Лібрэта опер Станіслава Манюшкі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 376с.
Мінск 2020
He адна я ў цэлым свеце Разважаю гэткім чынам: He адзін муж варт кахання, Як разумным ёсць мужчынам. Ды калі як зжухлы квеце — Годны толькі наракання. Бо, шаноўныя мужчыны, He сам розум жонка цэніць.
I мудрэц мне хай паверыць: Кнігай не ўзбудзіць кахання, Муж нялюбы для жанчыны Варты толькі шкадавання.
Сцэна IV
Тыя самыя і Р а з э л я.
Л е р о. Ну пачакай, старая чараўніца! Заўжды ты дакараеш мяне сівізной, а ўжо і сама да шпака падобная. Пачакай!
Салдат (які стаіць на варце). Хто ідзе? Сяржант! Сюды набліжаецца дзяўчына і не адгукаецца. Ці трэба мне ў яе страляць?
Леро. Дзяўчына? He веру сваім вачам! Няхай падыдзе. (Заглядвае.) Б’юся аб заклад, найпрыгажэйшае стварэнне! Ідзе сюды ў задуменні. Заціхніце! Паслухаем яе.
№ 9. Раманс Разэлі
Уваходзіць Разэля, не заўважаючы салдат, пагружаная ў роздумы, Р а з э л я
Каханне дорыць нам неба, To пачуццё кожны знае.
Калі любіць людзям трэба, Бог маладосць пасылае.
Дзе ж я знайду Карманьёла?
Ах, што яму лёс гатуе?
Яго ратуйце, анёлы, Хай Неба плач мой пачуе. 3-за бацькі строгіх загадаў Знікнуў, бы цень, мой каханы. Прэч смуткі, жалі, разлады, Заззяе нам дзень жаданы.
Усе салдаты (акружаючы Разэлю). Брава, брава! Любая, хадзі да нас!
Р а з э л я (уцякаючы). Мой Божа! Спадарства, перастаньце.
Л е р о (адштурхоўваючы салдат). Уласна так! Салдат павінен шанаваць прыгожы пол. Гэта закладзена ў яго натуры. I першы, які наблізіцца павінны аддаць гонар яе чароўнасці! (Падыходзіць да Разэлі, трымаючы руку каля капелюша.)
Катарына (бярэ яго за вуха і адпіхвае на другі бок сцэны). Рукі прэч, каханы! Ахова маладосці належыць мне. Ну, хадзі сюды, маё дзіця! He бойся, маці Катарына бярэ цябе пад сваё крыло.
Р а з э л я. Спадарыня да мяне такая добрая!
Л е р о. Паслухай, любая. Ты павінна ведаць, што ў тваім узросце неразважна адной бегаць паміж гор.
Р а з э л я. Вядома! Але, спадар салдат, не мая ў гэтым віна. Я сыходзіла адсюль з маім бацькам — нас гналі французы. Пасля я ўцякла, і, не ведаючы куды падзецца, вярнулася ў гэтую вёску, з надзеяй каго-небудзь тут заспець.
Катарына. Напэўна, твайго каханага?
Л е р о. О! Яна занадта прыгожая, каб яго не мець.
К а т а р ы н а. Тут меркавання кавалераў не пытаюць, (убок) стары какет!
Л е р о (да Катарыны). Падаю ў ногі. (Да Разэлі.) А як клічуць твайго каханага?
Р а з э л я. Карманьёл.
Леро. Прысягаю адзінай і непадзельнай Рэспублікай, што ніколі падобнага імя я не чуў.
Р а з э л я. Ён у гэтай вёсцы застаўся з-за сваёй любові да французаў, да якіх меўся завербавацца.
Л е р о. Чакай, але пачакай... Цёмны бландзін, статны, крыху разявака?
Р а з э л я. Ён самы. Дык вы яго недзе бачылі?
Л е р о (убок). Гэта наш шпіён. (Уголас.) Так, мы яго сустрэлі. (Убок.) Беднае дзяўчо, не трэба ёй нічога казаць.
Р а з э л я. Ну і дзе ж ён?
Л е р о (збянтэжаны). Ну і дзе ж ён? Але ж, быць можа, ён ужо далёка.
Р а з э л я. Ах! Адвядзіце мяне да яго, калі ласка!
К а т а р ы н а. Ну ўсё ж такі скажы ёй, дзе ён знаходзіцца.
Л е р о. Ты зараз памаўчы і адвядзі яе адсюль. Яе выгляд мяне засмучае.
К а т а р ы н а. Аднак жа...
Леро. Досыць, Катарына! Слухай свайго мужа, альбо зараз забарабаню табе на трывогу.
К а т а р ы н а. Грубіян! (Да Разэлі.) Ну, хадзі ж са мной. Катарына з Разэляй вьіходзяць.
Сцэна V
Л ер о, с а л д аты, П а л коў н і к і афіцэры, якія ўваходзяць у ваенную раду.
