Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 376с.
Мінск 2020
51.93 МБ
Як паедуць ў страшны двор той, Дык загінуць.
Марта, Мацей, Рыгоркa, хор
У страшным доме?
Стэфан,3бігнеў
Цётанька, пабойся Бога, Злітуйся над намі ты!
Марта, Мацей, Рыгорка, хор Згінуць ў страшным доме!
Хо р
I хочуць кінуць нас.
Часнікова,	„
..	„	Стэфан,
Марта,	Мацен	~ .	-
„	3 б і г н е у
Р Ы Г 0 р к а (разам)	J
Пакінуць хочуць нас! Мы не пакінем вас! Хто напалохаў вас?
Часнікова
Там сярод пушчы, соснаў высокіх,
Дзе толькі соваў чуецца хор, Па-над бурлівым, дзікім патокам Змрочны, на ўзгорку, там высіцца двор.
Хо р
Змрочны, на ўзгорку, там высіцца двор.
Часнікова
Пан быў калісьці небам пракляты, 3 тых пор там, кажуць, жахі жывуць!
Хор
Жахі жывуць, жахі жывуць.
Часнікова
Злы дух там ходзіць рагаты,
Хо р
Злы дух, злы дух, злы дух, злы дух.
Часнікова
I двор таму ўсе страшным завуць!
Хо р
I двор таму ўсе страшным завуць, I двор таму ўсе страшным завуць! Страшны двор! Страшны двор! Страшны двор!
Часнікова, Мацей, хор
Штоноч там гул і стогн, Часнікова, Мацей, Р ы г о р к a, хор Шум, пякельнае рэха Ловіць палахлівы слых.
Хо р
Ловіць там кожны слых.
Часнікова
I вось панічы туды Ўздумалі ехаць,
М а р т a, Мацей, Р ы г о р к a , хор (разам)
Там страшна. Ах!
Хочуць паехаць Браты ў той двор.
Часнікова
Вядзе туды няшчасце іх,
М а р т a
Вядзе туды няшчасце іх.
С т э ф а н
Каб палахлівых страшыць імі.
Стэфан і Збігнеў
Дык гэта ж байкі! Нехта злажыў іх,
Марта, Мацей,
Р ы г 0 р К a, хор (разам)
Вядзе туды няшчасце іх, У страшным доме згінуць. Гора ім!
Згінуць там яны, так!
Ах, гора ім!
3 б і г н е ў
Ха, ха, ха, ха, ха, ха,
С т э ф а н
Ха, ха, ха, ха, ха, ха,
3 б і г н е ў
Ха, ха, ха, ха, ха, ха,
Стэфан і Збігнеў
Палохаць могуць Палахлівы слых!
Гора нам!
Мы згінем там, так!
Гора нам!
ха, ха!
ха, ха!
ха, ха!
ха, ха!
С т э ф а н
Ха, ха, ха, ха, ха, ха,
(Да людзей.)
Чакайце! Клопаты ўсе вашы надарэмна! За нас, сябры, баяцца непатрэбна.
Ці з злым намерам едзем у дарогу Напасці на купца якога? He, не! Мір у сэрцы ў нас.
Толькі такія баяцца могуць, Голас сумлення ў каго пагас.
I таму ваш страх дарэмны, Мы свой доўг спагонім ўсё ж.
Справу слушную, напэўна, Сам нам лёс, сам нам лёс, Сам вырашыць нам лёс. [*]
Ч ас н і ков a
Цяжка будзе, пэўна, Ды свайго даб’юся ўсё ж, Толькі першай мне патрэбна У страшны двор дабрацца ўсё ж!
С т э ф а н
Сам нам лёс паможа там,
Сам такую справу вырашыць, напэўна, Сам нам дапаможа лёс!
Збігнеў
Гэты страх дарэмны, Па свой доўг мы едзем ўсё ж, Справа слушная, напэўна, I нас не пакрыўдзіць лёс!
М а ц е й
Справа недарэмна, Едуць па свой доўг усё ж.
Страх ваш дарэмны, Толькі мучае няпэўнасць, Страшна ў двор той ехаць ўсё ж!
Марта, Рыгоркa, хор
Можа, страх дарэмны?
Едуць па свой доўг усё ж.
Страх наш дарэмны, Бо едуць там свой належны, Едуць свой належны, Слушны доўг спагнаць.
Справа слушная, напэўна, Там іх не пакрыўдзіць лёс.
М а ц е й
Толькі мучае няпэўнасць, Страшна ў двор той ехаць ўсё ж.
Стэфан, Збігнеў
Толькі баяцца тыя могуць, У каго голас сумлення ў сэрцы згас.
* [Далей спяваюць усе разам да сола Мацея: Толькі мучае няпэўнасць...]
Хо р
Адчуваць страх тыя могуць
Голас сумлення ў каго ў сэрцы згас! Справа слушная, напэўна, Хай лёс вырашае сам. [*’]
Часнікова
Толькі першай мне патрэбна Ў страшны двор дабрацца ўсё ж!
