Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 376с.
Мінск 2020
51.93 МБ
Сцэна VI
Ю л і я, а потым Я н.
Ю л і я. Вот дык я яму ўслужыла! Але так яму і трэба: няхай не шалее ў такім веку! Але нехта там зноўку на падыходзе? Ах, гэта Ян, камердынер Караля. Па праўдзе кажучы, тая роля, якую я ўсклала на сябе, апрыкрала мне трохі; але цешу сябе надзеяй,
што папраўлю Караля; і гэта думка асалоджвае мне цяжкасці, якія дзеля яго дабра і свайго шчасця з ім пераношу. Ну, пабачым жа яшчэ аднаго залётніка!
№ 3. Спеў
Ян
Добры вечар, маё каханне!
Юлія
Ваша служка, пане Яне!
Ян
Як здароўе, як жывецца?
Ю л і я
Ў галаве мне штось вярзецца.
Я н (з залётамі)
Я шукаў паненкі ўсюды,
А знайшоў вось тут, як цуда.
Ю Л І я (холадна)
Ці ж знаходзіць рэч цяжкая?
Латва знойдзе, хто шукае.
Я н (убок)
Як прызнацца ёй ў любосці? Ажна страх трасе мне косці! Паспытаць жа цяпер мушу, Ці ёй сэрца не парушу?
Ю л і я (убок)
Чую, гэты патароча Заляцацца ка мне хоча;
Але прысягну на душу, Што з яго закпіці мушу.
Ян
Калі ласка...
Ю л і я
Што ж такое?
Ян
Ах! сваё ўчуццё святое Для цябе я прысвячаю I любіць век прысягаю.
Ю л і я
Пан Ян, бачу, ў жарты ўдаўся. Як жа стрэнуць парыжанкі,
Што да простае сялянкі
Гэтак смагла заляцаўся?
Ян
А хай немач іх зматае!
Вер, кажу я не на жарты: Парыжанка хоць якая Пры табе і грош не варта.
Раманс Яна
Ян
У цябе, паненка, залётныя вочкі, У іх бачу сонца і тайнасці ночкі;
А так павабна на свет пазіраюць, Што, калі гляну, мне думкі ўсе таюць. Чую, сэрца б’ецца сільна, Чую, што люблю прыхільна.
Ю л і я
Дзякую.
Ян
У цябе, паненка, усмешка, як сонца, А, як лілея, твар белы без конца;
Такая яснасць у твары анельскім, Што часта к думкам ляту я нябескім: Доля! дай мне за каханку Вось такую багавянку.
Юлія
Дзякую.
Ян
За галасок твой срабрысты, ласк поўны, Аддаў бы зараз, каб меў я, мільёны!
Бо як пачне ім пяяць, залівацца,
Ах! вечна табе я жадаў бы ўслухацца, А так дорага цаню я, Бо ўвесь чыста ў ім тану я.
Ю л і я
Вельмі ўдзячна за пахвалы, Але вам скажу заране, Што мне будзеце вы сталым, Я не веру, пане Яне!
Ян
Ах, павер мне! бо самдзела,
Калі будзеш мне ты ўпартай, Ў лоб сабе я тут жа стрэлю! Гэта я кажу не жартам.
Ю л і я (убок)
Ох! задам табе гулянкі!
Пачакай, парыжскі пане!
He захочаш ты каханкі
Тут шукаць у сельскім стане!
Я н (убок)
От увёў яе ў гулянкі!
Ўжо магу сказаць я смела, Што да цнот маёй Юганкі Мне дарога папрасцела.
Ю л і я. Зрэшты, можа, я і не была б глухая да запэўненняў пана Яна ў каханні, калі б гэтае каханне было шчырым; але ці магу я даць веры, што бедная сялянка можа завалодаць тым сэрцам, якое ў самым Парыжы не раз атрымлівала лаўры перамогі ў найлепшых, можа, яго прыгажуняў?
Я н. О! клянуся табе небам і пякельным Стыксам, што твае вочкі так прыцягваюць маё сэрца, як... (Думае.) Як... напрыклад, бутэлька, калі яна напоўнена нябескім нектарам шампану!
Юлія. Аднак, пане Яне, будзь ласкавы, адыдзіся адсюль! Калі хто спаткае нас тут, гэта можа мяне скампраметаваць. Вось жа, калі хочаш мяне забавіць пяшчотнай тваёй дэкламацыяй ці спевам, прыходзь апоўначы да той налева альтанкі; і там, калі ўся прырода будзе спачываць, я пад месячыкам заслухаюся, як пан Ян у маіх ног будзе размаўляць і тлумачыцца.
Я н. О мая ты Дульцынела! на крыллях кахання прылячу да цябе і з нецярплівасцю буду чакаць, калі зорачка шчасця заяснее на маім даляглядзе. (Адыходзіць.)
Сцэна VII
Навум і Юлія.
