Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 376с.
Мінск 2020
51.93 МБ
К а р а л ь. Што гэта значыць? Хто гэта там трубіць?
№ 8. Спеў Ю л і я
Гаспадары дзень працы штодзённай канчаюць, Усё смагне спачынку а захадзе сонца.
Жвава з поля жывёла ідзе па пагонцы, Потам зліты селянін да хаткі спяшаець;
А той спеў яго смутны, што мкне рэхам, Знача, як яго цісне да болю нядоля.
Здалёку чуцен хор сялян, які штораз прыбліжаецца.
Хор сялян
Ужо сонца западае, Дадому нас прызывае. Мы ж дзела сваё зрабілі, Дворску паншчызну адбылі.
К а р а л ь і Юлія (разам)
О як жа міла ў цішы вясковай Думаць і думаць сабе самотна!
А гэтым думкам спеў уторыць словы Квілячай птушкі ў вечар маркотны.
Здалёку голас салоўкі мчыцца, Там люд вяртае з поля рабочы, Тут шнур жывёлы, тут шэпт крыніцы Твой слух галубяць і вабяць вочы.
К a р а л ь. Прыемна і соладка гаварыць мне з табою, але скора могуць нам перашкодзіць. Дык покі не разышліся мы з табою, прашу цябе, дарагая Югася, абяцай мне, што споўніш маю просьбу.
Ю л і я. Што ж бы я пану адмовіць магла? Я ж пераконана ў тым, што нічога такога не пачую ад пана, што б не згодна было з шляхецкім сэрцам і спосабам яго мыслення.
К a р а л ь. О! будзь спакойна — твой гонар для мяне так дарагі, як і свой уласны. Але прашу цябе, калі ўсё ў двары спачываць будзе, прыйдзі ў гэты сад. Я тут чакаць цябе буду. Падаруеш жа мне хвіль колькі самотных з табою? Ах, толькі час, праведзены з табою, здаецца вобразам надземскай раскошы!
Ю л і я (думае). Так... не адмаўляю... прыйду сюды. Каля таго дрэва няхай пан мяне чакае. Але памятай, але памятай, пан, што гонар для беднай вясковай дзяўчыны — бясцэнны скарб яе і ніякай ахвяраю ў свеце не можа быць акуплены. (Адыходзіць.)
Сцэна X
К a р а л ь адзін. Штораз больш цямнее.
К a р а л ь. О шчасце! яна падзяляе пачуцці мае! Яна прыйдзе сюды, каб напоўніць душу маю выяўленнем свайго светлага розуму, свайго мілага і павабнага сэрца! Яна абдаруе мяне хвілямі, за якія паўжыцця свайго аддаў бы! Дзіўны кірунак лёсу! так нядаўна яшчэ ці ж бы мог я падумаць, што нейкая сялянка стане прадметам майго найчысцейшага кахання? (Адыходзіць, задумаушыся.)
Сцэна XI
Дабровіч і Шчырэцкі.
Д а б р о в і ч. I што ж? Шчырэцкі! Нашыя планы прымаюць найлепшы паварот. Караль не заўважыў, што папаўся ў пастаўленае яму сіло. Якая гэта вялікая змена ў спосабе яго мыслення!
Ш ч ырэцкі. Усё гэта сталася дзякуючы тваёй дачцэ, пане! Тутэйшыя сяляне ніколі не перастануць бласлаўляць яе. А я, о з якою радасцю глядзець буду на той шчаслівы момант, калі гэ-
тая пара, створаная для сябе, злучыцца неразарваным шлюбным вузлом! Ах, у той час хацеў бы спакойна закрыць свае вочы, каб пацешыцца з нябожчыкам панам маім недаўгавечным шчасцем іх на зямлі!
Д а б р о в і ч. Але ўжо ўсё трэба давесці да канца. Што ж? ці ж маеш упэўненасць у гатоўнасці людзей стаць на першае маё запатрабаванне?
Ш чыр эцкі. О, будзь, пан, спакойны, яны тут блізка; на даны знак прыйдуць.
Дабровіч. To парасстаўляй іх на паказаных месцах, а я скора падайду сюды, каб пільнаваць разам з вамі. О Божа! прывядзі планы нашы да пажаданага канца! (Адыходзіць.)
Дабровіч — Георгій Маляўскі
Шчырэцкі — Анатоль Луцэвіч
Сцэна XII
Ціха іграе музыка, пасля штораз цішэй. Ш ч ы р э ц к і тройчы б’е ў далоні — некалькі людзей падыходзяць.
№ 9. Спеў
Ш ч ы р э ц к і
Цсыт! паволі, без галасу, На свае ідзеце месцы.
Кожны, покуль што да часу, Будзь так блізка на прыкмеце.
Хо р
Цсыт! паволі, без галасу, На свае ідзеце месцы.
