• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

    Лібрэта опер Станіслава Манюшкі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 376с.
    Мінск 2020
    51.93 МБ
    После йшчэ ў цяжэйшым трудзе, После йшчэ ў цяжэйшым трудзе. Дык вясёлы, дык ахвочы Дзень сягоння хай нам будзе!
    Сцэна II
    Тыя ж і некалькі сялянак.
    Сялянкі
    Паніч добры! Ён без думы На вяселле спросіць кумы.
    С т а р ы я
    Ой, дзяўчаткі, ой, кабеткі! Ловіць вас паніч у сеткі.
    С я л я н к і
    Бо паніч даброці рэдкай...
    Гладкі гэткі, ўкладны гэткі.
    С т а р ы я
    О, прыкладны, добры ў слове, Гладкі з твару, як панове, — Ой, кабеткі!
    Моладзь (у глыбіні сцэны) Дык ахвочы
    Хай дзень будзе й весялейшы!
    Усе
    Сонца гасне, блізка к ночы —
    I шчыт гор ужо чарнейшы, I ў душы сам свабаднейшы, Але поруч і смутнейшы. Дык вясёлы і ахвочы — Хай дзень будае нам бліжэйшы!
    Н е к а л ь к і (седзячы на горах) Во з другой ідзе ўжо вёскі I з кірмашу мноства люду.
    Сцэна III
    Тыя ж, прыбываюць гаране, гаранкі і розныя с я л я н е.
    П р ы б ы л ы я
    Хай жа будзе пахвалёны!
    М я с ц о в ы я
    На векі!
    Пры вітанні частуюцца гарэлкай. Горскія танцы з малым дадаткам кракаўскіх. Скончыўшы, тыя, што прыбылі, расходзяцца, мясцовыя застаюцца.
    СцэнаIV
    Тыя ж, Ё н т а к (паволі сыходзіць з гор з Галькай).
    Хо р
    Зірніце, што там?
    Што за хлапчук пляцецца з дзеўчай? Га! To ж Ёнтак! А дзяўчына?
    Ё н т а к
    Няхай будзе пахвалёны!
    Хо р
    На векі!
    Ёнтак
    Дай Бог радасць вам!
    Ды, як гора. — не паможа!
    Няма песні там.
    Хо р
    To ж Галька!
    Ё н т а к
    Так — яна!
    3 таго сяла дзяўчук.
    Хо р
    Скуль жа, Ёнтак, ты прыходзіш, Дзеўча гэта скуль прыводзіш?
    Ё н т а к
    У паніча быў я у месце.
    Г а л ь к а (звар ’яцелая)
    У паніча была я ў месце, He пазналі мяне ўрэшце, Бо змянілась, бо як птах.
    Спеў
    На маю бяду, нядолю Прыляцеў пашто на поле? Пашто звабіў галубочка I стуманіў, мой саколе, Беленькага галубочка?
    Стуманіў яго!
    Хо р
    Як змянілась, як змарнела, Аж глядзець няўсцерп людзям!
    Ё н т а к
    От, звычайна, панскі хлам!
    Так кончацца заляцанкі.
    Паніч сніць з сваёй каханкай, Стальнічанкай — гладкай паняй, — Аб мужычцы ж ані ў дум!
    Галька
    Ён душы з ёй не спаганіў,
    He даў чорту!
    Хор
    Скажы нам, Ёнтак, як было там?
    Як гэта сталась, скажы ты нам!
    Ёнтак
    Прыйшлі туды мы ў заручын часе, Як яе ўбачыў — міла прыласіў I ўсяляк стаў лгаць на словах,
    I кідаць чары свае нанова, Пасля за места йсці меў з ёй.
    He мог я знесць маны тых слоў, — Сказаў ёй праўду, а тут нас ён Сказаў за браму прагнаць, як псоў!
    Хор (з жахам)
    Сказаў за браму прагнаць, як псоў! Хвіліна маўчання.
    Га л ь к a
    Зноў мне з’явіўся, туманіш зноў, Сакалочак! — не, не, не!
