Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 376с.
Мінск 2020
51.93 МБ
Г а н н а, Д а м а з ы.
Убягае Дамазы. Заўважыўшы Ганну, звяртаецца да яе.
Д а м а з ы
Панна Ганна! Чула пані,
Звестка дзіўная якая Нашы госці на світанні Палахліва уцякаюць.
Г а н н а (здзіўленая)
Што гаворыш?
Д а м а з ы
Сам жа бачыў,
Як Мацей пакуе рэчы,
Як злуе, шалее Мечнік.
Га н н a
Ад’язджаюць?
Д а м а з ы (з іроніяй)
He іначай,
Бо сягоння ноччу ў зале
1х страхоцці напужалі.
Баязліва уцякаюць.
Г а н н а (горача)
Глупства!
Д а м а з ы (убок)
Справа тут такая —
Лепш ад буры я схінуся.
Мечнік дужа ўсхваляваны!
(Убок, паірраючы рукі.)
Як сапернікаў не стане, Я вярнуся і жанюся.
Выбягае з пакоя.
Г а н Н а (усхвалявана)
Як жа гэтак! Ад’язджаюць!
Хоча выйсці, але на парозе сустракае Стэфана.
Сцэна III
Стэфан і Ганна.
№ 18. Дуэт Ганны і Стэфана
С т э ф а н (збянтэжаны)
Пані Ганна...
Ганна
Ах, вітаю...
Гэта праўда? Мне скажыце, Мне скажыце, не таіце, Што сягоння на світанні Едзеце дамоў?
С т э ф а н
Так, пані.
Г а н н а (мацней) Так?
С т э ф а н
Вось зараз.
Га н н a
Што прычынай паслужыла?
С т э ф а н
Гэта тайна!
Г a Н н а (углядаючыся ў Стэфана) Г эта тайна?
Дзіўна, дзіўна. Пан чамусьці Усхваляваны. Мо’ няшчасце?
С т э ф а н
He, пакуль што
He гразіць нічога мне.
Г а н н а (спакойней)
Можа, тайну... адгадаю?
С т э ф а н (жвава)
Лепш не пытай мяне!
Бо нават слова магло бы зраніць Чулае сэрца, сэрца тваё.
Я не хацеў бы бачыць ў жалобе, Бачыць у смутку шчасце маё... He, не! О, Ганна,
Будзь ты вясёлай, шчаснай і светлай, Быццам вясна!
Я пахаваю ў сэрцы той голас, Што разлучае навекі нас, Што разлучае навекі нас, Што кажа кінуць дом гэты!
Г а н н a
Ці, можа, дрэнныя звесткі з дому?
С т э ф а н
He, не! Пакуль што ціха ўсё там.
Г а н н a
Ці, можа, з краю зноў адгалоскі грому?
С т э ф а н
He!
Га н н a
He з дому? He з дому?
(Мацней.)
Дык тут гразіць няшчасце вам?
С Т Э ф а н (усхвалявана)
Лепш не пытай мяне, о, пані, Адгэтуль трэба ехаць нам! Бо адчуваю з кожнай хвілінай, Як гул трывогі ў сэрцы расце 1 як усюды няспынна крочыць За мною смутак, як цень, як цень! Шчасце заззяла зоранькай ранняй На небасхіле светлых нябёс, Ды раптам згасла!.. Ганна! О, Ганна! Страшны мне, беднаму, выпаў лёс! Шчасця не стала, Ганна! О, Ганна! Беднаму мне выпаў страшны лёс!
Г а н н а (убок)
Ах! Вось цяпер я ўжо добра знаю, Што за трывога ў сэрцы расце, Смутак чаму іх не пакідае, Ходзіць за імі ўсюды, як цень! Смутак не пакідае, Ходзіць следам як цень, як цень! (Да Стэфана.)
Маглі б вы, можа, застацца з братам?
С т э ф а н
He, сёння едзем і брат, і я.
Г а н Н а (яшчэ болый перакананая ў сваіх меркаваннях) I брат? Так, так...
Нам, цяжка прызнацца, сёння ў дарогу
Вас выпраўляць...
Стэфан робіць адмоўны рух.
Бацьку вам крыўдзіць не выпадала б.
С т э ф а н (заклапочаны)
Мечнік даруе. Ехаць нам час.
Га н п a
Я вашу тайну ўжо разгадала, Тайну, што змусіла ехаць вас!
С т э ф а н
Лепш не пытайся,
Г а н н а (разам)	С т э ф а н
Якая, знаю, Трывога ў сэрцы Ў іх расце, Я знаю і смутак, Што следам крочыць, Быццам цень!
С т э ф а н
Злітуйся, пані, У сэрцы трывога У нас расце, Усюды за мною Смутак крочыць Быццам цень!
Шчасце заззяла зоранькай ранняй На небасхіле светлых нябёс,
Г а н н a
Шчасце заззяла мне зоркай ранняй На небасхіле ясных нябёс,
Г а н н а (разам)	С т э ф а н
Бедная ты, Ганна!