Кожны, покуль што да часу, Будзь так блізка на прыкмеце.
Хор разыходзіцца. Музыка ціха іграе.
Сцэна XIII
К a р а л ь ідзе паволі і вобмацкам, падыходзіць да дзярновай лаўкі пад дрэвам.
№ 10. Спеў
К а р а л ь
Прыйдзі, мой любы анеле!
Клічу цябе я ўлюбёны.
Сцежку табе тут усцеле
Кветкамі любасць да скону.
Ах! час падходзе да ранка, — Прыйдзі, мая ты каханка!
Тонучы ў хвілях прыемных, Сэрцы два любасці смагай Злучым навекі ўзаемна, Верныя слову й прысягам. Ах! час падходзе да ранка, — Прыйдзі, мая ты каханка!
Сцэна XIV
3 аднаго боку ўваходзіць К а м і с а р, з другога боку — Я н; урэшце ўсе спяваюць тое ж самае ў тэрцэце, ідучы кожны на сваё месца.
К a р а л ь, Камісар і Ян (разам)
Прыйдзі, мой любы анеле!
Клічу цябе я ўлюбёны.
Сцежку табе тут усцеле
Кветкамі любасць да скону.
Ах! час падходзе да ранка, — Прыйдзі, мая ты каханка!
Караль
Калі слух мяне не зводзе, Голас чуецца яе!
Ах! міг гэты ўзнагародзе
Усе ў жыцці бяды мае.
Сцэна XV
Ян і Ка м і с а р (разам)
Калі слух мяне не зводзе, Голас чуецца яе!
Ах! міг гэты ўзнагародзе Ўсе ў жыцці бяды мае.
Тут паволі прыбліжаецца Ю л і я, акрыўшыся палярынай, і падыходзіць да дзярновай лавачкі пад дрэвам, час ад часу злёгку плешчучы ў далоні, аУршуля — да альтанкі направа і трохі пазней Н а в у м, пераапрануты ў вопратку сялянкі, — да альтанкі налева.
Юлія
О Караль мой, о юнача!
Нікне цэлы свет у цьме.
Ці ты тут? ці дзе іначай?
Адкажы, прашу я, мне.
Н а в у м (убок)
Прымоўкам трэба даць веры:
Паночы ўсе каты шэры.
Цёмна ж ноч — ён не спазнае,
Пэўна мяне спадабае. (Ідзе да алыпанкі налева.)
К а р а л ь, Камісар і Ян (разам)
Што за радасна часіна!
Што на свеце з ёй зраўняе, Як кахання цэль ядыны, Сваю любу тут я маю?
Юлія
О Караль! табой жыву я,
3 сэрцам да цябе ляту я.
К а р а л ь
О, каб магла чуць ты чуласць вось тую, Што для цябе там у грудзях бушуе, — Маім бы словам паверыла пэўна I пакахала мяне бы ўзаемна.
Юлія
Мой мілы! што я цябе спадабала, Ці ж тваё сэрца таго не згадала? Ах! вер, Караль, мне! табе прысягаю, Што мая любасць павек не сканае!
Караль, Камісар і Ян (разам)
Што за радасна часіна!
Што на свеце з ёй зраўняе, Як кахання цэль ядыны, Сваю любу тут я маю?
Ю л і я
Глянь! відаць, ужо світае, Закаханых світ вітае.
Караль, Камісар і Ян (разам)
Што за радасна часіна!
Што на свеце з ёй зраўняе, Як кахання цэль ядыны, Сваю любу тут я маю?
Я н. Але што ж гэта значыць? Аднак гэта не Югася! (Зрывае чапец з галавы Навума.) О пекла! Якое ж гэта брыдкае пудзіла!
Гэткая авантура нават і ў Парыжы ніколі мне не здаралася. (Выводзіць Навума наперад сцэны.) Адказвай, д’ябал пракляты, хто ты?
Н а ву м. Да я ж Навум, войт тутэйшы. А мой жа ж ты міласніку! чаго ж ты чураешся цяпер ад мяне? Знаш прымоўку: любіў добрае, палюбі ж і злое.
К а м і с а р. А-ей, вось ліха! Маспане! дык жа гэта не Югася, a мая, пане, даруй, жонка! Прапаў я! (Выходзіць наперад сцэны.)
У р ш у л я. Ага, ветрагон! папаўся! Гэта такая твая малжонская вернасць? га?
К а м і с а р. Мая любенькая! Калі ты не перастанеш верыць плёткам, дык у нас ніколі добрага жыцця не будзе.
У р ш у л я. А ты ж мне баяў, што пан пасылае цябе ў другі фальварак і дзеля таго дома начаваць не можаш; а ты, мой міленькі, на ўсю ноч у залёты выбраўся! О пачакай, дабрадзею! я ж табе пакажу залёты! (Вымае з фартуха дысцыпліну і б'е яго па плячах, трымаючы за руку, а ён кругом яе круціцца.)
