• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

    Лібрэта опер Станіслава Манюшкі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 376с.
    Мінск 2020
    51.93 МБ
    Сцэна VIII
    Карманьёл, Леро і Разэля.
    Р а з Э л я (прыведзеная сяржантам). Карманьёл! Мой сябра!
    Карман ьёл. Разэлечка! Ці цябе я бачу!
    Л е р о (паціху Карманьёлу). У цябе толькі пяць хвілін.
    Карманьёл. Чаму?
    Л е р о (робіць жэст). Пяць хвілін!
    Карманьёл (жартаўліва адварочваючы сяржанта). А, гэта! Ха-ха! Добра, добра...
    Сцэна IX
    Карманьёл і Разэля.
    Р а з э л я. Што ён сказаў?
    Карманьёл.О, гарэзніца, прыкідвайся, што ты не ведаеш.
    Р а з э л я. Але я клянуся, што не ведаю.
    Карманьёл. Як гэта? Ты не належыш да змовы? Табе яшчэ не сказалі?
    Р а зэл я. Але не...
    К а р м а н ь ё л. Ну вось і добра. Смейся: мяне асудзілі на смерць.
    Р а з э л я (са страхам). На смерць?
    Карманьёл. Ну смейся ж! Альбо ты не здагадваешся, што са мной робяць тое ж самае, што з тваім дзядзечкам Тоньё? Але з усімі дадаткамі і з усім парадам — барабаны, ваенная рада, прысуд, усё гэта ёсць. А праз пяць мінут па мяне прыйдуць, каб расстраляць.
    Р а з э л я. Расстраляць!
    Карманьёл. Але ты смейся, кажу табе! Ручаюся, што ўсё гэта для забавы, каб мяне выпрабаваць. А як толькі яны нацешацца, і я іх добра пацешу, яны ўзнагародзяць маю мужнасць. Зробяць
    мяне капралам, пасля генералам, пасля сяржантам, а пасля усё вышэй, вышэй... Нарэшце я ажанюся з табой, каханая Разэлька, вярнуся сюды і буду сабе Генерал-Кавалём — га?
    Р а з э л я. Сапраўды? Якое шчасце!
    К а р м а н ь ё л. Ну дык цешся! Скачы, вось так... традэрыдзе-ра-дзі-ра. (Бярэ яе за руку і акручвае.)
    № 10. Дуэт Разэлі і Карманьёла
    Карманьёл
    Ты павер, мне павер,
    Ты павер, маё каханне, Гэта жарт, толькі жарт, Для мяне выпрабаванне. He смуці мяне слязою, Хутка будзеш ты са мною.
    Р а з э л я
    Я, аднак, не веру,
    Мне душу грызе страх шэры, Каб табе жарт не зрабілі, Насамрэч каб не забілі.
    Карманьёл
    Неспакой твой марны, Жарт міне той неўзабаве, Затрубіць мне рог фанфарны I спяюць аб вечнай славе.
    Р а з э л я
    Гонарам мяне ты смуціш.	»
    Ці застанешся адданым?
    Мяне кахаць ці ты будзеш, Захаваеш сэрца сталым?
    Карманьёл
    Хоць мяне чакае слава, Давяраць мне можаш смела.
    I хоць стану генералам, Буду твой душой і целам.
    Разэля
    Шчасця нам заблісне сонка, Генерал ты, а я — жонка.
    Сцэна X
    Тыя самыя і Л е р о (з бутэлькай і дзвюма шклянкамі).
    Л е р о. He магу паверыць сваім вачам! (Удараючы Карманьёла па плячы.) Тваё здароўе, мой мужны сябра!
    Карманьёл. Што! О! Ад такіх рэчаў я не адмаўляюся, a акрамя таго, я пякельна хачу піць. А ты, Разэлька, таксама хочаш?
    Старонка рукапісу оперы «Карманьёл»
    Л е р о (ціха Кар.маньёлу). Ты ёй сказаў?
    Карманьёл. Хм! Так, так... Яна прыняла гэта з пакорай.
    Л е р о (наліваючы віна). Аднак, мой сябра, я ўпершыню ў сваім жыцці бачу такога вясёлага чалавека пры развітальным келіху.
    К а р м а н ь ё л. Развітальным? Дык што, спадар ад’язджае?
    Л е р о. He... Але тваё падарожжа... (Робіць жэст стрэлу.)
    Карманьёл. А, праўда. Я забываю...
    Л е р о. Дык за тваё здароўе!
    Ка рм а н ь ё л (да Разэлькі, удараючы ёй пад бок). Глядзі, глядзі!
    Я насміхаюся і жартую з імі, а яны плацяць за віно.
    Л е р о. Паспяшайся. Мы павінны змяніць дыслакацыю і хацелі б ужо скончыць. Неўзабаве прыйдзе канвой. А вось і ён.
    Канвой з васьмі салдат прыходзіць і ўстае пад ружжо.
    К а р м а н ь ё л. А вось і канвой. Устрымайся і не смейся, хай пабавяцца.
