Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 376с.
Мінск 2020
51.93 МБ
К а р а л ь. Ніколі не спадзяваўся знайсці ў простай сялянцы столькі думак і такіх узнёслых! Але скажы мне, мой анёлак, для каго нарвала гэтых кветак? Ці не дасі хоць адну кветачку і мне на памяць тых звычаёвых навук, якія мне міла будзе захаваць вечна ў сваёй душы разам з вобразам ахвяравальніцы.
Ю л і я. Гэтыя кветкі прызначыла я ў падарунак таму, каго любіць лічу сваім абавязкам: складу іх ля ног сына дабрачынца нашага пры павіншаванні яго з шчаслівым вяртаннем на родную зямлю.
К а р а л ь. Хіба ты даеш свае падарункі толькі тым, кім сэрца тваё занята?
Ю л і я. Але, мой пане! Хіба ж я не казала, што мы, сялянкі, заўсёды шчырыя? Што вусны нашыя толькі тое паўтараюць, што ім гаворыць сэрца?
К а р а л ь. Аднак жа зважай, прыгожая дзяўчына, што той падарунак з твае рукі, якога я прашу, найчысцейшую і наймілейшую прынясе для сэрца майго радасць. Але... як жа, дасі мне хоць адну кветачку?
Ю л і я. А чаму ж не? Няхай пану будзе гэтая палявая ружачка. (Бярэ з кошыка ружу і, даючы яе Каралю, наіўна схіляецца ды выбягае).
Сцэна XIV
Тыя ж, без Ю л і і.
К а р а л ь. Незвычайнейшая дзяўчына! Праўдзіва, не магу апамятацца ад здзіўлення з самога сябе! Міжволі закахаўся ў нейкую сялянку... я, каторы дагэтуль лічыў іх за быдла, цёмнае, нічым неўлагоджанае! О цуд! Што ж бы на гэта сказалі парыжскія прыгажуні?
№ 10. Спеў
Караль
Што за сэрца! што за вабнасць!
Ян
А якая ручак зграбнасць!
К а р а л ь
Што за розум! Што за вочы!
Ян
А як шоўк косы дзявочы!
Караль і Ян (разам)
Ах! для гэтае дзявіцы
Памяць, розум я губляю!
Прэч усё, што з заграніцы!
Я над імі крыж стаўляю.
Ян
1 краса цвіце такая
У вашай вёсцы з ласкі боскай.
К а р а л ь
Я не знаў, што мая вёска
Гэткі скарб — дзяўчыну мае.
Н а в у м
He для нас, знаць, дзеўка-дворка.
Добра кажа прыгаворка:
Гдзе толькі мужык з слаўцом, Там за ім пуга з вузлом.
К а р а л ь
Дык спяшайма ў двор затое
Да радні на прывітанне.
Ян
Там з кахання на сняданне
Лыкну чарку для настрою.
Караль і Ян (разам)
Ах! для гэтае дзявіцы
Памяць, розум я губляю!
Прэч усё, што з заграніцы!
Я над імі крыж стаўляю.
Н а в у м
He для нас, знаць, дзеўка-дворка.
Добра кажа прыгаворка:
Гдзе толькі мужык з слаўцом, Там за ім пуга з вузлом.
Выходзяць.
Сцэна XV
Вялікі панадворак; з правага боку панскі дом; абапал гаспадарскія будынкі. 3 аднаго боку стаяць с я л я н е і сялянкі, з другога — Дабровіч, Камісар, Уршуля, яго жонка, і ўсе д в о р н ы я, сярод іх Ю л і я. Калі ўваходзіць К a р а л ь, паперадзе яго ідуць дзве дзяўчынкі, сыплючы яму пад ногі кветкі.
Ен жа ідзе проста да Дабровіча і вітаецца з ім, а пасля дзякуе з абодвух бакоў сялян. За Каралем ідуць Я н і Навум.
Хор сялян
Да прыбывай жа к нам -— яркае солнышка, Да асвяці ж ты нам — белы аконышка!
Да расцвітай у нас — прыгожа красачка!
Да прыгалуб жа нас — мілая ласачка!
Доўга ж мы ждалі ця — наш ты кароліку! Палётай жа пры нас — смелы саколіку.
Хор дворных
Зірні ў бок гэты, ласкавы пане!
I тут прыхільна цябе вітаюць.
Прымі ты шчыра гэта вітанне.
Хай табе шчасцем дні ў нас лунаюць!
Ю Л І Я (выступаючы, спявае)
Калі з далёкіх ластаўка ніваў Вясной вяртае дамоў шчасліва, Свой забывае далёкі вырай, У роднай сялібе цешыцца шчыра.
I ты, o пане, сярод сабраных
Сялян застанься жыць назаўсёды;
Шукай пацехі сярод падданых;
Будзь для іх бацькам і асалодай.
