Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 376с.
Мінск 2020
51.93 МБ
Пан Марцін
Я таксама сваім сынам цешуся, Міхаілам.
Рукі прасіць ён будзе ў найладнейшай дзяўчыны.
3 о с я (убок)
О, Божа! (Закрыўшы вочы, убягаеў дом.)
Пан Сэрвацый (запрашаючы Пана Марціна)
Прашу.
Пан М а р ц і н (затрымліваючы яго)
Яшчэ хвіліну, дружа.
Потым па садзе з віном мы пагуляем. Трэба спачатку нам вырашыць клопат, I пакуль мы тут самі мо’ паразмаўляем?
Пан Сэрвацый
Дык што за справа?
Пан Марцін
Паслухай, Сэрвусь!
Дзяцей нам час ажаніць настаў.
Я па традыцыі ў край ваш прыехаў, Прыбыў сюды, каб паведаміць вам, што Сёння я лячу дадому, Сёння я лячу дадому, як шалёны.
Пан Сэрвацый (заклапочаны)
Навошта?
Пан Марцін
Праз тыдзень
Сынок Міхаіл мой прыедзе на адведкі!
Пан Сэрвацый
Надоўга?
Пан Марцін
To слухай!
Праз тыдзень сынок мой прыедзе на адведкі. Больш адкладаць нам сэнсу не мае.
Падрыхтаваўшы тое, што трэба, Сталы аздобім мы віном і хлебам I праз два тыдні вяселле зладзім.
Пан Сэрвацый
Як так? А дзеці...
Пан Марцін
Яны не дзеці!
Пан Сэрвацый
...цалкам чужыя!
Пан Марцін
Няважна гэта, Мы пазнаёмім.
Пан Сэрвацый (убок)
To немагчыма!
(Да Пана Марціна.)
Як жа каханне?
Пан Марцін
Справа другая.
П а н Сэрвацый
He, то занадта.
Пан Марцін
Ох, вось завёў!
Чакаць нам колькі?
Пан Сэрвацый
Хай падрастуць шчэ’.
Пан Марцін
Сэрвацый, покуль мы чакаем, Дуба даць ужо паспеем.
Пан Сэрвацый
Было б някепска.
П а н М а р ц і н
Сэрвусь, ты дурань!
Пан Сэрвацый
Шлюбу кепскі час ты прапануеш.
П а н М а р ц і н
Ды ты пра што?
Пан Сэрвацый
У нязручны час, кажу я.
Пан Марцін
Досыць!
Ты не трымаеш слова гонару!
Ты не трымаеш слова гонару!
Пан Сэрвацый (указваючы на сэрца) He! He, няпраўда то!
А мне патрэбна адтэрміноўка, Бо перашкодаў некалькі ёсць.
Пан Марцін
Што ты мармычаш? To адгаворкі! Дык перашкоды, ты кажаш, ёсць? Я з іншага краю сюды дабіраўся, Каб нашу дамоўленасць ажыццявіць. А ты баязліва, бы заяц, схаваўся, А ты баязліва, бы заяц, схаваўся.
Гэй, брат, абяцанне выконвай сваё! Гэй, брат, абяцанне выконвай сваё!
Пан Сэрвацый (абражаны)
Я даў табе слова, яго я стрымаю,
А ты дай мне час, цябе я прашу.
Калі ж ты зняважыш, табе абяцаю:
Я праўду сваю кулаком давяду.
Пан Марцін (жвава)
Гэй, брат, абяцанне выконвай сваё!
Гэй, брат, абяцанне выконвай сваё!
Інакш — то злачынства! Злачынства!
П а н Сэрвацый (таксама)
Ты, братка, на тое, што кажаш, зважай!
Як смееш крычаць ты? Як смееш?!
Пан Марцін
Ну, беражыся!
Пан Сэрвацый
Стрымаю я слова!
Пан Марцін
To ўсё адгаворкі!
П а н Сэрвацый
Як смееш!..
Пан Марцін
Ды кінь мне дурыць галаву!
Я з іншага краю сюды дабіраўся, Каб нашу святую дамоўленасць ажыццявіць.
Пан Марцін — Валерый Майсеенка, Пан Сэрвацый — Дзмітрый Капілаў
Пан Сэрвацый
Я даў табе слова, яго я стрымаю, Аб адтэрміноўцы кароткай я толькі прашу. Аб адтэрміноўцы прашу!
Пан Марцін
Гэй, брат! Абяцанне выконвай сваё!
Сваё абяцанне выконвай ты!
П а н Сэрвацый (заклапочаны)
Ты думай, што кажаш, і лепш маўчы!
Пан Марцін (трохі аддыхаўшыся)
To ў чым жа праблема?
Пан Сэрвацый (больш спакойна)
Табе патлумачу:
Нейкі хлапчына (не памятаю дзень я) Пад нашы колы ўпаў ды пабіўся.
Яго ў наш дом я ўзяў лекавацца, А ён да Зосі пачаў заляцацца.
Позна я ўцяміў, чым пахне справа, Хлапчыну Зося...
Пан Марцін (з іроніяй)
... Адчайна пакахала.
