Лібрэта опер Станіслава Манюшкі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 376с.
Мінск 2020
і Збігневу, якія адыходзяць, а таксама Мацею, які стаіць у глыбіні сцэны і не заўважае гэтай пагрозы. Дамазы адыходзіць за іншымі направа.
Заслона падае.
АКТ ТРЭЦІ
Сцэна I
Вялікая закінутая зала са старымі, у некаторых месцах пашкоджанымі, шпалерамі. У глыбіні — два велізарныя акны, праз якія відаць сад, зімовы пейзаж. Паміж вокнамі — вялікі гадзіннік-куранты, над ім — герб. Крыху бліжэй да публікі — партрэты двух мужчын у поўны рост і ў натуральную велічыню. Адзін з іх — у даспехах, другі — у гетманскім строі. А на найбліжэйшых кулісах — дзве такія самыя постаці матрон. Ноч. Месяц, які заглядае ў вокны, бледна, але выразна асвечвае ўсю залу.
Скалуба і Мацей.
Скалуба ўводзіць праз галоўны ўваход Мацея, які, ахоплены трывогай, азіраецца ў зале.
№ 12
М а ц е й
Мо’ зацепліць свечку можна?
С к а л у б а (са здзекам)
Свеціць месяц, пане браце,
(Адводзіць яго направа і прыадчыняе дзверы.)
Бачна ўсё і так у хаце.
Там адзін спачыць з вас можа,
(Мацей заглядае.)
Для друтога — там ёсць ложак.
М а ц е й
Дзе?
С к а л у б а (указваючы)
Ложак там падрыхтаваны,
М а ц е й (ідучы за Скалубам, які пераходзіць налева)
Там?
С к а л у б а (указваючы)
Можна там, там спаць да рана.
М а ц е й
Мы не разам?
С к а л у б а (аглядаючы на яго спадылба)
не, мон пане.
М а ц е й (убок) Як жа гэтак?
М а ц е й (разам)
Як тут страшна, Як тут страшна, Як тут страшна!
М а ц е й
Тут карціны,: Абарваны ўсе
С к а л у б a Нешта бачу, Дужа трусіць Госць адважны!
ік хімеры, шпалеры.
М а ц е Й (разам)
Тут карціны, як хімеры, He, не, не, не,
Я спаць тут не згаджуся. Панічы спаць разам мусяць, I ля іх я застануся.
С к а л у б a
Тут карціны, як хімеры,
Тут будзеш спаць, Хто там, хто там, а ты тут сам. Страшна тут, страшна!
Мацей — Мікалай Сярдобаў
С к а л у б a
Немагчыма, немагчыма,
Сам пан Мечнік
Вам тут вызначыў спачынак.
М а ц е й
А дзе я?
С к а л у б a
Вось тут, мой пане.
М а ц е й
Дзе ж тут легчы?
С к а л у б a
Дзе гадзіннік!
М а ц е й
Тут жа спаць — як на марозе!
Тут ад сцюжы адубею!
Дзе ж тут легчы?
Скалуба
На падлозе
Спаць лажыся, дабрадзею!
М а ц е Й (разам)
Як тут страшна, Як тут страшна, Як тут страшна!
С к а л у б a Нешта бачу, Дужа трусіць Госць адважны!
М а ц е й
Тут ад сцюжы адубею!
Скалуба
Спаць лажыся, дабрадзею!
Бо гадзіннік...
М а ц е й (жвава)
Што, што гадзіннік?
С к а л у б a
...і карціны...
М а Ц е Й (неспакойна)
I карціны?
С к а л у б a
...ў гэтым доме...
М а ц е й
У гэтым доме?
Скалуба ...двор вядомы
М а ц е й
Чым жа гэты двор вядомы?
С к а л у б а (паглядаючы на яго ўпотай)
Страшны двор...
М а Ц е Й (штораз болей неспакойна, беручы яго за руку) Чым жа гэты двор вядомы?
С к а л у б a Страшны.
М а ц е й
Чым жа гэты двор вядомы?
С к а л у б а (шматзначна) Добрай ночы!
М а ц е й (затрымліваючы яго) He, не, затрымайся, мой пане!
С к а л у б a
Добрай ночы!
М а ц е й
Скажы мне лепш, На што ты намякаеш?
С ка л у б a
Добрай ночы!
М а ц е й
Што ты пра гэты двор,
Пра страшны, знаеш?
Я не баюся ні чарцей, брат, ні здані!
С К а Л у б а (іранічна)
Mary сказаць...
М а ц е й
Так!
С к а л у б a
Бачу...
Бачу, што нас двух,
Паслухай, брат, калі ты — зух!
Скалуба— Міхаіл Зюванаў
Арыя Скалубы С к а л у б a
Гадзіннік гэты год мо’ сто Як не ідзе — стаіць.
I не асмеліўся ніхто Яго тут завадзіць. А толькі незнаёмы Як заначуе ў доме, У час, як певень прапяе, Гадзіннік поўнач б’е!
