Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 376с.
Мінск 2020
51.93 МБ
3 о с я
Бог запавёў Бліжняму ў горы Дапамагаць. Што тут дадаць? Божая воля — Гэта закон!
(Кладучы руку на сэрца.) Хто мае сэрца, А не ільдзіну, Дапамагае іншым людзям, Дапамагае, Бо так жадае.
Сваёй падзякай бянтэжыш ты!
О, падзякай бянтэжыш ты!
Станіслаў
Час так ляціць...
Хоць адужаў я Тут у цішы, Сэрца баліць. Штось неспакойна Мне на душы. Час развітацца
Ды расставацца, Аж то пакута бязмежная! Я закахаўся.
Як ратавацца?
Як мне з анёлам расстацца, як? Як жа быць? Што рабіць мне? 3 анёлам расстацца як?..
3 о с я (убок)
Складана мне Ў гэта паверыць, Сэрца трымціць. Знаю цяпер, Як боль завецца, Што ў ім кіпіць. (Да Станіслава.) Ты ад’язджаеш — He дазваляеш 3 табой расстацца Без жалю мне. (Апускаючы вочы.) Ты быў прызнаўся, Што закахаўся, Што закахаўся
Станіслаў — Арцём Хамічонак, Зося — Галіна Дубіцкая, Пан Сэрвацый — Дзмітрый Капілаў
Моцна ў мяне.
Ах, што закахаўся ты!..
3 о с я і Станіслаў (разам)
Калі кахаем, Дык пра расстанне Думаць не час, Думаць не час. Пан Бог ласкавы I неўзабаве Ён, магчыма, пажэніць нас.
Сцэна VI
Зося, Станіслаў, Пан Сэрвацый.
Пан Сэрвацый (на ганку, чуючы апошнія словы размовы, убок)
Пан Бог ласкавы, Аж для забавы Ён да вас бацьку паслаў!
Набліжаецца паціху і становіцца паміж Станіславам і Зосяй.
3 0 С я (крыху спужана) Мой бацька!
Станіслаў (падобна) Пан Лагода!
Пан Сэрвацый
Праўда, то я — я сам.
Што за размову я сапсаваў?
Станіслаў
Размаўлялі мы...
3 о с я
Пра...
Пан Сэрвацый (сканчаючы) Аб тым, аб гэтым...
Станіслаў
Пра...
Пан Сэрвацый (якраней) Аб жніве?
3 О С я (жвава) Але.
Пан Сэрвацый (зусмешкай) Аб надвор’і добрым?
Станіслаў
Але.
Пан Сэрвацый
Яшчэ што?
3 О С я (хутка) Ўсё.
Пан Сэрвацый
Ўсё?
Станіслаў (як Зося) Ўсё.
Рэчытатыў і тэрцэт Пана Сэрвацыя, Зосі і Станіслава Пан Сэрвацый
Ўсё...
(Павольна смеючыся.) Mae ж вы дзеткі, He забывайце, Што пан Лагода За вас абодвух Крыху старэйшы, Ён разумней!
(Жартаўліва імітуючы залёты маладых.)
Калі хлопец на дзяўчыну Пазірае так, як ты, — Чым заўгодна паклянуся: Закахаўся ён, як сыч!
(Да Зосі.)
Калі дзеўка з-за кахання Розум свой губляе ўшчэнт Ды згарае ўся дазвання — Гэта бачыць цэлы свет!
Зося і Станіслаў (асмялелыя)
Хіба можа быць заганай Тое, што кахаем мы?
Доля аб’яднала
Сэрцы нашы назаўжды.
To нашто хаваць пачуцці, Нібы ў гэтым ёсць віна?
3 о с я
Стах мяне кахае моцна,
Гэтак, як і я.
Так, яго кахаю я!
Станіслаў
Зосю я кахаю моцна
I нікому не аддам, He аддам яе!
Пан Сэрвацый (гледзячы па чарзе на Зосю і Станіслава)
Дык кахаеце?
Станіслаў
О, так, навекі!
Пан Сэрвацый
Кахаеш Стаха?
3 о с я
О, так, мой бацька!
Каханне будзе заўсёды жыць!
Станіслаў
Каханне будзе заўсёды жыць!
Пан Сэрвацый
Mae вы дзеці, кахаць — то добра,
Ды толькі шлюбу не жыць, не быць.
Зося і Станіслаў (спалоханыя)
Што кажаш, бацька?!
Пан Сэрвацый
Вельмі шкада мне, о, мае дзеці,
Той навіною вас засмуціць,
Аж не так проста ўсё ў гэтым свеце: Ваша каханне не будзе жыць!
Зося і Станіслаў (разам)
О, Божа!
3 о с я
Ці ж з’яўляецца заганай
Тое, што кахаем мы?
Доля аб’яднала
Сэрцы нашы назаўжды.
To нашто хаваць пачуцці,
Нібы ў гэтым ёсць віна? Стах мяне кахае моцна, Гэтак, як і я.
Так, яго кахаю я!
Кахае ён, і я кахаю
Усёй душой! Ах, кахаю я! Станіслаў
Ці ж з’яўляецца заганай Тое, што кахаем мы?
