Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 376с.
Мінск 2020
51.93 МБ
Беларуская частка тэксту лібрэта запісана лацінкай. Пад дазволам Цэнзурнага камітэта ў першадруку лібрэта (1846 г.) змешчана аўтарская мовазнаўчая нататка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча аб асаблівасцях чытання і вымаўлення беларускіх фрагментаў тэксту:
«NB. Даўжыня гуку простай мовы абазначана націскам управа, гэта значыць: кожны такі галосны гук пры вымаўленні ці пры спяванні падаўжаецца. 3 прычыны, што у з націскам (ў) у друкарні адсутнічае, на яго месцы ўжываецца у без націску cursive (курсівам)».
У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (БДАМЛІМ у Мінску) захоўваецца выпіска з пратакола рэдакцыйнай калегіі Інстытута беларускай культуры ад 24 лютага 1926 г. «Аб выданні камедыі Вінцука ДунінаМарцінкевіча «Сялянка», у якой паведамлялася: «Асноўны тэкст камедыіўзяты з копіі, спісанай нябожчыкам Аляксандрам Бурбісам з друкаванага паасобніка «Сялянкі» выдання 1846 году, які знаходзіцца ў Кракаве... Пераклад на сучасную бечарускую мову зроблены Язэпам Лёсікам — проза і Янкам Купалам — вершы. У назначаным да друку рукапісу, у аснову якога пакладзены так званы бурбісаўскі спісак «Сялянкі», зроблена параўнанне з так званым Мазырскім спіскам «Сялянкі» 1860 году, які носіць загаловак «Roina milosc bywa»"".
За аснову нашай публікацыі лібрэта ўзяты тэкст з выдання: Дунін-Марцінкевіч В. Збор твораў: у 2 т. Т. 1. / Мінск, 2007. Чарнавыя аўтографы перакладу Янкі Купалы захоўваюцца ў музеі паэта		
* * *
Камедыя «Ідылія» была адноўлена да пастаноўкі на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Прэм’ера адбылася 29 снежня 1993 г.
Пастановачная група:
Рэжысёр
Мікалай Пінігін
Мастак
Зіновій Марголін
Кампазітар
Уладзімір Кур’ян
Мастак па касцюмах
Людміла Ганчарова
Балетмайстар
Галіна Шылянкова
Кансультанты: Віктар Скорабагаіаў, Язэн Янушкевіч, Уладзімір Дзянісаў.
У спектаклі выкарыстана музыка Станіслава Манюшкі і Міхала Клеафаса Агінскага.
**** Ф. 66, воп. 1, адз. зах. 1434, арк. 1, адв.
***** дмянК. Ф. 1, воп. 1, адз. зах. 333—334.
Дзеючыя асобы і выканалцы прэм ернага спекзакля:
К’араль Лятальскі
Я н Дабровіч, яго сваяк, ранейшы апякун
Ю л і я , яго дачка
Камісар Бонавентура
Выкрутач, камісар маёнтка Лятальскага
У р ш у л я , яго жонка
Шчырэцкі, падданы, звольнены ад паншчыны
Я н Г у б а ч , слуга Лятальскага
Навум Прыгаворка, войт
Сяляне і сялянкі
Віталь Рэдзька
Георгій Маляўскі
Зоя Белахвосцік
Юрый Авяр’янаў
Лілія Давідовіч
Анатоль Луцэвіч
Віктар Манаеў
Генадзь Аўсяннікаў
Алёна Іваннікава, Аляксандр Гарцуеў, Яўгенія Кульбачная, Ігар Дзянісаў, Тамара Пузіноўская, Аляксандр Лабуш, Алёна Сідарава, Вячаслаў Паўлюць, Галіна Фёдарава
Га й д у к і
Астролагі
Генадзь Давыдзька, Мікалай Кірычэнка. Сяргей Краўчанка
Фама Варанецкі, Уладзімір Рагаўцоў
У масавых сцэнах заняты артысты тэатра і студэнты Беларускай акадэміі мастацтваў.