№ 4. Спеў
Н а ву м
Добра прымоўка нас учыць:
Панска вока каня тучыць.
Што сватоў к ей маю слаць, Лепш самому папытаць.
Юлія
Вось дык нейкае насланне! Шчэ паўзе і гэта зданне.
Н а в у м
Як бы тут ёй заляцацца, Кабы лепей спадабацца? Гутаркамі ёй заграю, — Пазнае, што розум маю.
Ю л і я
Але добра, што ён тутка.
У галаву прыйшла мне думка: Г эта пудзіла ўпаўне Дапаможа ў справе мне.
Н а в у м (з залётамі)
Што ты сама тут дзямідзіш? А чы ты мяне не відзіш? Ляпей сядзем на калодзе, Пагаворым а прыгодзе;
От сядзем сабе у рад, Кабы Пан Бог быў нам рад. Да зрабі мне адну ласку, Прымі абаранкаў вязку I скажы мне праўду шчэру: Любіш? не? а я паверу;
I тагды на скору руку Зробім з сабою заруку. He саромейся, а скора Гавары, мая сікора!
Юлія
Я смяюся проста з мусу, Хоць да смеху й ёсць пакуса. Але гэты дзед ўпаўне Дапаможа ў справе мне.
Н а в у м
Прымоўка кажа: маўчу, Дык, пэўне, замуж хачу. Яна ж не кажа нічога; Ой, хоча замуж нябога.
Н а ву м. Добра гутарка кажа: сужанага да ражанага і канём не аб’едзеш. А калі ты ўжо маеш быць маёю сужанаю, дак скажы да не сушы сэрца вайтоўскага. Слова сказана, дай дзела звязана. Тагды гарэлка на стол, ручнікі гатовы, дай канцы ў ваду. Знаеш? некалі надарыцца табе другі такі жаніх, як я. Раджу, не перабірай; бо знаеш прыказку: хто перабірае чы часта мяняе, у таго заўсёды хамут гуляе.
Ю л і я. Папытаюся: калі ты мяне паслухаеш у адным дзеле, то, можа, мы і зладзім.
Н а ву м. У якім дзеле? He ведаўшы, не магу абяцаць. He гневайся! Знаеш гутарку: хто пытае, той не блудзіць. He ведаўшы броду, не сунься ў воду.
Ю л і я. Баш! Прыцапіўся ка мне Ян, панскі слуга, да і адбою не маю: прасіў, штоб я прыйшла сумеркам сюды ў сад з ім пагаварыць. Я, штоб адчапіцца ад яго, абяцала прыйсці.
Н а в у м. Абяцанка цацанка, а дурному радасць.
Юлі я. Дак відзіш. Навумка. я хачу, штоб ты надзеў адзежу да на маё места прыйшоў сюда. Хадзі, я ўжо цябе навучу, як маеш з ім абайціцца.
Н а ву м. Ой, цікунка ты, цікунка! відна, што дабры бабры. Глядзі, мая перапёлачка, штоб з гэтага піва не выйшла якога дуру, бо знаш прымоўку: хто пад кім яму капае, часта сам у яе ўпадае. Але што рабіць? Чалавек, калі важыў на рыбу, трэба важыць і на юшку. Відна ўжо, ты мяне не мінеш. Яно кажуць: калі шанцуе, то і Халімон танцуе. Пайдзём, да навучы мяне, што маю рабіць. (Адыходзяць.)
Сцэна VIII
К а р а л ь адзін.
№ 5. Рэчытатыў і раманс Караля
К а р а л ь
He знаю, што такое, ці сон, ці то ява, Ўсюды пры мне воблік яе і пастава. Скрозь бачу, як яснее неземскай красою [ лёгка так у скоках плыве над зямлёю!
Раманс
За леты маладыя
Я зведаў модны свет
I ўсюды, дзе ні быў я, Страчаў дзявочы цвет: Гішпанкі, італьянкі Усміхаліся ка мне, Залётна парыжанкі Там вабілі мяне;
I немак, гаспадыняў, Чуў на сабе паглёд. Альпійскія дзяўчыны Мяне сачылі ў лёт;
Сябе ж я не трывожыў, Як гэтай, ні адной.
Ах! як яна прыгожа! О, колькі вабы ў ёй!
К a р а л ь. Па праўдзе, я сам на сябе сярдую, што не магу вызваліцца з тых сетак, якія накінула на мяне гэтая сялянка. Смяюся з майго пачуцця; а выкінуць яе з сэрца не маю моцы, я, хто столькі бачыў прыгажосці! Гэта рэч незразумелая.
Караль — Віталь Рэдзька
СцэнаIX
Караль і Ю л ія. Юлія ўбягае, ціха спяваючы.
Убачыўшы Караля, кланяецца і хоча ісці далей, але ён яе затрымлівае.
К а р а л ь. Куды ж гэта так спешна?
