Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 376с.
Мінск 2020
51.93 МБ
Д а б р о в і ч. Добра, адыходжуся. Абы толькі здолела ты выбіць яму з галавы тую франкаманію ды прывязаць яго да роднага краю! (Выходзіць.)
СцэнаIX
Юлія і Навум.
Н а в у м (уваходзіць п ’яны і сам сабе кажа). Добра кажа прыгаворка: куды еду, туды еду, да ўсё карчмы не міну. Вот цяпер штось пэўней чалавек стаіць на нагах. Цяпер смела пайду да двара, штоб пана нашага прыняць. (Хоча адысці, заўважае Юлію.) Гэ! а гэта што за дзеўка? У нашым сяле я дасюль яе не бачыў. He гадкі чарвячок. Як біш там кажуць: дзеўка, як цэўка, а як гляне, дык і сэрца дастане.
№ 6. Дуэт Юліі і Навума
Ю л і я
Што за пудзіла пляцецца?
Так і рынецца, здаецца.
Ах! якая п’яніц міна!
Н а ву м
Ой! He гадкая дзяўчына!
Ю л і я
Ён сюды, знаць, ісці хоча.
На мяне ўтаропіў вочы.
Мусіць думку нейку мець.
Н а ву м
Трэба к ней добра падсесць.
Юлія
Недарма мая трывога, —
Можа ён мне быць падмогай.
Кінем гідасць сваю вон
Ды спытаем, што за ён.
Н а ву м
Добра прыгаворка кажа:
Скора едзе той, хто мажа.
Трэба рыбку прысваіць, Гарэлкаю напаіць.
Ю л і я. Чаго ты на мяне так глядзіш?
Н а в у м. Усе дзеўкі выраслі пад маім вокам, а цябе не знаю. Чы ты ягодка не з нашага агародка?
Ю л і я. Я прыехала з панам Дабровічам; а знаеш Шчырэцкага? Я яго дачка; а ты, мужык, хто такі?
Н а в у м. Мужык! Але мужык! Хоць я сабе і мужык, да ўсё не просты. Знаеш гутарку: мы і самі з вусамі. Я — войт тутэйшага сяла, Навум.
Ю л і я. Войт!.. He гневайся, мой бацечка, да я ж не ведала.
Н а вум. Нічога! Нічога! Знаш прымоўку: няведанне — нягрэшанне. А штоб даказаць, што к табе нічога не маю, то пайдзём да Іцкі, пастаўлю паўкварты, там пазнаемся ляпей: бо ты мне штось вельмі к сэрцу прыпала. Як глянуў, так і грануў. От так: палюбіў, дый досыць. А чы ты б мяне спадабала?
Ю л і я. За гарэлку дзякуй, я не п’ю; а любіць не магу.
Н а ву м. Дзельна! Шчэра сказана, як звязана! Да хто б вам, дзеўкам, паверыў? Вы ўсе такія; а падсядзь к вам, дык і самі вешаецеся на шыю. (Падыходзіць да яе залётна.)
Ю л і я. He лезь! Бо валасы выдзеру.
Н а в у м. Хто каго любіць, той таго чубіць. (Падыходзіць да яе бліжэй — яна адсоўваецца.)
Юлія (пагражаючы). Адчапіся! Бо як трэсну, то і зубоў не пазбіраеш.
Н а в у м (убок). Ой, цікунка! цікунка! Любіць, пэўне любіць, толькі саромеецца. Добра кажа прыгаворка: дзеўкі так любяць, што за кулаком і свету божага не відаць.
Сцэна X
Тыя жіШчырэцкі, засопшыся, убягае.
Шчырэцкі. Пані! (Убачыўшы Навума.) Дачка мая! Паведамляю табе, што наш дзедзіч пакінуў за вярсту коні, а сам з слугою пакрыёма зараз сюды прыбудзе.
Ю л і я. Добра, тату! Пастараюся яго тут спаткаць першая.
Навум. Гэ! Дак ваша і па-панску ўмее шчабятаць. Эге, кумок! Вашая дачка, знаць, панскага хову. Хто б пазнаў дзятла, штоб не яго нос? Нечага ж нам к табе шчурыцца; ты, баш, з панамі пабраталася; пэўне, фандабэрыстка.
Ю л і я. Ой! што не, то не. Чы ж для таго, што гавару папанску, то ўжо маю і нос угору задзіраць? От лепей будзь добры, пакорны, паслушны, а можа, і цябе палюблю. (Да Шчырэцкага.) Ты, ойча, ідзі ў двор і паведамі, што пан зараз прыбудзе; а ты, Навум, пабудзь тут, і як толькі заглянеш якога пана, ідучага пяшком, то зараз мяне ўведам. Я буду тут возле саду панскага рваць краскі. (Выходзігіь з Шчырэцкім.)
Сцэна XI
Н а в у м адзін.
