Клаас — чалавек дабрадзейны, што жыве ён па законах каталіцкай царквы, лютэравых кніг у сябе не трымае, у царкву ходзіць, і нічога дрэннага за ім ніколі не заўважалі.
    Тут суддзя спытаў Яна ван-Раозебеке, ці бьгу ён у шынку, калі Клаас распрадаваў сваю індульгенцыю і здзекваўся з каталіцкай царквы.
    Ян ван-Раозебеке адказаў, што Клаас, сапраўды, прадаваў сваю індульгенцыю, але гэта ён рабіў без усякіх здзекаў і кпінаў з царквы. Адзін кавалачак індульгенцыі купіў ён, Ян ван-Раозебеке, а другі хацеў купіць Грынстувер, старшыня рыбнікаў, які таксама прысутнічаў пры гэтым.
    Потым устаў суддзя і абвясціў, у чым абвінавачваецца падсудны.
    — У дзень свята святой крыві ўсе грамадзяне Даме накіраваліся ў Бруге, — сказаў суддзя, абвінаваўца Клааса, чалавек беражлівы, не жадаючы траціць грошай на святочную пагулянку, застаўся дома. Ён стаяў каля парога, цешачыся вячэрнім халадком. Раптам ён убачыў незнаёмага чалавека, які ішоў па вуліцы Чаплі. Насустрач яму выйшаў Клаас і павёўяго за сабой. Незнаёмы быўу чорным адзенні. Яны ўвайшл і ў дом, але дзверы зачынілі за сабой няшчыль-
    на. Даносчык вырашыў даведацца, аб чым гаворыць Клаас з незнаёмым. Ён непрыкметна падкраўся да дзвярэй і падслухаў іх гутарку. Яны гаварылі пра брата Клааса Іоса, які быўузяты ў палон у час бітвы з пратэстантамі і скончыў жыццё сваё на коле. Незнаёмы пераконваў Клааса кінуць улонне маці нашай, святой каталіцкай царквы, і вымаўляў пры гэтым абразлівыя словы. «О, каты лютыя! — адказваў Клаас. — Бедны мой брат!» Такім чынам, абвінавачваемы назваў кйтамі святога айца нашага Папу і яго каралеўскую вялікасць, бо яны караюць усялякую ерась. Потым даносчык чуў, як Клаас усклікнуў: «Бедны Іос, цяпер ты ў царстве божым. Але як люта гэтыя каты абышліся з табой!» Так ён абвінаваціў у багахульстве самога Госпада Бога, бо толькі адны багахульнікі могуць лічыць ерэтыка вартым вечнага шчасця. Тут незнаёмы ўсклікнуў з гневам: «Загінеш ты, Вавілон, рымская блудніца, і д’яблы зробяць цябе жыллём сваім!» «Ах, судар, — сказаў Клаас, — гнеўныя вашы вусны; але скажыце, ці хутка прыйдзе такі час, калі людзі будуць спакойна жыць на зямлі?» «Пакуль пануе антыхрыст — не будзе гэтага, — адказваў незнаёмы. — Антыхрыст — гэта Папа — вораг ісціны». «Ах, — сказаў Клаас, — вы гаворыце без павагі пра нашага святога айца. Ён, вядома, не ведае, як тут прыгнятаюць бедных рэфарматаў». «Ён усё ведае, — сказаў незнаёмы, — ён і ёсць галоўны віноўнік нашых пакут. Імператар дзейнічае па яго ўказанні і атрымлівае сабе ў спадчыну маёмасць пакараных». «Так усе гавораць, — адказваў Клаас, — мабыць, гэта і сапраўды так». Такім чынам, Клаас прызнаў, што імператар праследуе ерэтыкоў з-за грошай. Незнаёмы збіраўся яшчэ гаварыць, але Клаас сказаў: «Ці не лепей, судар, скончыць гэтую гаворку. Бо калі яе хто-небудзь пачуе, мне дрэнна будзе». Тут Клаас схадзіў у склеп і прынёс кубак піва. «Замкнуў дзверы на засаўку», — сказаў ён. Болей даносчык не пачуў нічога. Яму прыйшлося хутка выбегчы з дому. Уначы дзверы зноў адчыніліся. Незнаёмы выйшаў быў з дому, але хутка вярнуўся і, пастукаўшы, сказаў Клаасу: «Холадна, я хачу застацца ў цябе на ноч. Ніхто не бачыў, як я ўвайшоў да
    цябе. На вуліцы пуста». Клаас запаліў ліхтар і павёў госця на падстрэшша, адкуль акно выходзіць на поле.
