Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 376с.
Мінск 2020
51.93 МБ
Тыя самыя і Карманьёл.
Карманьёл (убягаеўвесь задыханы). Уф, уф! Вось і я, а што? Ці я доўга бавіўся? Уф, уф! Аддаў ваш ліст, камендант, самому генералу. Ён сядзеў на кані і... дайбог, ладны з яго хлопец. (Заўважаючы Мікелі.) Oro! I вы тут, ойча Мікелі! Як маецеся?
Палкоўнік. I што генерал?
Карманьёл. Казаў, што добра.
Палкоўнік (беручы яго за руку). Ты мужны, таварыш!
Карманьёл (цалуючыягоўруку). Хе-хе! Нягледзячынагэта, камендант, тыя не так добра гулялі свае ролі, як гэтыя тут.
Палкоўнік. Што ты хочаш гэтым сказаць?
Карманьёл. Калі я бег гэтай сцежкай па скалах, з вашым, камендант, даручэннем, у мяне, праўда, стралялі, але зрэдку, дзе-нідзе. Пуф... Пуф... Пуф... I гэта ў той час, калі я спадзяваўся прыгожага плутонавага агню. Я адразу падумаў — жарт не ўдаўся, яны не былі гатовыя...
Палкоўнік. Няўжо? Так мяркуеш?
Карманьёл (падкрэсліваючы). Я не меркаваў, але ведаў, што вы з мяне жартавалі... Хе-хе! Таму таксама, каб ім давесці, што я іх не баюся, кожнаму, хто ў мяне страляў, я здымаў капялюш. Дзень добры, спадар! Як спадар маецца? Ваш пакорны слуга. (Кажучы гэта, здымае капялюш, з якога выпадае некалькі куль.) А гэта што?
Мікелі (падымаючы іх). Кулі!
Карманьёл. Няўжо? 3 волава?
М І К е Л І (падаючы яму кулі). Глядзі!
Карманьёл. Як гэта! Мой Божа! Дык гэта было сур’ёзна? (Мацае галаву.) А ГЭТЫ расстрэл?
Л е р о. Таксама! I ты пазбегнуў яго сапраўдным цудам.
Карманьёл. Ах! Мой Божа! Ратуйце! (Млее, яго падтрымліваюць.)
Р а з э л я. Бедны мой Карманьёл!
Л е р о. Як гэта? Ён не верыў? Ха-ха! Я перастаю дзівіцца яго мужнасці.
Карманьёл (прыходзячы ў сябе). Ах, ах! Ойча Мікелі! Слухай. Што ж ты мне там спяваў, што французы любяць жартаваць? Ах! Сапраўды цудоўныя іх жарты! Ах! Мой Божа! Ратуйце... (Увесь час млее. Агульны смех.)
Палкоўнік (смеючыся). Ну! Прыходзьу сябе, мойхлопча. Нягледзячы на ўсё гэта, ты аказаў нам вялікую паслугу.
Карманьёл. Што ж я такога зрабіў?
Палкоўнік. Цвікі, якія табе, як я здагадваюся, загадалі ўбіць ў гэтае дрэва, мелі азначаць лічбу нашых палкоў.
Карманьёл. Што? Шэсць цвікоў... Дык вы мелі толькі шэсць палкоў! Ха-ха-ха! Брава! А я іх забіў там больш за дваццаць. Дык гэта таму яны пачалі адступаць! Я бачыў гэта з гары. Брава! Няхай жывуць французы!
Палкоўнік. За гэта таксама ад гэтай хвіліны я даю табе ў маёй паўбрыгадзе чын капрала.
Карманьёл (да Мікелі). А можа, ты мне зараз аддасі Разэльку?
Мікелі. Хм! Праўда... Мы павінны былі пачакаць, пакуль ты станеш генералам. Але што ж зробіш, аддаю яе табе, бо ты яе варты.
Карманьёл (патэтычна). Палкоўнік Блемон! Як капрал 35-й паўбрыгады Італьянскай арміі Французскай рэспублікі, я падаю ў адстаўку. Хачу тут асесці і вярнуцца да маіх кавадлаў. I аднак жа буду крычаць: «Няхай жывуць французы!»
Палкоўнік (да салдат). Браты! Да Марэнга!
Ус е. Да Марэнга! Да Марэнга!
№ 12. Заключнае сола Карманьёла з хорам
Хор
Да Марэнга! Ла-ла-ла-ла-ла-ла!
Карманьёл
Вось і салдата я сканчваю ролю.
Праца чакае, каваць буду ўволю. Ды перш, як да молата вярнуся, Да вас яшчэ з адной просьбай я звярнуся. Склаўшы заслугі і вады на шалі, Шчыра прыміце першыя ласкава, Сведчачы гучным і агульным «брава»,
Карманьёл і хор
Што мы французаў добра гралі.
Жан-Сімон Бертэлемі. Сеча пры Марэнга. 1800 г.