Н а ву м. Баш, як добра зараня карчму праведаць. Нядарам кажа прымоўка: ранняя пташачка крылкі цярэбіць, а позняя вочы працірае. Бог даў дзеўку, як ягадку. Што любіць, то любіць, бо ўжо чупрыну хацела выдзерці. Дасюль усе дзеўкі з сяла чураліся ад мяне, а цапер — не тут-та і была, — знаць, сужанаму дзеўка. Але бачыцца, хтось ідзе? Здаецца, чы не яго толькі казала мне пільнаваць мая загладуха? Пайду да скажу ёй, што ўжо ідзе. Але не, яна казала аб адным, а іх тут двух. О! і я не дурань. Схаваюся да падслухаю, чы не выгаваруцца аб чом. О гэтак! о! і я ў цемя не біт. Добра кажа прымоўка: мужык, як варона, а хіцёр, як чорт. (Хаваецца за дрэва).
Сцэна XII
Караль, Ян і Н аву м за дрэвам.
К а р а л ь. Вось мы і ў канцы нашай падарожы. Сапраўды, калі ўспомню, што гэта тое месца, дзе трэба будзе пражыць канец свайго жыцця, то аж сэрца сціскаецца. О, чаму край наш дагэтуль яшчэ не можа набраць тае цывілізацыі, якою вызначаецца Францыя? Тут усё так панура! так глуха!
Я н. А карчмы, карчмы, пане дабрадзею, то чыстыя хлявы! ніякай выгоды! У Францыі кожная аўстэрыя, як палац! У кожнай чалавек, як у раі! Віна па вушы! А тут, даруй, Божа, найменшай выгоды! He шукаючы далёка, глянь толькі, пане, на нашую карчму.
Караль — Алег Гарбуз, Ян — Віктар Манаеў
№ 7. Спеў
Ян
Вось для выгады карчма вам!
Вокны чуць відаць з гразішчы;
Мілы вецер свістам жвавым Цераз шчэліны скрозь свішча; Брудны выгляд у шынкаркі;
На стале бутэлькі, чаркі;
Жыжка з іх на стол сцякае;
Шабасоўка чуць мігае;
Жыды сноўгаюць, як здані;
Стары рэбе штось мямляне; Селянін ляжыць пад лаўкай, П’яны, рваны, нерухавы;
Яго жонка, чуць жывая, Каля печы спачывае, Дзіцё ядам з грудзі пое! Вось абраз галытні тое.
Я н. I мы ж тут, пане, прыгожыя дні нашай маладосці змарнаваць маем? От лепей прадай, пан, сваю фартуну, і далей уцякайма да нашага неба, да ўлюбёнага нашага Парыжа!
Караль. О, калі б можна было гэта зрабіць! калі б мне акалічнасці дазволілі! А тым часам буду старацца: бо гэта праўда, паміж нашых мядзведзяў не выжыву! I што за прыемнасць, проша пана, з мужыкамі? Гэта ж быдла, і нічога болей.
Я н. А дзяўчаты, пане, чыстыя каты: падсядзь да якой, о табе зараз без цырымоніі вочы гатова выдрапаць.
К а р а л ь. Праўду кажаш. Няма нідзе, як у Францыі!.. Там кожная хоць бы найпрасцейшая сялянка далёка асвячнейшая за тутэйшую паненку. О Францыя! Францыя!
№ 8. Спеў
К а р а л ь
Францыя! Край мой ядыны!
Добрай ты славай багата.
Маеш узнёслых шмат чынаў, Найбольш прыгожых дзяўчатаў. Бачачы іхнюю ўроду, Творы шаную прыроды.
Бачачы іхнюю ўроду, Творы шаную прыроды.
3 мілым французскім дзе тварам Калі сустрэнеш дзяўчыну, Вочкі гараць яе жарам, Поглядам паляць без спыну.
Гэткая постаць, здаецца, Звабіла б тыграва сэрца. Гэткая постаць, здаецца, Звабіла б тыграва сэрца. Хай яе вабныя красы Толькі ўпадуць табе ў вока, Зараз жа ў сэрца без часу Воблік уесца глыбока. Французска дзеўчына тая Душу тваю захапляе. Французска дзеўчына тая Душу тваю захапляе.
Днём тваю думку жывую Вабіць прынаднай красою, А як заснеш — сон малюе Усё хараство незбытое. Будзіць смагню без патолі, Ах! Каб мець грошы найболей! Будзіць смагню без патолі, Ах! Каб мець грошы найболей!
К а р а л ь. О так! хацеў бы яшчэ хоць ува сне папесціць свае пачуцці тымі цудоўнымі вобразамі надсэкванскіх прыгажунь!
№ 9. Спеў
Ян
Ах, зірні ў бок гэны, пане!
К а р а л ь
Што ж ты ўбачыў там, мой Яне?
Ян
Вельмі пекную дзяўчынку, Што, як сарна, лёгка, вабна, Што, як лялька, стройна, зграбна, Рвець малінку за малінкай.