Ю л і я. Бягу ў фальварак; бацька мяне пасылае; а сюдою якраз бліжэй будзе.
К а р а л ь. Ці не падаруеш мне хвілінку на размову?
Ю л і я. Што пан скажа мне? Я слухаю.
К а р а л ь. Па праўдзе, Югася, я на цябе крыўджуся: здаецца мне, што ты ўхіляешся ад спаткання са мною. Другія далёка шчаслівейшыя: з імі ты гаворыш; толькі адзін я не маю гэтай ласкі.
Юлія. Скажу пану шчыра: я іх не баюся і рада з імі сустракацца; але пан.... прызнаюся... пан здаецца мне небяспечным, і з гэтай прычыны я мушу ўхіляцца яго.
К а р а л ь. А чаму ж я небяспечны для цябе?
Юлія (сарамліва, праз сілу). Бо... бо...
К а р а л ь (бярэ яе за руку). Што ж? На Бога заклінаю цябе, дакажы.
Юлія. Бо... бо... пан здаецца мне вельмі мілым, пан мне падабаецца.
К а р а л ь. Ты не паверыш, як я за тваю шчырасць удзячны табе! Ах! Югася! ведай жа, што і я цябе люблю! вельмі люблю...
Юлія. Тым горай для нас, і тым больш не павінны мы сустракацца.
Ка р а л ь. Чаму ж?
Ю л і я. Нашто ж нам гэтае дарэмнае каханне? Пан мяне не возьме; а я не веру, каб такая шляхетная постаць магла таіць у сабе сэрца, здольнае пакрыўдзіць бедную дзяўчыну.
К а р а л ь. О, Югася! чаму ж ты не радзілася роўнаю мне?
Ю л і я. 1 што ж бы тады было?
К а р а л ь. Аніякага вагання!.. Ахвяраваў бы табе сваю руку: бо сэрца маё, ад першага спаткання, запалонена табою.
Юлія. Даруй, пан, але я не вельмі таму хачу верыць. Мужчыны заўсёды так штораз новых здабыч прагнуць... так яны здрадлівы!..
№ 6. Спеў
Юлія
Мужчына кожнай сочыць след,
Бландынкі ці брунеткі;
Любіць усіх прыгожых — мэт
Дзяўчыны і кабеткі.
Ўздыхае дотуль, слёзы лье,
Аж сэрца не падстрэліць;
Праз хвілю, глянь!.. той хітры змей
Ўжо з іншай любасць дзеліць.
Дык калі сэрца праб’е ў лёт,
Хай розум яго лечыць;
Бо хоць мужчына повен цнот, Нясталасць іх нявечыць.
Дзяўчына! слухай маіх рад,
За хлопцам не ганіся;
Кінь род мужчынскі, поўны здрад, Ды ў манастыр замкніся.
К а р а л ь. Аднак жа, дарагая Югася, хоць ты такая зласлівая і так прыкра пра мужчын мяркуеш, павінна мне паверыць, бо я цябе люблю, вельмі люблю, і нават не ведаю, да якога шаленства гэтая любоў давесці можа. Але ж твой погляд такі мілы, такі захопны, што душу палоніць! О! не глядзі так на мяне, не глядзі, бо розум страчу!..
№ 7. Спеў
Караль
He глядзі так на мяне ты!
Твой пагляд мне будзіць сэрца!
3 губ тваіх плывуць прыветы, — Чарадзейка ты, здаецца.
Вабны ўсмех твой і наіўны, Як на губках разальецца, Гэткі мілы, гэткі дзіўны!
Чарадзейка ты, здаецца.
Стрэліш вочкам — стрэл у мэце. Тваёй ласкі не даб’ецца, Хто пачаў любіць, цярпеці, — Чарадзейка ты, здаецца.
Твар твой кветкамі зіяе;
А краса, што з яго мкнецца, Так узносіць! захапляе!.. Чарадзейка ты, здаецца. Але не! зірні, прашу я! Будзь ўзаемнай, будзь мне сталай. За што ж мукі так знашу я? Ой, нашто так счаравала?
К a р а л ь. Так, Югася! Югася! ты мяне ачаравала.
Ю л і я. Пане! а парыжанкі што на гэта скажуць?
К а р а л ь. О! яны ўжо зусім вылецелі ў мяне з галавы. Дый ці ж можна пры табе думаць пра каго іншага? Цяпер адзінае жаданне нарадзілася ў маім сэрцы: у шчаслівым вясковым зацішшы, далёка ад турбот і непакою свету, на ўлонні падобнае да цябе вернай таварышкі, сярод падданых, як сярод уласных дзяцей, праводзіць рэшту дзён жыцця і не жадаць на зямлі іншай раскошы.
Юлія (узахапленні). Караль, дарагі!..
Тут чуваць, як трубіць пастух.
Ю л і я (убок). Ах! што ж гэта я хацела зрабіць? Увесь бы свой намер папсавала!...