    Р а з э л я (убок). Усё гэта мне недаспадобы.
    Сцэна XI
    Тыя самыя, канвой і К ат а р ы н а.
    Карманьёл. Аднак трэба спадзявацца, што на гэтым усё скончыцца.
    Л е р о. Можа, ты жадаеш, прыяцель, каб табе прыкрылі вочы?
    Карманьёл. He, абсалютна! Хачу да самага канца заставацца французам. (ДаРазэлі.) Гэта зараз скончыцца.
    Л е р о. Можа, ты хочаш сам аддаваць распараджэнні?
    Карманьёл. Вядома! (ДаРазэлі.) Бачыш, якія яны ветлівыя?
    Р а з э л я. Слухай. Калі б карабіны былі набітыя...
    Карманьёл. Зразумела набітыя, дзіця! Але без куляў. Зрэшты, адыдзі, ты мне перашкаджаеш.
    Л е р о. Катарына! Выведзі гэтую жанчыну.
    Абедзве выходзяць.
    Сцэна XII
    Тыя самыя, апрача Катарыны і Разэлі.
    Л е р о. Цяпер, калі ласка!
    К а рма ньёл. Што мнерабіць?
    Л е р о. Загадвай браць на каравул.
    К а р м а н ь ё л. Добра! Брава! Як калісьці той мой храбры дзед! (Да салдат.) На каравул! (Салдаты выконваюць загад.) Разам, роўна, разам! (ДаЛеро.) Што мне рабіць далей?
    Л е р о. Загадвай цэліцца.
    Карманьёл. А! Да сотні тысяч молатаў і кавадлаў! Што ж мне мурашкі пачынаюць бегаць па скуры'? Цэлься! (Салдаты цэляцца ў яго — з неспакоем да Леро.) А за... раз...
    Л ер о. А зараз... Хм!.. Загадвай страляць...
    Карманьёл. Стру... стрэ... стры... стро... стру... стра... стра...
    Сцэна XIII
    Тыя самыя, Палкоўнік, афіцэры, Катарына, Разэля.
    Палкоўнік (жвава). На каравул!
    Карма ньёл. Ну вось яшчэ! Прыйшоў і ўсё сапсаваў.
    Салдаты ўздымаюць зброю. Палкоўнік, нічога не гаворачы, спешна набліжаецца да Карманьёла і кладзе яму руку на сэрца.
    Палкоўнік. Аніякага хвалявання. Такі чалавек мне патрэбны.
    Карманьёл (убок). Ха-ха! Як яны добра іграюць сваю камедыю! Аднак мне цікава, што было б, калі б ён спазніўся? Ах! Былі б небаракі ў цяжкім становішчы. Шкада, шкада, што ён паспяшаўся...
    Палкоўнік (даафіцэраў). Ведаеце, шаноўныяспадары, што заціснутыя ў гэтых цяснінах, мы ў любы момант можам быць знішчаныя. У нас ёсць толькі адзін ратунак. Недалёка стаіць кавалерыя генерала Келермана, з вяршыні гэтай гары ў даліне бачылі яе пярэднія каравулы. Калі б толькі яму можна было паведаміць пра нашае становішча...
    Уваходзяць Разэля з Катарынай.
    Л е р о (напаўголаса). Але ж для гэтага трэба прайсці праз агонь аўстрыйцаў, што азначае выставіць сябе на немінучую смерць. Нягледзячы на гэта, калі патрэбна, Камендант, я пайду...
    Палкоўнік (таксама напаўголаса). He, я не хачу ніводнага з вас, мужныя таварышы, прыносіць у ахвяру. (Клічучы Карманьёла.) Падыдзі бліжэй. Як мяркуеш, я прыйшоў своечасова?
    Карман ьёл. Менавіта так. Нават прызнаюся, што мая душа ў пяткі ўжо пачынала адыходзіць.
    Палкоўнік. Ты адважны! Такія людзі мне патрэбныя.
    Карманьёл (да Разэлі). А што! Чуеш? Ім патрэбны такі чалавек, як я.
    Р а з э л я. Што за шчасце!
    Палкоўнік. Слухай! (Адводзіць яго ўглыб сцэны.) Гэтай сцежкай ты пойдзеш праз скалы, яна выведзе цябе ў даліну.
    К а р м а н ь ё л. Добра!
    Палкоўнік. Пройдзеш каля аўстрыйскіх вартавых, якія будуць цябе клікаць: «Хто ідзе?»
    Карманьёл. Аяім адкажу.
    П а л к о ў н і к. Ані слова.
    К а р м а н ь ё л. Вельмі добра.
    П а л к о ў н і к. Тады яны будуць у цябе страляць.
    Р а з э л я. Ах, мой Божа!
    Карманьёл. Што?
    Палкоўнік. Будуць у цябе страляць! Але, нягледзячы на гэта, ты пройдзеш.
    Р а з э л я (цягнучы яго за крысо). He ідзі!
    К а р м а н ь ё л. Пакінь мяне ў спакоі. (Цішком.) Няўжо ты не разумееш, што гэта новыя выпрабаванні. Яшчэ ім нядосыць.
