• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

    Лібрэта опер Станіслава Манюшкі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 376с.
    Мінск 2020
    51.93 МБ
    Лібрэта Аскара Корвіна-Мілеўскага. Аперэтка"* была напісана ў 1840 г. Прэм’ера, верагодна, адбылася ў Вільні ў красавіку альбо маі 1841 г. У Гродне фрашка была паказана 8 верасня 1841 г. У лістападзе 1843 г. «Латарэя» ставілася ў Мінску пад кіраўніцтвам аўтара. 12 верасня 1846 г. С. Манюшка дэбютаваў з «Латарэяй» у Варшаве.
    * * *
    Першае выкананне «Латарэі» па-беларуску ажыццёўлена 14 кастрычніка 2009 г. на сцэне Залы камернай музыкі імя Рыгора Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў аркестравай рэдакцыі Уладзіміра Байдава.
    Пераклад з польекай размоўных дыялогаў Васіля Сёмухі, пераклад паэтычных фрагментаў Святлены Немагай. Друкуецца ўпершыню.
    
    Пастановачная група:
    Дырыжор-пастаноўшчык Рэжысёр-пастаноўшчык Хормайстар
    Уладзімір Байдаў
    Андрэй Каламіец
    Наталля Міхайлава
    Дзеючыя асобы і выканаўцы:
    Н е з н а ё м ы
    Міхаіл Русіноўскі, Сяргей Лазарэвіч
    Ш л я х ц і ц к і, землеўласнік
    Андрэй Каламіец
    Г а н н a, яго дачка
    Яўгенія Каральчук
    Я н Піоркевіч, канторскі служачы
    Сяргей Клачкоў [Доўгушаў]
    Бібулкевіч, былы межавы рэгент
    Уладзімір Громаў
    1 ц а к Амстэрдам, прадавец латарэйных білетаў
    Віктар Скорабагатаў
    П а ш т а л ь ё н
    Яўген Глебаў
    Р э й r р а с, аграном
    Аляксандр Лешчанок
    Фотаздымкі спектакля ўзяты з інтэрнэту.
    Святлена Немагай
    *** Акрэсленне «аперэтка» (польск. operetka) у дачыненні да «Латарэі» фігуравала на афішы варшаўскай прэм’еры твора ў 1846 г. і выданні куплетаў Бібулкевіча ў штотыднёвіку «Лютня». Распаўсюджаны на тэрыторыі ўсёй былой Рэчы Паспалітай у канцы XVIII — першай палавіне XIX ст., дадзены тэрмін з’яўляецца вытворным ад італьянскага тэрміна «operetta» — даслоўна «маленькая опера». Па-сутнасці, у акрэслены перыяд абодва варыянты тэрміна — «аперэта» і «аперэтка» — азначалі адно і тое ж: музычна-сцэнічны твор меншага маштабу і больш непераборлівы па стылі, чым «сапраўдная» опера. Патрэба замацавання тэрміна «аперэтка» ў сучасным беларускім культуразнаўстве абумоўлена неабходнасцю адрознення адпаведнага кола твораў ад аперэты ў яе сучасным значэнні, якая набыла свае жанравыя рысы ў другой палавіне XIX — першай палавіне XX ст. (у творчасці Ж. Афенбаха, Ф. Эрве, I. Штрауса, I. Кальмана, Ф. Легара і інш.).
    КАРМАНЬЁЛ*,
    АЛЬБО ФРАНЦУЗЫ ЛЮБЯЦЬ ЖАРТАВАЦЬ (Karmaniol czyli Francuzi lubiq zartowac) Камедыя-опера (вадэвіль) y двух актах
    Лібрэта Аскара Корвіна-Мілеўскага паводле вадэвіля Мары-Эмануэля Тэўлона дэ Ламбэра, Філіпа дэ Форжа і Эрнэста Жэма". Камедыя-опера была напісана ў Вільні ў 1841 —1842 гг. Па непацверджаных даных прэм’ера адбылася ў Вільні ў 1842 г. Спектакль быў таксама адноўлены ў Вільні ў 1844 г. Пры жыцці кампазітара камедыя-опера была пастаўлена таксама ў Жытоміры (1852) і Львове (1871).
    Пераклад з польскай мовы Святлены Немагай. Друкуецца ўпершыню.
    Тытульная старонка партытуры оперы «Карманьёл»
    Свяпглена Немагай
    * Імя галоўнага героя, вынесенае ў назву твора, пераклікаецца перш за ўсё з французскай «Карманьёлай». Аднак, зыходзячы з фабулы, становіцца зразумелым, што знакамітая песня Французскай рэвалюцыі адсутнічае ў вобразным коле п’есы. Аўтарам вадэвіля было важным падкрэсліць у яго назве месца дзеі — вобласць П’емонт, дзе знаходзіцца горад Карманьёла (іт. Carmagnola). Менавіта паходжанне галоўнага героя са шматкультурнага і шматнацыянальнага П’емонта з’яўляецца ключавым для яго вобраза.