Фотаздымкі спектакля прадстаўлены архівам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Язэп Янушкевіч, Святлена Немагай
В. Ц і х а н а ў. Ля вытокаў.
В. Дунін-Марцінкевіч і С. Манюшка. 1982 г.
ГАЛЬКА (Halka) Опера ў чатырох актах. Рэдакцыя 1857 г.
Лібрэта Уладзіміра Вольскага. Чатырохактовая рэдакцыя оперы закончана ў 1857 г. Прэм’ера адбылася 1 студзеня 1858 г. у Варшаве.
Пастаноўка чатырохактовай рэдакцыі «Галькі» на сцэне Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра БССР (цяпер Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь) адбылася ў 1975 г. (прэм’ера 6 сакавіка). Спектакль выконваўся ў перакладзе на рускую мову Мікалая Бірукова.
Пастановачная група:
Музычны кіраўнік і дырыжор
Яраслаў Вашчак
Рэжысёр-пастаноўшчык
Баляслаў Янкоўскі (Полынча)
Мастак
Яўген Ждан
Хормайстар
Балетмайстар
Аляксей Кагадзееў
Віталь Бутрымовіч
Канцэртмайстры
Людміла Палкоўнікава, Ніна Парадоўская. Ніна Ражнова


Дзеючыя асобы і выканаўцы:
С Т 0 л ь н і к
Міхаіл Дружына, Міхаіл Зданевіч, Віктар Чарнабаеў
3 о ф ' я , яго дачка
Ларыса Ганестава, Людміла Гур’ева, Валянціна Садоўская, Раіса Прашко
Януш
Юрый Бастрыкаў, Васіль Ганчарэнка, Аркадзь Саўчанка
Д з е м б a , прыхлебнік Стольніка Арнольд Лакшын, Яраслаў Пятроў, Міхаіл Пушкароў
Ш л я х ц і ц ы
Вікенцій Бруй, Уладзімір Любінскі, Дзмітрый Марозаў, Яраслаў Пятроў, Віктар Стральчэня
Сяляне з вёскі Януша
Галька
Ганна Лебедзева, Клаўдзія
Старыкава, Ірына Шыкунова, Тамара
Шымко
Ентак
Міхаіл Галкоўскі, Віктар Гур’еў, Аляксандр Дэдзік, Уладзімір Іваноўскі
Дудар
Уладзімір Карпаў, Віктар Смыкалаў, Якаў Якубаў
Фотаздымкі спектакля прадастаўлены архівам Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Пераклад лібрэта чатырохактовай рэдакцыі зроблены Я. Купалам у 1922 г. Друкуецца па выданні: Купала Я. Поўны збор твораў: у 9 т. Т. 9. Кн. 1. Пераклады; Эпісталярная спадчына; Дарчыя надпісы; Расейска-беларускі слоўнік; Калектыўнае; Службовыя і асабістыя дакументы; Дадатак. Мінск, 2003. С. 7—42.
Пераклад Я. Купалы не можа выконвацца з-за вялікай колькасці несупадзенняў націскаў у тэксце і музыцы. Тым не менш ён мае каштоўнасць як самастойны літаратурны і культуралагічны помнік.
Згадкі пра магчымасць пастаноўкі «Галькі» ў перакладзе Я. Купалы ў Мінску ў пачатку 1920-х гг. — фрагмент кнігі Сяргея Селяха «Беларускі прэм’ер» (2018).