Пан Сэрвацый
Калі ж бядотам паведаміў сёння, Што нарачоны ў Зосі ўжо ёсць, Стах развітаўся з Зосяю годна: Бо вартасць слова наш ведаў госць. Зараз з’язджае!
Пан Марцін
Яшчэ не з’ехаў хлопец,
Што любіць скрадаць пацалункі?
Дзе ён? Скажы мне! Я яго палашчу:
3 радасцю я звяду з ім рахункі!
(Рушыць наперад.)
Пан Сэрвацый (заступаючы яму дарогу да дому) Пачакай! Зусім здурнеў ты!
Бойку ўздумаў ладзіць зноў?! Гэты дом — гасцінны, светлы, Тут не будзе ліцца кроў!
Пан Марцін
Пабачым!
Пан Сэрвацый
Суцішся!
Пан Марцін
Злачынца!
Пан Сэрвацый
Як смееш?!
Пан Марцін
Злачынца!
Пан Сэрвацый
А ну, беражыся!
Пан Марцін
Я з іншага краю сюды дабіраўся, Каб нашу дамоўленасць ажыццявіць.
А ты баязліва, бы заяц, схаваўся.
Пан Сэрвацый
Я даў табе слова, яго я стрымаю, Аб адтэрміноўцы я толькі прашу, Аб адтэрміноўцы я толькі прашу!
Пан Марцін
Гэй, брат! Абяцанне выконвай сваё!
Гэй, брат! Абяцанне выконвай сваё!
Пан Сэрвацый
Аб адтэрміноўцы ласкава прашу.
Пан Марцін
Чакаць не жадаю, ты слова стрымай!
Пан Сэрвацый
Аб адтэрміноўцы ласкава прашу!
Пан Марцін
Чакаць не жадаю, ты слова стрымай!
Пан Сэрвацый
He вучы!
Пан Марцін
Лепш маўчы!
Пан Сэрвацый
Сам маўчы!
Пан Марцін і Пан Сэрвацый (разам)
Супакойся!
Сцэна X. Фінал
Зося, Станіслаў, Пан Марцін, Пан Сэрвацый, Барталамей, хор.
Зося выходзіць на сцэну, з іншага боку сцэны адначасова з ёй выходзіць Станіслаў.
3 о с я
Гатова ежа...
П а н Марцін (бачыць Станіслава і падскоквае да яго) А-ёй!
П а н Сэрвацый (засланяючы сабой Станіслава) Пазнаёмся — наш госць!
Станіслаў (з трывогай)
Што бачу!
Пан Марцін (са смехам)
Мой Міхаіл!
Зося і Пан Сэрвацый (разам)
Што такое? Які Міхаіл?
Што такое?
Міхаіл (раней Станіслаў) (збліжаючыся
з просьбай да Марціна)
Мой бацька!
Пан Марцін (увесь час смеючыся)
Ха-ха-ха-ха-ха-ха-ха-ха!
Чый гэта выбрык — хай тлумачыць.
Хай жыццё прысароміць таго
Хлопца, што так нахабна сваволіць!
(Пагрозліва да сына.)
Расказвай нам!
М і х а і л
Вось як было ўсё:
Руку пашкодзіў
I сюды патрапіў.
Прозвішча ды імя
Сабе прыдумаў,
Бо не жадаў я,
Каб бацька мой дазнаўся —
Інакш ён хваляваўся б.
(Становіцца перад бацькам на калені.)
Пан Марцін і Зося (разам)
Што чую? Мне не сніцца?
Уваходзіць Барталамей.
Барталамей
А я ж не дурань: сцяміў знянацку Ўсё распавесці вашаму бацьку. Ён схамянуўся, адразу прыехаў...
А зараз — свята! Знак падам я толькі людзям, Віншаваць адразу пару будзем.
Міхаіл і Зося (здзіўленыя) Што? Мы ўжо пара?!
Пан Сэрвацый
Ад радасці змярцвелі.
Во неспадзянка!
Барталамей (гледзячы на Міхаіла і Зосю) Залацвілі мы справу, залацвілі мы справу. Хто б мог падумаць? Так нечакана: Быццам лёс наперад Стах ведаць мог. Дзіва, але неспадзявана нам вяселле зладзіў Бог. I замест смутку шчасця багата Нам дорыць пан Бог.
Пан Марцін (злучаючы рукі дзяцей) Ну вось, твая нявеста! (Да Пана Сэрвацыя.) Выбач, Сэрвацый, выбач ласкава, Што я выдурняўся — то незнарок. Сына майго неспадзявана Да тваёй дачкі прывёў Бог! Шчасця багата нам дорыць пан Бог!
3 о с я
To адбылося так нечакана, Быццам лёс наперад ты ведаць мог. I замест болю неспадзявана Такое шчасце дорыць Бог. Раптоўна!
I замест болю шчасця багата Дорыць нам Бог!
М і х а і л
To адбылося так нечакана, Быццам лёс наперад я ведаць мог. I замест болю неспадзявана Такое шчасце дорыць Бог. Раптоўна!