К а р а л ь
Радасць, якую тут спатыкаю,
He меў у ніякім краю дагэтуль.
Ян
Я з хвалявання слёз не стрымаю, Ажна да чаркі збыўся імпэту.
К а м і с а р (убок)
Ох, на такое пана вітанне
Дрыжу я цэлы! Што ж далей будзе?
Маё бабахне, знаць, панаванне, Калі не з’едзе зноў ён у людзі.
Н а в у м (убок)
Над сіратою Бог з калітою.
Што ж, Камісару, будзе з табою, Як пан дзядзічны з намі асядзе! He будзеш болей глуміць нас, гадзе!
Хор
Здароў будзь дома, ласкавы пане!
Тутка прыхільна цябе вітаюць.
Прымі ты шчыра гэта вітанне.
Хай табе шчасцем дні ў нас лунаюць!..
К а р а л ь Дзякуй вам, мае дзеткі! А табе, мой дарагі апякуне, тысячныя і найудзячнейшыя складаю знакі пашаны майго сэрца, што абдарыў мяне такой прыемнай хвілінай! Хвілінай, якое ў жыцці маім не сустрачаў. Але дзе ж мая кузіна?
Д а б р о в і ч. Яна засталася на нейкі час у пансіёне дзеля заканчэння сваіх навук. Але ці не дазволіш жа сваім сялянам прынесці табе павіншаванне і падарункі ў час такой вялікай для іх урачыстасці — вяртання іх айца ў родную сялібу?
К а р а л ь (да Дабровіча). Ах! гэта іх зычлівасць захапляе мяне радасцю!.. (ДаЯна.) Але дзе гэта дзелася наша чарадзейка?
Я н. О, ёсць, пане! Я не спушчаю яе з вока.
Н а в у м (выступае наперад з камічнаіі павагай, трымаючы лубку мёду ў адной руцэ). Вяльможны наш пане дзядзічны, вотча і дабрадзею! Добра кажа прыгаворка: госць у дом, Бог у дом; а ты ж нам дарагі госць, як яснае солнышка; прыляцеў жа ж ты к нам,
як чайка з-за мара; прыляцеў, штоб нас, сірот бедных, пацешыць; чы ж прывёз жа ты з-за мара сэрца для нас атцоўскае? Нябожчык стары пан, дай яму Бог круляванне на тым свеце, быў нам як родны бацька; хлеба, солі нікаму не жалеў. He адзін дармаз’ед за яго сталом распіразаў бруха. Будзь і ты яму схожы. Тагды спраўдзіцца прымоўка: яке дрэва, такі клін; які бацька, такі сын. Мы ж табе будзем праўдаю і вераю служыць; усё, што маем, усё з радасцю табе аддадзім; бо і святая прыгаворка кажа: аддай боскае Богу, панскае пану. Толькі ж ты, наш каралёк, не пакідай нас болі: бо хто ж сірот у злой прыгодзе ратаваць будзе? Прымоўка кажа: да Бога высока, да пана далёка. Прымі жа, пане, на гасцінец лубку мёду. Дай Бог, штоб жыццё тваё між намі было, як ён, соладка. Да штоб табе давялася жонка, як галубка, ціха, як авечачка, прыгожа, як красачка. Да будзь жа меж намі весел, як сват на вяселлі, здароў, як вада, а багат, як зямля. Даруй, Вяльможны Пане, можа, якім слаўцом і загнявіў цябе; але ж мей увагу на тое, што мужык — дурань, як умее, так і пее. (Пацірае чупрыну і адыходзіць углыб.)
К а р а л ь. Дзякую вам, ад сэрца дзякую! (Убачыўшы падыходзячую Юлію, убок да Яна кажа.) Але вось і яна. Напэўне, падаруе мне свае кветкі.
Юлія (нясмела падыходзячы з кошыкам, кажа). Перш чым павіншаваць цябе з шчаслівым паваротам, дазволь мне, пане, папрасіць прабачэння за надта смелае захаванне маё пры першай сустрэчы нашай.
К а р a л ь. Наадварот, я бласлаўляю той выпадак, што даў мне найпрыемнейшую хвіліну ў маім жыцці.
Юлія. Пан вельмі добры; бо ці ж можа нейкая бедная сялянка ўпрыемніць хвіліны таму, хто звык у светных парыжскіх таварыствах бавіць свой час у аднолькава як карысных, так і вясёлых забавах? Але абмінаючы гэта, дазволь мне, пане, падараваць табе кошык кветак. Гэта падарунак дзяўчат з твайго каралеўства. Прымі яго з шчырым сэрцам і выслухай чулыя просьбы сваіх падданых: застанься тут з намі і шукай асалоды ў шчасці тых, для якіх, пасля Бога, ты найдаражэйшы.
