Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 376с.
Мінск 2020
51.93 МБ
тэатра дзядзькі Юзафа ў Скупліне (Бабруйскага павета).
Першыя ж музычныя ўражанні аб прафесійнай опернай сцэне будучы кампазітар атрымаў у 1836 г. у Вільні — у час трыумфу нямецкай трупы Вільгельма Шмітгофа. Тады ён упершыню пабачыў «Вольнага стралка» і «Аберона»
Былы палац Радзівілаў у Вільні — месца прэм’ер ранніх опер С. Манюшкі
К.М. Вебера, «Севільскага цырульніка» і «Вільгельма Тэля» Дж. Расіні, «Белую даму» і «Жана з Парыжа» Ф.А. Буальдзьё, «Fra Diavoio» і «Бронзавага каня» Д.Ф. Абера, «Норму» В. Беліні. Надзвычайная ўражлівасць юнака дазваляла дакладна фіксаваць у памяці не толькі музыку і выканаўцаў, але таксама і афармленне сцэны. Тым не менш больш звычайнымі для публікі краёвай сталіцы — Вільні, Мінска альбо
Гродна — былі прадстаўленні вандроўных труп, якія, быццам з рога дастатку, фантаніравалі лёгкімі паводле зместу і музыкі вадэвілямі, камедыямі, ідыліямі, фарсамі і аперэткамі.
Пра ўласны шлях опернага творцы Станіслаў Манюшка пачаў задумвацца падчас вучобы ў пеўчай акадэміі ў Берліне. Ужо ў 1838— 1839 гг. быў напісаны яго нямецкамоўны зінгшпіль «Швейцарская хатка» на лібрэта Карла Блюма. Падчас прыезду ў Вільню на вакацыі ў 1839 г. малады кампазітар ананімна дэбютаваў аперэткай «Начлег у Апенінах» на лібрэта Аляксандра Фрэдры.
Вярнуўшыся з Берліна, у першыя гады працы ў Вільні і Мінску Манюшка імкнуўся замацаваць сваё рэнамэ ў першую чаргу як аўтар опер. Пачатак 1840-х гг. быў неверагодна плённым. Адзін за адным з-пад пяра Манюшкі выходзіць цэлы шэраг твораў для сцэны ў жанры распаўсюджанай у той час аперэткі, дзе музычныя нумары чаргаваліся з размоўнымі дыялогамі. «Ідэал, альбо Новая Прэцыёза», «Апошняя варшаўская латарэя», «Жоўты каўпак, альбо Калядка на Новы год», «Карманьёл, альбо Французы любяць жартаваць», «Новы Дон Кіхот, альбо Сто шаленстваў», «Канторшчыкі», урэшце, «Ідылія» былі напісаны на працягу ўсяго чатырох гадоў. У якасці тэкставай асновы для сваіх опусаў Манюшка абіраў як ужо гатовыя п’есы (да прыкладу, Францішка Заблоцкага, Аляксандра Фрэдры, Фрэдэрыка Скарбка), так і непасрэдна супрацоўнічаў у стварэнні аперэтак разам з драматургамі. Першым з іх быў яго равеснік, літаратар граф Аскар Корвін-Мілеўскі, пазней — крыху старэйшы Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. У гэты ж час у тэатральных анонсах з’явілася таямнічая опера Манюшкі «Твардоўскі» (аніякіх слядоў якой знайсці пакуль не ўдалося), а таксама «Чарадзейная вада», з якой да нашых дзён дайшла толькі ўверцюра. У дакументах і ўспамінах сучаснікаў захаваліся таксама сляды ўдзелу Станіслава Манюшкі ў такіх оперных праектах,
як «Рэкруцкі яўрэйскі набор» і «Спаборніцтва музыкантаў». Паводле законаў існавання жанраў аперэткі і вадэвіля першыя музычна-тэатральныя творы Манюшкі сыходзілі са сцэны, пабачыўшы ў лепшым выпадку ўсяго некалькі прадстаўленняў. Арэалам іх паказаў, апрача Вільні, быў губернскі Мінск, Гродна, а таксама Львоў. Толькі пераробленую «Латарэю» ў 1846 г. пабачыла публіка Варшавы.
Раннія сцэнічныя творы С. Манюшкі ўяўляюць сабой вельмі паказальныя ўзоры, якія выдатна ілюструюць працэс творчага шляху кампазітара ад «немудрагелістых» тэатральных жанраў — аперэткі, камедыі-оперы, ідыліі, фрашкі — да паўнавартаснай оперы з бесперапыннай музычнай драматургіяй і адсутнасцю размоўных дыялогаў, якой стала двухактовая партытура (вядома сёння як так званая віленская рэдакцыя) «Галькі» (1847), створаная ўжо праз дзевяць гадоў пасля першай, хоць і не выкананай, «Швейцарскай хаткі». Акрэслены шлях з’яўляўся надзвычай характэрным для многіх кампазітараў першай палавіны XIX ст. былой Рэчы Паспалітай: на нескладаных з погляду формы і стылю камічных аднаі двухактовых творах адточваўся прафесіяналізм тэатральна-драматургічнага мыслення оперных творцаў.