Мушу быць першай там!
С т э ф а н
Справа слушная, напэўна, Хай лёс вырашае сам.
Паедзем там!
Збігнеў
Справа слушная, напэўна, Хай лёс вырашае сам.
Паедзем там!
М а ц е й
Ой, гора! Гора нам!
Паедзем ўсе там!
Хай лёс вырашае сам.
Ой, гора! Гора нам!
Марта, Рыгорка, хор
Справа слушная, напэўна, Хай лёс вырашае сам, Хай вырашае сам.
** [Далей спяваюць усе разам.]
АКТ ДРУГІ
Сцэна I
У Мечніка. Вялікі пакой, да паловы выкладзены дрэвам. 3 левага боку — камін, у якім распалены моцны агонь, у глыбіні — галоўныя дзверы, з правага боку — дзверы ў далейшыя пакоі. Ядвіга, Ганна, дамачадцы і суседкі сядзяць каля кроснаў, занятыя тканнем дывана.
У глыбіні некалькі вясковых дзяўчат прадуць на калаўротах.
№6
Жаночы х о р
Пад іголкай ажываюць Ружы, кветкі ў нас.
Глянь, вясна, як расцвітае Усё ў шчаслівы час!
Покуль май дыван квяцісты
Упрыгожыць твой, Закаханым урачыста Мы падорым свой.
Покуль прыйдзе з сонцам лета, Колькі новых пар На узорах нашых кветак Сэрцаў зложыць дар, Свой зложыць дар, Свой зложыць дар.
Покуль прыйдзе з сонцам лета, Колькі новых пар
На узорах нашых кветак Сэрцаў зложыць дар.
Ганна, Ядвіга і маладыя паненкі гамоняць паміж сабой.
Я д в і г a
Чакай, пакуль гасцей Прывабіць змрок, Ёсць план ў мяне, Бо заўтра новы год.
У час гэткі ўсюды ў хатах Варожаць дзяўчаты, Каго ім удасца прываражыць Або стрэць.
Ж a Н 0 ч ы хор (да старэйшых жанчын) Ужо час, ўжо час,
Настане хутка змрок, Хай наш, хай наш Спачыў бы крыху зрок. Таксама трэба помніць На вячэры сёння Будзем гасцей мы мець, Прыедуць з палявання, Гасцей мы будзем мець.
Старая жанчына
Цяжка вам за працай, Цяжка вам за працай Змяркання дачакаць, Вам бы толькі пасмяяцца, Пагуляць, пажартаваць.
Сцэна са спектакля.
Ганна — Тамара Ніжнікава
Ганна, Ядвіга і іншыя дзяўчаты зноў вяртаюцца да кроснаў.
Жаночы хор
Пад іголкай ажываюць
Ружы, кветкі ў нас.
Глянь, вясна, як расцвітае
Усё ў шчаслівы час!
Покуль май дыван квяцісты
Упрыгожыць твой, Закаханым урачыста
Мы падорым свой.
I покуль прыйдзе з сонцам лета, Колькі новых пар
На узорах нашых кветак Сэрцаў зложыць дар, Свой зложыць дар, Свой зложыць дар.
Пара! Пара!
Гасцей прывабіць змрок,
Бо заўтра новы год, Бо заўтра новы год. Пара! Пара!
Бо заўтра новы год!
У час гэткі ўсюды ў хатах Варожаць дзяўчаты, Каго прыдзецца ім стрэць.
Сцэна са спектакля
С т a р а я жанчына
Цяжка вам за працай, Цяжка вам за працай Змяркання дачакаць, Вам бы толькі пасмяяцца, Пагуляць, пажартаваць.
Жаночы хор
Покуль прыйдзе з сонцам лета, Колькі новых пар На узорах нашых кветак
Сэрцаў зложыць дар, Свой зложыць дар.
Га н н а (весела ўстаючы ад кроснаў)
Пара! Спадае змор шэры,
А покуль стол наш для гасцей засцелем, Мы паварожым зараз да вячэры I паспрабуем адгадаць свой лёс.
Цікава дужа, што нам ён адкрые, Што нам сёння скажа лёс.
Ганна выходзіць направа.
Жаночы хор
Цікава дужа, што нам ён адкрые, Што нам сёння скажа лёс.
Хутка, хутка, хутка, хутка Дай, Ядвіга, чысты воск, Хутка, хутка, хутка, хутка Дай нам, дай нам чысты воск, Цікава, што нам адкрые, скажа лёс.
Падчас спеву Ядвігі старэйшыя жанчыны адстаўляюць кросны і прыбіраюць рукадзелле. Дзяўчаты выносяць калаўроты, пасля чаго прыносяць воск, тыгель і распальваюць большы агонь у каміне.
Старэйшыя жанчыны з усмешкай прыглядаюцца да гэтай падрыхтоўкі да варажбы. Некаторыя дапамагаюць маладым.
