Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 376с.
Мінск 2020
51.93 МБ
С я л я н е выходзяць з касцёла.
№ 9. Антракт
Сцэна I
№ 10. Хор сялян
Малады X Л а П е Ц (убаку ад грамады, у глыбіні сцэны): Адвячоркам у нядзелю, Як яшчэ на небе ясна.
Дзяўчаты, кабеты, юнакі, старыя
Адвячоркам у нядзелю, Як яшчэ на небе ясна, Добра думкі развяселіць, Бо дзень цэлы сыдзе ў поце. Хай жа свята падахвоціць Нас забыць аб крыўдзе ўласнай.
Хор пераходзіць да звычайных размоў.
Ю н а к і
Да сябе ў маёнтак паніч Прывязе нявесту скора.
* Нешпары — у каталіцкім касцёле перадапошняя частка літургіі гадзін, якая служыцца ўвечары, паводле традыцыі — у час заходу сонца.
Дзяўчаты, кaбеты
Прывязе нявесту скора.
Ю н а к і
На вяселлі будзе танчыць,
Дык пра нас успомніць, можа.
С т а р ы я
Хоць ў палацы будзе танчыць,
У бядзе нам не паможа, Бо за намі следам гора.
Ой, за намі ўсюды следам гора.
Дзяўчаты, к а б ет ы,ю н а к і
Бо за намі ўсюды следам гора.
Дзяўчаты, кабеты,юнакі, старыя
Дзень вясёлы, дзень цудоўны
Хай у нас сягоння будзе.
Кабеты, старыя
Заўтра прыйдзе дзень працоўны, Пот глынаці будуць людзі.
Дзяўчаты, кабеты,юнакі, старыя
Дзень вясёлы, дзень цудоўны
Хай у нас сягоння будзе.
Заўтра прыйдзе дзень працоўны, Паслязаўтра зноў працоўны,
Дзень мазольны зноўку будзе, Пот глынаці будуць людзі.
Дзень вясёлы, дзень цудоўны Хай у нас сягоння будзе.
Дзень вясёлы, дзень цудоўны Будзе хай сягоння ў нас.
Дзяўчаты, кабеты
Ці пан ласкі мае досыць, На вяселле нас запросіць?
С т а р ы я
Ой, дзяўчаткі, ой, кабеткі!
Зловіць паніч вас у сеткі.
Дзяўчаты, кабеты
Дабрыні наш паніч рэдкай, Ветлівы, салодкі гэткі.
С т а р ы я
Добры паніч толькі ў слове, Гладкі з твару, як панове, Ой, кабеткі!
Малады хлапец (углыбінісцэны) Дзень вясёлы, дзень цудоўны Хай у нас сягоння будзе.
Пачынае цямнець.
Юнакі, старыя
Сонца яснае згасае, Ў далячыні дзень сплывае.
Дзяўчаты, к а б е т ы,ю н а к і, старыя А душа ляціць ў раздоллі
I журыцца ў песні вольнай.
Малады хлапец
Дзень вясёлы, дзень цудоўны
Хай у нас сягоння будзе.
Дзяўчаты, к а б е т ы,ю н а к і, старыя Заўтра прыйдзе дзень працоўны, Паслязаўтра зноў працоўны, Дзень мазольны зноўку будзе, Пот глынаці будуць людзі.
Дзень вясёлы, дзень цудоўны Будзе хай сягоння ў нас.
Сцэна II Сяляне, Ёнтак, Галька.
Ёнтак і звар’яцелая Галька з’яўляюцца ў глыбіні сцэны.
№ 11
Хо р
Зірніце, што там?
Хто гэты хлопец? Ідзе з дзяўчынай? To ж Ёнтак. Так, то Ёнтак!
А дзяўчына?
Ё н т а к
На вяселлі, дай жа Божа, Будзе радасць Вам!
Ды, як гора — не паможа Нават песня там.
Вас не прывітаю спевам.
Хор
To ж Галька!
Ёнтак
Так, Галька!
Дзяўчына з той вёскі, што і вы.
Хо р (з болем і спагадай)
Ёнтак, з чым, скажы, прыйшоў ты, I адкуль дзяўчо прывёў ты? Змарнавана, збедавана, Глянеш — душа баліць.
Ё Н Т a К (панура)
Я вяртаюся ад пана.
Г а Л ь к а (паўтараючы словы Ёнтака) «Я вяртаюся ад пана»...
He пазналі Галькі з твару, Бо я стала птушкай ўжо. На маю бяду, нядолю, Сакалок зляцеў на поле, Звабіў чыстую галубку, Затуманіў, мой саколе! Ой, галубку, ой, бялютку Сакалочак звёў!
Хор
Галька, Галька! Як змарнела,
Страшна глянуць на яе, Змарнела, счарнела, Зірнеш — дык жаль бярэ.
Ё н т а к
Пан звычайна робіць так.
Вось канец той заляцанкі: Паніч ў ног сваёй каханкі, Пані Соф’і — гладкай пані, (Паказваючы рукой на Гальку.) Дзе ж ўзгадае пра яе?
Га л ь к a
Толькі не прадаў душы ён, He даў чорту...