Уладзімір Вольскі
ОПЕРА Ў ДВУХ АКТАХ

МІЖНАРОДНЫ музычны ФЕСТЫВАЛЬ да 200-годдзя СТАНІСЛАВА МАНЮШКІ. (1819-1872)	J
KPACAB1KA ч с пп 2019 ГОДА іЬ.Ш
Пыочнік ртжыйр
Кіраўнік Опернай аудыі -1
Спекгакль Опернай студыі
Станісдаў Манюшка «ГААЬКА»
■у	япычійй лыяйііів
Опера ў двух дзеях (віленская рэдакцыя)
Лібрэта Уладзіміра Вольскага ў беларускім перакладзе Святлены Немагай Музычны кіраўнік і дырыжор Аляксандр Высоцкі Рэжысёр-пастаноўшчык, аўтар сцэнічнага вырашэння і відэапраекцыі -
Ганна Маторная Хормайстар Сяргей Аграновіч Харэографнастаноушчык гСяргей Мікель какцэртмайстар Ангеліна Грыгор'ева
Уваход' па запрашальніках
Мііргпрам	Вй'ьфусЬ'
5 іінряа 4ywtiHi'	‘ ,, '
■>«Й4рУСХ4Э аіярМі Н4»	: •> "
Мфкля іліа

Афіша спектакля «Галька» Опернай студыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. 2019 г.
6WW3
Дзеючыя асобы
Ч а ш н і к
С о ф ' я, яго дачка
Я н а ш, заможны шляхціц, якога кахае Галька
Маршалак Д з е м б а, галоўны кіраўнік спраў гаспадаркі Чашніка, кіраўнік вяселля Янаша і Соф’і
Ё нтак, прыгонны селянін Янаша
Г а л ь к а, прыгонная сялянка Янаша, мае ад яго сына
С я л я н е з вёскі Янаша
Г о с ц і паміж шляхты, вясельная дружына
— бас
— сапрана
— барытон
— бас
— барытон
— сапрана
— хор
— хор
Дзея адбываецца ў канцы XVIII стагоддзя.

Уверцюра
АКТ ПЕРШЫ
У горадзе, у палацы Чашніка.
Сцэна адбываецца ў садзе. 3 правага боку — павільён палаца Чашніка, з левага — брамка, у глыбіні сцэны — частакол, за ім мосцік.
Сцэна і
Маршалак, Чашнік, мужчынскі хор, ансамбль салістаў.
№ 1. Заручыны
Маршалак і госці выходзяць з павільёна.
Маршалак Дземба
Шчасця дужа, маладыя, У дзень заручын вам жадаем! Нібы галубочкі тыя, Век мілуйцеся наўзаем.
Сёння лучацца два скарбы, Цноты гербаў старадаўніх, Шчасця дужа ў дзень заручын вам жадаем!
Маршалак Дземба, хор
Шчасця дужа, маладыя, Ў дзень заручын вам жадаем! Нібы галубочкі тыя, Век мілуйцеся наўзаем.
Сёння лучацца два скарбы, Цноты гербаў старадаўніх, Паяднае шлюб два роды. Сто гадоў вам добрай згоды!
А паненка, быццам мара, Паглядзіш — душа спявае! Лепшая для Яна пара Наша Соф’я дарагая.
Шчасця дужа, маладыя, У дзень заручын вам жадаем! Нібы галубочкі тыя, Век мілуйцеся наўзаем. Сёння лучацца два скарбы, Цноты гербаў старадаўніх, Паяднае шлюб два роды. Сто гадоў вам добрай згоды!
Маршалак Дземба
Станам роўныя абое, Як багаццем, так красою.
Маршалак Дземба, госці з хору
Шчасце на руках нясіце, Век жывіце, век жывіце!
Хо р
Век жывіце!
Маршалак Дземба, госці з хору
Шлюб ваш, бы камень каштоўны, Напаткае лёс цудоўны.
Святам хай жыццё вам стане, Хай павага, хай каханне He пакінуць вас навек!
Хо р
Хай не пакінуць вас!
Маршалак Дземба, госці з хору,хор
I стан абодвух роўны,
Шлюб ваш, бы камень каштоўны, Напаткае лёс цудоўны.
Святам хай жыццё вам стане, Хай павага, хай каханне He пакінуць вас навек!
Хо р
А паненка, быццам мара, Паглядзіш — душа спявае! Лепшая для Яна пара Наша Соф’я дарагая.
Сёння лучацца два скарбы, Цноты гербаў старадаўніх, Паяднае шлюб два роды. Сто гадоў вам добрай згоды! Жывіце! У шчасці!
Маршалак Дземба
Дзякуй панству, мы шануем Вашу ветлівасць даўно, Ды час марнуем, Нас чакае ўсіх віно.
Хор
Багата шчасця зычым вам!
Маршалак і хор адыходзяць у павільён, выкрыкваючы «Віват!».
Сцэна II
Соф’я, Янаш.Чашнік, Галька (за сцэнай).
№ 2. Тэрцэт
Я н а пі
Блаславі нас, пане-ойча, Смею вас ужо так зваць.
С о ф ’ я
Дабрынёй абраў ты тое, Што я буду зберагаць.
Ч а ш іі і к
Сэрцаў вашых выбар добры Мне даўно быў даспадобы.