№ 7. Думка Ядвігі
Я д в і г a
Выйшла варажыць дзяўчына
У зялёны сад,
3 стараны якой шум дрэваў —
3 той прыедзе сват.
3 стараны якой пахіліць Сад лісты свае —
3 той прыедзе з сватам мілы Хутка да яе,
3 той прыедзе ён хутка да яе.
3 сватам мілы, з сватам мілы Хутка да яе, хутка да яе!
Над ракой дзяўчына рана Выйшла варажыць,
Стала хвалі тонь рачную Ножанькай муціць.
I каго яна пабачыць У мутнай хвалі, той, Назаўсёды, не іначай, Будзе мужам ёй. Назаўсёды той Будзе мужам ёй, Назаўсёды, не іначай, Будзе мужам ёй, Будзе мужам ёй.
Дык чаму ж сабе спакою He знайду ніяк?
Перад гэтай варажбою Б’ецца сэрца так.
Можа, грэх, можа, грэх! Мо’ не павінна
Лёсу з картаў, з іх чытаць, 3 таемных карт.
Ды цікавасці нявіннай Бог даруе жарт.
Так, цікавасці нявіннай Бог даруе жарт.
Ядвіга — Раіса Асіпенка
Сцэна II
Жанчыны, Ганна і Дамазы, апрануты ў камзол, у панчохах, абуты ў чаравікі.
№ 8. Дуэціна Ганны і Дамазы
Д а м a 3 ы (уносячы за Ганнай парцэляваную салатніцу, поўную вады)
Дзе паставіць нам начынне?
Га н н a
Тут вось блізка, ля каміна.
Воск расплавіўся, кіпіць.
Д а м а з ы (паставіўшы салатніцу, да Ядвігі) Мо’ і пані будзе варажыць?
Г а н н а (весела)
Буду першай.
Д а м а з ы
Гэтай працай
Я не раіў бы займацца, Без варожбаў кожны знае, Што бязмежна я кахаю.
У вашым доме больш паўроку Я ўздыхаю ноч і дзень, Ад світання аж да змроку Ад цябе не адступаю...
Г а н н а (з неахвотай)
Так, як цень.
Д а м а з ы
Што варожбы? Толькі слова, I паду я прад табой.
Толькі слова, дай мне слова,
I паду я прад табой!
Га н н a
Каб дала я гэта слова
Пан, напэўна, быў бы мой.
Д а м а з ы
Толькі слова, дай мне слова, Будзеш жонкай ты маёй.
Га н н a
Ды дарэмна ўся размова, «Не!» — скажу я, пане мой.
Г а н н а	(разам) Д а м а з ы
Дарэмна марыш,	Будзеш жонкай ты, ах!
Мілы пане мой!..	Ты будзеш, будзеш ты маёй!
Г а н н а (весела, указваючы на кавалера) Прыглядайся ж, пан, уважна, Што нам воск адліты скажа, Бо калі мне лёс выразна Твой парык і фрак пакажа, Толькі я тады у скрусе, 3 сумным сэрцам, пане мой, За цябе пайсці згаджуся I аддам пасаг я свой.
3 сумным сэрцам, пане мой, О, так!
Дамазы — Ісідар Балоцін
Д а м a 3 Ы (паглядаючы на салатніцу) Сам не знаю рукі як прыкласці,
Г а н н a
I аддам пасаг я свой.
Д а м а з ы
Што рабіць,
Каб з ёю я жаніўся?
Ай! Парык мой мне на шчасце
3 воску яркага адліўся!
Хай жа з’явіцца мой вобраз,
Га н н a
Як пабачу я твой вобраз,
Д а м а з ы
3 воску выліты мой твар.
Га н н a
Як пабачу з воску твар,
Д а м а з ы
Хай клапоты знішчыць добра, Назаўсёды спаліць жар.
Га н н a
Значыць, лёс у пана добры, А ў мяне — як засень хмар!
Г a Н н а	(разам)
А ў мяне лёс, быццам
Засень хмар.
Значыць лёс у пана добры, А ў мяне — як засень хмар!
Д а м а з ы
Знішчыць мае клапоты, Назаўсёды спаліць жар.
Хай клапоты знішчыць добра Назаўсёды спаліць жар, Спаліць жар!
Сцэна III
Тыя самыя і М е ч н і к.
М е ч н І К (уваходзячы з правага боку) Добра! Як бачу, мае дзяўчаты Помняць, што заўтра новы год, I варажбою хочуць упарта Развеяць лёсу прадвечны змрок. Ды варожыць ў поўнач раюць.
Я д в І Г а (абдымаючы бацьку)
Калі той прыйдзе паўночны час.
М е Ч Н І К (заўважаючы Дамазы) А! Пан Дамазы.
Д а м а з ы
Я памагаю.
М е ч н і к (з усмешкай)
Тады прысяду і я да вас.
Ядвіга мяшае воск у тыглі, Ганна прысоўвае салатніцу з вадой. Іншыя асобы з цікавасцю іх акружаюць.
№ 9. Квартэт і хор жанчын