Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 376с.
Мінск 2020
51.93 МБ
Так! 3 табой не разлучуся, У нашы горы я вярнуся, Анёле мой!
Сядзеш там ты над крыніцай, Чакаць будзеш і журыцца, Аж вярнуся ўраз.
Тады будзем зноў суполам, Зноў з табой, з маім анёлам, Хіба смерць разлучыць нас.
Прыціснуўшы яе да грудзей, выводзіць у сад, зачыняе ўсе трое дзвярэй і, задуманы, ідзе ў залу. Госці затрымліваюць яго ў дзвярах.
Сцэна V
Януш і госці.
А д н ы з гасцей
Пане млоды! Што ўсамдзеле?!
Трэ гуляць, калі вяселле.
Я н у ш (з прымусам)
Я ўжо вам служыць гатоў...
Другія госці (абступаюць яго, цішэй)
У чапцы радзіўся, пане, Цуд — не Зося, як іскра!
Я Н у ш (задуманы, падаючы ім руку) Дзякую, дзякую!
Некалькі з гасцей
Развялі тут віншаванне, А музыка грай здарма...
Сцэна VI
Тыя ж і Стольнік.
Стольнік трымае Зоф'ю пад руку. Дземба са срэбным жбанам і адзін з гасцей, які трымае ў руках вялікі зігмунтаўскі келіх.
У дзвярах ад залы паказваюцца некалькі жанчын.
Хо р (з паклонамі да Стольніка)
Ой, спачыці, Стольнік, час!
Вашмасць нам не папушчае, —
Корміць, поіць, угашчае Па-князёўску нас.
Адзін 3 гасцей (выпіўшы келіх, аддае яго Дзембу) За гаспадара здароўе!
Хо р
Ой, спачыці, Стольнік, час!
Вашмасць нам не папушчае, — Корміць, поіць, угашчае Па-князёўску нас!
Другі 3 гасцей (да якога піў папярэдні)
I радні яго шляхотнай...
С т о л ь н і к (узрушаны, адпускае руку Зоф ’і, кланяючыся ўсім ад сэрца шапкай) О наймільшыя панове!
Аж мне робіцца маркотна, Нейкі жаль душу асіліў, Што вас столькі ў гэтай хвілі Ганаруе так мой домік!..
(Са слязамі.)
I ўзяць к сэрцу захацелі, Што ядыны той патомак Майго роду па кудзелі У нашым, пане, ўдоўім стане Хутка бацьку асамотніць, Як палучыцца ўжо з Янам.
Януш і 3 О ф ' я (схіляюцца яму да ног)
Войча, любы!
С т о л ь н і к (падымае іх)
Мая дочка, мае дзеці!..
(Да гасцей, весялей.)
Дык, панове, хто ахвотны — Просім далей, без прыганы.
Хо р
Віват! Віват!
Стол ь нік (ахвоча)
А вы, моладзь, хто мне верыць I хто любіць, ну, ў абцасы!
Да ружанца і да танца!
Як было ў даўныя часы.
Хо р
Віват! Віват!
Д з е м б а (сціха да Стольніка) Пане Стольнік, то ж у залі, Як бы ў лазні, так агніста! Каб і тут мо паскакалі?
Стол ьнік
Мой Дзямбочак, ачавіста!
Раіш добра ў самым дзеле!
Д 3 е М б а (у дзвярах залы)
3 мазавецка! Рэж, капэла!
3 залы чуваць музыку, граюць мазурку, улятаюць танцуючыя пары. Дземба далей абходзіць з келіхам і са жбанам, які яму службіты час ад часу напаўняюць. Пасля кожнага тосту чуваць «віват».
Стольнік з Зоф’яй і некалькімі гасцямі — жанчынамі і мужчынамі — садзяцца, Януш за імі стаіць задуманы.
Заслона.
АКТ ДРУГІ
Прысады ў садзе. 3 правага боку відаць асветленыя вокны ў доме Стольніка. У глыбіні мур і фортка. Ноч.
Сцэна I
Г а Л ь К а (ходзячы паміж дрэвамі) Рэчытатывам О, як кленчыць бы хацела Ўжо пад крыжам, ля дарогі! Каб гарачых слёз нябогі За вяночак мой цярнёвы Маці Боска з Чанстаховы Сваёй ласкай пажалела, Бо я ж — бедная сірота — Многа, многа так цярпела. (Штохвілінна азіраючыся.) А дзе ж Ёнтак?
Там гулянка, там вясёласць! — (Чуваць музыку з дому.) А тут ноч.
(Крыху весялей.) Ён пакіне іх, саколік, Ў горны вернецца зноў край. Дзень і ночка — мне маркотна, Пакуль буду ждаць нясмела, А як прыйдзе — прыйдзе рай!
Спеў
Каб мне раным-рана ўзняцца над палянай, Ластаўкай пад небам мігаць, як маланка! Каб мне ў рэчцы рыбкай да цябе мкнуць тамка, Да цябе, мой Янка!