Хо р (сяляне акружаюць Ёнтака з цікавасцю) Расказвай, Ёнтак як ўсё было, Што за здарэнне ты бачыў там?
Што стала з Галькай, скажы ты нам.
Ё н т а к
Скажу я вам.
Хо р
Скажы ты нам.
Ё н т а к
Трапілі мы ў заручын хвіліну, Як пан убачыў гэту дзяўчыну, Сыпаць ён стаў салодкія словы, Ліць ёй на душу свае замовы, Потым за горад ісці сказаў. Сцярпець не мог я гэтых слоў, Праўду адкрыў ёй. Ён загадаў За браму нас пагнаць, быццам псоў.
X О р (з жахам)
Ах!
(Панура.)
За браму іх пагнаць, быццам псоў.
Хвіліна маўчання.
Г а Л Ь к а (звар ’яцелая, у стане спакойнага экстазу) Зноў ты з’явіўся і вабіш зноў...
Сакалочак!.. Мой саколік...
He, не, не...
(3 жалем.)
Ой, галубка узлятала I крылом затрапятала... Ды ужо зусім не белым — Зраненым ды зчырванелым, Трапятала, узлятала, На зямлю, як камень ўпала
№ 12
Хор
Так вось, так вось з панамі, Вось так з каханнем іх.
Ой, бедная Галька, шкада нябогу! 3 панскім каханнем, так з жаніханнем іх, Так вось з панамі, Вось так з каханнем іх!
Гляньце! Зірніце!
Вунь чорны над Галяй
Вунь крумкач узляцеў над Галяй Як адчувае...
Г а л ь к а (заканчваючы песеньку) Галубкі труп!
X О р (з выбухам гневу)
Так вось з панскім каханнем, 3 жаніханнем іх.
Так вось, так вось з панамі, Так вось з каханнем, так з жаніханнем. Бедная Галька, нябога!
Е н т а к (у глыбіні сцэны)
Вось і едуць!
Хор
Ўжо едуць!
Сцэна III
Галька, Ёнтак, Маршалак, Чашнік, Янаш, Соф’я, хор. Галька хутка збягае з узгорка, вырываючыся ад людзей, якія яе стрымлівалі. Ёнтак хоча яе вывесці.
Яна вырываецца ад яго і садзіцца ўбаку на камені.
№ 13. Секстэт з хорам
Маршалак Дземба (уваходзячы з глыбіні сцэны з левага боку і кіруючыся да сялян) Добра, што тут сабраліся! (Загадвае.)
Прывітацца галасіста, Пакланіцца урачыста! Прывітайце ж галасіста, Пакланіцеся ўрачыста, Маладой, прыгожай пані!
X о р
Прывітайма галасіста, Ды паклонімся ўрачыста.
Ч а ш н і к (уваходзячы)
Як вы маецеся, дзеці?
Хо р (глуха)
Дзякуй, дзякуй, Ягамосці!
Я н а Ш (уваходзячы)
Як здароўе, як жывеце?
Хо р
Дзякуй, дзякуй, панічок наш.
Ян а ш (заўважаючы Гальку, якая сядзіць убаку) Божа моцны! Галька тут!
С О ф ’ я (уваходзячы)
Як жывеце?
Дзяўчаты, кабеты
Дзякуй шчыры вам, паненка, Дзякуй, наша пані!
Маршалак (да сялян)
Што? Ці з ранку вы не елі?
Усе вы быццам скамянелі!
Та красуня, прыгажуня — ваша пані!
Хо р
Пані горача вітайма.
Гонар пані аддавайма,
Галасіста заспявайма, Іх ўрачыста прывітайма: Дай вам Божа, маладыя. Шчасця, доўгіх летак, Згоды, ласкаў, блаславенняў,
I анёлкаў-дзетак. Бог няхай дае вам Згоды, ласкаў, дзетак.
Чашнік — Руслан Маспанаў
С О ф ' я (заўважаючы Гапьку)
Хто гэта?
У няшчасці дзяўчына?..
X о р
Дзяўчына ў няшчасці.
С о ф ’ я
I з тварам бледным, ў цярпенні...
X о р
I з тварам збляднелым, ў цярпенні.
Я н а ш (убок)
Во! Ці ж яе не пазнала?!
С о ф ’ я (да сябе)
Бедная гэта дзяўчына,
Яе твар бледны ў цярпенні,
I будзіць той твар ўспаміны, Бачыла дзесьці яго,
Ч а ш н і к (убок)
Бедная гэта дзяўчына, Яе твар бледны ў цярпенні,
I будзіць той твар ўспаміны, Ах! Дзесьці я бачыў яго.
Ё н т а к (убок)
Каб яна Гальку пазнала, I зразумела б, о Божа!
Дык пагарджала б, быць можа, Учынкам каварным яго.
X о р (у глыбіні сцэны)
Пазнала, можа, пазнала.
У змане абедзьве: Адну пакінуў з іх ледзьве, А ўжо схлусіў другой.
Секстэт і хор
С о ф ’ я
Бедная гэта дзяўчына, Яе твар бледны ў цярпенні, I будзіць той твар ўспаміны, Ах! Бачыла дзесьці яго.