    Галубочак над гарамі Зашумеў сваймі крылкамі, Дый не беленькімі імі, А крывёй сваёй злітымі Зашумеў ён там крылкамі I ў дол рынуў, як той камень.
    Хор
    Так яно для дзяўчатаў,
    Што ў двор мкнуць гуляць заўзята, Гэткая доля іх!
    Ёнтак
    Вось незадоўга паны на шлюб Зваляцца шумна ўсёй чарадой.
    Хо р
    Гляньце! Ўзляцеў груган над гарою, Як быццам сочыць.
    Г а л ь к а (скончыўшы песеньку)
    3 галубкі труп.
    Хо р
    He, ты, нябога, зграшыла срога, Бо на кім іншым ляжыць твой грэх.
    Е Н та К (усходзячы на скалу)
    Вось і едуць!
    Хо р
    Ужо едуць!
    Ідуць у горы.
    Заслона.
    АКТ ЧАЦВЁРТЫ
    Позні вечар. Пляц, абсаджаны вербамі. 3 аднаго боку — драўляная вясковая каплічка з магілкамі, з другога відаць частка двара, далей вясковыя хаты, у глыбіні горы і скалы, паміж якімі ўецца рэчка.
    Сцэна I
    Ент а к (адзін сыходзіць з гары)
    Рэчытатывам
    Няшчасна Галька! Гвалтам тут прэцца, — Ці ж мала крыўды для яе сэрца!
    Усё на думцы паніч няверны.
    Як яго з жонкай тут пабача,
    Умерці гатова!
    О Езус міласэрны!
    3 нябёс зірні.
    Сіротку мей пад аховай!
    Ад здзеку ўбарані!
    (Штохвіл інна.)
    Каб яе там сутрымалі, Бо не мог я.
    Сцэна II
    Ентак і Дудар.
    Ентак
    Гэй, дудару! Скуль жа ўраз
    Гэтак весела зайгралі?
    Дудар у глыбіні сцэны ўсходзіць на гару і пачынае весела іграць.
    Дудар
    Павітаць трэ шлюб, вашэце!
    Е н т а к (нібы прыпыняючы яго рукою)
    Яшчэ час!
    Неяк лепей разумеці, Як смутней пачнеце граці.
    Дудар (змяняе песеньку, пытаючы)
    Нашым ладам?
    Ё н т а к
    О, так, браце!
    Спеў
    Ой, шуміць лес на гор шчыце,
    Ой, шуміць удаль,
    А малойцу смутна жыці, Бо на сэрцы жаль. 3-паміж іншых праз нікога, Праз цябе адно, нябога, Ой, Галіна, ой, ядына, Дзяўчына мая.
    У дзіцячы яшчэ леты
    Я да горскіх скал
    Шоў у пропасць і табе там Птушкі з гнёзд скідаў.
    Кветкі лепшыя з гор нашых Рваў табе і нёс, Найпякнейшыя з кірмашу Пацеркі прывёз.
    He крыўдую на нікога, На цябе адно, нябога, Ой, Галіна, ой, ядына, Вінавата ты!
    Вырастае з зерня колас, Ты ўзрасла, як цвет.
    Ой, на твой званочак-голас Зрушыў бы я свет.
    Год за годам спёкай, слотай, Як паводка мкне, Зірк паніч — і для яго ты Кінула мяне.
    He крыўдую на нікога, На цябе адно, нябога, Ой, Галіна, ой, ядына, Дзяўчына мая!
    Сцэна III
    Тыя ж і Г а л ь к а.
    Галька шпарка збягае з гор, вырываючыся ад гаран і гаранак, што яе стрымліваюць.
    Е н т a К (да Галькі, жыва)
    Ах, выйдзі, Галька!
    Паслухай мяне!
    Г а л ь к а (упарта)
    He!
    Е нта к (хочучы яе вывесці)
    Я так не пазволю.
    Га л ь ка (вырываецца ад яго і садзіцца на камень)
    Мяне ўбачыш, мой саколе!
    Дудар падае знак, што вясельнікі прыбліжаюцца; усе сяляне сыходзяцца на сцэну.