Hi я ў рэчцы быстрай плаваюча рыбка, Hi я маю крылле ластавачкі шыбкай, Віхар толькі ў горах баіць безустанка: Вернецца твой Янка!
Каб мне зоркай яснай ў скалах над крыніцай, У душы і сэрцы там тваіх адбіцца, Блудным аганьком хоць, што так бледна ззяе, Як мая слязінка, што к табе сплывае!
Ані мне ў крыніцы бліскаці адлюднай, Hi я тая зорка, ні я вогнік блудны, Плыве толькі енк мой, плыве па расінах, Жаль цябе, дзяўчына!
Сцэна II
Галька, Е н т а к (шукае яе паміж дрэвамі).
Ентак
Галька! Галька!
Галька — Тамара Шымко
Г а л ь к а (прыбягае да яго)
I што ж мяне ты, бедную, зводзіў, Як дзеля смеху,
I адбіраў мне ў цяжкай нягодзе Ядыну ўцеху?
Яго я зблізка бачыла, чула, Майго сакола!
(3 упэўненасцю.)
I вернецца ўжо, і не пакіне!
Е н т а к
Бедна з сэрцайкам ты кволым!
Га л ь к a
Чуць не замерла на смерць яно так 3 жалю мне, беднай...
(3 лёгкш нараканнем.)
Ах, мой ты Ёнтак, і што ж было так
Мучыць дарэмна?
Е н т а к (крыху з насмешкай)
Ха-ха-ха!..
Г а л ь к а (здзіўленая)
Смяешся ты? Збяжым адсюль!
Ентак
Дык жыва прэч!
Г а л ь к а (неспакойна азіраючыся)
Так дзіўна ў гэтай шумнай мясціне, Так неяк страшна сельскай дзяўчыне! He відна, як, не відна, скуль Сонейка ўсходзіць;
He відна, як, не відна, дзе Сонца заходзіць.
Так цёмна ноч! Так мучыць, страша Халодны мур — і жудка мне!
Хутчэй туды — дзе горы нашы Сняжыста льсняць. Ён жджэ мяне За местам там! Што? — смех табе?
Ё н т а к
Дык пабяжым, калі жджэ нас
I прыйдзе там.
Спеў
I ты йшчэ верыш яму, дзяўчына, Што ён не зводзіць на смех людзям! Як віхар свішча над катлавінай I як з гор льецца ў дол ручаіна, Так ён зманіў, што пойдзе там, — А ты йшчэ верыш яму, дзяўчына!
Галька
Веру, веру я!
Ёнтак
У любасць не вер панічову К беднай сялянцы, ты не вер! К табе падойдзе з салодкай мовай, 3 яснай усмешкай, як дзень маёвы, — Сэрцам ён — сталь, на слёзы — звер! А ты ўсё ў любасць вер панічову!
Га л ь к a
Ёнтак, ты — злы!
Ё н т а к
Купіў, як нечысць, ён тваю душу, Ён — пан, паноў жа любіце вы!
Калі цябе, як дожджыку ў сушу, Я смагнуў мець, а ён: мець мушу! — Сказаў, зірнуў — і яго ты! Забраў вяночак, забраў і душу. О мая Галька, бедна дзяўчына! Што ён не зводзіць — верыш яму? Як віхар свішча над катлавінай, Як з гор ліецца ў дол ручаіна, — Так ён зманіў, не будзе тут, — А ты ўсё верыш яму, дзяўчына! (Штохвілінна.) Думаеш, што мы прыйшлі сюды, Каб ты шчасліва, каб ты вясёла Ўбачыла Янку, свайго сакола? (Паказваючы ёй асветленыя вокны.) Там Янка — пан!
3 той пекнай паняй, што бачыш там, Вяселле п’е, — а ўсё як пан!
(За сцэнай чуваць хор гасцей.)
I абое роўны станам I багаццем незлічаным. Хай ім шчасце сыпле кветы, Хай жывуць праз доўгі леты Адравонжа ды з Памянам! Галька, нерухомая і спачатку безуважная да голасу хору, нарэшце ўцямлівае, зрываецца і ўдарае ў дзверы.
Га Л ь к а (штораз мацнейудараючы ў зачыненыя дзверы) Пушчайце, гэй, хутчэй мяне!
Бацька майго тут дзіцяняткі!
Е нта к (адцягваючы яе)
Збяжым адсюль да хаткі!
Ўбачаць цябе!
Галька
Пушчайце, гэй, хутчэй мяне!
(Да Ёнтака, молячы яго на каленях.) Да пана, да пана, Браток, вядзі мяне!
Ёнтак
Ўбачаць цябе, Скрыўдзяць цябе!
Сцэна III
Тыя ж, хор гасцей, хор службітаў са святлом і Д з е м б а.
Хо р
Што тут за крык, Скуль гэты клум?
I гэты ўвесь
Што знача шум?
Д з е м б a
Гэй, выгнаць іх!
Хо р
Прэч, гэй, прэч з забавы!
Сказаць там чалядзі,
Хай дадуць ім стравы, Хай за стол пасадзяць, А з забавы прэч!