Доля аб’яднала Сэрцы нашы назаўжды. To нашто хаваць пачуцці, Нібы ў гэтым ёсць віна? Зосю я кахаю моцна I нікому не аддам, He аддам яе!
Зося кахае ўзаемна, Кахае ўзаемна мяне!
Нашто пачуцці дарэмна хаваць, 3 лёсам жартаваць?
Моцна я кахаю Зосю. О, так! Зосю кахаю я!
Пан Сэрвацый
Во цікавыя навіны: Ледзьве Зося падрасла, Каханне ўжо спазнала, Вочы засціць ёй імгла, Вочы засціць ёй імгла. Закаханыя ўзаемна, Мараць дзеці ўжо пра шлюб. He цешце вы сябе дарэмна, Бо мы праблему маем тут. He цешце вы сябе дарэмна, Бо мы праблему маем тут. He цешце вы сябе дарэмна, Бо праблему маем туг!
(Да Зосі.)
Ты шчэ’ была зусім немаўляткам, Як заключылі з сябрам мы пакт.
Ён для вас будзе кепскім сюрпрызам, Тое паведаць я вам не рад... Сыну яго ішоў год дзясяты, (Да Станіслава).
Калі мы з сябрам паразмаўлялі,
Далі мы слова гонару, Далі мы слова гонару... Паабяцалі, паабяцалі, Што сваіх дзетак Колісь мы пажэнім.
Як таямніцу, тую падзею
3 сябрам захоўваць мы ўдвох рашылі.
Робячы тое, мелі надзею,
Што сваіх дзетак мы блаславілі.
Станіслаў
Што чую?! He!
3 о с я
Бацька! О, Божа!
Пан Сэрвацый (рашуча)
Праўда. Тут не пярэч:
Слова гонару — святая рэч!
Пан Сэрвацый, Зося і Станіслаў (разам) Слова гонару — святая рэч!
Пасля хвіліны маўчання Станіслаў набліжаецца да Зосі і бярэ яе за руку.
Станіслаў (усхвалявана)
Цяжар на сэрцы — быццам каменне, Бачу твой смутак — горка і мне: Знікла з аблічча шчасця праменне, Гэтая рана не зажыве!
Ах, падбухторваць клятву парушыць — Няма правіны горш, To ганьба, то ганьба!
Сваё хто слова парушыць —
Павагі той не варты больш.
Пан Сэрвацый (да Зосі, якая плача)
Цішэй, дачушка. Зноўку ты плачаш?
Сэрца ў грудзях мо’ тахкае йначай?
Ты не хвалюйся, гэта ўсё пройдзе: Юнае сэрца забудзе лёгка
I для душы настане палёгка. Востры боль паціху паблякне. Забудзеш.
3 о с я
О, не!
(Жвава.)
He, не! Аніколі!
Пан Сэрвацый (сурова)
Ха! Я са мной спрачацца не раю. Слухай, дачушка, я паўтараю!
Хоць патапі ты свет у слязах, Слова гонару я стрымаю, Слова гонару я стрымаю, I тваім мужам,
I тваім мужам, запомні, Мужам не будзе Стах!
Станіслаў
За гасціннасць вам удзячны, He забуду пра яе, Хоць і цяжка мне на сэрцы I душа больш не пяе!
За гасціннасць вам удзячны, He забуду пра яе, Цяжка, роспачна на сэрцы, I душа больш не пяе.
Ах,каханне ў сэрцы Застанецца назаўжды, Хоць знікаюць хвілі шчасця, Як чароўны, дзіўны сон. З’еду сёння я адсюль, З’еду сёння я адсюль.
Растаюць хвіліны шчасця, Як дрыготкі, дзіўны сон, Але, Зося, вобраз твой Захаваю ў сэрцы я, Бо так мне даў ласкавы Бог. Растае чароўны сон, Растае надзея...
Ах, знікае, нібы сон.
3 о с я
Цяжка, роспачна на сэрцы, I душа болып не пяе.
Ды каханне не здаецца, А мацнее пакрысе.
I каханне ў сэрцы застанецца Назаўжды,
Хоць знікаюць хвілі шчасця, Як чароўны, дзіўны сон. Ад’язджаеш ты!
Растаюць хвіліны шчасця, Як дрыготкі, дзіўны сон. Але, Стаху, вобраз твой, Ах! захаваю ў сэрцы я.
Зося — Галіна Дубіцкая
Бо так даў мне ласкавы Бог. Растае чароўны сон, Растае надзея...
Ах, знікае, нібы сон.
Пан Сэрвацый
He адно сардэчка ў свеце Бедавала так не раз.
А скажу вам па сакрэце: Сум забудзе кожны з вас.
Вы скарыцеся нябёсам, Боль свой выпіце нагбом: Пройдуць цяжкія часіны, Бы тужлівы, брыдкі сон. Дык скарыцеся нябёсам, Кіньце наракаць на лёс. Роспач пройдзе, Быццам сон, прыкры сон, Ах, пройдзе, як тужлівы сон. Бо так нам даў ласкавы Бог. Боль свой выпіце нагбом: Пройдзе жальба ваша, Як тужлівы сон.