Ды раптам згасла, Ганна, о, Ганна!
С т э ф а н
Страшны мой лёс!
Г а н н a
Страшны твой лёс!
Г а н н а (разам)	С т э ф а н
He стала шчасця, Твой страшны лёс! Га н н a
He стала шчасця!
С т э ф а н
Мне страшны, Ганна,
0, пашкадуй!
Мой страшны лёс!
Г а н н а	(разам)
Развеяў шчасце
Мой страшны лёс!
С т э ф а н
Паспачувала б,
Га н н a
He стала шчасця.
С т э ф а н
Мне страшны выпаў, Страшны лёс!
Г а н н a
(разам) С т э ф а н
Развеяў шчасце Мой страшны лёс, Страшны мой, Нядобры лёс!
Мой страшны лёс!
Паспачувала б Мне беднаму, Паспачувала б, Ганна, мне! Мой страшны лёс!
Мечнік і Збігнеў уваходзяць у пакой. а Ганна паспешна з яго выбягае.
Сцэна IV
Стэфан, Мечнік і Збігнеў.
М е ч н І К (да Збігнева)
He кажы, бо мне вядома, Што вам тут застацца — страх, Нежанатымі вярнуцца Хочаце пад родны дах.
3 б і г н е ў
He, не тое...
М е ч н І К (да Стэфана і Збігнева) Толькі ж, браткі, Можна вам на дзень застацца...
С Т Э ф а н (хутка)
He, не!
3 б І Г н е ў (хутка)
О, не!
М е ч н І к (углядаючыся ў іх)
Са страху дрыжаць...
Сцэна V
Тыя самыя і М а ц е й.
М а Ц е Й (заходзячы ў пакой) Ўжо стаяць ля ганку коні.
М е Ч Н і К (раздражнёны)
Баязліўцы вы сягоння!
М а ц е й (падыходзячы бліжэй)
Баязліўцы? Вы пра нас?
М ечн і к
Так, так. I ты!
Знаю я, адгэтуль страх
Гоніць вас пад родны дах!
М а ц е Й (абражаны)
I паны мае — баязліўцы?
Мацей падыходзіць бліжэй да Мечніка і паўтарае словы Дамазы.
М а ц е й
На касцях людскіх, мой пане,
С т э ф а н (хутка)
Лепш памаўчы!
3 б і г н е ў
Што робіш?
М а ц е й
Кажуць, дом гэты пабудаваны...
С т э ф а н
Лепш змоўкні!
Збігнеў
Злітуйся!
М а Ц е Й (не звяртаючы ўвагі)
Лёс горкі ўсіх тут сустрэў,
3 б І г н е ў (хутка)
Няўжо яго не стрымаеш?
М а ц е й
Тут Божы чуецца гнеў!
Чуецца: лёсу кара...
С т э ф а н
Лепш памаўчы!
М а ц е й
Грознай навісла хмарай
3 б і г н е ў
Ах, не кажы!
М а ц е й (разам)	3 б і г н е ў
I якая абрушыць	О, гора!
[*] С т э ф а н
Вось Мацей ў якую,
У цяжкую справу ўблытаў нас!
Meч н і к
Гэта што? He разумею, He разумею я!
М а ц е й
Можа, свой гром і на нас.
I якая абрушыць
Можа, свой гром і на нас.
3 б і г н е ў
Вось Мацей ў якую справу
Ублытаў ўсіх нас!
Ў справу ўблытаў усіх нас!
["] М а ц е й
Гэта дакладна ведаем, знаем —
I што двор страшным ўсе называюць, Бо пан Дамазы нам расказаў.
СцэнаУІ
Тыя самыя і С к а л у б а.
Сцэна са спектакля
* [Далей Стэфан, Мечнік, Мацей і Збігнеў спяваюць разам.]
** [Далей Мацей спявае асобна.]
Удалечыні чуваць водгалас званочкаў мноства саней і бразгат кольцаў хамутоў.
М е ч н І к (хутка)
Гэта што значыць?
Стэфан і Збігнеў (разам)
He знае сам!
М а ц е й
Гэта дакладна ведаем, знаем —
I што двор страшным ўсе называюць, Бо пан Дамазы нам расказаў.
М е ч н і к
Вось яно што! Пан Дамазы, Ён заўсёды любіць жарты...
Добры жарт, якім абразіць
Мог бы нас... Вось гэта жарт!
С К а Л у б а (зайшоўшы ў пакой)
Ясны пане!
М е ч н і к (горача)
Слухай. Папрасі, каб пан Дамазы
К нам хутчэй прыйшоў.
С к а л у б a
Ен ў горад паехаў
М е ч н і к (здзіўлены)
Што? Паехаў ён дамоў?
Скалуба і Мацей робяць сцвярджальныя жэсты.
Усе, апрача Скалубы, прыслухоўваюцца.
Стэфан, М е ч н і к, Мацей і Збігнеў (разам) Што там?
С к а л у б a
Гэта ж, ясны пане, Я прыбег, каб вам сказаць Едуць з ражанымі сані, госці, Блізка ўжо, чуваць...
