Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 376с.
Мінск 2020
51.93 МБ
Б а с ы
Каб мяне пярун угрукаў!
Латарэя — злая штука, Дурнем буду, калі зноўку Я згуляю на гатоўку.
Страх бярэ за здраду лёсу — Толькі страты, толькі слёзы, А прыкрыйце латарэі, Дык не будзе і надзеі.
Калі ўсе ўдзельнікі латарэі злучыліся ў адзін хор, Пюркевіч падае свой білет.
Іцак Амстэрдам. Ха! выйграў залатых пяць тысяч!
X о р (са здзіўленнем). Выйграў залатых пяць тысяч!
П ю р к е в і ч. Ах! Надзеі спраўдзіліся! О, які я шчаслівы!
Іцак Амстэрдам (аддае бумажнік Незнаёмага). Можаш, пане, зараз забіраць грошы...
П ю р к е в і ч. Бягу шукаць маю Ганку! О, радасць! О, шчасце! (Выбягае.)
Бібулкевіч падае свае білеты.
Іцак Амстэрдам. Вялікі выйгрыш! Дзевяць разоў па сто тысяч!!!
Хвіліна маўчання.
X о р (з абурэннем)
Што за лёс несправядлівы, Ад яго дасталі ў косці, Ўзяў мільёны дурань хцівы. Ах! Я лопну з лютай злосці!
Падчас спявання хору Бібулкевіч шырокімі крокамі ходзіць па авансцэне з жывой радасцю, з глыбіні ўваходзіць Шляхціцкі.
Сцэна XI
Бібулкевіч, Шляхціцкі, хор.
Бібулкевіч. А... Дык я цяпер мільёншчык!
Шляхціцкі. Што я чую? Якое шчасце! Прымі віншаванне, каханы зяцю!
Бібулкевіч. Зяцю! Зяцю! Даруй, пане (3 націскам.) Шляхціцкі, сёння раней ты яўна паказаў, што не зычыш мець мяне за зяця, калі дазволіў іншаму абдымаць сваю дачку.
Шляхціцкі. Як гэта, пане Бібулкевіч?
Бібулкевіч. I гэта пры тым, што я кахаю панаву дачку, але, хэ... Мы (Знаціскам.) панове... He заўсёды голас сэрца слухаць можам...
Ш л я х ц і ц к і. He разумею... Дык васпан?..
Бібулкевіч. Ха! Магчыма, мне сваёй маёмасцю выпадзе падтрымаць нейкае падупалае графства, яно ж бо тытулам сваім падрамантуе маё Бібулкевічоства...
Уваходзяць Пюркевіч і Ганна.
Сцэна XII
Бібулкевіч, Шляхціцкі, Пюркевіч і Ганна.
Шляхціцкі. Ну, гэта ўжо занадта!... Пане Яне! Дык ці хочаш ты рукі маёй дачкі?
П юркевіч, Ах, пане!
Га н н а. Тата! I ён выйграў у латарэі пяць тысяч злотых.
Ш л я х ц і ц к і. Што, праўда? Тым лепей, дык хадземце ж за мною, дзеці... (Да Бібулкевіча з націскам.) Дабраслаўляю пана... (Выходзяць.)
Бібулкевіч. Ха! ха! ха! Пацяшае мяне гэты шляхцюга... А вы, панове, як што я сёння адораны зычлівай фартунай, зараз вас пакіну, зрабіце добрую ласку ўпачцівіць сваёй прысутнасцю развітальны абед у гэтым гатэлі.
Усе, акрамя Бібулкевіча, нізка кланяюцца і выходзяць.
Сцэна XIII
Б і бул ке в і ч,
Бібулкевіч. Го-ля-ля! (Пляскае ў далоні.) гарсоны, лёкаі, маркёр, слугі! (3 заезнага дома збягаюцца слугі.) Зараз жа прыгатуйце мне «панскі» абед на дваццаць персонаў. I каб віны найлепшыя, і не забыць пра піраміду на стол з маёй лічбай, вялікай! I ўсё мне жыва. Мы, «панове», не любім доўга чакаць! (Служба выходзіць подбегам.) Так, мне трэба пачынаць іншы лад жыцця... Цяпер у мяне ўсё будзе гучна і вясёла! Ах, грошы! Грошы! Вы — душа свету, яго права, яго божышча!
№ 8. Прыпевачка-спяванка Бібулкевіча Бібулкевіч
Хай ты сабе і цнатлівы,
Хай ты не збочыў з дарогі, Ды не заўсёды шчаслівы, Бо ты без грошай — убогі. Цнотай гардзяць, як ты бедны Будзеш ценем непрыкметным.
Прыпеў: Ах, грошы, любыя грошы, 3 грашыма кожны харошы! Ты з імі жывеш ў ахвоту, Маеш жыцця асалоду. Так, так, так.
Бібулкевіч — Уладзімір Громаў
Ён у навуцы свяціла, Кніжкі чытае і піша, Толькі ў кішэні праела Дзірку касцельная мыша. Будзе розум той дзяшовы! Дробязь — талент безграшовы.