Камісар. Ай! ай! паволі, душачка мая! жонка каханая! Прысягаю табе на майго патрона, святога Бонавентура, што ад сённяшняга дня табе ніколі не здраджу, толькі гэты апошні раз даруй.
Н а ву м. Баш ты яго! He рад, што б’юць, да яшчэ і нагамі трапечыць.
У р ш у л я. Ах! гэта ж і пан наш тут! (Да мужа.) Шчасце тваё! (Да Караля.) Прабач, Яснавяльможны пан дабрадзей. Сапраўды не заўважыла! (Робіць рэверанс, а потым, павярнуўшыся да мужа, гаворыць.) Ну!.. папомніш ты мяне, стары ветрагон!.. дамся я табе ў знакі! (Да Караля, робячы рэверанс.) Перапрашаю Яснавяльможнага пана!.. але ж гэта такая авантура, пра якую ў ніякай кніжцы я не вычытала! (Дамужа.) Ну! ну! ну! пакажу я табе гэтыя плёткі, прыйдзі толькі дадому! (Выбягае, запыхаўшыся, усцяж паўтараючы.) Плёткі! ха! ха! плёткі!..
Сцэна XVI
Дабровіч, Шчырэцкі і некалькі людзей на знак Дабровіча ўбягаюць.
Д а б р о в і ч. Што гэта? адкуль гэты гоман?
Н а в у м. Нічога, пане! палавілі катоў у мяшок.
Дабровіч. I ты, Караль, тут? А гэта што? 1 Югася разам з табой? Гэта надта нядобра, што ты, маё сэрцайка, шпацыруеш па садзе ў начным часе, ды яшчэ і з кавалерам!
Ш чырэ цкі. О Божа! чы я гэтагаад маёй дачкі спадзяваўся?
Н а в у м. Вот табе на! хто парася ўкраў, а каму ў вушах пішчыць. (Да Шчырэцкага.) Нічога, нічога, пане куме! хоць яна з панам трошкі і пагаманіла, да мы ж тут былі блізка. Я не чураюся свайго слова, вазьму яе; бо знаш прымоўку: мая душа не крывая, усё прымае.
К а р а л ь. Годзе ўжо, мой кузыне! Здаецца, я ўжо паўналетні і не абавязаны даваць адказ за мае ўчынкі.
Д а б р о в і ч. Хто ж кажа іначай?
К а р а л ь. Вот жа перад усімі паведамляю, што, адкідваючы ўсялякую пыху з сэрца і не звяртаючы ўвагі на розніцу станаў, бяру Югасю за жонку; і, асеўшы ў маёй фартуне, пакіну свет, і толькі ў шчасці яе і маіх падданых шчасце сваё знаходзіць буду.
Дабровіч. Аяз радасцю вас бласлаўляю, дзеці мае! (Злучае іх.) Бо пазнай у Югасі Юлію, адзіную дачку маю! Можаш цяпер яе як хочаш пакараць за гэтую раманціку з табой, што ў вопратцы звычайнай сялянкі захацела запаланіць тваё сэрца і выправіць твой характар, крыху сапсаваны заграніцай. Спадзяюся, што цяпер ужо пэўна перастанеш марыць пра пекнату чужаземшчыны.
К а раль. О! прысягаю, што ўжо больш не буду шукаць шчасця за граніцай. Хіба ж я не знайшоў яго на бацькаўшчыне? Але ты, пані, можаш судзіць, як моцна пакахаў я цябе, калі, пазнаўшы цябе як простую сялянку, аддаў табе ўраз сэрца маё і лёс свой не баяўся злучыць з тваім.
Ю л і я. Даруй мне, Каралю, гэты мой нявінны падман. Але ж ці не давёў ён нас да мэты нашых жаданняў? (Цалуючы рукі бацькі.) Дарагі войча! Ці ж я не выйграла заклад?
Д а б р о в і ч. Перамагла, мая дачка! Няхай Бог на працягу ўсяго жыцця дарыць вас гэткай радасцю, якой цяпер перапоўнена маё сэрца.
Н а в у м (cmaHoeiiftja на калені). Гутарка кажа: гдзе ўвесяленне, там і прабачэнне. Даруй жа мне, паненачка, што я, дурань, асмеліўся сягаць па тваю ручку. Я ж такі калісьці молвіў, што няведанне — нягрэшанне.
Ю л і я. He толькі табе прабачаю, але яшчэ і дзякую табе, што, хоць не ведаючы, дапамог мне ў маіх планах.
Н а в у м (устае). Вот як добра, што я паслухаў паненкі. Добра кажа гутарка: кінь назад, а знайдзеш перад сабою.
К а р а л ь. Цяпер палічымся з другімі.