    П а л к о ў н і к . Ты павінен бегчы, пакуль не сустрэнеш варту французскай кавалерыі. Ты ж лёгка іх пазнаеш?
    Карманьёл. Даль Бог! Чаму ж не? Яны блакітныя, вялікія як цыклопы, і малыя ў зялёных мундзірах.
    Палкоўнік. Першаму, каго сустрэнеш, ты ўручыш гэтую паперу (Дае яму маленькую запіску.), даручаючы неадкладна аднесці яе генералу Келерману, разумееш?
    Ка р м ан ьёл. Дасканала! Сцежка, якая вядзе ў даліну — французскі патруль — генерал — аўстрыйскія выстралы — гэтая папера — Келерман — усё пойдзе як па масле.
    П а л к о ў н і к (паказваючы на Разэлю). Памятай, што гэтая дзяўчына адкажа нам за тваю вернасць.
    Карманьёл. Добра! Але пад варункам, што вы, камендант, ручаецеся мне за яе вернасць! Але, слухайце. Ці пазней ужо нічога болей не будзе? Ці вы пакінеце мяне ў спакоі? Бо я прызнаюся, што гэта пачынае мяне ўжо нудзіць.
    Палкоўнік. Даю табе слова, што будзеш вольны.
    Карманьёл. Дык я іду, Камендант. (Падыходзіць да Разэлі.) I што, табе яшчэ смутна? Гонар, якім мяне ўшаноўваюць, будзе належаць і табе. Бачыш? Мяне пасылаюць з даручэннем да генерала Келермана. Я — амбасадар, гэта нават болей, чым я сабе абяцаў.
    Р а з э л я. Але ці няма там якой-небудзь небяспекі?
    Карманьёл.І адкуль? Яны спаляць крыху пораху, каб мяне лепей выпрабаваць. Будзь спакойнай. Да пабачэння! Слухай! Трымайся далей ад французаў, яны любяць жартаваць.
    Абдымае Разэлю і хутка адбягае. Усе праводзяць яго вачыма з вялікай цікавасцю і неспакоем. Удалечыні чуваць некалькі асобных стрэлаў. Карманьёл з’яўляецца на гары і пасля кожнага стрэлу хіліцца ў бок, з якога страляюць. Адпаведная музыка.
    П а л к о ў н і к. Ён не паранены! Я яго бачыў! Ён не спяшаўся, нягледзячы на частыя і блізкія стрэлы. Што за мужнасць, што за адвага!
    Сцэна XIV
    Палкоўнік, Разэля, Леро, афіцэры, салдаты і Мікелі.
    А ф і ц э р. Камендант! Вартавыя затрымалі селяніна, які кажа, што пасланы да вас.
    Палкоўнік. Няхай яго прывядуць!
    Двое салдат прыводзяць Мікелі.
    Р а з э л я. Ах, мой ойча!
    М і к е л і. Дачушка!
    П а л к о ў н і к. Для чаго ты сюды прыйшоў?
    М і к е л і. Да палкоўніка Блемона.
    П а л к о ў н і к. Ён перад Вамі.
    М і к е л і. Узяты ў няволю і прыведзены да вашага генерала, я даведаўся ад салдат, што тут знаходзіцца мая дачка. Я не мог пакінуць яе адну і, рызыкуючы сваім жыццём, узяў на сябе абавязак аддаць гэты ліст.
    Аддае малы, згорнуты ў трубку аркуш.
    П а л к о ў н і к. Ліст ад генерала Келермана! Прашу паслухаць. (Чытае.) «Палкоўнік! Калі чалавека, пра якога я казаў у папярэднім
    лісце, злавілі, паўстрымайся з экзэкуцыяй, калі яшчэ незапозна. Забітыя ў дрэва цвікі ў вёсцы Сан-Джуліяна мусілі азначаць лічбу нашых палкоў. Я даведаўся, што той чалавек, наадварот, ашукаў аўстрыйцаў у лічбе нашых сіл. I ў гэты момант, непараўнальна мацнейшыя за нас, яны пакідаюць усе свае выгадныя пазіцыі і сыходзяцца ў даліне Марэнга, дзе, напэўна, прымуць бітву, якую мы ім ужо даўно прапаноўвалі. Спяшайся, камендант, з вашым атрадам прыйсці ў гэты пункт».
    Ус е. Віват!
    Палкоўнік.Бедныхлопец! Iяпасылаўягонавернуюсмерць! Разэля і М і к е л і. Няўжо!
    Чуецца крык удалечыні.
    К а р м а н ь ё л (за сцэнай). А вось і я, вось і я!
    Р а з э л я. Гэта ён! Пазнаю яго голас.
    К ат а р ы н а. Так, дзіця маё! Гэта ён! He бойся.
    Усе збіраюцца ў глыбіні сцэны, чуюцца некалькі стрэлаў. Карманьёл з’яўляецца на гары і ўцякае, збоку за гарамі ў яго страляюць.
    Сцэна XV