Лібрэта опер Станіслава Манюшкі
12+
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 376с.
Мінск 2020
К а р м а н ь ё л. Але, хе! французы! Ці я напэўна ўжо стаў салдатам? Ці вы не жартуеце?
Л е р о (пускаючы ямуўлоб клуб дыму). О! Мы ніколі не жартуем.
Карманьёл (кашляючы). Ніколі, ніколі, ніколі! (Убок.) А што ж мне да д’яблаў гэтая доўбня. Мікелі, казаў? Хм... Гэта псуе ўсе
мае планы. Шкада, бо я са свайго боку ўжо прыдумаў выдатны жарт — шэдэўр маёй дасціпнасці. I вось усё руйнуецца.
Чуюцца ўдары барабана.
Л е р о. Таварышы! Набліжаецца рэшта атраду. Неўзабаве мы пойдзем далей.
Карманьёл. Калі так, я іду зачыніць маю краму і крыху падрыхтавацца да паходу: напісаць тэстамэнт, у якім завяшчаю перадаць частку маго капіталу, — гэта значыць два молаты, —Разэлі, а маё любімае кавадла— дабрачыннасці. I далей марш з вамі! Што за шчасце! Я француз, на дарозе да славы і гонару!.. (Уваходзіііьу дом, спяваючы.) Што за шчасце быць французам!
Набліжаецца гук барабана і атрад салдат уваходзіць праз мост з палкоўнікам Блемонам на чале. Леро і яго падначаленыя становяцца пад сцягі.
Сцэна VIII
Палкоўнік, Маёр, Леро, афіцэры і салдаты.
Хор
Хо р
Прэч боязь ад нас, трывогі,
Жыццю салдацкаму — брава!
Адорыць нас за знямогі
У бітве гучная слава!
П а л к о ў н і к. Так, маёр! Гэта і ёсць пазначанае месца! (Азіраецца.) Вось дрэва. (Набліжаецца даяго.) О, Божа! Глядзі, вось і цвікі.
М а ё р. Сапраўды! Але які можа быць сэнс гэтых знакаў?
Палкоўнік. He ведаю, але з галоўнага штабу мне пішуць, што нейкі шпіён павінен быў выкарыстаць гэты спосаб, каб паведаміць аўстрыйцам пра нашыя перамяшчэнні. I я маю дакладны загад старацца ўсімі сіламі злавіць гэтага нягодніка, каб суровым прыкладам прыстрашыць іншых, да яго падобных.
М а ё р. О! Гэта цяжка. Тутэйшыя людзі настолькі спрытныя!
П а л к о ў н і к (да Леро). Сяржант!
Л е р о. Палкоўнік?
П а л к о ў н і к . Ты прыйшоў сюды яшчэ да нас. Ці не бачыў ты ў ваколіцы якога-небудзь чалавека, які б падаўся табе падазроным?
Л е р о. He бачыў, Камендант! Гэтая вёска стаяла пакінутая, і мы нікога не знайшлі, апрача аднога пацешнага селяніна, якому,
наколькі мне здаецца, бракуе пятай клёпкі ў галаве. Бо калі мы прыйшлі, ён забаўляўся забіваннем цвікоў у гэтае дрэва.
Палкоўнік (даючы вокам знакмаёру). Ты чуеш! Але дзе ён?
Л е р о. Зараз ён сюды вернецца, бо хоча да нас завербавацца.
Палкоўнік (ціха дамаёра). Гэта ён! (Уголас даЛеро.) Ідзі за ім. Няхай мне яго зараз жа сюды прывядуць!
Л е р о. А вось і ён, палкоўнік.
Сцэна IX
Тыя самыя і Карманьёл.
Карманьёл. Так, так! Калі адпраўляцца ў дарогу... Палкоўнік (да Леро). Будзь пільным, каб ён ад нас не ўцёк. Л е р о (са здзіўленнем). Чаму, палкоўнік? Гэты хлопец?
Палкоўнік. Гэташпіён.
К а р м а н ь ё л (заўважаючы палкоўніка). Эге! Нам трапілася вялікая рыба. Гэта ўжо хтосьці больш важны, выпадае трымацца смірна. (Выпростваецца, кладучы малы палец на шве трыко.) Малы палец на шве панталонаў!
Палкоўнік Саглядаючы яго). Хто б падумаў, што чалавек з такой выпраўкай...
Карманьёл. Напэўна, ён здзіўляецца маёй цудоўнай выпраўцы. Мушу яе яшчэ падстроіць... (Выпростваецца.)
Палкоўнік. Падыдзі бліжэй!
Карманьёл. Ёсць!
П а л к о ў н і к. Гэта ты забіў гэтыя цвікі?
Ка р м а н ь ё л. Дык вы ўжо яго бачылі — і ён усё вам распавёў. Я быў у гэтым упэўнены... Так... так... нібыта... Зрэшты, я іх убіў. (Убок.) Аднак забаўна, што дагэтуль паміж імі я не бачу майго жартаўніка і не магу здагадацца, аб чым размова.
