• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

    Лібрэта опер Станіслава Манюшкі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 376с.
    Мінск 2020
    51.93 МБ
    Жаночы хор
    Іх сяляне грамадою...
    М а р т a
    Падрыхтуйце хлеб і соль.
    Марта выбягае ў іншае памяшканне.
    Жаночы хор
    Іх сяляне грамадою Выйшлі ў поле прывітаць, Выйшлі ў поле прывітаць, Выйшлі ў поле прывітаць.
    Марта ўваходзіць з хлебам і соллю. Дзяўчаты і хлопцы выбягаюць. У глыбіні праз шырока расчыненыя дзверы відаць, як з абодвух бакоў яны становяцца ў шэрагі.
    Сцэна III № 3. Трыа
    Стэфан, Збігнеў і за імі Мацей паказваюцца ў глыбіні сцэны.
    Марта з аднаго боку ў дзвярах падае ім хлеб і соль. Яны прымаюць іх і аддаюць Мацею. 3 іншага боку стары аканом аддае братам на падносе ключы. Яны не бяруць іх, прыязна вітаючы аканома і іншых сялян, пасля чаго пераступаюць парог і з расчуленасцю вітаюць родны дом. Мацей ставіць паднос з хлебам і соллю на стале ў глыбіні сцэны. Некалькі старых вяскоўцаў, Марта і аканом уваходзяць за імі і затрымліваюцца ў глыбіні, іншыя стаяць перад дзвярыма.
    Ст э ф а н
    Дом зацішны між прысад, Рад табе я, даўні дружа. Дом зацішны, дом каханы, М а ц е й
    Дом сасновы між прысад,
    3 б і г н е ў
    Дом любімы між прысад, Я з табою стрэцца рад, Стэфан, Мацей і Збігнеў У мірнай засені бяроз.
    I падзяку, і вітанне Я табе прынёс.
    Дом наш родны, слава Богу, Што з далёкае зямлі Да цябе шляхі-дарогі Нас ізноўку прывялі, Нас ізноўку прывялі!
    Стэф а н
    Тут першы раз сонца нам заззяла У дні юнацтва радасны час!
    3 б і г н е ў
    Некалі песні вучыла нас!
    М а ц е й
    Некалі песні вучыла вас!
    С т э ф а н
    Маці нам казкі апавядала, Некалі песні вучыла нас! 3 б і г н е ў
    Тут, пад цяністаю даўняю ліпай,
    Тут, дзе з птушыным шчэбетам гай, Бацька старэнькі апавядаў нам Пра родны дом наш, пра родны край.
    М а ц е й
    Тут з панічамі часта хадзіў я На паляванне, на ціхі луг, Шабляй валодаць тут іх вучыў я I як страляе мой трапны лук, I як страляе мой трапны лук.
    Стэфан, Мацей і Збігнеў
    Дом зацішны, дом любімы
    У мірнай засені бяроз.
    I падзяку, і вітанне Я табе прынёс.
    Дом наш родны, слава Богу, (3 моцным пачуццём.) Што з далёкае зямлі Да цябе шляхі-дарогі Нас ізноўку прывялі, Нас ізноўку прывялі!
    Марта, аканом і іншыя людзі разыходзяцца. Падчас наступнага дыялогу два парабкі і Рыгорка заносяць рэчы ў бакавыя пакоі. Мацей аддае ім загады, пасля чаго яны выходзяць.
    Мацей застаецца і ўвіхаецца ў глыбіні.
    Сцэна са спектакля
    С т э ф а н (у глыбіні да Збігнева)
    Што ж ты скажаш, пане браце?
