Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 376с.
Мінск 2020
51.93 МБ
К а м і с а р. Пане! а я ці здолею атрымаць тваё прабачэнне?
Н а в у м (убок). Ага! на злодзею шапка гарыць.
K a р а л ь. Дараваў бы яму гэтую апошнюю авантуру, але замнога даведаўся я аб ім, каб мог прапусціць бяскарна яго паступкі з маімі падданымі ў часе маёй адсутнасці. 3 гэтага часу траціш, пан, у мяне службу; за шчасце можаш палічыць сабе, што не патрабую рахункаў і справаздачы. Прашу цяпер перадаць усё Шчырэцкаму, які тут месца камісара зойме.
Тут Камісар, выказваючы смутак і сорам, адыходзіць.
К а р а л ь (да Яна). А ты што думаеш, Яне? калі табе не ўдалася любоў з тутэйшай сялянкай, можа, зноў шчасця за граніцай шукаць паспрабуеш?
Я н. Дзякую пану! А я лепш скажу: mea culpa! і выбіўшы з галавы думкі пра замежных красунь, у сваім краі пастараюся знайсці сабе таварышку жыцця; а з гэтага часу не так лёгка дамся ўблытацца ў іхнія сеткі.
Н а ву м. Эге! Знаш прыказку: хто апарыцца на малацэ, той і на ваду дзьмухае.
К а р а л ь. Значыцца, цяпер, пакінуўшы думкі пра заграніцу, пачнём жыццё ў вясковым зацішшы і шчыра выпаўнім свае абавязкі: я — добрага пана, а ты — шчырага і вернага слугі. (Да Дабровіча і Юліі.) Ах! дзякуй вам, мой паважаны апякуне, і ты, дарагая мая жонка! з вашай дапамогай я пераканаўся, што нашыя сяляне маюць добрыя сэрцы; што мы іх не ведаем; што ані жыць з імі, ані іх ужыць не ўмеем. Цяпер больш ніколі іхняга лёсу не паверу на чужыя рукі, але і свой уласны з імі злучу. Хачу іх любіць і каб яны мяне любілі; а мне з імі і ім са мной, за блаславенствам Найвышэйшага, шчасліва і добра, спадзяюся, паводзіцца будзе.
№ 11. Вадэвіль
К а р а л ь
Магутна ўлада кахання!
Яно пануе ў прыродзе;
У кожным будзіць жаданні, У ім шчасце жыцця знаходзе. У моднай вучаны школе, Я жыў, як і жыць не варта. Каханнем сходаны сёння, Змяніў я сэрца не жартам.
Ю л і я
Вы, што заўладалі людам, А заняты ўцехі шумам,
Фінальная сцэна
I аддалі злым прыблудам, Майце ж тое ў вашых думах: Што мужык ці пан з-над пана, Роўна Бог на небе дбае.
I ў яго той паважаны, Хто сам іншых паважае.
Ян
Зведаў я амаль паўсвета, Быў ў Парыжы і ў Лёндыне, I во ўсё-ткі ў мае леты Даў злавіць сябе дзяўчыне. Але, кажучы між намі, I ў Парыжы дурань зглупіць: Каб меў золата пудамі, Сабе розуму не купіць.
Н а в у м
Вы, паночкі, сакалочкі, Паслухайце гутарочкі: Хоць умерці не падацца, Каб вам толькі спадабацца. He зрабіце ж вы нам мукі; А злажыўшы гэтак рукі, У ладоні моцна біце, Потым... дахаты ідзіце.
Хо р
Здаваленне, якое адчуць мы гатовы, Будзем помніць удзячна у кожнае хвілі, Калі публіка шчыра нам скажа хоць слова, Што ігрою сваёй мы яе захапілі.
Заслона.