Жанравымі «полюсамі» ў тагачаснай опернай індустрыі выступалі, з аднаго боку, вадэвіль з мінімальным удзелам музычнага кампанента, з другога — опера без размоўных дыялогаў. У творчасці С. Манюшкі ранняга перыяду іх азначаюць «Канторшчыкі» (1840-я гг.) і «Галька» (1847). Аднак найбольш характэрным для ранняй творчасці кампазітара з’яўляецца балансаванне паміж камедыяй-операй (з яе вадэвільнымі прынцыпамі драматургіі) і аперэткай: кожны з ранніх оперных твораў кампазітара фактычна ўтварае сабой гібрыдны ўзор з індывідуальным наборам музычна-тэатральных характарыстык, прапорцыямі ўласна опернага і вадэвільнага вытокаў.
Прымаючы пад увагу ўмовы тагачаснага тэатральнага жыцця, вядзёны сваім талентам малады кампазітар усяляк ім-

Фрагмент дуэта Караля і Юліі з оперы «Ідылія»
h air inczeulije tolzzym dkcie ipiim c itrauy bar ctnif, zlewej LrzuL wielht > i yihieniegdzie drzewa; w hl Pj -« '■ ■ nit zmiciiia tic nr: rltuur : inucmi folwarczuemi zahudowiin in mi. If 2 yim Ahcie oyrod : «nur ma altauiuni.
Hzccz dzieje iif w do bra ch LalaMiryn
iVB. Hvctfzt jfzyka pioileyo ozmu zaiiy jr*/ zuamienicm prnlvcm. Ujefl: kaida zyla>ba lakawa przedtuzit »«f w uibwiciiiu * ipiewaniu. Xc zai \ ze iiuiiiuciiicni (» biahnie hi drtiharni, w mifjieu wipe jryu uiyjc sip y hoc znamicnia cursive.
S C E N Л I.
Cnvn СНІОГО» CtCI OB01KJ
5. 1.
Oj bictUi buJiia biadal Prplla na naa CUreda!
Shazyciei dobry IddUf Da Mio r beiaba biidiil
C i t.
Z'J.ozauzr-'' nasi niacar.
J.i.uy, mdiny b»»ii»«r-.
SubralM u ЬгмшА ciy " d«o« Mal. wmlib. «<Ьгпй czy cbwor. Wojt «aid» lifje®
C ii o n.
Sttob Jou dabra Ilia rid™
Першая старонка тэксту лібрэта «Ідыліі» з выдання 1846 г. Харавая сцэна на беларускай мове
кнуўся змяніць статус музыкі ў спектаклі і досыць часта парушаў усталяваныя жанравыя нормы і межы. Пра гэта ў ранніх аперэтках сведчыць наяўнасць паўнавартасных оперных арый, ансамбляў і хароў, імкненне да пабудовы вялікіх драматургічна дзейсных сцэн і аб’яднання кампазіцыі ў адзінае цэлае шляхам тэматычнай лучнасці твора. Аўтарытэтны манюшказнавец Вітольд Рудзінскі лічыў, што «аперэткі і вадэвілі, напісаныя ў Берліне і ў першыя гады жыцця ў Вільні, былі падрыхтоўкай да вялікай сцэнічнай творчасці, нагодай да выпрабавання сіл, развіцця здольнасцей опернага кампазітара, надзвычай каштоўным творчым варштатам».
Вяршыняй неверагодна інтэнсіўных оперных пошукаў 1840-х гг. стала першая, двухактовая версія непераўзыдзенай оперы «Галька» (1848) на лібрэта Уладзіміра Вольскага, якая паводле драматургічнай, «верысцкай» канцэпцыі і па нязвыкла вострай сацыяльнай скіраванасці значна апярэдзіла свой час. Наватарства першай оперы-seria Станіслава Манюшкі змусіла кампазітара цэлых дзесяць гадоў чакаць яе сцэнічнага ўвасаблення на сцэне Вялікага тэатра ў Варшаве.
Расчараванне ў тым, што яго раннім тэатральным творам, нягледзячы на затрачаныя высілкі, наканавана быць «аднаднёўкамі», абумовіла амаль дзесяцігоддзе опернага маўчання Манюшкі ў 1848— 1858 гг. У гэты час кампазітар працуе ў жанрах кантаты («Мілда», «Ніёла»), сімфанічнай музыкі («Байка»). I толькі ў 1852 г., пасля прэм’еры «Ідыліі» ў Мінску, кампазітар паказвае на віленскай сцэне
«Цыганоў» і «Бэтлі». Праца над трохактовай операй «Сон вешчуна» на лібрэта Уладзіслава Сыракомлі так і засталася незавершанай.
