Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 376с.
Мінск 2020
51.93 МБ
Ян Хянцінскі
СТРАШНЫ ДВОР
Зачараваны замак
ОПЕРА Ў ЧАТЫРОХ АКТАХ, ПЕРШЫ 3 ЯКІХ З’ЯЎЛЯЕЦЦА ПРАЛОГАМ

ДВОР F	«	Лнбрепо яна Хемтвнского
Перене і на белорусскнй язмк поэг, лауреат ( т,і. ючкой пречкк Максмм ТАНН
ДЕЙСТВУЮШНЕ ЛННА НСПОЛННТЕЛН:
Мечнмк
Ганна I	. . .
„ его лочерн Ядвнга I	.
Пан Дзмазы
Стефан | . брапн
Збнгнев।
Чесннкова, нх тетка
Маііей. слуга братьев
Сколуба, кліочннк Мечннка .
Марта. клкічііжіа у брагьев
Гжесь, парень .
I Іавлнна, жоночка у Мечннка
БССР
Денчсов м. М. Нхжхххова Т Н.
Кхндель Р В. Болотмн Н. м.
Лазарев Н. A Ворвулев Н. Д.
Друквр С. Ю. Сердобов Н. Н.
Муромцев Н. А. волчамцкая 8. Ф. Ннхольсххй Б. 8. Волчаншая В. Ф.
М A 3 У Р Н А: ар. арт. БССР лзуре;п Сталннской премнн Нмнолаева A. В. за4.л. арі. БССР, лауревт Сіалнііской премнн Дречнн С. В. Млодзннская НФ.. Гяхнскмх Е. М.
Солнсгы балета. Вмшьберг М. Н. Дудхо 8.1, Даромна М. М„ Зпваяма Е. Н., ьурейко В. С., Крххова В. Н-.
Комарова 8. П.. Малахова Н. Н, Ряжнвн Л. М, Пекур К. Н„ Семшінхкш Н. 1, Снта Р. НУэухйва Т. С.. Черноярдва Г. А, Хнраско Ю.В.. Цлрюльннх Р. Г. Вепрннсххй Я. Н. Гончаров Г. Д., Гуракч Н. М., Грохотхй С. А. Мхрохов В. Л„ Охрвма 8. Н„ Лхмно 3. Ф.
Вомнія, крестЬяне, кресіпЬянкн, і осгпн Мечннка, охотннкн-артнстЫ балета, хора н мнмонса
Дхрнжер Любнмов Л. В.
П(ктановшнк спектакля	гл. режнс<ер, нар. арт. СССР. лауреат Сталннской премпп АлемандровСКЭЯ Л. П.
Художннк Масленммков П. В.
Г... Хормейстер Прнселков Н. Д.
Гл. балепхейстер ■ лауреат Сталннской премнн Муллер Н. А.
Гл концертмейсгер— заа арт. БССР Толначев С. Л.
Ведушнс Сііектакль: Степанова М. Д.. ЧнСЛОВа В. Н.
Главный дмрнжвр
ЛЮБММОВ Л. В.
Главный режмссер—нарарт СССР. лауреат Сталпнсмой лремнм АЛЕНОАНДРОВСНЖЯ Л. П.
Начало спентакле» в 8 чков вечера.

К окончанмю спектаклей подаются трамван Ns Ns 1, 4, 5.
ДвтобусЬі: маршрутЬі №Ns 1, la, 2, 3, 5, 9.	Справкн no телефону; 2-48-71,2-50-73
ОТКРЫГД ПРЕДВАРМТЕЛЬНАЙ ПРОДАЖА БМЛЕТОВ * ПОМЕІЦЕНЙН ГЛА8Н0Г0 УНМВЕРМАГА, 1 пш, КЗСса № S
Афіша спектакля «Страшны двор» Беларускага дзяржаўнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР. Мінск, 1952 г.

Дзеючыя a c o б ы
Мечнік
Г а н н а, яго дачка
Я д в і г а, яго дачка
Пан Дамазы, аматар алхіміі, канкурэнт Ядвігі
С т э ф а н, брат Збігнева
3 б і г н е ў, брат Стэфана
Часнікова, іх цётка
М а ц е й, стары слуга Стэфана і Збігнева
С к а л у б а, былы жаўнер
М а р т а, ключніца
Р ы г о р к а, парабак
Старая панна
— барытон
— сапрана
— мецца-сапрана
— тэнар
— тэнар
— барытон
— сапрана
— барытон
— бас
— сапрана
— тэнар
— мецца-сапрана
а таксама
Таварышы па зброі і воіны-латнікі, канаводы, сяляне і сялянкі, госці Мечніка, паляўнічыя — артысты балета, хора і міманса
Дзея адбываецца ў першай палавіне XVIII стагоддзя.
Першы акт адбываецца ў лагеры латнікаў і вёсцы Стэфана і Збігнева, наступныя акты — у маёнтку Мечніка.