М е ч н І к (з паспешнасцю да Стэфана і Збігнева)
Хай жа коней выпрагаюць!
Як прыедзе пан Дамазы, Ўсё вам выясню адразу, Вушы я яму натру!
Званочкі, якія робяцца ўсё гучней і гучней, урэшце змаўкаюць. Чуецца, вясёлы гоман за сцэнай. Збігнеў і Стэфан ціха даюць Мацею загад.
Засмучаны Мацей выходзіць з пакоя.
Сцэна VII
Галоўныя дзверы адчыняюцца насцеж. На чале мноства гасцей, апранутых у розныя строі, убягае Арлекін з бразготкамі. 3 крыкам «Кулігі! Кулігі!*», ён ударае па плячы Стэфана і Збігнева, аббягае вакол Мечніка, пасля чаго знікае ў натоўпе. Музыканты, якія прыехалі на санях, становяцца ў куце залы. Госці, адны апранутыя ў чужаземныя строі, другія, а менавіта мужчыны, у адзенне галоўных бостваў Парнаса, трэція — у народную вопратку з розных аколіц. Больш за ўсё гасцей у шляхецкіх строях, у масках і без масак, ахвотна вітаюць Мечніка, а многія з моладзі па-сяброўску абдымаюць Стэфана і Збігнева. Уваходзіць Скалуба і затрымліваецца пры цэнтральных дзвярах, чакаючы загаду.
Хо р
Гэй, панове, гэй, суседзі, Вы страчайце нас з віном. Да цябе мы, Мечнік, едзем, Едзем мы ў твой слаўны дом! Каб мароз нас не здужаў, Залаты, брат, пі такай! Сёння сцюжа, наш Мечнік, Дай ад склепу ключ нам, дай! Гэй, панове, гэй, суседзі, Вы страчайце нас з віном. Да цябе мы, Мечнік, едзем, Едзем мы ў твой слаўны дом! Каб мароз ды нас не здужаў, Залаты, брат, пі такай! Сёння, Мечнік, сівер, сцюжа, Ключ ад склепу дай! Гэй! Га! Дай ад склепу ключ нам, дай! Гэй! Га! Гэй! Ад склепу ключ нам, Мечнік, дай! Гэй, панове, гэй, суседзі, Вы страчайце нас з віном,
* Куліг — своеасаблівая традыцыя катання на санях. Кампанія шляхцюкоў, часам з кабетамі і слугамі, садзілася ў сані і накіроўвалася ў госці да кагосьці з суседзяў. Кулігі ў шляхетным асяродку ўвайшлі ў моду ў XVIII стагоддзі. Гулялі два-тры дні запар — пакуль не з’ядалася і не выпівалася ўсё, што было ў маёнтку. Тады, прыхапіўшы гаспадара хаты. ехалі далей.
Вы страчайце нас з віном, Гэй, едзем, гэй, у слаўны дом! Гэй, едзем, гэй, у слаўны дом, У слаўны дом, у слаўны дом, гэй! Гэй, панове, гэй, суседзі, Сустракайце нас з віном!
Музыкі распачынаюць граць мазурку. Мноства новых пар убягае праз цэнтральныя дзверы, далучаючыся да тых, якія дагэтуль былі на сцэне.
Мазурка
Хо р
Гэй, музыкі, зайграйце, Гулка ў бубны біце, Весела спявайце, Моцна ў флейты дзьміце, Весела спявайце, Весела спявайце, Моцна ў флейты дзьміце, Весяліце нас!
Спеў музыкаў заўсёды Нам прыносіць радасць. У маладыя нашы годы Мы іх слухаць рады.
Струн ігранне развеіць Сум найбольшы ў сэрцы.
Апраменіць ўсё на свеце, Ашчаслівіць нас!
I таму музыкаў любяць Людзі ўсе на свеце!
Весела і люба 3 імі нам жывецца.
Дык няхай жа граюць, Весела спяваюць Скрыпкі, бубны, флейты, Гулкая труба і грымучы бас! I таму музыкаў любяць Людзі ўсе на свеце!
Весела і люба 3 імі нам жывецца.
Дык няхай жа граюць,
Весела спяваюць Скрыпкі, бубны, флейты, Гулкая труба і грымучы бас! Гэй, музыкі, зайграйце, Гулка ў бубны біце, Весела спявайце, Моцна ў флейты дзьміце, Весела спявайце, Весела спявайце, Моцна ў флейты дзьміце, Весяліце нас!
Спеў музыкаў заўсёды Нам прыносіць радасць. У маладыя нашы годы Мы іх слухаць рады.
Струн ігранне развеіць Сум найбольшы ў сэрцы. Апраменіць ўсё на свеце, Ашчаслівіць нас!
Гэй, гэй! Гэй, гэй!
Хай жа ўдаль нясецца Рэха спеваў гулкіх. Весялі ж нам сэрца, Слаўная мазурка, Слаўны танец наш! Гэй, гэй! Гэй, гэй!