    СцэнаIV
    Тыя ж і Д з е м б а.
    Дземба — Яраслаў Пятроў
    Д з е м б a
    Добра, што тут грамадою! Прывітаць жа галасіста, Пакланіцца урачыста Новай пані.
    X о р
    Прывітаем галасіста
    I наклонімся ўрачыста.
    Сцэна V
    Тыя ж, Стольнік, Яну ш, Зоф'я.
    Уваходзяць па чарзе дружкі і дружбіты. Цямнее.
    Сто л ь н і к (уваходзячы)
    Добры дзень вам, мае людзі!
    Сцэна з оперы
    Хор
    Дзякуй, дзякуй, ягамосцю!
    Я н у ш (уваходзячы)
    Як здароўе, як жывеце?
    X о р
    Дзякуй, дзякуй, панічок, вам!
    Я Н V Ш (убачыўшы Гальку, убок) Моцны Божа! Яна тут!
    3 о ф ’ я (уваходзячы з дружкамі) Як жывецца?
    К а б е т ы
    Дзякуй, дзякуй вам, паненка, Дзякуй, дзякуй, пані!
    Д з е м б а (да сялян)
    Што? Ці вам зраслася губа, Каб вітаць? Як скамянелі!
    Як я Дземба, гербу Дзюба, Громка, бо вам...
    Ус е
    Прывітайма ж, бо вяселле! Дзякуй, дзякуй вам, паненка, Дзякуй, дзякуй, пані!
    3 О ф ’ я (убачыўшы Гальку)
    Што за такая бледна дзяўчына?
    Хор
    Бледна дзяўчына?
    3 о ф ’ я
    I з тварам смутным, маўклівым?
    Хор
    I з тварам смутным, маўклівым.
    Я н у ш (убок)
    Ці ж яе йшчэ не пазнала!
    3 О ф ’ я (спявае разам са Стольнікам) Скуль гэта бедна дзяўчына I з тварам смутным, сумлівым? Будзіць твар гэты ўспаміны, Ах, помню — страчаўся мне!
    Стольнік (спявае разам з Зоф ’яй) Ах, што за бедна дзяўчына, Глянь, Дземба, з тварам сумлівым? Будзіць твар гэты ўспаміны — Здаецца — страчаўся мне.
    Я н у ш (убок)
    Ах, каб яе не пазнала!
    Дрыжу ўвесь са злосці напраснай. Пашто ўбачыў я няшчасну?
    Ах, пашто ўбачыў яе?
    Ё н т а к (убок)
    Пазнала, пэўна пазнала. Глядзіць на яго, о Божа! Можа, згадае, ах, можа, Можа, пагардай датне!
    Я н у ш (убок)
    Ах, каб яе не пазнала!
    Дрыжу са стыду, з трывогі I ад слёз гэтай нябогі.
    Ганебна я звёў яе.
    Хо р
    Пазнала, ўсё-ткі пазнала, О, вы — няшчасны абедзве. Адну пакінуў з вас ледзьве, А ўжо другую вядзе.
    Галька
    Над маім горам злітуйся, Божа,
    I атулі апекай сваёй!
    У С е (апроч Януійа)
    Голас вар’яткі кліча да Бога, Божа, апекай збаві сваёй!
    3 0 ф ’ Я (да Януша)
    Ці помніш? Бачыла яе.
    Я Н у ш (збянтэжаны)
    О, так, так, маё каханне!
    Як не помніць воблік гэты?
    У вачах жыцця кананне, Думка з болем мкне ў засветы.
    Га л ь к a
    Янка! Янка!
    Я н у ш (убок, з болем)
    Страшна Бог караць умее
    Хвілёвы блуд!
    (Штохвілінна.)
    Зоф’я мо не зразумее —
    Жыва, жыва
    Пойдзем мы!
    Памагчы беднай
    Мне не па сіле.
    Г а л ь к a
    Галубок сеў на магіле.
    3 о ф ' я
    Што цябе так жаль асіліў?
    Я н у ш (падганяючы, перабівае)
    Ах, ідзема да касцёла!
    Час ужо, ўжо мрок наўкола!