Уверцюра
АКТ ПЕРШЫ
Сцэна I
Лагер латнікаў, з левага боку — уваход у карчму, якая стаіць у лясочку, з правага боку — некалькі намётаў. Перад карчмой пры сталах сябры заканчваюць банкетаванне, вольныя сяляне прыслужваюць ім, наліваючы ў келіхі мёд, які прыносяць з карчмы. У глыбіні воіны, адны ў латах. іншыя без іх, грэюцца пры моцна распаленым вогнішчы сярод дрэваў з ужо напалову апалым лісцем. 3 правага боку — стол, пры якім балюе кампанія воінаў, сярод іх рэй вядзе Мацей. Збігнеў і Стэфан паміж сябрамі пры стале з левага боку. Вечар.
№ 1
3 б і г н е ў
Калі на світанні
Час прыйдзе расстання,
Мужчынскі Xор
Пакуль паход, Бяры ў рукі чашу!
3 б і г н еў
Дык выпіць няблага Нам пеністай брагі.
Мужчынскі хор Сто год, сто год Жыві, дружба наша.
3 б і г н е ў
Наўкола спакойна, Hi чутак пра войны.
Мужчынскі хор
Чаму ж не пець Пра слаўны лёс, друг.
Збігнеў і хор (разам)
Хто грунтам багаты, Хай едзе дахаты, Хай востры меч Заменіць на плуг, Хай востры меч Заменіць на плуг!
3 б і г н е ў
Толькі кажуць мне не тое
Пра дні мірныя, мой друг!
Бо калі было, каб воін
Зброю памяняў на плуг?
Нам заўжды яны патрэбны — Плуг і зброя, з братам брат.
3 плугам дружыць скіба хлеба, Меч бароніць ніў і хат!
I таму, мой мілы браце, Як святы патрэбы меч — На сцяне ў кожнай хаце Бачыш панцыр, шлем і востры меч.
Мужчынскі хор
А вятры бяду прыгоняць,
Мы ўсе пакінем свой дамашні рай, He плуг возьмем у далоні, Як нас клікне родны край, Родны край!
3 б і г н е ў
Калі на світанні
Час прыйдзе расстання,
Мужчынскі хор
Пакуль паход, Бяры ў рукі чашу!
3 б і г н е ў
Дык выпіць няблага
Нам пеністай брагі.
Мужчынскі хор
Сто год, сто год
Жыві, дружба наша.
3 б і г н е ў
Наўкола спакойна, Hi чутак пра войны.
Му жч ы н с кі хор
Чаму ж не пець
Пра слаўны лёс, друг.
Збігнеў І хор (разам)
Хто грунтам багаты, Хай едзе дахаты, Хай востры меч
Заменіць на плуг!
Нядрэнна мець Сядзібу і меч!
Стэф а н
Час наш бяздзейна ў войску мінае, 3 братам мы разам едзем дамоў, А для айчыны мы захаваем Зброю і сэрца верных сыноў, Зброю, сэрца верных яе сыноў! He запануе над намі ленасць. Каб ваяўнічасць нам не згубіць, Век застанемся мы дзецюкамі, Без жонак будзем мы вольна жыць.
Мужчынскі хор
Без жонак будзем мы вольна жыць.
С т э ф а н
Вось так!
Мужчынскі хор
Без жонак будзем мы вольна жыць.
Стэфан і хор (разам)
Бо калі зноўку прыйдзе аблога, Хмары на нівы свой кінуць цень, Нас не стрымаюць родных трывога, Hi слёзы жонак, ні плач дзяцей, He стрымае ні плач, ні плач дзяцей!
Збігнеў
Добра кажаш, мілы браце!
Ну і розум, ну і план.
Без жанок мы ў нашай хаце.
Мужчынскі хор
Без жонак мы ў нашай хаце. Хай жыве наш вольны стан, Так хай жыве наш вольны стан, Хай жыве наш стан!
Збігнеў
Каб піць за жанатых, Наліць кубкі варта, Гэй! гэй! Дай нам, Дай нам тут мёду жбан!
Слугі падаюць мёд.
Я п’ю за падданых, А мне нашто пані?
Хачу жыць сам, Сабе я слуга, я і пан!
Мужчынскі хор
Хоча жыць ён сам,
Без пані, сам, Сам слуга сабе і пан.
С т э ф а н
Добра, добра, пане браце!
Сапраўды цудоўны план!
Без жонак жыць будзем у хаце.
Хай жыве наш вольны стан,
Мужчынскі хор
Добра, добра, слушна, браце, Сапраўды цудоўны план.
С т э ф а н	(разам)
Без жанок жыць будзем у хаце.
Стэфан, Збігнеў(разам) Хай жыве наш вольны стан!
Мужчынскі хор
Без жанок вы ў сваёй хаце.
Мужчынскі хор
Віват! Віват! Вольны стан!
Усе чокаюцца келіхамі і п’юць.
Збігн еў
Там гоман няспынны, Дзе ў хаце жанчына Мне — смак, ёй — не! Мне — так, а ёй — не так! Таму усе годы Цаню я свабоду, He знаю бяды, Як птушка Свабодны заўжды!
Мужчынскі хор
У гэткія ён годы
Mae ўсё і свабодны Ён заўжды.
У гэткія ён годы
Mae ўсё, свабодны Ён заўжды.