    Збігнеў
    Добра нам будзе жыць у роднай хаце, На ніве працаваць сваёй,
    М а ц е й
    На ніве працаваць сваёй,
    3 б і г н е ў
    Пароўну ўсё ў жыцці дзяліць,
    М а ц е й
    Пароўну ўсё дзяліць,
    С т э ф а н
    3 сялянамі у дружбе жыць,
    М а ц е й
    3 сялянамі у дружбе жыць,
    С т э ф а н
    Аб іхнім лёсе шчыра дбаць,
    М а ц е й
    Аб іхнім лёсе дбаць,
    Стэфан,Мацей і Збігнеў
    Ў бядзе і горы памагаць.
    I незалежным, і вольным быць!
    Збігнеў
    Ну чаго ж нам трэба, брат, — Пойдзе усё на добры лад.
    А Мацея мы прызначым,
    С т э ф а н
    А Мацея мы прызначым
    3 б і г н е ў
    Гаспадыняй ў нашай хаце.
    М а ц е й
    Чым захочаце, тым буду.
    3 б і г н еў
    I павераным ён будзе,
    С т э ф а н
    Гаспадыняй ў нашай хаце,
    Збігнеў
    I кладаўшчыком ён будзе.
    М а ц е й
    Усё зраблю і ўсё здабуду.
    3 б і г н еў
    Напаўняць нам будзе чашы.
    Стэ ф а н
    Толькі разгарнуцца дай,
    Стэфан, Мацей і Збігнеў
    Толькі разгарнуцца дай!
    С т э ф а н
    Проста ў ціхім доме нашым Мы ажыццявім свой план, 3 б і г н еў
    Проста ў ціхім доме нашым Адмысловы будзе рай!
    Стэфан, Мацей і Збігнеў
    Хай жыве наш вольны стан, Хай жыве наш вольны стан. Надзвычайна, мілы пане браце, Няхай жыве заўсёды незалежны стан! Няма жанчын у нашай хаце.
    С т э ф а н
    Аніводнай,
    М а ц е й
    іх няма,
    3 б і г н е ў
    іх няма.
    Стэфан, Мацей і Збігнеў
    Аніводнай, аніводнай
    С т э ф а н
    Аніводнай,
    М а ц е й
    іх няма,
    3 б і г н е ў
    аніводнай з іх няма.
    Стэфан, Мацей і Збігнеў
    Аніводнай з іх няма.
    Хай жыве наш стан!
    М а Ц е Й (ідучы да акна)
    На гасцінцы гром калёс.
    С т э ф а н
    Што?
    М а Ц е Й (гледзячы праз акно) Недалёка, каля луга.
    3 б і г н е ў
    Хто ж там?
    М а ц е й
    Нехта ў брычцы едзе спехам. Ой!
    3 б і г н е ў (гледзячы на Мацея) Нешта ты гасцям не рад?
    М а ц е й
    Ў брычцы там сядзіць жанчына.
    3 б і г н е ў
    Там жанчына!
    С т э ф а н
    Вось і маеш.
    Р ы го р К а (убягаючы) Часнікова у гасціны!
    С т э ф а н
    Хто? Хто гэта?
    3 б і г н е ў (у парога) Адгадаў.
    М а ц е й (адыходзячы налева, засмучаны) Без жанок жывем мы ў нашай хаце.
    Стэфан і Збігнеў (бягуць насустрач Часніковай і шчыраяе вітаюць.) Едзе цётка,
    М а ц е й (ківаючы галавой) будзе лад!
    Стэфан, Мацей і Збігнеў
    Будзе лад!
    Мацей выходзіць.
    Сцена IV
    Часнікова, Стэфан, Збігнеў.
    № 4. Трыа Часнікова
    Добры дзень! Добры дзень! Каханыя дзеці!
    У ціхім родным доме Жыць найлепей на свеце, (Прыглядаючыся да .маладых хлопцаў.) У ціхім родным доме Жыць найлепей на свеце!
    Ды суседзі вас няспынна Будуць клікаць у гасціны, Будуць клікаць вас несупынна. Дзе дзяўчаты ў ваколіцы ёсць, Кожны з вас будзе там Пажаданы госць.
    С т э ф а н
    Шкада, што ўсё дарэмна гэта, Усё дарэмна.