Л е р о. Нягоднік!
Карманьёл (гледзячы на палкоўніка, які нешта ціха гаворыць афіцэрам). Ен захапляецца мной, мне належыць адазвацца... (Крычучы зусёй сілы.) Няхай жыве Францыя! Няхай жывуць французы, мае храбрыя суайчыннікі!
Л е р о. Так, так! Пакрывай сваю здраду.
Карманьёл. Надышоў момант, калі варта прачытаць маю пракламацыю. (Дастае з кішэні паперу і пачынае чытаць.) «Французы! Надышла хвіліна... мой мужны дзед памёр ад старасці; я палаю жаданнем...»
п а л к о ў н і к. Сяржант! Хапай гэтага чалавека, адвядзі ў надзейнае месца і пільнуй яго!
Карманьёл. Каго? Каго хапаць? Служу...
Л е р о. Цябе, да д’яблаў!
Карманьёл. Мяне?
Палкоўнік (дамаёра). Маёр! Выдай загад, каб неадкладна сабралася ваенная рада.
Карманьёл (здзіўлены). Ваенная рада... А навошта?.. Хе!..
Л е р о. Каб цябе судзіць, да д’яблаў.
Карманьёл (здзіўлены). Судзіць мяне?.. Ваенная рада?.. (Асенены раптоўнай думкай.) Хе!.. Хе!.. Я здагадваюся... Французы любяць жартавць. Вось і яно. Вось і пачынаецца. Будуць мяне выпрабоўваць. Але я ўжо раз сказаў — не з абы-кім будуць мець справу.
Л е р о. Няшчасны! Стаць подлым шпіёнам...
Карманьёл. Ага! Дык я — шпіён! Подлы шпіён. I за гэта заслугоўваю кару смерці, ці не так? Выдатна! Ха, ха! О так, я — шпіён, але называйе мяне, як хочаце: марадзёр, дэзерцір, бадзяга, шпіён, здраднік — мне ўсё роўна. Судзіце мяне, біце мяне, вешайце мяне, расстраляйце. Я заўжды вам дакажу, што маю адвагу і сэрца француза (Убок.) і што таксама, як вы, умею востра жартаваць.
Л е р О (удараючы яго прыкладам). Ідзі!
Карманьёл. Э, э! А твой жарт забаўны — я люблю жарты. Але калі вы далей так будзеце... Дальбог... He вытрымаю, спадар сяржант, — мы можам і пасварыцца.
№ 6. Фінал першага акта Хор салдат і спеў Карманьёла
С а л д а т ы (падпіхваючы Карманьёла)
Ты нам здрадзіць ўсім жадаў,
Кроў нашу важыў на шалях.
Смерць цябе чакае,
Лёс цябе нам ў рукі даў.
Карманьёл
Я вам здрадзіць ўсім жадаў, Кроў вашу важыў на шалях. Згіну, згіну! I смерць мяне чакае Лёс мяне вам ў рукі даў.
АКТ ДРУГІ
Антракт да другога акта
Сцэна1
Палкоўнік, Маёр, Леро і афіцэры.
Палкоўнік (да афіцэраў). Шаноўнае спадарства! Я не павінен утойваць ад вас усю небяспечнасць нашага становішча. Мы адрэзаныя ад арміі, заціснутыя ў гэтых лясах, у гэтых цяснінах. I калі нам не ўдасца злучыцца з дывізіяй генерала Гардана, нас з лёгкасцю могуць акружыць аўстрыйцы, асабліва, калі непрыяцель праз шпіёнаў праінфармаваны пра ўсе нашыя перамяшчэнні. Гэты ж, якога мы маем, паплаціцца нам за ўсіх. Сяржант Леро! Выстаў тут варту. Шаноўнае спадарства! Прашу за мной, пойдзем аглядаць пазіцыі. (Выходзяць.)
Сцэна II
Леро і салдаты.
К а п р а л. Ну, скажы, сяржант, ці доўга мы яшчэ тут будзем заставацца — галодныя і халодныя, як цыганы?
Л е р о. Гэта залежыць ад каменданта. Калі камендант загадае ісці — пойдзем, загадае застацца — застанемся.
К а п р а л. Гэтая вёска пакінутая.
Л е р о. Гэта нас не датычыцца.
К а п р а л. Мы не елі ўжо трыццаць шэсць гадзін.
Л е р о. Гэта вас не датычыцца.
К а п р а л. А каго ж гэта датычыцца, калі не нас? Калі гэтак мае быць і далей — я пакіну сваю харугву... і пайду шукаць хлеба там, дзе мне яго дадуць. (Кідае сваю зброю.)
Ус е (кідаючы стрэльбы). Ен кажа слушна: немагчыма служыць, калі дапякае голад.