    ** Мары-Эмануэль Тэўлон дэ Ламбэр (Marie-Emmanuel Theaulon de Lambert, 1787—1841) — досыць модны ў 1830—1840-я гг. французскі драматург. Падчас рэстаўрацыі Бурбонаў ён напісаў каля 250 драматычных п’ес, пераважна камедый, большасць з якіх аказаліся п’есамі-аднаднеўкамі. Тым не менш яго творы ў канцы 1830 — пачатку 1840-х гг. часта фігуравалі на афішах польскіх тэатраў. Так, напрыклад, «Gazeta Рогаппа» №152 за 1837 г. інфармавала пра пастаноўку ў Варшаве двухактовай камедыі М. Тэўлона «Камінар». Філіп дэ Форж (PhilippeAuguste Pittaud de Forges, 1803—1881) — французскі драматург, аўтар шматлікіх вадэвіляў, напісаных у супрацоўніцтве з Адольфам дэ Лёвэнам, Эмануэлем Тэўлонам, Жанам-Франсуа Баярдам і інш. Напісаў некалькі лібрэта для камічных опер і аперэт Жака Афенбаха і Адольфа Адана. Эрнэст Жэм (Ernest Jaime, 1802— 1884) быў асобай з шырокім спектрам творчых інтарэсаў. Вызначаў сябе як паэт, драматург і выдавец, быў калекцыянерам выяўленчага мастацтва.
    ГАЛЬКА (Halka)
    Опера ў двух актах. Рэдакцыя 1847 г.
    Лібрэта Уладзіміра Вольскага. Першая, двухактовая, рэдакцыя створана ў 1846—1847 гг. Прэм’ера оперы (канцэртнае выкананне) адбылася 1 студзеня 1848 г. у Вільні. Прэм'ера оперы ў сцэнічным увасабленні адбылася 16 лютага 1854 г. таксама ў Вільні.
    * * *
    Першае выкананне двухактовай версіі оперы «Галька» па-беларуску ажыццёўлена 5 красавіка 2019 г. Опернай студыяй Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
    Пераклад лібрэта з польскай мовы Святлены Немагай. Друкуецца ўпершыню.
    Пастановачная група:
    Музычны кіраўнік і дырыжор
    Аляксандр Высоцкі
    Рэжысёр-пастаноўшчык, аўтар сцэнічнага вырашэння і відэапраекцыі
    Ганна Маторная
    Хормайстар
    Сяргей Аграновіч
    Харэограф-пастаноўшчык
    Сяргей Мікель
    Канцэртмайстар
    Ангеліна Грыгор’ева
    Дзеючыя асобы і выканаўцы:
    Ч a in н і к	Руслан Маспанаў
    С о ф ’ я , яго дачка	Дар’я Тарасевіч
    Я н a ш	Уладзіслаў Барткевіч
    Д з е м б a , маршалак Чашніка	Ілья Пеўзнер
    Сяляне з маёнтка
    Г а л ь к а	Дар’я Ваўковіч
    Ё н т а к	Міхаіл Клепец
    Ж а н ч ы н а з м а ё н т к а	Ірына Лой
    Л і р н і к і	Ван Сіін, Юань Мэн. Цю Цзюнь Чжы
    Госці на вяселлі, музыканты. сяляне, сялянкі — артысты хору Опернай студыі, студэнты кафедры спеваў.
    Артысты балета Алена Германовіч, Святлана Марцінкевіч-Салаўцова, Настасся Голешава, Аляксандр Місіюк, Уладзіслаў Пазлевіч.
    Навучэнцы Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай акадэміі музыкі Марыя Дзеева, Настасся Іода, Дар’я Мікулік.
    У спектаклі прымаў удзел малодшы хор хлопчыкаў Рэспубліканскай гімназіікаледжа. Мастацкі кіраўнік — Вольга Іжык, канцэртмайстар — Вераніка Непарожняя.
    Фотаздымкі спектакля — Сяргей Махаў.
    Святлена Немагай
    Будынак былой Віленскай ратушы, дзе ў час жыцця С. Манюшкі адбылася прэм’ера — першае канцэртнае выкананне оперы «Галька».
    Фота Яна Булгака. 1912 г.
    ІДЫЛІЯ
    (Sielanka) Опера ў двух актах
    Лібрэта Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча было напісана ў 1842—1844 гг. Упершыню «Ідылія» пастаўлена на сцэне ў Мінску 9 лютага 1852 г. (па старым стылі).
    Мінск у 1850-х гт. «Куток Верхняга горада». Аўталітаграфія В. Сташчанюка. 1986 г.
    3 арыгінальнага тэксту афішы:
    «С дозволенйя начальства в субботу 9 февраля 1852 года будет представлена гг. любйтелямй (в пользу бедных) опера в двух действйях на польском й простонародном языке, сочйненйя Вйкентйя Мартйнкевйча с музыкою Монюшкй, Кржйжановского й прочйх под заглавйем «Селянка».