    3бі гн еў
    Дарагая цётанька, Дарзмна гэта.
    Часнікова — Соф’я Друкер, Збігнеў — Мікалай Ворвулеў, Стэфан — Мікалай Лазараў
    Часнікова
    Так, так.
    Усё дарэмна гэта,
    Таму і я да вас хутчэй,
    Прыехала хутчэй, каб прывітаць, Пра свой намер сказаць, Вам каб расказаць.
    Часнікова (разам)
    Як так? Можа, ўжо іх раніў Позірк дзеўчыны якой?
    Я развею іх каханне, Змушу іх забыць аб ёй.
    Стэфан і Збігнеў
    He, не лёгка сэрца раніць Нам дзявочаю красой.
    He, не лёгка нас каханнем Заманіць у невад свой.
    Арыя Часніковай Часнікова
    За нашаю рэчкай дзяўчатаў нямала, I кожная марыць аб хлопцу удалым. Ды хто адгадае, якая прычына, Што іх не хапае для кожнай дзяўчыны? Таму гэтак маткі сумуюць гаротна, Што іхнія кветкі старэюць самотна. Калі ж да нас часам нехта прыедзе — Пасварацца часам за госця суседзі. Дзядзькі і сваточкі, матулі і цёткі, Як могуць, складаюць ўсялякія плёткі, I покуль каторы жаніцца збярэцца, Дык ледзьве жывым ён ад іх застанецца. Толькі марная трывога!
    (Вальней, з надзеяй.) Бо кажу я ў добры час! Ваша цётка з ласкі Бога He дазволіць крыўдзіць вас, Ваша цётка з ласкі Бога He дазволіць, каб хто крыўдзіў вас. Бо кажу я ў добры час!
    Ваша цётка з ласкі Бога He дазволіць крыўдзіць вас, Ваша цётка з ласкі Бога He дазволіць, не дазволіць скрыўдзіць вас.
    Часнікова — Галіна Цэпава
    Стэфан і Збігнеў
    Ой, прыйшла бяда ліхая
    I няма куды ўцякаць.
    Пэўна, цётка дарагая
    Хоча нам параду даць.
    Часнікова
    У пані Сангушкі растуць дзве дачушкі. Для іх, для адзіных дукатаў дзве скрыні, Багацце такое — глянуць аж міла.
    Я з іхняй сям’ёю з дзяцінства дружыла. Дачушка Агата — ёй год дваццаць трэці — Ўдалася у матку, ўсе хвалюць на свеце, Тваёю, Стэфане, жонкаю стане, Бо я ёй казала і так абяцала.
    Другая — Брыгіта — год дваццаць чацвёрты, Сама, як малінка, і носік задзёрты.
    Для Збігнева гэту я маю нявесту, Бо я ёй казала і так абяцала!
    (Да аднаго.)
    Прыйдзе шчасця ў дом нямала,
    (Да другога.)
    Як пачнеш жанатым жыць.
    (Да абодвух.)
    Будзе так, як абяцала.
    Бо іначай як жа быць? Будзе так, як абяцала, Бо іначай як жа быць? Як пачнеш жанатым жыць Прыйдзе шчасця ў дом нямала, Будзе так, як абяцала, Бо іначай як жа быць, Іначай быць?
    [№ 4. Трыа — працяг] 3 б і г н е ў
    3 удзячнасцю шчырай, О цётачка наша...
    Часнікова
    Любімы, родны, Збігнеў мой!
    3 б і г н е ў
    За ўсе твае старанні Шчыра мы удзячны, Ды...
    Часнікова
    Што? Што?
    3 б і г н еў
    Ды, дарагая,
    He трэба так спяшацца. He трэба так спяшацца, Бо ў нас другія клопаты, Планы...
    Часнікова
    Што чую? Як так?
    С т э ф а н
    Намеры нашы...
    Часнікова
    Цікава дужа, Пахвалю іх?