Л е р о. Што я чую? Вы скардзіцеся? Няўжо? Дзякуючы вашай мужнасці трохколерны штандар развінаецца на мурах дваццаці сталіц, моцны дрыжыць перад вамі, слабы вас бласлаўляе — і вы скардзіцеся! Вы, якія бачылі Каір, піраміды, Абукір! Калі не звяртаць увагі на гэтую пакінутую вёску, вы знаходзіцеся ў цэнтры Італіі, у зямлі Сцыпіёнаў і імператараў, з якімі змагаецеся за пальму першынства — і вы наракаеце? На што? На голад! Каб сюды патрапіць, вы змаглі ўскараскацца на Альпы, разбіць іх і ўзарваць. Вы ўзнялі вашу харугву на вяршыні гары святога Бернарда, змаглі дваццаць дзён вытрымаць у снезе. А сёння скардзіцеся? Сёння!
Калі вам усміхаецца прыгожае неба? Добра! Першаму, хто адзавецца, я даю адстаўку. I ён не зможа калісьці сказаць сваім дзецям: я служыў у Італьянскай арміі, служыў ва ўзводзе сяржанта Леро!
Напалсон у Егіпце.
Палатно Жана-Леона Жарома (1824—1904)
К а п рал (падымаючы зброю). Годзе! Прабач, мы застанемся, забудзь пра ўсё. Гэта казалі не мы, а нашы страўнікі.
Салдаты (узносячы зброю). Даруй, сяржант!
Л е р о. Салдат павінен слухаць толькі сваё сэрца. Я вам прабачаю. Зрэшты, ці ж вы забылі, што зараз павінна сюды прыйсці мая жонка, мая Катарына, найлепшая маркітантка ва ўсёй арміі?
Ус е. А вось і яна.
Л е р о. Ну што, не казаў я вам?
Сцэна III
Тыя самыя і К а т а р ы н а.
№ 7. Хор салдат і Катарыны С а л д а т ы
Маркітантка, Марса каханка Крочыць бадзёра, Лугам і борам.
К а т а р ы н a
Я перад вамі 3 харчу кашамі, Бравыя хлопцы, Зухі-малойцы. Маеце ежы, Маеце хлеба, Свежай адзежы — Ўсё, чаго трэба.
С а л д а т ы
Есці нясе нам Мяса і хлеба, Ведае добра, Ў чым ёсць патрэба. Вось віно, будзем піць За здароўе яе.
Жыві доўга, маркітантка, Хай шчасця Бог прынясе.
Катарына He паверыце, як цяжка было паспець за вамі. (Раздае харчаванне салдатам.) Зараз, калі я ўсім ужо раздала, вазьмі і ты паесці, мой муж.
Л е р о. Пачакай, пачакай — ці ўсе маюць удосталь?
Усе (седзячы. ядуць). О, так!
Леро. Ну вось і добра, Катарына! Дай і мне там штонебудзь... Хоць толькі што я называў іх абжорамі, сам бы пабіўся за кавалак хлеба.
К а т а р ы н а. Вы ўжо мусілі выходзіць з цярпення.
Л е р о. Напэўна, былі не надта цярплівымі, калі, кінуўшы зброю, хацелі ўцякаць.
С а л д а т. Ба! Уцякаць — ісці наперад крокам пераможцы — то яшчэ куды ні ішло. Але ўцякаць па гэтых скалах, па Альпах, калі чалавек не мае ботаў, гэта крыху зацяжка.
Л е р о. Хто гэта сказаў?
С алдат. Я.
Л е р о. Гэта ты, Крамайён! Падыдзі сюды. (У салдата, які набліжаецца, ногі вышэй калена абкручаны саломай.) Ха-ха! Моднік з цябе, франтавата абуў свае ногі. Але першы грамадзянін, консул, сказаў: з жалезам і хлебам мы дойдзем да краю зямлі. А пра абутак ён не ўзгадваў, таму мы не будзем думаць пра гэта — наперад! (Паварочвае салдата, які вяртаецца ў шарэнгу.)
К а т а р ы н а. Нягледзячы на ўсё гэта, вы не маеце на што скардзіцца. Дзе ж вы знойдзеце такога сяржанта, як Леро, і такую, як я, маркітантку, што, даючы бестэрміновы крэдыт, заўсёды мела б такое добрае віно.
С а л д а т. I пару чорных вачэй са зграбнай фігуркай. (Адразу пасля спеву маркітанткі выходзіць.)
К ат ар ы н а. Добра, добра! Еш, мой малы, ешце ўсе, а я вам на дэсерт заспяваю песеньку.
№ 8. Песня Катарыны з хорам Катарына
Маю я віна багата — Я пры войску маркітантка, I кахання маю досыць, Як уночы, так і зранку. На прывале з вас, салдатаў, Кожны спець мяне папросіць. Ўзвод мяне кахае цэлы, Я ж таго, хто будзе варты, Абяру сабе каханкам, Бо мой муж ужо ссівелы, Ўсё бурчыць, як вол упарты 1 ўсю ноч храпіць да ранку.