I замест болю шчасця багата Дорыць нам Бог!
Пан Сэрвацый (абдымаючы Пана Марціна) To адбылося так нечакана, Я табе дарую, мой сведка — Бог.
I замест смутку неспадзявана Радасці столькі нам дорыць Бог. To сам Бог!
I замест смутку... нам дорыць пан Бог!
(Ратпоўна.)
Чорт, я забыўся!
Пан Марцін
Ну што гэтым разам?
Пан Сэрвацый
Навіну кепскую маю: шлюба не будзе.
Пан Марцін
Што ты вярзеш там?
Пан Сэрвацый (рашуча)
Твой сын ёй мужам не можа быць.
3 о с я
Ты кажаш, ён мне мужам не можа быць?
Як так?
Міхаіл
Як гэта? Зосі я мужам, ёй мужам быць не магу? Як так?
Пан Марцін
Мой сын ёй мужам не можа быць?
Як так?
Барталамей
Зосі пан мужам не можа быць?
Ёй мужам не можа быць? Як так?
Пан Сэрвацый
Ды проста! Калі зразумеў я,
Што дзеці пакахалі ўжо адно аднога. He ведаючы, хто ён, паведаміў я Стаху, Што не будзе вяселля. Даў я слова гонару.
Ус е
Божа!
Пан Сэрвацый
Што дадаць тут?
Барталамей
Во дык справа!
П а н Марцін (да сына)
Што ж нарабіў ён, стары няздара?!
Пан Сэрвацый
Як шлюб дазволю — слова парушу, Калі ж стрымаю — будзе то ганьба!
Ус е
Наша надзея знікае зноў, Наша надзея знікае зноў.
Упадаюць у задуменне, падчас якога чуецца хор сялян.
Хор (за сцэнай)
Гэй, паненка, знікла хмара, Досыць турбавацца.
3 панічом прывабным, жвавым Час прыспеў вам павянчацца. Хай жа шчасціць гэтай пары, Радасці — без меры.
Хай здзяйсняюцца ўсе мары...
Гэй, у нас вяселле!
3 о с я
Што ж рабіць нам?
М і х а і л
He! He! To немагчыма!
Ці ж мушу зноў яе згубіць?
3 О С я (да бацькі нясмела)
Мілы бацька, дазволь сказаць колькі слоў.
Мне здаецца, што дарэмна Смутак нас апанаваў.
Бацька, ты ж не Міхаілу, А Стаху слова даў.
To бок, гэта Стаха справа, Стаха ж ведаць не хачу.
He кахаю Станіслава — Слова гонару даю!
He кахаю Станіслава —
Слова гонару даю!
(Падае руку Міхаілу.)
Пан Сэрвацый
Во дык справа!
Пан Марцін
Ха-ха! Во дык справа!
П а н Сэрвацый
Ха-ха!
Барталамей
Ха-ха! Во дык справа!
Пан Ма р ц і н, Пан Сэрвацый, Барталамей (разам)
Кажуць, нібыта розум у дзеўкі Кароткі, а волас, а волас доўгі.
Дык то няпраўда — самі вы сведкі: Mae Зося розум грунтоўны.
Пан Сэрвацый
Як жа усё проста! Свет радасць засціць.
(Лучыць рукі дзяцей.)
Вас бласлаўляю!
Пан М а р ц і н, Барталамей і хор (разам)
Няхай ва.м шчасціць!
Пан Марцін, Пан Сэрвацый, Барталамей і хор (разам)
Няхай вам шчасціць!
3 о с я
Абмінула нас няшчасце,
Сціхлі хваляванні, Бог удала ўсё залацвіў На уцеху нам.
Фінал оперы
Знікла гора, быццам хмара, Бы ў зямлі насенне.
Бог ласкавы нечакана
Зладзіў нам вяселле.
Быццам хмара, бы ў глебе насенне, Зніклі ўсе хваляванні.
Хо р
Гэй, паненка, знікла хмара, Больш не варта турбавацца.
3 панічом прывабным, жвавым Час вам павянчацца!
П а н Марцін, П а н Сэрвацый, Б а рта л а м е й і хор (разам)
Хай жа шчасціць гэтай пары, Зычым радасці — без меры, Хай здзяйсняюцца ўсе мары...
Зладзім гучнае вяселле!
Міхаіл
Збегла ўжо няшчасце, Зніклі хваляванні.
Бог усё залацвіў, Адмяніў расстанне.
Зося і Міхаіл (разам)
Зніклі, быццам хмары, Бы ў зямлі насенне.
Пан Бог здзейсніў мару На пацеху нам.
3 о с я
Быццам хмара, бы ў глебе насенне, Знікае наш смутак!
Хо р
Гэй, паненка, знікла хмара, Больш не варта турбавацца.
3 панічом прывабным, жвавым Час вам павянчацца!
Хай жа шчасціць гэтай пары!
Пан Марцін, Пан Сэрвацый і Барталамей (разам)
Зніклі хмары!
Шчасціць хай гэтай пары!
Правобраз «страшнага двара» — палац Манюшкаў у Смілавічах. Фота 1917 г.