    Паводле некаторых звестак (дадзеныя не пацверджаныя дакументальна), на працягу 1853—1855 гг. опера была паказана на прыватных сцэнах у Бабруйску, Віцебску, Нясвіжы, Слуцку і Глуску.
    В. Дунін-Марцінкевіч і трупа Мінскага тэатра. Фота 1850-х гг.
    Рукапіс арыі Камісара з оперы «Ідылія».
    Сляды страчанай партытуры «Сялянкі» рассеяны ў некаторых пісьмовых крыніцах. Так, першы біёграф Станіслава Манюшкі. выдавец Аляксандр Валіцкі, у сваёй манаграфіі аднатаваў наступнае: «Ідылія. опера ў 2-х актах. Словы В. Марцінкевіча. Пастаўлена ў Менску аматарскім тэатрам у 185... годзе. Рукапіс загінуў. Маю толькі: раманс («Літасці, малю, літасці...») і спеў («Мая люба, мая міла...»). Прыгожы там быў спеў «Чарадзейка» і дуэт («Як жа мілаў вясковым зацішшы.Некаторыя звесткі аб лёсах партытуры «Сялянкі» захоўваюцца ў лістах Цэзарыя Тэраевіча і Камілы Асіповіч (дачкі В. Дуніна-Марцінкевіча)".
    Да нашага часу дайшлі два музычныя нумары з оперы — «Ах!» («Мая люба...») — спеў камісара Бонавентуры Выкрутача і фрагмент дуэта Юліі і Караля. Кампазітар Уладзімір Кур’ян — аўтар музыкі да пастаноўкі спектакля «Ідылія» тэатра імя Янкі Купалы ў 1993 г. — на аснове гуказапісу спеваў Стафаніі Сасноўскай. праўнучкі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча’", ажыццявіў мастацкую рэканструкцыю сцэны Навума Прыгаворкі з фіналу I акта оперы.
    * * *
    Лібрэта «Ідыліі» выдадзена ў 1846 г. у Вільні. Тытульная інфармацыя першага асобнага выдання: Sielanka: Opera we dwoch aktach. Napisana przez Wincentego Dunin Marcinkiewicza. Wilno. Drukiem Jozefa Zawadzkiego, 1846.
    
    Першай публікацыі спадарожнічаюць цэнзарскія нататкі-пазнакі: «Одобряется к представленню. С. Петербург. 27 января 1845. 111 Отделення
    OPERA WE DWOCB AKTACH.
    lEhntmttgo Tiumn JDanlobtttoina.
    * Walicki A. Stanislaw Moniuszko. Warszawa, 1873. S. 118. Спеў («Moja luba») — гэта адзіны захаваны ў паперах А. Валіцкага музычны нумар (Aria) Камісара «Мая люба, мая міла...» (сцэна III, акт II); спеў «Чарадзейка» — верагодна, гэта спеў Караля «Nie patrz na mnie, nie patrz, prosz?» («He глядзі так на мяне ты») са словамі «Tys czarodziejka prawdziwa» (№ 7, сцэна IX. акт II); апошні «Дуэт» — гэта дуэт Караля і Юліі «О jak jest milo w wiejskiej zaciszy» (№ 8, сцэна IX, акт II). Раманс ca словамі «Litosci, blagam, litosci» не надаецца да ідэнтыфікацыі паводле захаванага лібрэта. Магчыма, А. Валіцкі ўзгадаў інцыпіт спеву з іншага твора С. Манюшкі.
    ** Niemahaj S. Zaginione opery і operetki Stanislawa Moniuszki do librett Wincentego DuninaMarcinkiewicza: ksztalt, losy, w^tpliwosci / S. Nemahaj
    // Operowy kontrapunkt. Libretto w Europie Srodkowej i Wschodniej. Poznan, 2014. S. 197—226.
    Тытульны аркуш выдання лібрэта оперы «Ідылія». Вільня, 1846 г.
    *** Гуказапіс ажыццявіў кандыдат філалагічных навук Язэп Янушкевіч.
    Собственной ЕГО ВЕЛНЧЕСТВА Канцелярям Помоіцннк Старшего Чяновннка Надворный Советннк А. Урель.
    Печатать позволяется с тем, чтобы по отпечатанню представлено было в Ценсурный Комнтет узаконенное чнсло экземпляров. Внльно. 5 мая 1844 года. Нсправл[яюіцнй] Долж[ность] Ценсора, Коллежскнй Асессор н Кавалер А. Мухнн».
    У арыгінале лібрэта прадстаўнікі шляхецкага стану размаўляюць папольску, сяляне — па-беларуску. У сітуацыях, калі шляхцянка Юлія альбо Камісар звяртаюцца да падданых, яны пераходзяць на беларускую мову. Такім чынам, «Сялянка» В. Дуніна-Марцінкевіча — С. Манюшкі з’яўляецца музычналітаратурным помнікам, які фіксуе і непасрэдна адлюстроўвае моўныя суадносіны паміж прадстаўнікамі розных станаў у тагачаснай Беларусі.