Такі канцэрт прыемна слухаць.
Страшна мо’?
М a ц е й
He!
С к а л у б а (падаючы яму табакерку, з 'едліва)
He?
На вось, панюхай!
(Указваючы.)
Цяпер агледзь уважна, госць,
Партрэты на сцяне!
Тут бабка мечнікава — вось,
Тут матухна яе.
I вось начной гадзінай
Тут гэтыя жанчыны
Выходзяць з рам і на ўвесь дом
Ад іх і шум і гром.
Такі канцэрт, так! прыемна слухаць.
Страшна мо’?
М а ц е й (змрочна)
He!
С К а Л у б а (грае, як вышэй)
He?
На вось, панюхай!
Скалуба адыходзіць, пакідаючы Мацея ў аслупяненні.
Сцэна II
М а ц е й (адзін)
Кінуў!
I сам пайшоў, Каб ты лепш загінуў!
Пэўна, пра здані выдумаў сам!
Бо калі гэта ўсё не жарты, не кпіны, Гора пабачыць прыдзецца нам.
(Накіроўваючыся да дзвярэй.)
Дзе ж тут пан Збігнеў?
Я д в і г а (голас з партрэта з правага боку)
Іх бачу.
Г а н н а (голас з партрэта з левага боку)
Іх бачу.
М а ц е й (спалоханы, вяртаецца на сярэдзіну сцэны, прыглядаецца)
Га?..
Што? Хто? Хто тут ёсць?
Няма тут нікога.
А чуў выразна я голас «Іх бачу!»
Толькі так здані гутарыць могуць.
Тут нейкі шорах чуць,
Можа, пеўняў? — спрачацца пачнуць?
Здані, здані!
Заўважае, што месцы маляваных занялі рухомыя твары.
Ай! Я не мару —
На партрэтах ажываюць твары, Вачамі сваімі на мяне міргаюць. Браткі, ратуйце!
Мацей, уцякаючы, натыкаецца ў дзвярах на Збігнева і Стэфана.
Сцэна III
Стэфан, Збігнеў, Мацей.
Слугі ўносяць свечкі, адзін ідзе направа, другі хоча ісці налева.
Мацей — Мікалай Сярдобаў, Стэфан — Іван Сайкоў, Збігнеў — Мікалай Ворвулеў
3 б і г н е ў (здзіўлены)
Стой! Куды ты ўцякаеш?
М а ц е й
Хай вось толькі выйдуць слугі, Раскажу вам пра здарэнне.
(Раптам затрымлівае аднаго слугу са свечкай.) Стой! Свечкі нам пакінь агарак!
Слуга ставіць свечку і адыходзіць.
(Да Збігнева і Стэфана.)
Гляньце на бабулек твары, (Міжво.чі наследуючы Скалубу.) На гадзіннік і на сцены!
С т э ф а н
Што пляцеш ты?
3 б і г н е ў
Што ты бачыш?
М а ц е й
Хай вось певень праспявае!
(Да аднаго.)
Пане,
(Да другога.) пане, мілы пане!
3 б і г н еў
Што тады? скажы хутчэй!
М а ц е й
Гадзіннік гэты, пане мой,
Паўночнаю парой
Свае гадзіны адлічыць —
Бабулькі сварацца, Спрачаюцца, шумяць.
Канцэрт вось гэткі
Слухаць вам не ахвота!!!
He прыемна!
Стэф а н
Ашалеў ты, браце любы?
3 б і г н е ў
Хто табе сказаў пра гэта?
М а ц е й
Ключнік дому, пан Скалуба!
3 б і г н е ў
Проста ён пажартаваў!
Напужаць цябе хацеў.
Проста ты не разгадаў, Гэткі воін, гэткі леў!
М а ц е й
Як з пакою выйшаў ён, Я пачуў з усіх старон Быццам нейкі шум дубровы I бабулек гэтых словы
3 б і г н е ў (са смехам)
Словы?
М а ц е й
«Іх бачу! Іх бачу!»
Ды як лыпнулі вачамі.
Гляньце на партрэты самі!
Ой, бяда нас тут чакае!!!
3 б І Г н е ў (да Стэфана)
Наш стары ахвотнік верыць Розным байкам, небыліцам; Ды і выпіў мо’ праз меру, I таму яму не спіцца.
С т э ф а н (да Мацея)
Ты са Збігневам спі там, Ну, а я тут буду сам. Дык ідзіце ж, спачывайце. Добрай, мірнай ночы вам!
3 б І Г Н е ў (выпіхваючы Мацея наперад, выходзіць налева за сцэну)
Дабранач, браце.
СцэнаIV
№ 13. Арыя Стэфана з курантамі
С Т Э ф a Н (адзін, ідзе да акна)
Ціха наўкола... Срабрысты месяц свеціць... Месяц свеціць і ззяе колькі зорачак-зор. Мяне трывожыць нешта і хвалюе, Сну тут ніяк, спакою не знайду я, Сэрцу не спіцца — марыць хоча сэрца... Так! Так! Тут страшны, вельмі страшны двор! He хлусіў Мацей наш, знаю, Сам я чары адчуваю!