Л е р о. Беднае дзяўчо!.. Прыйшла, каб убачыць, як яе каханы будзе расстраляны. (Ацірае слязу.) Але вось і ваенная рада — смірна! Салдаты становяцца ў шарэнгу. Палкоўнік Блемон і афіцэры ўваходзяць і становяцца вакол стала, прынесенага двума салдатамі.
Палкоўнік. Шаноўнае спадарства! Ці вам вядомыя абставіны, з прычыны якіх была склікана ваенная рада?
Афіцэр. Так!
Палкоўнік. У крытычным становішчы, у якім знаходзіцца наш атрад, варта прыстрашыць шпіёнаў, якія нам шкодзяць, хуткім
і пагрозлівым прыкладам. (Да Леро.) Загадай прывесці сюды абвінавачанага.
Леро выходзіць. Ваенная рада становіцца вакол стала. Гучыць музыка.
Сцэна VI
Тыя самыя і Л е р о.
Карманьёл пад канвоем чатырох салдат уваходзіць, прытанцоўваючы.
Карманьёл (крычыць). Няхай жывуць французы! Землякі майго мужнага дзеда!..
А ф і ц э р. Маўчаць перад радай!
Карманьёл. О так! Так павінна быць. Спадар мае рацыю.
Л е р о (да сябе). Ай, шатане! Што за вясёлая міна.
Карманьёл (убок). Мне здаецца, што іх жартаманія ўвесь час узмацняецца — гаворка ідзе аб маім уступленні ў войска, a значыць — пра маё генеральства.
Палкоўнік. Няхай абвінавачаны сядзе! (Падаеяму барабан.)
Карманьёл. Падаюўногі завашу ветлівасць. Алея хвалююся за крэсла — бо ад нараджэння крыху цяжкаваты.
Палкоўнік. Сядай.
Карманьёл. Калі спадар так жадае... (Сядае і барабан лопаецца.) А хіба я не казаў! (Убок.) Вось шэльмы, напэўна наўмысна надрэзалі барабан.
Палкоўнік. Альбо гэты чалавек не разумее свайго становішча, альбо яго мужнасць вартая лепшага лёсу. Распачынаем раду.
Карманьёл. Яне вытрымаю, зараз лопну са смеху.
Л е р о. Маўчаць, злачынец!
К а р м а н ь ё л. Oro! I жук і жаба! Паслухай, што ты там выступаеш са сваім злачынцам! Ты ж не належыш да рады.
Аф і цэ р. Маўчаць!
Карманьёл. Гэта ўжо іншая справа, Ваша Мосць. Вельмі добра! Але ён... ён няхай маўчыць.
П а л к о ў н і к. Згодна з маім абавязкам утрымання вайсковай дысцыпліны і назірання за паводзінамі даверанага мне атраду, a таксама ўладай, нададзенай мне вярхоўным галоўнакамандуючым, я, палкоўнік Блемон, камандуючы 35-й пяхотнай паўбрыгадай Італьянскай арміі, склікаў ваенную раду для асуджэння гэтага селяніна, абвінавачанага ў шпіянажы і здрадзе.
Карманьёл (убок). Калі б хоць адзін засмяяўся. (Уголас.) Рабіце сваё.
Л е р о. Я захапляюся яго вытрымкай і мужнасцю.
П а л к о ў н і к. Падсудны! Тваё імя і прозвішча?
К а р м а н ьёл. Бернард Бонавентура Карманьёл.
Палкоўнік. Твой узрост?
Карманьёл. Дваццаць пяць гадоў.
Палкоўнік. Твая прафесія?
Карманьёл. Я з’яўляюся экс-кавалём Яго Сардзінскай Мосьці, а сёння— салдатам Французскай Рэспублікі! А што я быў выдатным кавалём, маю сведку, сяржанта: ён ведае, як добра я магу забіць цвік.
Палкоўнік. Дык ты прызнаеш, што забіў цвікі ў гэтае дрэва?
К а р м а н ь ёл. Вядома, прызнаю.
Палкоўнік. 3 якой мэтай?
Карманьёл. Для заробку — да трохсот кувалдаў. Хто ж бы іх не забіваў за такія грошы?
П а л к о ў н і к. Няшчасны! I ты нічога не маеш у сваю абарону?