Пасля трыа Станіслаў выбягае ўглыб сцэны, узрушаны Пан Сэрвацый адыходзіць у дом, Зося застаецца.
Сцэна VII
Рэчытатыў і думка Зосі
3 о с я (адна)
Стах ад’язджае сёння — бы знарок... А якім добрым быў той пачатак дня! Мне падарыў ён з валошак вянок, Ці ж гэта праўда, што то — адбітак сна?..
Я ад думак у знямозе, Закіпае ў жылах кроў. Стах, нашто ты мне, нябозе, Пра каханне распавёў? Мары пра жыццё з табою Вабяць, нібы кветак цвет, Без цябе ж — няма спакою I не мілы свет, Без цябе ж — няма спакою I не мілы свет.
Ах, ты хутка ад’язджаеш У далёкія краі, Ты мне сэрца разбіваеш — Вочы поўняцца слязьмі. Як жа мне спрачацца з лёсам? Ці змагу свой жаль стрымаць?
Для чаго ты мне, нябозе, Даў любоў спазнаць?
Для чаго ты мне, нябозе, Даў любоў спазнаць?
Чуецца бразганне коней, якія прыбліжаюцца. Зося бяжыць да варотаў і глядзіць.
Сцэна VIII
Перад домам спыняецца брычка, з яе выходзіць Пан Марцін.
Пан Марцін — Валерый Майсеенка
Рэчытатыў і арыя Пана Марціна
Пан Марцін
Мілая панна, нешта мне падаецца,
Што мы з вамі знаёмы. Гаспадар — ваш бацька? А вы тая пані, што заўжды смяецца, Была зусім дзяўчына, а стала прыгажуня!
(Крыху здзіўленая, Зося кланяецца.)
Вітаю вас, я — Марцін з Пакуловіч, Пакула.
Corde et anima* твайго я бацькі сябра. А з тым, што сёння святкуеш імяніны, Цябе, in gratiam’*, я ад душы віншую.
Перад тым, як павітацца,
* Corde et anima (лац.) — сэрцам і душой.
** In gratiam (лац.) — тут: у ласцы, у любаце.
Ад старога Пакулы прымі ты пажаданні, А потым можаш справамі заняцца.
Et haec facienda, et haec non omittenda!*** (Адкашляўшыся ) Я жадаю мілай Зосі Жыць з удачаю ў руках, Лёгка рухацца наперад Ды спяваці, нібы птах.
Маю я і падарунак, Прыхаваны ля цябе. Гэта будзе паратунак У нядолі і журбе. Падарунак — маляўнічы, Гэткіх мала на Зямлі: Mae выгляд прадстаўнічы I шаўковыя вусы.
Ён тутэйшы, паспаліты, Mae трыццаць з гакам год Ды ва ўсім таленавіты: Заліхвацкі мае род.
Хлапчына той не ваяўнічы, Гэткіх мала на зямлі: Mae выгляд прадстаўнічы I шаўковыя вусы — так, пані! Ён трымаецца цудоўна — Ці то свята, ці то пост. Носам да мяне падобны, Mae твар мой і мой рост.
Так, ведай, пані, гэты хлопец — Скарб табе на ўсё жыццё, I спаймаць такога птаха Марыць кожнае дзяўчо!
Зухаваты, працавіты I рухавы, нібы кот.
Ён ва ўсім таленавіты: Заліхвацкі мае род.
Хлапчына той не ваяўнічы, Гэткіх мала на зямлі:
*** Et haec facienda, et haec non omittenda (лац.) — I гэтую справу трэба зрабіць, і тую не ўпусціць.
Mae выгляд прадстаўнічы
I шаўковыя вусы — так, пані!
Зусім, як я: і рост, і рух,
Зусім, як я: мужчына — зух.
Вось жа, пані, то не жарты:
Ён твой скарб на ўсё жыццё.
Вось жа, пані, то не жарты:
Ён твой скарб на ўсё жыццё.
«Ах, спаймаць такога варта!» —
Марыць кожнае дзяўчо.
СцэнаIX
Зося, Пан Марцін, Пан Сэрвацый.
3 о с я (убок)
Як жа горка на сэрцы, цяжка слёзы стрымаць!
(Да Пана Марціна.)
Калі ласка, заходзьце!
Рэчытатыў і дуэт Пана Марціна і Пана Сэрвацыя
П а н М а р ц і н (пасоўваючыся да дому)
Вітаю, пане, вас!
Пан Сэрвацый (выходзячы з дому)
Пан Марцін!
Пан Марцін (абдымаючыся)
Сэрвусь, Сэрвусь!
Пан Сэрвацый
Ну, як сюрпрыз?
Калі апошні раз мы?..
Пан Марцін
Ох, трыста год таму! (Зноў абдымаюцца.)
Пан Сэрвацый (прадстаўляючы дачку)
To мая Зося, неўпрыкмет расквітнела.
Надоечы, мой дружа, забраў яе ад цёткі.