Прыпеў: Ах, грошы, любыя грошы...
Бог адарыў яе тварам, Усіх прыгажосць захапляе. Марыць пра гучную славу, А вось пасагу не мае.
Як няма таго заплечча, Дык памрэ яна ў галечы!
Прыпеў: Ах, грошы, любыя грошы...
А будзь хоць князем твой прадзед, Хоць будзе род старадаўні, Сам калі голы, ў закладзе, Хто ж бо табе што падаў бы.
Ад бяды герб не ўратуе, Тытул грошай патрабуе.
Прыпеў: Ах, грошы, любыя грошы...
Век так было і так будзе, Ці глупы ты, ці разумны,
Ці ты ў маралі, ці ў блудзе — Без грошай жыць будзе сумна. Ты гаротнік, ты ў галечы, Грошы — дробязь! Ну, дык енчы!.. Прыпеў: Ах, грошы, любыя грошы...
Бібулкевіч — Уладзімір Громаў, Іцак Амстэрдам — Віктар Скорабагатаў
Сцэна XIV
Б і бу л к е в і ч, I ц а к Амстэрдам.
Іцак Амстэрдам (спалохана выбягае з канторы). Сапраўды, адзін добра мне заплаціў, але баюся, каб другі не заплаціў за мой жарцік... Але ж... Адважымся... (Уголас.) Найласкавейшы пане!
Б і б у л к е в і ч. He палохайся... Падыдзі бліжэй... Кажы, чаго ты хочаш?
1	цак Амстэрдам. Атрымалася невялікая памылачка...
Бібулкевіч. Якая, дзе?
Іцак Амстэрдам. Пан не выйграў дзевяць разоў па сто тысяч...
Бібулкевіч (выбухае). Што, што, што!
Іцак Амстэрдам. Восьтабліца...
Аддаўшы табліцу, паспешліва ўцякае.
Сцэна XV Бібулкевіч.
Бібулкевіч. Неба! Што бачу?.. (Неспакойна праглядае табліцу.) Нічога не выйграў!.. Амстэрдаме! Лайдак! Разбойнік! Заб’ю!.. Я загінуў! Усё прапала... Галава трашчыць... Паміраю!
Сцэна XVI
Бібулкевіч, хор удзельнікаў латарэі, Шляхціцкі, Пюркевіч, Ганна, вясельнікі.
Запрошаныя на абед госці прыходзяць апранутыя ў фракі.
Р э Й г р а с (да Бібулкевіча). Шануючы зроблены нам яснавяльможным панам гонар — мы сышліся да стала...
Бібулкевіч (злосна). Ідзіце да д’ябла!
Агульнае здзіўленне.
Р э й г р а с. Што гэта значыць? Што гэта такое?
М а р к ё р (выбягае з заезнага дома, звяртаецца да Бібулкевіча). Ясны пане? Абед гатовы, піраміда ўжо на стале!
Бібулкевіч. Абед з’еш сам і піраміду сваю патрушчы!
М а р к ё р. Добра, але хто за гэта заплаціць?
Чуцен галас за сцэнай.
У с е. Ён ад радасці глуздамі з’ехаў...
Бібулкевіч. Што там за крык?
Р э й r р а с. Вяртаюцца з заручын Пюркевіч з дачкою Шляхціцкага.
Бібулкевіч. О’Я няшчасны! I яе страціў...
Уваходзяць хор, Шляхціцкі, Пюркевіч, Ганна, за імі вясельнікі з букетамі кветак.
№ 9. Вясельны хор
Хо р
He гонячыся за фартунай,
Ў згодзе, памяркоўна,
Жывіце доўга-доўга парай,
У любові, шчасця поўнай!
Ў згодзе, шчасліва,
Радасна, плённа, Доўга жывіце парай, У любові, шчасця поўнай!
Шляхціцк і. Што тут адбылося?
Р э й і р а с. Пан Бібулкевіч ад радасці глуздамі з’ехаў...
Бібулкевіч (запапьчыва). Жудасць! Нічога не выйграў, пракляты Амстэрдам! Памыліўся натры лічбы... Няшчасны я...
У с е. Ха, ха, ха.
Агульны смех.
Пюркевіч — Сяргей Доўгушаў, Ганна — Яўгенія Каральчук
№ 10. Фінал
Н е з н а ё м ы (якіўвесь час сядзеўу акенцы касы) Ах! Як жа добра дзеяць ва ўкрыцці, Пра добры чын будзіць успаміны, Смутак лагодзіць блізкіх у жыцці, Сэрцы пацехай гоіць бязвінным.