Карманьёл (устаючы). У сваю абарону? (Убок.) Я мушу ім яшчэ дасаліць. (Уголас.) Вось, што я вам скажу. Прырода, выдаючы мяне на свет, нарадзіла ўва мне шпіёна — і я нарадзіўся шпіёнам. У дзяцінстве, падчас вучобы, я сачыў за сваімі калегамі і даносіў пра ўсё настаўніку. Пасля, з узростам фізічных сіл, ува мне развілася схільнасць шкодзіць усяму жывому. Я быў тыранам, так, быў тыранам. Я пераследаваў жукоў, мух і таму падобныя стварэнні. Гэтыя зняволеныя маленькія жывыя істоты толькі на маё імя, на суровае «Карманьёл» дрыжэлі і ўцякалі з крыкам — ах, спадар! Сёння я прагну крыві, чалавечай крыві, і дзеля гэтага зрабіўся шпіёнам, каб забіваць тысячамі. Так, я прызнаю, я — злачынца, страшны злачынца... Равальяк ніхто ў параўнанні са мной. Слухайце, французы і дрыжыце. За маё жыццё я забіў жахлівую колькасць цвікоў, і ўбіў бы іх болей, калі б мне не перашкаджалі. Вось мая абарона. (Усе здзіўленыя, Карманьёл да сябе.) Цікава, як яны зараз выкруцяцца, як зараз патрапяць апраўдацца. (Садзіцца.)
Палкоўнік. Ці можаш ты назваць асоб, з якімі кантактаваў?
Карманьёл. Ніў якія кантакты я не ўступаў, паколькі адклаў гэта да часу, калі стану генералам. (Да сябе.) Бедныя людзі! Але добра ім так... He жартуйце. Ого!.. Бывае шарлатан над шарлатанам.
Палкоўнік. Чуеце, шаноўнае спадарства! Нам нічога не застаецца, як толькі выдаць прысуд.
Ваенная рада прыступае да галасавання. Кожны піша сваё меркаванне. Агульнае маўчанне. Адпаведная музыка.
Леро (да Карманьёла). Слухай! У цябе мужнае сэрца. I ты маеш ува мне свайго сябра.
К а р м а н ь ё л Няўжо? О! Я вельмі рад. (Убок.) Усё ідзе добра. Аднак Мікелі добра зрабіў, што мяне папярэдзіў: іх міны прынамсі зусім не жартаўлівыя. I ў кожнай іншай сітуацыі можа б і ў мяне, як у таго беднага Тоньё, затросся б які-небудзь член...
Афіцэр. Барабаншчык! Падай знак цішыні...
Палкоўнік (устаючы пасярэдзіне). Пасля выслуханых прызнанняў і абароны абвінавачанага, ваенная рада безапеляцыйным судом прыгаворвае Бернарда Бонавентуру Карманьёла, перакананага ў шпіянажы і здрадзе супраць французскай арміі, да неадкладнага расстрэлу на пляцы вёскі Сан-Джуліяна. Вырак абвешчаны ў гэтай жа вёсцы і гэтак далей, і гэтак далей.
Карманьёл. I гэтак далей, і гэтак далей — сенсацыя!
Л е р о (прыняўшы загад). Асуджаны! Табе застаецца чвэрць гадзіны, каб падрыхтавацца да смерці.
К а р м а н ь ё л. Чвэрць гадзіны? За што так шмат? (Гледзячы ў вочы Леро.) Глядзі, мы не смяемся, а хто вуснамі паварушыць... (Удараючы яго па плячы.) Ну, смейся, смейся нарэшце. (Убок.) 0, што за прайдохі ў законе! (Стаіць напружаны.)
Л е р о (убок). Што за мужнасць! Якая веліч душы!
Палкоўнік. Сяржант! Пільнуй асуджанага, каб ён ні з кім не размаўляў.
Л е р о (паціху). Палкоўнік! Тут знаходзіцца дзяўчына, якая называе сябе яго нявестай і жадае яго яшчэ раз убачыць.
П а л к о ў н і к. Значыць дазволь — але толькі ёй адной. I пастарайся ўсё гэта хутчэй скончыць, бо ў любы момант на нас могуць напасці. (3 жаласцю глядзіць на Карманьёла, які стаіць напяты.) Бедны чалавек. (Паціскае плячыма.) Бедны чалавек!
Палкоўнік адыходзіць у адзін бок разам з афіцэрамі. Салдаты адыходзяць туды, дзе знаходзіцца Разэля.
Карманьёл. I навошта ён паціскаў плячыма? Гэта ж з жартамі і з усёй гэтай камедыяй не мае сувязі — гэты спадар такі недалікатны...
Л е р о. Стой тут; я пайду яе прывесці.
Карманьёл. Каго?
Л е р о. Але ж яе.
Карманьёл. Але ж каго — яе?
Л е р о. Дзяўчыну — нарачоную...
Карманьёл. Нарачоную!.. Ага, ты ведаеш, што ў мяне ёсць нарачоная? Пухленькая... хм... Як я б яе пацалаваў...
Л е р о. Яна там. (Уваходзіць у дом направа.)
Сцэна VII
Карманьёл адзін.
Карманьёл. Няўжо Разэля тут? Якое шчасце! Але ж... але з французамі, і ўжо доўгі час яна знаходзілася там. О, французы любяць жартаваць! Хм, да д’ябла! Гэта крыху псуе мне настрой.