Ад разважанняў пра нацыянальную оперу да яе прэм’еры вялікая адлегласць. Патрэбны ўмовы, сродкі, выканаўцы (спевакі. хор. аркестр, балет) і г. д. У гэтай справе не павінна было быць дробязей. В. Селяху" трэба было падрыхтаваць і аб’яднаць усе мастацкія сілы для яе стварэння. Прымаючы запрашэнне прыехаць у Мінск, В. Селях добра ўяўляў, у якім стане знаходзіцца нацыянальная музычная культура. Разумеў, што немагчыма хутка і адразу вырашыць усе праблемы, што існавалі на той час. Адной з самых галоўных праблем была адсутнасць прафесійных кадраў. Паводле прызнання вядомага ў той час тэатральнага дзеяча і крытыка Ю. Дрэйзіна, у Мінску тады было ўсяго «120 прафесіяналаў музыкі» (спевакоў, музыкантаў, артыстаў, кампазітараў і г. д.).
Пачынаць адраджэнне музычнай і тэатральнай культуры неабходна было ў першую чаргу з падрыхтоўкі і выхавання сваіх нацыянальных кадраў. Але не хапала не толькі вучняў. але і востра стаяла пытанне выкладчыцкага складу. Каб вырашыць гэту праблему, В. Селях шукае ў Мінску і запрашае артыстаў, майстроў сцэны, з якімі быў знаёмы яшчэ па выступленнях у Пецярбургу, прыехаць у Мінск і дапамагчы маладой рэспубліцы ў падрыхтоўцы оперных спевакоў і стварэнні беларускай оперы, падзяліцца сваім вопытам, ведамі і майстэрствам. Ён пачынае займацца падборам артыстаў, здольных разам з ім увасобіць у жыццё задуманую мару. Далей прыведзеныя асобныя вытрымкі з перапіскі Вячаслава Антонавіча з П. Курзнерам (бас-кантантэ), сваім сябрам, прыяцелем па службе ў Марыінскім тэатры. Па змесце гэтых лістоў відаць, з якім жаданнем і энтузіязмам прыехаў В. Селях працаваць і ствараць асобны нацыянальны культурны напрамак — беларускую оперу. Але, на жаль, рэчаіснасць, з якой яму давялося сутыкнуцца ў першы час, перасягнула нават самыя горшыя чаканні.
«Не успел я во время своего краткого пребыванйя недавно в Ленйнграде побывать у тебя, й потому хочу хотя бы краткйм пйсьмом побеседовать с тобой no поводу того дела, в которое было бы не бесполезно втянуть тебя. По-
* Селях Вячаслаў Антонавіч (1885—1976) — спявак (бас-барытон), рэжысёр, вакальны педагог, кампазітар. Нарадзіўся ў Лагойску. У 1915 г. закончыў Пецярбургскую кансерваторыю. 3 таго ж года саліст Марыінскага тэатра. У 1924 г. запрошаны ў Мінск для арганізацыі мастацкіх спраў БССР. У Мінску стварыў акадэмічную харавую капэлу, узначальваў фальклорную камісію Інбелкульта. Да 1933 г. дырэктар БДТ (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы). У маі 1927 г. ажыццявіў пастаноўку оперы А. Даргамыжскага «Русалка» ў перакладзе Ф. Ждановіча на беларускую мову. Сам выканаў у гэтым спектаклі партыю Млынара. У 1933 г. унікнуў рэпрэсій з боку ўлад тым, што раптоўна з’ехаў з Мінска ў Ленінград. Зноў апынуўся ў Мінску ў 1943 г. і пачаў працаваць як оперны рэжысёр, у прыватнасці, паставіў оперу А. Туранкова «На Купалле». Пасля 1944 г. жыў у ЗША. У паваенны перыяд вядомы пад прозвішчам Селях-Качанскі, але ўжо як кампазітар. Памёр у Саўт-Рыверы, штат Нью-Джэрсі.