    3 о ф ' я (тулячыся з плачам да бацькі)
    Войча! Смутак нечаканы
    Маё сэрца болем змог.
    С Т О Л Ь Н І к (узрушаны)
    Тваім сэрцам муж абраны —
    Хай пашле вам шчасця Бог!
    3 вясельнай дружынай, апрача Дзембы, са схіленай да пляча бацькі галавой, Зоф’я з Янушам уваходзяць у касцёл.
    Сцэна VI
    Галька, Ёнтак, Дземба і хор, праводзячы маладых і дружыну.
    Хо р
    Дай вам Бог даўгія леты 1 жыццё у шчасці!
    Хай вам доля сыпе кветы, Радасць...
    Ё н т а к (убок)
    I напасці.
    Д з е м б a
    Хто абазваўся там?
    Хо р
    Ніхто!
    Д з е м б a
    Дык во далей, жыва нам!..
    I да пары, і вясёла Маладых аплесці ўкола, I да пары, і ўрачыста Нам запеці галасіста, Як вярнёмся...
    Хо р
    Запяема вам вясёла.
    Усе, апроч Галькі і Ёнтака, уваходзяць у касцёл.
    Сцэна VII
    Галька і Ёнтак. Усё больш цямнее.
    Галька
    Ой, вясёла, ой, вясёла!
    Ё н т а к
    Дык во, бачыла, во, чула! Мо цяпер паверыш мне!
    Г а л ь к а (апрытомнеўшы)
    Дзе мой сокал? Янка дзе?
    Ента к (паказвае на касцёл) Глядзі — там!
    Г а л ь к а (гледзячы)
    Ах!
    Галька вяртаецца, валіцца на зямлю. Ёнтак становіцца блізка каля касцельных дзвярэй.
    Ёнтак — Аляксандр Дэдзік
    Ё н т а к (да Галькі)
    Ля алтара сталі разам!
    Ксёндз чытае, яны сполам Яму ўтораць, а з выразам Кожным плача маладая, А той Янка рад, вясёлы.
    Гал ь ка
    Шкода Янкі, і такая
    Мяне шкода! А ты ж, Ёнтак, Чаму мучыш так мяне?
    Ента к (не зважаючы)
    Цяпер персцень ён ёй даў, А яе — ўзяў, толькі жонка Яго плача, а ён, браце, Так вясёлы, як бываў.
    Га л ь к a
    Ой, каб ты, мой Ёнтак, знаў, Што у сэрцы тут кіпіць, — Ажно боязна казаці.
    Ёнтак
    Ўжо! Ўжо!
    (Убягае ў касцёл.)
    Га л ь к a
    Ўжо!
    Хоча бегчы, але ў гэту хвіліну чуе песню, якая яе стрымлівае.
    Сцэна VIII
    Г а л ь к а сама. Усё больш цямнее.
    Хор (з касцёла)
    Войча з неба, Божа, пане!
    На зямлю пашлі тут нам Ты святое змілаванне, Войча з неба, Божа, пане!
    Г а л ь к а (раптам зрываючыся) Га! Дзіцятка наша У хатцы вяне, ўмірае, А маці тут, а бацька там! Цягне дзіця ручаняткі I жаласна спазірае — А маці тут, а бацька там!
    I птах драпежны піскляткі Корміць, калыша і туліць, Маё ж дзіцятка ўмірае!
    О мой салоўка!
    Хто ж у дамоўку Ўбярэ цябе?
    Спаўе цябе?
    Хто закалыша
    На смерці сон?
    А сэрца дзе? ты, Янка, дзе?
    А слёз крывавых ручай жывы...
    Я адамшчу, спалю цябе,
    Бо сэрца вельмі скрывавіў мне, Бо маці я, жонка твая.
    Заб’ю цябе, — ці чуеш ты?
    Бяжыць, ашалеўшы, збірае сухое галлё і салому, якія рассыпаны па пляцу, зрывае некалькі вербавых галінак і запальвае ад лямпы перад касцёлам.
    X о р (з касцёла)
    Божа моцны, святы Божа!