    — Хто гэта данёс на мяне? — выгукнуў Клаас. — Гэта, бясспрэчна, ты, гадрыбнік! Я бачыў, як у нядзелю ты тырчэў на парозе і рабіў выгляд, што глядзіш на ластавак.
    Рыбнік злосна ўсміхнуўся, пачуўшы, што Клаас выдаў сябе.
    — Няшчасны, дорага ён паплаціцца за гэтыя словы,— загаманілі ў народзе.
    — У гэтую ноч, — казаў далей суддзя, — Клаас і незнаёмы доўга гутарылі адзін з адным. Тое ж было і ў наступныя шэсць начэй. Незнаёмы то трос кулакамі, пагражаючы камусьці, то ўздымаў рукі к небу, як гэта робяць некаторыя ерэтыкі, і Клаас, здавалася, згаджаўся з яго словамі. Вядома, яны здзекваліся са святой месы, споведзі, індульгенцыі, а таксама лаялі яго каралеўскую вялікасць.
    — Ніхто не чуў гэтага! — закрычаў Клаас. — Хіба можна абвінавачваць чалавека без доказаў?
    — Затое чулі што-небудзь іншае, — адказваў суддзя. — Калі незнаёмы выйшаў ад цябе на сёмы дзень, ты праводзіў яго да самага поля. Тут ён спытаў цябе, што ты зрабіў са сваімі ідаламі. — Пры гэтых словах суддзя перахрысціўся. — Пад словам «ідалы» незнаёмы разумеў вобразы Богамацеры,—святога Мікалая і святога Мартына. Ты сказаў, што разбіў іх і кінуў у студню. Сапраўды, мінулай ноччу мы знайшлі ў студні іх абломкі. Цяпер яны ляжаць у турэмнай кладоўцы.
    Клаас, прыгнечаны гэтымі словамі, сядзеў, схіліўшы галаву.
    — Ці не жадаеш ты што-небудзь сказаць на гэта? — запытаў яго суддзя.
    Клаас памахаў галавой.
    — Ці прызнаеш ты святога айца нашага Папу намеснікам божым? — казаў далей суддзя.
    — He, — адказваў Клаас.
    — Ці прызнаеш служэнне святым абразам?
    — Гэта ўсё роўна што ідалапаклонства, — сказаў Клаас. Ён спакойна адказваў на пытанні суддзі, але ў глыбіні душы быў засмучаны і напалоханы.
    Прабіла восем гадзін. Вечарэла. Суддзі адклалі прысуд на заўтра і пайшлі.
    На наступны дзень суддзі зноў сабраліся і спыталі Клааса, ці адракаецца ён ад сваіх памылак.
    — Усё жыццё я сумленна працаваў і зарабляў зусім мала, — адказваў Клаас. — Я быў добры да бедных і заўсёды дапамагаў чалавеку ў яго бядзе. Я пакінуў рымскую царкву, падпарадкуючыся голасу майго сумлення. Аб адным прашу вас: не паліце мяне на кастры. Лепш вышліце мяне з Фландрыі на ўсё жыццё. I гэта будзе для мяне занадта вялікім няшчасцем.
    — Злітуйцеся над ім, паны суддзі! — закрычаў народ. — Памілуйце яго!
    Адзін толькі Іос Грыпстувер маўчаў і не прасіў аб памілаванні. Сувдзя загадаў усім замаўчаць і абвясціў, што закон забараняе заступацца за ерэтыкоў. У выпадку, калі Клаас адрачэцца ад сваіх памылак, ён будзе павешаны; калі ж будзе ўпартым — яго спаляць на кастры.
    — Агонь ці вяроўка — усё роўна смерць, — казаў народ. Жанчыны плакалі. Мужчыны глуха наракалі.
    Клаас сказаў:
    — Я ні ад чаго не адракаюся. Рабіце з маім целам усё, што вам зажадаецца.