К а р а л ь. I гэта праўда? I ты разам з імі падзяляеш іхнія пажаданні?
Юлія. Пане! успомні мае словы пры першай сустрэчы з табою: я не крывадушная. Яшчэ не ведаючы пана, ахвяравала яму найпрыгажэйшую ружу з маіх кветак.
Д a б р о в і ч. Чаго там загаварыўся з Югасяй? Дзівішся, пэўна, з яе выхавання? Гэта вельмі здатная дзяўчына. Дачка мая палюбіла яе і прасіла мяне аддаць іх абедзвюх у пансіён. О! не на благую глебу папала насенне мае дабрачыннасці. Але, можа, дазволіш, каб сяляне, у гэтую шчаслівую часіну твайго вяртання, пазабаўляліся сваімі народнымі танцамі? Пазіраючы на іх нявінныя забавы, пэўна, знойдзеш і тут немалую прыемнасць.
К а р а л ь. Вельмі ахвотна. Пане Камісару! Распарадзіся тут, пан, каб пры гэтай забаве не бракавала шчодрага пачастунку маім сялянам.
К а м і с а р. Слухаю Яснавяльможнага пана. (Адыходзіць углыб і аддае загады.)
Прыносяць сталы з ядой і напоямі. Некаторыя падыходзяць і п’юць.
Д а б р о в і ч. Па звычаю нашых прадзедаў сам павінен, каханы мой Каралю, выбраць каторую-небудзь сялянку і распачаць з ёю танцы.
К а р а л ь. Ну! ужо ад гэтага дык няхай мяне звольніць каханы апякуне! Сапраўды не патраплю...
Д а б р о в і ч. Як хочаш, з рэштаю я цябе заступлю. Для мяне аднолькава міла забаўляцца з тваімі, як і з маімі ўласнымі людзьмі.
Я н. Ая, пане, выберу сабе Югасю і з ёю прайдуся паланэза. (Ідзе да Югасі і запрашае яе.)
К а р а л ь. Ого!.. Глядзі ты, куды трапіў! Зайздрасць мяне бярэ, гледзячы, як ён каля яе круціцца; і каб мяне не ўстрымлівала прыстойнасць, адбіў бы ў яго гэтага анёла.
Сцэна са спектакля
№ 11. Спеў
К а м і с а р
Гэй, хто жывы! млоды, стары, Хай шукае кожны пары!
Хлопцы, клічце дзевак у таны! Так сказаў наш пан каханы.
Становяцца да танцаў: 1 -я пара — Дабровіч з сялянкай, 2-я — Камісар з другой сялянкай, 3-я — Навум з Камісарыхай, 4-я — Ян з Югасяй і г. д.
Н а в у м
Добра прыгаворка кажа: Вяліць пан, то скачы, ўража!
Хор (танцуючы)
Гэй, хто жывы! млоды, стары, Хай шукае кожны пары!
Хлопцы, клічце дзевак у таны! Так сказаў наш пан каханы.
Д а б р О В І ч (заканчваючы паланэз) Калі споўнілі тым часам Звычай даўны ў першым тане, Ты, Югася, сам-насам Прывядзі для нас гулянне.
Юлія танцуе балет.
Я н (да Карапя)
Ах! як яна прыгожа ў тане!
К а р а л ь (са злосцю)
\ табе маўчаць, балване!
Ян
Ах! тут кожны ашалее!
К а р а л ь
Сцеражыся! бо загрэю!
Хор дворных
Ах, як лёгка! Як на фалі.
To вось бліжэй, то вось далей; 3 ветрам мкнецца ўперагонкі, Стан прывабны, гібкі, тонкі!
Хор сялян
Прыгожа, як анялочак,
А лёгка, як матылёчак;
Ножкамі перабірае,
Аж у вачах нам мігае.
Д а б р о в і ч
Вельмі дзякуй! Брава! Брава!
А цяпер ўсе — толькі жвава!
Хай працягнецца забава,
Жыва ў пары... Улева! Ўправа!
Н а в у м
Калі ахота начата,
Што ж стаіце, як цялята?
Далей, хлопцы, маладзіцы, Зачніце ад «Мяцеліцы».
Іграюць «Мяцеліцу». Навум з чаркаю гарэлкі, ужо крыху выпіўшы, спявае ўбаку. Другія танцуюць.
Н а в у м
Як пайшоў жа ж наш каваль, наш каваль 3 каваліхаю на баль, дай на баль, Да марудна ж ён ідзе, ён ідзе, Дай дарожкі не найдзе, не найдзе;
He пайшоў жа ж там, гдзе брод, там, гдзе брод, Да палез ён там, гдзе лёд, там, гдзе лёд.
Ён не борзды на хаду, на хаду, Ззябіў жонку на ляду, на ляду!
Бадай таго каваля, каваля,