С о ф ' я
Дабрынёй абраў ты тое, Што я буду зберагаць.
Я н a in, С о ф ' я
Блаславі нас, блаславі нас!
Ойча, блаславі шлюб наш! Мы просім!
Ч а ш н і к
Бласлаўляю я шлюб ваш.
Я н а ш, С о ф ' я
Сэрцаў нашых выбар добры Быў даўно даспадобы вам. Дай згоду, наш ойча!
I гэта наша просьба, Шлюб наш блаславі, Пане і ойча, нас блаславі.
Чашнік
Сэрцаў вашых выбар добры Мне даўно быў даспадобы, Даспадобы выбар ваш.
Бласлаўляю вас, Я бласлаўляю вас!
Я п а ш, С о ф ' я
Гэта, ойча, наша просьба: Паблаславі шлюб наш.
Сэрцаў нашых выбар добры, Ойча, блаславі нас.
Нас блаславі.
Ах! Паблаславі шлюб наш.
Ч аш нік (бласлаўляючы)
Хай Твая святая воля, Пане Божа, здзейсніцца! За сцэнай чуваць фрагмент песенькі Галькі.
Янаш — Уладзіслаў Барткевіч, Чашнік— Руслан Маспанаў, Соф’я — Дар’я Тарасевіч
Галька
Як той кусточак віхрам зламаны, Душачку гэтак зматала...
С о ф ’ я
Што там за спеў?
Га л ь к a
Дзе ты, вяночак, дзе, мой руцяны, Дзе ты, лілейка, што звяла?
С о ф ’ я
Чый гэта голас?
Ці чуеш яго ты, Ян?
Гал ь к a
Ўсё адабраў мой Янка, мой сокал, Ўсю мяне ўзяў маладую.
Я н а ш (убок)
Пазнаю я голас Галькі.
I адкуль яна прыйшла?
Гал ь к a
Любага скрозь шукаю навокал, Ды ўсё знайсці не магу я.
Ах!..
Ч а ш н і к
Ноччу ў садзе хто спявае? Дзіўна гэта, позні час.
Я н а ш (убок)
Гэта Галька!
Дзеўка дужа замінае
Мне штораз.
С о ф ’ я (неспакойна) Ах, мой Янаш!
Я н а ш
Можа, нейкі небарака.
Чашнік
Можа, нейкі небарака.
Я н а ш (да Соф ’і)
Хтосьці быў тут, Хто там знае, Можа, нейкі небарака. Радасць тут у нас такая, А бядак той горка плакаў.
С о ф ’ я (убок)
Ах, якое гэта шчасце: Любы мае добры нораў.
У бядзе не дасць прапасці, Спачуваць умее ў горы.
(Да Янаша.)
Мой любы Янаш,
Прашу, пашукай ты, Малю цябе, пашукай ты, Пакліч яго.
Пашукай.
Хутчэй ідзі, пакліч яго.
Я н а ш
Там небарака!
Радасць тут у нас такая, А бядак той горка плакаў.
Знайду яго, пашукаю.
Ч а ш н і к
Янаш добры сэрцам, На бяду ён адгукнецца. Пашукай яго, кліч яго.
Янаш, ты шляхетны сэрцам, Пашукай яго.
Я н а ш
Хтосьці быў тут, хто там знае, Можа, нейкі небарака.
Радасць тут у нас такая, А бядак той горка плакаў.
Чашнік
Йдзі яго ты падтрымаці Ды загадай пачаставаці, Знайдзі яго.
Пашукай і прывядзі ты нам яго.
С о ф ’ я
Якое гэта шчасце:
Любы мае добры нораў, У горы, у бядзе не дасць прапасці. Спачуваць умее ў горы.
Мой любы Янаш,
Прашу, пашукай ты, Малю цябе, Пашукай ты, пакліч яго.
Я н а ш
Прывяду сюды яго.
Я яго знайду!
Там небарака!
Радасць ў нас тут такая, А бядак той горка плакаў. Знайду яго, я знайду яго!
Ч a пі н і к’
Янаш добры сэрцам, На бяду ён адгукнецца. Пашукай яго, кліч яго. Янаш, ён шляхетны сэрцам, Пашукай яго.
С о ф ’ я
Якое гэта шчасце:
Любы мае добры нораў,
У горы, у бядзе не дасць прапасці, Болей кахаю я штораз яго, Ах, штораз болей, Мацней кахаю!
Усё болей, мацней кахаю, Усё болей, ўсё болей Кахаю я яго!
Я н a ш і Ч а ш н і к
Ах! Радасць тут у нас такая, А бядак той плакаў.
Ах, небарака!
Гулянка, радасць тут такая, Ах, небарака!
Тут радасць і гулянка,
Я н а ш
Знайду яго!
Іду шукаць яго, Знайду яго!
Чашнік
Пашукай!
Хутчэй ідзі і пашукай яго!
Чашнік і Соф'я адыходзяць. Янаш застаецца адзін.
Сцэна III
Янаш адзін.
№ 3. Recitativo
Я н а ш (смутны і неспакойны)