Чары ўсе тут, ўсе ад панны.
Ад вачэй прыгожай Ганны.
Хто іх раз пабачыць, той сон свой згубіць, Сон свой згубіць і спакой!
Так, хто пабачыць, напэўна згубіць той, Назаўсёды свой спакой!
(Праз хвіліну.)
He! He! Кінь гэта ўсё лепш, браце Стэфане, Сам жа даў слова не жаніцца, пане!
Гадзіннік б’е дванаццаць разоў.
Што за гук? Пэўна, гэта уначы Гадзіны лічыць той стары гадзіннік, Ля якога ў час змяркання Збіраюцца пакутныя ўсе здані.
Вось і змоўк.
Гадзіннік, скончыўшы біць, грае паланэз.
Іграе зноў.
(слухае)
Гадзіннік заканчвае граць.
Божа мой! Курантаў звон Зноў прыгадаў мне час мінулы, Час юнацтва прыгадаў!
Бацька старэнькі, помню заўсёды, Як навучаў нас з Збігневам разам Шабляй драўлянай спрытна валодаць, Гэту старую песню напяваў.
О, успаміны! Я чую бацькі голас, Я чую незабыўны, родны мне напеў! Бачу матулі зрок ясны і вясёлы, Нашы гульні, сад зялёны, Векавую засень дрэў...
Гадзіннік зноў грае паланэз.
О, мая матуля, о, родная матуля! Як сном вечным ты заснула, У хаце змоўк і гэты спеў, і гэты спеў! Сёння ізноў мне усё-усё прыпомніў Слаўных і незабыўных даўніх дзён напеў Голас матулі ласкавы і чароўны, Нашы гульні, сад зялёны, Векавую засень дрэў...
Гадзіннік зноў грае паланэз.
Родная матуля! О, родная матуля! Як сном вечным ты заснула, У хаце змоўк і гэты спеў, I гэты спеў!
Стэфан — Мікалай Лазараў
Стэфан ідзе ўглыб сцэны да акна і становіцца пры ім у задуменні.
Сцэна V Стэфан і Збігнеў.
3 б І г н е ў (уваходзячы)
Мінае час гадзіна за гадзінай, А сон і не прыходзе, сон мяне мой пакінуў.
I як не пазайздросціць слаўнаму Мацею, Спіць наш ваяка, на ўвесь дом храпе ён. (Рухаецца да дзвярэй пакоя Стэфана.) Ого! Тут нехта ёсць, варушыцца, хто ж гэта? (Паглядаючы з усмешкай на карціны.) Мо’ здань якая прыйшла зноў з таго свету Наведаць свой знаёмы даўні кут?
№ 14. Дуэціна Стэфана і Збігнева
3 б і г н е ў (гучней)
Хто тут?
С т э ф а н (выходзячы з задумення) Хто?
3 б І Г Н е ў (пазнаючы Стэфана) Ты тут?
С т э ф а н (падобна)
Ты тут!
3 б І Г н е ў (са смехам)
Вось дзіўнае спатканне, Што робіш тут, Стэфане?
С т э ф а н
I я задам пытанне, Што робіш тут, мой пане?
3 б і г н е ў
Я магу табе прызнацца, так, Я магу табе прызнацца, Галава баліць, мой браце, Захапіла думкі мігам.
Збігнеў — Мікалай Ворвулеў
С Т Э ф a Н (жвава, занепакоена) Пані Ганна?
3 б і г н е ў (павольней) He! Ядвіга!
С т э ф а н (супакоены) Дык і я магу прызнацца, так, Я магу табе прызнацца,
I мае ўсе думкі, браце, Захапіла думкі панна.
3 б І Г Н е ў (жвава, як раней) Мо’ Ядвіга?
С т э ф а н (павольней)
He, брат, Ганна!
Стэфан і Збігнеў (разам, весела) Добра, што няма прычыны Нам з табою крыўдаваць, Бо і лёс у нас адзіны, Шчасце ў нас адно, відаць!
Бо і лёс у нас адзіны, Шчасце ў нас адно, відаць!
3 б і г н е ў (з пачуццём)
Як заглядаў ёй ў сінія вочы, Твар яе кветкай, ружай алеў, I недарэмна сэрца прарочыць, Што я тут долю, шчасце сустрэў, Шчасце сустрэў.
Хоць наша стрэча, як сон чароўны, Сон, што пакінуў толькі ў сэрцы след... Іншым, -здаецца, сам я стаў сягоння, Бы ўпершыню я гэты ўбачыў свет. Іншым, здаецца, сам я стаў сягоння, Бы ўпершыню я гэты ўбачыў свет, Бы ўпершыню я ўбачыў свет.
Ст э ф а н
He спяшайся, пане браце, Ты забыўся, што наш план Без жанчынаў жыць у хаце. Хай жыве наш вольны стан!