Ёнтак
Каб яна Гальку пазнала, I зразумела б, о Божа!
Дык грэбавала б, быць можа, Ўчынкам каварным яго.
Чашнік, Маршалак
Бедная гэта дзяўчына, Яе твар бледны ў цярпенні, I будзіць той твар ўспаміны, Я бачыў яго.
Я н а ш
Толькі б яе не пазнала, Пякельна сэрца палае!
Як Галька, бы здань, блукае, Змагу аддаліць яе.
Мне аддаліць бы яе.
Галька
Над беднай Галькай злітуйся, Божа! I атулі апекай сваёй.
Соф'я, Ёнтак, Чашнік, Маршалак, хор
Голас вар’яткі кліча да Бога: Збаў яе, Пане, ласкай сваёй.
Я н а ш
Як Галька, бы здань, блукае, Мне аддаліць бы яе.
Соф’я, Ёнтак, Чашнік, Маршалак, хор
Голас вар’яткі кліча да Бога: Збаў яе, Пане, ласкай сваёй.
Я н а ш
Змагу, напэўна, я аддаліць яе, Схаваць яе.
С О ф ’ я (да Янаша)
Дзе ж бачыць я яе магла?
Я н а ш (збянтэжаны)
Ды не, не магла, дзіцятка, Раней ты твар гэты бачыць. Гэта нейкая вар'ятка, Усё спявае штось ды плача.
Га л Ь К а (у захапленні) Янка, мой Янка!
Галька — Дар’я Ваўковіч, Ёнтак— Міхаіл Клепец, Соф'я — Дар’я Тарасевіч, Янаш — Уладзіслаў Барткевіч, Чашнік — Руслан Маспанаў, Маршалак Дземба — Ілья Пеўзнер
Я н а ш (убок)
Страшна Бог караць умее Мізэрны блуд.
Соф’я мо’ не зразумее.
Так чакаць нам не варта тут. Пасля з дзяўчынай я разбяруся.
Г а л ь к a
Галубок сеў на магіле...
С о ф ’ я
Што надарылась дзяўчыне?
Я н а ш (перапыняючы яе) Паспяшайма да касцёла, Позні час ўжо, змрок наўкола.
Ч а ш н і к
На двары тут неяк смутна, Да касцёла!
Спяшайма да касцёла, Змрок наўкола, пойдзем, Каб пабрацца шлюбам вам.
Соф’я
Неяк цяжка мне на сэрцы. Паспяшайма да касцёла, Пойдзем да касцёла, Каб пабрацца шлюбам нам.
Я н а ш
Да касцёла!
Ужо змрок наўкола, Да касцёла пойдзем. Каб пабрацца шлюбам нам. Соф’я, Янаш і Чашнік уваходзяць у касцёл.
Хор (перамяшчаючыся ў касцёл ) Дай вам Божа, маладыя, Шчасця, доўгіх летак, Згоды, ласкаў, блаславенняў, I анёлкаў-дзетак.
Ё н т а к (у поўны голас)
I цярпенняў!..
Маршалак Дземба
Хто адазваўся паміж вамі так?
X о р
Хто? Хто?
Маршалак Дземба (да хору, які адыходзіць) Як дадуць законны шлюб — Ўсе у пары і вясёла
Маладых узяць у кола
I ўрачыста, галасіста заспяваці.
X о р
Заспявайма ім вясёла!
Уваходзяць у касцёл.
Сцэна IV Галька, Ёнтак.
№ 14
Усё больш цямнее.
Г а л ь к а (з горыччу паўтараючы словы хору)
Ой, вясёла! Ой, вясёла!
Ентак
Паглядзела, зразумела?
Мо’ цяпер паверыш мне?
Га л ь к а (прыходзячы ў свядомасць)
Дзе мой Янка? Дзе мой сокал?
Е нта к (паказваючы на касцёл)
Глянь туды!
Галька бяжыць да касцёла і, зазірнуўшы праз дзверы, ускрыквае, закрывае твар рукамі і павольна вяртаецца на авансцэну, падае на зямлю. Ёнтак стаіць у дзвярах касцёла.
Галька
Ах!
Ёнт а к (даГалькі)
У алтара ўжо разам сталі,
Ксёндз чытае,
Абяцанні паўтараюць,
I са словам кожным плача маладая.
Галька (не зважаючы на Ентака)
Шкада, любы Янка,
Шкада цябе мне, Янка!
Е Н Т a К (раз ’юшана)
Усміхаецца твой Янка.
Г а л ь к a
Шкада, любы Янка!
Ентак
Усміхаецца твой Янка.
Галька
Ах, Ясь, мне шкада.
Дарагі мой, любы Янка.
Як шкада цябе!
Янка мой, шкада цябе!
Мой Ясь, шкада цябе!
Ё н т а к
Соф’я плача, ён смяецца, Бедная, шкада яе.
Г а Л ь к а (звяртаючыся з болем да Ентака) Ах, Ёнтак, каб ведаў ты...
Е н т а к (не зважаючы на Гальку)
Вось пярсцёнак ён ёй даў,