Аскар Корвін-Мілеўскі
КАРМАНЬЁЛ, а л ь б о Французы любяць жартаваць
Камедыя-опера ў двух актах
Тытульная старонка рукапісу лібрэта камедыі-оперы «Карманьёл, альбо Французы любяць жартаваць»

Дзеючыя асобы
палкоўнік Блемон — камандуючы французскай арміяй Карманьёл — селянін з П’емонта, па прафесіі каваль
М і к е л і — карчмар
Р а з э л я — яго дачка
Л е р о — французскі сяржант
Незнаёмы
Аўстрыйскі афіцэр
Французскі маёр
Французскі афіцэр
Французскі к a п р а л
Французскі салдат Катарына — маркітантка С е л я н і н
Французскія салдаты С я л я н е
Дзея адбываецца ў Сан-Джуліяна, маленькай вёсачцы ў П’емонце каля Алесандрыі, у восьмым годзе Французскай Рэспублікі.
АКТ ПЕРШЫ
Сцэна ўяўляе вясковы пляц: з правага боку — карчма, з левага — крама з надпісам «Каваль Карманьёл». Пасярэдзіне сцэны стаіць вялікае дрэва, у глыбіні роў і развадны мост. Дзея адбываецца на фоне горнага пейзажу.
Сцэна I
Мікелі і с я л я н е.
Пры падняцці заслоны сяляне і сялянкі, абцяжараныя цюкамі, стаяць нерэгулярнымі групамі. Жанчыны з дзецьмі на руках. Удалечыні чуюцца гарматныя стрэлы.
№ 1. Інтрадукцыя і хор сялян Хо р
Уцякайма ўсе у горы — Ўжо французы недалёка. He дагоніць нас злы вораг, Ў горы зойдзем мы высока.
М і к е л і. Рушайма! Бывай, мая бедная карчма! Бывай, бедная ваколіца — праз некалькі хвілін найпрыгажэйшае сяло П’емонту апынецца ў руках французаў! Няхай будзе праклятая гэтая вайна!
А вы, сябры, як паступілі? Я ж увесь свой набытак загадзя перадаў пад ахову аўстрыйцаў.
С е л я н і н. He бойся, ойча Мікелі, мы ўсё нясем з сабой і пастараемся нашым гасцям нічога не пакінуць.
Мікелі. Які жаль! Так цяжка пакідаць месца свайго нараджэння, прадбачачы, які лёс яго чакае. Французы ўчыняць тут сваю помсту, бо знойдуцца сярод іх тыя, што не забылі кепскі прыём, які ў мінулую вайну знайшлі замест абяцаных запасаў у Сан-Джуліяна.
С е л я н і н. Так, нам лепей уцякаць! Толькі адважна. Але дзе Карманьёл?
М і к е л і. Ручаюся, што на вяршыні якой-небудзь гары ён ужо чакае ворага. Гэты чалавек надзвычай любіць французаў.
С е л я н і н. Французаў? Што за галава!
М і кел і. А мая дачка можа быць разам з ім. (Кліча.) Разэля! Разэля!
Сцэна II
Тыя самыя і Р а з э л я.
Р а з э л я. Я тут, я тут, мой ойча. Ах, як там сумна — нічога апрача чатырох сцен не засталося.
М і к е л і. Французам, гэтым д’яблам у целе, мусім дзякаваць за гэта. А цяпер тыя, хто сабраўся — наперад!
Р а з э л я. Як гэта, ойча? А Карманьёл застанецца?
М і к е л і. Напэўна. А чыя ж віна, што тут яго няма?
Р а з э л я. Прынамсі, трохі яго пачакаем. Ведаеш, ойча, што мы кахаем адзін аднога! Хіба было б прыстойна вось так яго пакінуць? Ён гюйдзе з намі.
М і к е л і. А навошта? Каб быў нам цяжарам? Гультай, які і паловы франка не мае ў кішэні, — і ты хочаш пайсці за яго замуж, за гэтага нязграбнага і брыдкага доўбня!
Р а з э л я. Што ж зробіш — ён і праўда, непрыгожы. I што мне не падабаецца, занадта рубашны, занадта моцны. Але мне казалі, што ўласна з такімі можна спадзявацца на добрае сумеснае жыццё. А тое, што ён бедны — гэта часова. Яму цяжка толькі пачаць сваю справу, але пазней усё пойдзе лёгка.
К а р м а н ь ё л (за сцэнай). Гэта яны! Гэта яны!
Сцэна III
Тыя самыя і Карманьёл.
Карманьёл убягае праз мост на сцэну.
У с е. Гэта Карманьёл!
Карманьёл. Гэта яны! Я бачыў іх з вяршыні гары. Якія мундзіры, капелюшы, какарды! Ах, якое войска! Якія людзі! Ідуць па дарозе з Тартоны — усё пачалося з хмары пылу, — але, як толькі яны выйшлі на раўніну і сонца асвятліла іх зброю, я быў у захапленні! Праз гадзіну яны будуць тут.
М і к е л і (звяртаючыся да сялян). Бывайце, мае сябры, спяшайцеся ў Алесандрыю, пакуль дарогі яшчэ свабодныя. Мы ж з дачкой маем прытулак у яе нянькі ў Кастэль Чэрыёлё.