зволь заметйть предварйтельно, что меня моя родная Белоруссйя давно звала на службу й работу в областй кулыпурного поднятйя довольно глухого края. Нынешней осенью я прйнял наконец предложенйе, й вот теперь в г. Мйнске являюсь no порученйю соответствуюіцйх йнстанцйй органйзатором й основателем государственной полной оперы. Мною представлен детальный проект й смета, которые, пройдя уже целый ряд обсужденйй в разных отделах Наркомпроса й Главполйтпросвета Белоруссйй, ждут сейчас окончательной санкцйй в ЦНК Белоруссйй. <... > На месте есть богатый хоровой матерйал, ймеется й оркестр недурной no качеству, нужны лйшь певцы йруководяіцйеработнйкй. <...> Яхочу предложйть тебе место главного й едйнственного режйссера-постановіцйка оперы. Потом ты сможешь поработать здесь в драме Белорусской, суіцествует уже здесь 3 года в очень йнтересном вйде, основанной й руководймой успешно Мйровйчем, автором пьес «Вова прйспособйлся» театр Епйшкйна й др. Оперы будут ставйться у нас на белорусском языке й на русском. В первую голову намечены к постановке на белорусском яз. «Князь Нгорь» й «Галька» й на русском «Кармен» й «Борйс Годунов» полностью. Нгорь взят для начала неспроста. Нсторйческй событйе, йзложенное в «Слове о полку Мгореве», связано с Белорусскйм краем. Само «слово» напйсано на старом белорусском языке. Перевод делает йзвестный поэт Янко Купала <...> 12/XII1924 г.»
Фрагмент каментарыя да перакладу лібрэта «Галькі» з Поўнага збору твораў Я. Купалы (2003). «Пераклад быў завершаны Янкам Купалам у 1922 г., аб чым сведчыць наступная памета на вокладцы зборніка «Шляхам жыцця» (Вільня, 1923): «Галька», 1922. Падрыхтавана да друку».
У рэцэнзіі на 4-ы том (1928) Збору твораў Я.Купалы Язэп Пушча пісаў: «Шкада, што Янка Купала пад творамі гэтага тома не паставіў дат. Даты якраз у гэтым выпадку рэч вельмі паважная, бо яны дапамаглі бустанавіць у некаторай ступені позу аўтара да сваіх твораў, а так надзвычай цяжка, напрыклад, гаварыць аб оперы «Галька» Уладзіміра Вольскага, якая, здаецца, у друку яшчэ нідзе не была і якую аўтар знайшоў магчымым, а мабыць, і патрэбным, выдрукаваць у 1928 г. Наогул, цікава было б ведаць, у якую гэта паласу свае творчасці Янка Купала выбіраў гэткія творы для перакладу, калі мне здаецца, што яны ідуць уразрэз з агульнай накіраванасцю творчасці паэта. А можа, яна якраз адпавядае сучаснаму погляду паэта на паэзію, на шляхі яе развіцця, можа, ён у ёй знайшоў блізкае да свайго светаадчуванне? Акрамя таго, даты ў даным выпадкумелі б значныўплыў і на выбар пункту погляду рэцэнзента, а адсюль і на ацэнку гэтых твораў: уі з 'яўляюцца, скажам, яны жывымі мастацкімі арганізмамі для сучаснага стану нашае паэзіі, ці, можа, яны ўсяго помнікі з гісторыі нашай літаратуры, дакументы з паэтычнага архіва народнага паэта? <...> 3 перакладаў — два: «Песня аб паходзе Ігара» і оперы «Галька». Першы пераклад надзвычай удалы як блізкасцю свайго зместу да аўгпэнтыка, так і сваім мастацкім афармаваннем. Якое метрычнае і страфічнае багацце, а якмагутна і вобразна гучыць беларуская мова! Затое нельга гэтага сказаць аб «Гальцы». ІПмат сустракаецца зваротаў мовы не беларускай, польскай, а таксама слоў і націскаў; ды і наогул дзіўна, чьш магла зацікавіць гэта шляхецкая опера Купалу? Твор сам па сабе маламастацкі, — няўжо тым, што Манюшка напісаў да яго музыку?» (часопіс «Узвышша». 1928. № 3. С. 165—166).