    Тут падняўся Тытэльман, інквізітар з горада Рэнэ, і выгукнуў:
    — Як гэта можна дапусціць, каб гэты нікчэмны ерэтык задзіраў галаву перад суддзямі! Занадта мала — спаліць яго цела. Трэба душу яго выратаваць і лютымі катаваннямі прымусіць яе адрачыся ад памылковых поглядаў. Занадта небяспечна паказваць народу такіх упартых ерэтыкоў.
    Яшчэ мацней зарыдалі жанчыны, а мужчыны закрычалі:
    — Няма патрэбы яго катаваць: ён і так прызнаўся ва ўсім.
    Суд адхіліў катаванні і яшчэ раз спытаў Клааса, ці згодзен ён адрачыся ад сваіх поглядаў.
    — He, — адказаў Клаас.
    Тады яго абвінавацілі ў богаганьбаванні, ерасі і ўкрыванні ерэтыкоў. За ўсе гэтыя віны суд прыгаварыў Клааса да спалення на кастры — паслязаўтра, на плошчы, прама перад гарадской ратушай.
    Суд прысудзіў даносчыку Іосу Грыпстуверу, імя якога, дарэчы, не ўпаміналася, пяцьдзясят фларынаў з першай сотні спадчыны і дзясятую частку ўсяго астатняга.
    Пачуўшы прысуд, Клаас павярнуўся да рыбніка.
    — Памяні маё слова, злодзей, — сказаў ён, — ты памрэш нялёгкай смерцю. За што зрабіў ты ўдавой маю жонку і сіратой майго беднага сына?
    Суддзі дазвалялі Клаасу гаварыць, бо ўсе яны, апрача Тытэлымана, пагарджалі рыбнікам за яго данос.
    Рыбнік пазелянеў ад сораму і гневу.
    I Клааса зноў адвялі ў турму.
    Раздзел 22
    ПАКАРАННЕ КЛААСА
    У доміку Катліны звар’яцеўшы ад гора плакала бедная Саоткін.
    — Муж мой, бедны мой муж! — паўтарала яна.
    Уленшпігель і Неле даглядалі яе. Абняўшы іх, яна плакала яшчэ мацней. Нарэшце змучаная горам Саоткін заснула. Тады Неле сказала Уленшпігелю:
    — Пойдзем, паспрабуем выратаваць чырвонцы. I яны выйшлі.
    Домік Клааса быў побач з домікам Катліны. Перад ім быў маленькі садок, так што сам дом адступаў назад і хаваўся ў зеляніне дрэў. Перад домам Катліны былі зроблены градкі, засаджаныя бобам, і вакол градак зелянела жывая агароджа. Калі Уленшпігель і Неле былі яшчэ
    дзецьмі, яны зрабілі дзірку, каб хадзіць адзін да аднаго, не выходзячы на вуліцу.
    Уленшпігель прасунуў галаву ў дзірку і зазірнуў на двор Клааса. Пасярод двара проста на зямлі сядзеў салдат і са злосцю пляваў у паветра. Каля яго валялася плеценая фляжка.
    — Насёрбаўся, — сказаў Уленшпігель. — Чуеш, як плюецца?
    Напляваўшыся ў ахвоту, салдат пацягнуўся да фляжкі. Ён прысмактаўся да горлачка і выліў сабе ў глотку ўсё, што там было. Потым ён пастукаў па днечку і ўпэўніўся, што фляжка пустая. Салдат вылаяўся, кінуў фляжку і заснуў, мармычучы сабе пад нос нейкую малітву.
    Уленшпігель ведаў, што гэты сон нямоцны і што салдата трэба падпаіць мацней. Ён пралез праз агароджу, узяў фляжку і перадаў яе Неле. Неле напоўніла яе гарэлкай.
    Салдат па-ранейшаму хроп. Уленшпігель паклаў яму на калені поўную фляжку. Пасля гэтага ён зноў вярнуўся ў агарод Катліны і прытоіўся там разам з Неле.
    Фляжка, напоўненая халоднай гарэлкай, прабудзіла салдата. Ён працягнуў руку, намацаў яе і ўстрасянуў раздругі! Фляжка была поўная. Салдат здзівіўся і пакаштаваў гарэлку. Потым ён выпіў да паловы і паклаў фляжку на зямлю. Зноў узяў яе і пачаў цягнуць гарэлку маленькімі глыткамі.