Паўзу-longa ў опернай творчасці Станіслава Манюшкі змог перапыніць толькі варшаўскі трыумф оперы «Галька» ў новай, чатырохактовай рэдакцыі (1858). Усяго за некалькі наступных гадоў кампазітар дасягае ўсё новых і новых творчых вяршынь, якія складаюць залатую калекцыю опернага жанру ўсяго вялікага абшару былой Рэчы Паспалітай. Оперы «Фліс» (1858), «Графіня» (1859), «Verbum nobile» («Слова гонару», 1860) і «Страшны двор» (1865, напісана ў 1861—1862) кампазітар піша, натхнёны поспехам і атрыманнем пасады дырэктара Вялікага тэатра ў Варшаве, а таксама22 годным яго таленту ўзроўнем выканальніцкіх рэсурсаў, якія цяпер былі ў яго распараджэнні, — выдатных салістаў, хору і аркестра.
У апошнія гады жыцця оперы Манюшкі перасягаюць межы былой Рэчы Паспалітай: прэм’еры «Галькі» з трыумфам адбываюцца ў Празе (1868) і Пецярбургу (1870). Увянчалі оперную творчасць кампазітара onepa-serio «Парыя» (1869) і аднаактовая «Беата» (1872). Пасля смерці Станіслава Манюшкі яго оперная спадчына — плённая, разнастайная і самабытная — прымнажала яго славу як на радзіме, так і далёка па-за яе межамі. Оперы кампазітара ставіліся ў Кітаі, Японіі, Мексіцы, у Канадзе і нават на Кубе. Спадзяемся, у поўнай ступені яны будуць вернуты і на яго малую радзіму, дзе загучаць на мове, якая акружала кампазітара ад нараджэння і ад вытокаў суправаджала яго непаўторную музыку.
Святлена Немагай
Мінскі гарадскі тэатр, у якім адбываліся пастаноўкі опер С. Манюшкі. Фота канца XIX ст.
ЛіБРЭТЫСТЫ	СУТВОРЦЫ КАМПАЗІТАРА
Вінцэнт Якуб Дунін-Марцінкевіч* (1808—1884; псеўданімы Навум Прыгаворка, Войт Навум) — беларускі празаік, паэт, драматург, тэатральны крытык, аўтар лібрэта nep­mail беларускай оперы «Ідылія», заснавальнік нацыянальнай драматургіі і тэатра.
Належаў да шляхецкага роду Марцінкевічаў герба «Лебедзь». Нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы Бабруйскага павета ў заможнай сям’і, дзе яго бацька, Ян Марцінкевіч, на
просьбу сваяка, магілёўскага біскупа Станіслава Богуша-Сестранцэвіча, уладжваў прэтэнзіі пасля папярэдняга арандатара. Неўзабаве пасля нараджэння Вінцэнта бацька памёр, будучага драматурга гадавала маці Марцыяна.
У сярэдзіне 1820-х гг., знаходзячыся на пасадзе мітрапаліта рымска-каталіцкіх касцёлаў Расійскай імперыі, С. Богуш-Сестранцэвіч узяў Вінцэнта на ўтрыманне ў Санкт-Пецярбург.
У 1828 г. В. Дунін-Марцінкевіч распачаў чыноўніцкую кар’еру. Займаў пасаду ў Мінскім епархіяльным праўленні, служыў капіравальшчыкам у Мінскім губернскім межавым судзе (да 1832), працаваў у Мінскай крымінальнай палаце (1832—1833), з 1834 г. з’яўляўся перакладчыкам і сакратаром у Мінскай рымска-каталіцкай духоўнай кансісторыі. Пасля пажару 1835 г. займаўся прывядзеннем у парадак архіва кансісторыі.
У 1840 г. пакінуў дзяржаўную службу і разам з жонкай Юзэфай Бараноўскай набыў невялікі маёнтак Люцынка (Люцінка) у Пяршайскай воласці (каля мястэчка Івянец) Мінскага павета, дзе разгарнулася яго культурна-асветніцкая, літаратурная і тэатральная дзейнасць. У Люцынцы В. Дунін-Марцінкевіч арганізаваў тэатральную трупу — першы беларускі тэатр, які ў 1840—1850 гг. ладзіў спектаклі пераважна ў самім фальварку, a таксама ў Мінску, Бабруйску, Глуску і іншых гарадах. У 1852 г. дзейнасць калектыву была забаронена ўладамі, але ён нелегальна праіснаваў да 1856 г.