Ў заклад стаўлю віна шклянку, Што не ўступіць парыжанкам.
К а р а л ь
Ах, калі хто гэта бачыў?
Ці табе ў вачах маяча, Каб раўняці дзеўку тую, Нерухавую, брыдкую, Да парыжскіх ненаглядак, Што сваёй красою, складам Цэлы свет змагчы гатовы, Усім закручваюць галовы?
Ян
Пане, глянь: да нас ступае, Складна, вабная такая!
Н а в у м (з-за дрэва)
Ой! ведаю прыгаворку: He ўтаіш шыла ў ворку. Хто ж з людзей не падзівіцца Прыгожанькай маладзіцы? Яны, на бяду Навума, Угледзілі дочку кума.
Сцэна ХШ Тыя ж і Ю л і я.
Ю л І я (паволі ідучы. спявае)
Зайшоў ужо месяц, свет спачывае, А хто ж там кліча над борам?
Мабыць, філён мой мяне чакае Пад маладым ясакорам.
(Заўважыўшы Караля, прыкідваецца перагшлоханай. Ах!..
Працяглая паўза.
Квартэт
Ю л і я
Што за дзіўны погляд бачу?
He згадаю, што ён знача? I пужае, і трывожа, Памажы мне, моцны Божа!
Караль і Ян
Ці то чары, ці з’яўленне!
Вельмі ж мілае стварэнне!
Вочы, тварык — глянуць міла!
Мне душу ўсю захапіла.
Н а в у м
Пасуць яе, як воўк мяса, Спадабалася ім краса, Чы іх ліха тут прыгнала?
Сватанне маё прапала!
Ю л і я
Ён з мяне воч не спускае.
К а р а л ь
Як яна, ах, захапляе!
Ян
Віна стаўлю ў заклад шклянку, Пляшка будзе хай заставай...
Вер мне, пане, што яна во Закасуе й парыжанку.
К а р а л ь. Хто ты, мілая дзяўчына?
Ю л і я. Сялянка, пане!
Ка р а л ь. Я гэта бачу, але як завешся?
Ю л і я. Дзяўчына.
Я н. Усё гэта можа быць; але пан пытае, чыя ты? Ці з гэтай вёскі падданка?
Ю л і я. I так, і не.
К а р а л ь. Як гэта трэба разумець?
Ю л і я. Вот, пане, Югася маё імя, а сама я дачка Шчырэцкага. Нябожчык бацька цяперашняга дзедзіча гэтага маёнтка даў вольную майму бацьку і ўсёй яго сям’і, за што вечна яго ў малітвах нашых успамінаем.
К а р а л ь. Але, як я ўважаю, дык ты досыць вольна гаворыш па-польску і нават няблага тлумачыш. Адкуль ты гэтага ўсяго навучылася?
Ю л і я. Я з дзяцінства гадавалася пры дачцэ пана Дабровіча; была болей яе дружкаю, як служкаю; разам мы выраслі і разам хадзілі ў пансіён.
Я н (убок). Ого! Дык гэта не простага выхавання ластавачка! Мушу да яе пазаляцацца. Гэта ж яна і парыжаніну галаву лёгка закруціць можа.
K a р а л ь. Але скажы мне, нашто табе прыдалося тое выхаванне, што ў пансіёне атрымала?
Ю л і я. Чаму ж, пане? Хіба ж не на тое мы вучымся, каб лепш хваліць Бога ды вярней выконваць тыя абавязкі, якія наш стан на нас накладае?
К а р а л ь Сапраўды, ты аднолькава чаруеш як сваім павабным тварыкам, так і сваімі адказамі. Дадушы, з такімі манерамі ты б магла нават і ў салёнах Парыжа паспаборнічаць не з адной прыгажуняй моднага там свету.
Юлія. Пан волен жартаваць. Дзе там, каб бедная сялянка магла раўняцца з панямі, каторыя ад маладых лет да сталага веку ўвесь час вучацца салённым манерам?
К а р а л ь. Прысягаю табе, што кажу праўду. Але думаю, мая дарагая, што ты добрая хітруха і сваёю сціплай мінкаю не аднаго ўжо каханка злавіць патрапіла. Прызнайся шчыра, шмат іх мела? (Бярэ яе за руку.)
Юлія. Пане!.. Каханка ніводнага не мела, а скажу шчыра, што мы, сялянкі, тым рознімся ад вялікіх пань, што ніякай не маем хітрасці. Што сэрца чуе, тое без страху гавораць нашыя вусны. Але пусці мяне, пане! Трэба спяшацца ў двор, каб разам з сялянамі прывітаць тутэйшага дзедзіча, які хутка павінен да нас прыехаць. Там грамада сялян нецярпліва чакае, каб выказаць пачуцці свае прывязанасці да таго, хто будзе ім замест бацькі.