    3 б ігн еў
    3 сялянамі у дружбе жыць,
    3 сялянамі у дружбе жыць, Стэфан і 3бігнеў
    Аб іхнім лёсе шчыра дбаць,
    Ў бядзе і ў горы памагаць.
    I незалежным, і вольным быць.
    Часнікова
    Што, што? Самотна жыць?
    С т э ф а н
    He хочам жонак мы,..
    3 б і г н е ў
    Жыць будзем так!
    Часнікова
    Зусім шалёны план!
    Часнікова (разам)
    He магу я нат’ паверыць, Каб завёў хто гэткі лад. Трэба іх змяніць намеры, Кожны будзе жонцы рад.
    Стэфан і Збігнеў
    Ажаніць нас не удасца, Слухаць мы не будзем, не. Лепш мне дзяцюком застацца. Кавалерам будзе брат.
    Часнікова
    Трэба іх змяніць намеры, Кожны будзе жонцы рад!
    Стэфан іЗбігнеў
    Кавалерам будзе брат, Кавалерам будзе брат.
    Часнікова (разам) Стэфан і Збігнеў
    Будзе кожны рад.	Кавалерам будзе, будзе брат.
    3 б і г н е ў
    Перш гаспадарку добра агледзім, Каб быў дастатак ў вёсцы і дома, Потым спагонім грошы ў суседзяў — Бацькавы грошы — ў нашых знаёмых; Мы на пустыя гульні, забавы He прамяняем быт свой вясковы. Потым заедзем мы у Дуброву, 3 Мечнікам слаўным стрэціць год новы.
    Часнікова (раптоўна перапыняючы)
    Як у Дуброву! Што?
    Да Мечніка пана? Самі?
    Збігнеў
    Бо ён нам вінен болып за ўсіх.
    Часнікова
    Я не дазволю!
    С т э ф а н
    А якая ж прычына?
    Часнікова
    Бо кажуць, дужа небяспечна там.
    С т э ф а н
    Што ж там?
    3 б і г н е ў
    Што ж там?
    Часнікова
    Лепш ганец хай скача
    Й вырашае гэту справу.
    3б і г н еў
    Трэба ехаць нам, няйначай;
    Толькі, цётачка, падумай,
    Мечнік — наш сусед з Дубровы — Найвярнейшым другам быў.
    Слаць за ім не выпадае, Бацька з ім, як з братам жыў.
    С т э ф а н
    Мусім ехаць.
    Часнікова (убок)
    Божа! Божа літасцівы!
    Як і што я ім параю?
    Бо калі там пабываюць,
    Дык мае загінуць планы.
    Збігнеў
    Бойся, цёценька, ты Бога, To ж — дарэмная трывога.
    Часнікова
    Што трывога? Што трывога?
    Гора!
    № 5. Фінал
    Тыя самыя, Р ы г о р к а, пасля сяляне, сялянкі, М а р т а і Мацей.
    Часнікова
    Гора!
    Р ы г о р к а (выбягаючы з глыбіні сцэны) Тут усе мы грамадою.
    Праз адчыненыя дзверы відаць людзей,
    Ч а с н і к о в a
    Ага! Неяк раду дам! (Бяжыць да дзвярэй.) Да мяне бліжэй! Да мяне хутчэй!
    Я скажу, скажу, Што вам пагражае там!
    Марта, Стэфан, Рыгорка, Збігнеў, хор
    Пагражае нам?
    Пагражае нам?
    Часнікова
    Вашы паночкі, што мне Так блізкі, як сыночкі, Нібы на злосць мне Зімовай ноччу Ў страшны двор ехаць, У страшны двор, хочуць.
    Марта, Мацей, Р ы г о р к a, хор (разам) Стэфан і 3 б і г н е ў
    Як? Без прычыны?	Цётанька наша,
    Як жа так можна?	Дарэмны страх.
    Марна загінуць.
    Як жа нам быць?
    Што ж нам рабіць?
    Часнікова