Стэ ф а н
Добра, добра, пане браце, Сапраўды цудоўны план, Без жонак жыць будзем ў хаце. Хай жыве наш вольны стан.
Мужчынскі хор
Добра, добра, слушна, браце, Сапраўды цудоўны план!
С Т Э ф a Н	(разам)
Без жанок жыць будзем у хаце.
Стэфан, Збігнеў(разам) Хай жыве наш вольны стан!
Мужчынскі хор
Без жанок вы ў сваёй хаце.
Мужчынскі хор
Віват вольны, вольны стан!
Падчас апошняга слупка адзін з канаводаў, выйшаўшы з глыбіні сцэны, шэпча на вуха Мацею, які ўстае з лавы.
М а ц е й (набліжаючыся да стала з левага боку)
Час нам, панове,
Час у дарогу, Будзем збірацца, — Чакае дом нас.
Дзень хутка прыйдзе, На палі разлогі.
Ст э ф а н
Заззяе сонца
Ў гэты шчасны час!
М а ц е й
Таварышы любімыя, бывайце;
Хай лёс бароніць вас ад злых вятроў!
А прыйдзе час нам з домам расставацца, Дзе скажа лёс, там стрэнемся мы зноў, Дзе скажа лёс, там стрэнемся зноў, Дзе скажа лёс, там стрэнемся мы зноў!
Стэфан
Таварышы любімыя, бывайце;
Хай лёс бароніць вас ад злых вятроў!
А прыйдзе час нам з домам расставацца, Дзе скажа лёс, там стрэнемся мы зноў, Дзе скажа лёс, там будзем зноў, Дзе скажа лёс, там стрэнемся мы зноў!
Мацей, Збігнеў і мужчынскі хор
Так, так,
Дзе скажа лёс, там стрэнемся мы зноў!
Спяваюць усе, падаючы адзін аднаму рукі.
Стэф а н
А вятры бяду прыгоняць,
Мацей і Збігнеў
Каб стаў пеклам ціхі рай —
Возьмем мы не плуг ў далоні,
Стэфан, Мацей і Збігнеў
Як нас клікне родны край.
Стэфан, Мацей, Збігнеў
і мужчынскі хор
Там будзем мы, дзе скажа край.
Мужчынскі хор
А вятры бяду прыгонюць, Будзем там, дзе скажа лёс.
Стэфан, Мацей і Збігнеў
Возьмем мы не плуг ў далоні, Як пакліча родны край.
Стэфан, Мацей, Збігнеў
і мужчынскі хор
Там будзем мы, дзе скажа край, Там будзем мы, дзе скажа нам Родны край! Родны край!
Пасля апошняй чаркі Збігнеў і Стэфан яшчэ раз развітваюцца з таварышамі, якія праводзяць іх за сцэну. Мацей таксама ў сваім коле, абдымаючыся то з адным, то з другім, выходзіць за панічамі.
Пасля таго як таварышы адыходзяць, канаводы і слугі з карчмы прыбіраюць сталы.
Сцэна II
У сядзібе Збігнева і Стэфана досыць вялікі, але сціплы пакой. У глыбіні выхад на ганак, з левага боку — акно, праз якое відаць стол, крэслы, канторку і іншыя прадметы хатняга ўжытку даўняга ўзору. Некалькі дзяўчат і вясковых хлапчукоў заканчваюць прыбіранне, іншыя збіраюцца каля Марты, якая кожны столік расстаўляе паводле свайго густу, папраўляючы працу дзяўчат.
№ 2. Хор
Дзяўчаты і хлопцы шчабечуць.
Жаночы хор (жвава шчабечучы) Ах, пані Марта, нам скажыце, Толькі праўду не таіце, Маладыя ці старыя Нашы госці дарагія? Лк іх бацька свет пакінуў, Рассталіся з родным ганкам. Можа, нават праз хвіліну Свой пабачуць даўні кут?
М а рт a
Абяцанка не цацанка, Трэба верыць добрым чуткам, Ўсе на вёсцы кажуць: хутка Будуць нашы госці тут.
Марта завіхаецца далей.
Марта — Вялянціна Ваўчанецкая
Жа ночы хор
Абяцанка не цацанка,
Трэба верыць добрым чуткам, Усе на вёсцы кажуць, што ўжо хутка Будуць нашы госці тут,
Усе на вёсцы кажуць, што ўжо хутка Будуць нашы госці тут.
Рана працу мы закончым, Дом свяціцца ясным сонцам, Упрыгожаны багата, Дык вяртайцеся ж дахаты, Да сваёй, паны, сядзібы.
Ёсць тут хлеб на чорных скібах, Грыб у лесе, ў ставе рыба, Ад пладоў аж гнецца сад. Як паны прыедуць нашы, Будзе звон вясёлых чашаў, Будзе дома даўні лад!
Як паны прыедуць нашы, Будзе звон вясёлых чашаў, Будзе дома даўні лад!
Р ы г о р к а (убягае, задыханы)
Ад мястэчка дым клубіцца,
Жаночы хор
Панічы не за гарою,
Р ы г о р к a
Нехта з весткай к нам імчыцца,