СцэнаIV
Тыя ж і Я н у ш.
Я н у Ш (дае знак рукой)
Што тут?
Хор адступае ўглыб, Януш набліжаецца да Галькі.
Я н у ш (ціха)
Табе ж казаў я, цябе ж прасіў я...
Чаго ж яшчэ ты?
Галька сумна на яго пазірае, хапаецца раптам за галаву і моўчкі садзіцца на лаўку.
Е Н т а к (выходзіць наперад сцэны, пакорна кланяецца Янушу) Панок, — то я!
Я н у ш (пазнаўшы яго, з прыдушаным гневам)
I скуль жа ты вясці пасмеў
3 далёкіх гор няшчасную дзяўчыну?
Што? Ў вёсцы там нядобра вам?
Што? Ёй там крыўда?
Кажы, чаго хацеў?
(Набок.)
Пракляты хам!
А гэта знова звар’яцела.
(3 гневам.)
Бяры яе, хутчэй вядзі яе!
Падзяку пан, знай, дасць, як споўнім дзела.
Ёнтак
О пане наш, мей літасць ты! Ёй бацька ўмер, сяйбіт сівы, I ўжо даўно ў зямлі спіць маці...
За сіроткай Бог, Бог толькі сам — і капля слёз! (Ціійэй.)
А людзі людзьмі — кпяць і смяюцца там... (Хвіліна маўчання, раптам з насмешлівай пакорай.) О добры пане! Жудка з доляй ёй!
Адплаціць вам Бог за літасць у няшчасці.
Сцэна V
Тыя ж, некалькі гасцей, С т о л ь н і к і Зоф’я, Януш бяжыць ім насустрач і кажа, што Галька вар’ятка.
Га л ь к а (павольна ўстаючы) Паціхеньку, памаленьку Затуманіў галубочка! Паціхеньку, памаленьку Затуманіў сакаленьку! Стуманіў яго!
Зоф’я, Стольнік, Дземба і Хор
Дзіўна нейка дзеўка, Смутна яе спеўка! Выйсці загадалі, А пяе ўсё далей — I ёй хоць бы што!
Е Н Т a К (разам з папярэднімі) Бедна, бедна дзеўка! Смутна твая спеўка Сэрца не разбудзіць. Шчаслівыя людзі Любяць толькі смех!
Зоф’я ўважліва прыглядаецца да Януша, які неспакойна глядзіць на Гальку.
3 о ф ’ я
Выгнаць загадай!
Януш адварочваецца ад Галькі і дае знак рукой Дзембу.
Д 3 е м б а (да Галькі і Ёнтака) Пайшлі адсюль!
Хо р
Прэч адсюль, з забавы, Ідзіце да дворні, Прымуць там пакорне,
Там дадуць вам стравы, А з забавы прэч!
С т 0 л ь н І к (разам з хорам) А во дзіўна рэч!
Дземба мой ласкавы, Клікні іх да дворні, Хай дадуць ім стравы, А з забавы прэч!
Е н т a К (разам з папярэднімі)
О, нам не забавы, Ані ў вашай дворні He жадаем стравы! Сам Бог нас прыгорне, Пойдзем самі прэч!
Зоф’я ўбаку штораз пільней прыглядаецца да Януша.
3 0 ф ’ Я (разам з папярэднімі) He хочуць да дворні! Погляд яе млявы;
Знаць, сярод забавы
Мучыць Янку зморне — Дзіўна, дзіўна рэч!
Я н у ш (разам з папярэднімі, убок)
Бог з нябёс ласкавы Хай яе прыгорне! Але ў час забавы Улез хам гэты зморне, — Хай жа пойдуць прэч!
Галька з Ёнтакам павольна адыходзяць.
Заслона.
АКТ ТРЭЦІ
На вёсцы ў Януша. Паміж другім і трэцім актамі праходзіць месяц. Гарыстая і скалістая вясковая аколіца; вечарам на захадзе сонца. 3 аднаго боку — высунуты рог карчмы, каля якой сядзяць на лаве некалькі гаран і гаранак; некалькі чалавек сядзяць на горах і скалах. Іншыя ўваходзяць з другога боку. Чуваць здалёку няшпорны звон (на вячэрню).
Сцэна I
Хор сялян
Па вячэрні у нядзелю, Покуль сонца свеціць ясна.
Добра думку развяселіць, Бо дзень цэлы сходзіць ў поце. Хай жа свята падахвоціць, Каб забыці крыўды ўласнай!
М о л а д з ь
Вось паніч з сваёй багданкай К нам прыедуць, мабыць, скора, А як будзе ў іх гулянка, Дык і нас успомняць, можа.
С т а р ы я
Хоць там будзе ў іх гулянка, У бядзе нам не паможа, Бо за намі следам гора.
Ус е
Ой, за намі следам гора!
(Штохвілінна.)
Дык вясёлы, дык ахвочы Дзень сягоння хай нам будзе! Заўтра знова дзень рабочы I пазаўтра дзень рабочы.