Помнік Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу і Станіславу Манюшку ў Мінску. Скульптары Леў і Сяргей Гумілеўскія

ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ОРДЕНА ЛЕНМНА АКДДЕМЛЧЕСХЯЙ БОЛЬШОЙ ТЕДТР
■■ЛОРУССМОН ССР
воокреоенье	V"	воонреоенье
9 ПРЕМЬЕР A g
■ a р т a	■ a p т a
C. МОНЮШКО
гп льн
Onepa e 4-x действйях
Лнбратто B. ВОЛЬОНОГО
Музынальный руноводнтель м дкрнжвр — мародный арткст УССР Я. ВОІЦАН
Рвжнссер-поствновшкн Б. ЯННОВОКЯЙ (Польсная Народная Республмка)
Художмнк Е. ЖДАН
дяісгвгюшкк л*цл я ясаолкятхля (*•
ГЛАВНЫЙ Д Н Р М Ж Е ° Т Е A Т Р A я а р о д н ы й артнст У С С Р Я. В О Ш A К ГЛАВНЫЙ РЕЖКССЕР ТЕАТРА— заслуженный деятвль нснусста БССР. заслуженный артмст РСФСР О. ДАДМШНЯЛМАНЯ ГЛАВНЫЙ ХУДОЖНМН VEATPA — лаурват Государственной лреымм СССР. народный худсжямн БССР Е. ЧЕМОДУРОВ ГЛАВНЫЙ БАЛЕТМЕЙСТЕР ТЕАТРА — лауреат Всесоюзмого конкурса балвтмвйстерое В. ЕЛМЗАРЬЕВ ГЛАВНЫЙ ХОРМЕЙСТЕР ТЕАТРА-народный а р т > с т Б С С Р Д, МОГАДЕЕВ
Нляяя» вявятляяя ■ І9 тае. 30 мяя.	Спеятяял л *я>т о однм яят рлятом
БЯЛЕТЫ ПРОДДЮТСЯ В НДООЕ ТЕЯТРЯ М ЦТН
Прнннмаются заявкн на коллектнвные посешення спектаклей. Справкн по телефону 33-31-03
Афіша спектакля «Галька» Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР. 1975 г.
Дзеючыя асобы
С TOл ь н і к
3 о ф ’ я, яго дачка
Я н у ш
Д з е м б а, прыхлебнік Стольніка
— бас
— сапрана
— барытон
— бас
Ентак
Г а л ь к а сяляне з вёскі Януша
Дудар
— тэнар — сапрана — барытон
Госці паміж шляхты, вясельная дружына, сяляне, гаране, гаранкі, службіты і г.д.
Дзея адбываецца ў канцы XVIII стагоддзя.
АКТ ПЕРШЫ
У горадзе, у доме Стольніка. Бакавая зала. У глыбіні — тры высокія шкляныя дзверы, якія вядуць на агарод; з аднаго боку ад гледачоў відаць прыадчыненыя дзверы да балёвай залы, з другога — стол.
За сталом вядуць бяседу госці і Стольнік. Дземба, клапатліва, напаўняе келіхі. 3 балёвай, ярка асветленай залы іншыя госці выходзяць парамі паланэза і кружацца па зале.
Сцэна I
Стольнік, Дземба і хор гасцей.
Д з е м б a
Хай жывуць нам маладыя.
У дзень заручын іх вітаем. Хай, як галубочкі тыя, Вечна любяцца наўзаем. To ж бо лучацца кляйноты, Два адвечнай славы цноты, У адно звычаем даўным: Адравонжа ды з Памянам.
Хо р
Віват! Віват! маладыя! Каб дзянькі век залатыя Вам рунелі, як руно. Два адвечныя кляйноты, Знамя муства, знамя цноты, Слаўна лучацца ў адно.
Дземба з хорам
Аж душа расце, як глянуў, Што за пара, бы заранка. Як бы створана для Яна Наша Зоф’я Стальнічанка.
Некалькі паміж г ас ц е й
I абое роўны станам I багаццем незлічаным. Хай ім шчасце сыпе кветы! Хай жывуць даўгія леты Адравонжа ды з Памянам!
С т о л ь н і к
Мілай брацці дзякуй наша, Прыязнь іх вядома нам.
Чаркі ўверх! Здароўе ваша! Любімося!
Хо р
Шчасця вам!
Дземба з хорам выходзяць.
Дземба з хорам (крычучы)
Хай жыве!
Сцэна II
Стольнік, Зоф’я і Януш (уваходзячы з залы).
Я н у ш
Багаславі, пане войча!
Бо ўжо смею зваць вас так.
3 о ф ’ я
Добраць ваша ў тым прычынай, Што я шчасна не бы як.
Зоф’я і Я н у ш (разам)
Багаславі, пане войча!
Просьба наша к вам ядына.
С т о л ь н і к
Я даўно ўжо меўся ўдвойчы
Вас злучыці гэткім чынам.
Зоф’я і Януш (разам) Багаславі, мілы войча!
Стольнік — Міхаіл Дружына, Януш — Юрый Бастрыкаў, Зоф'я — Людміла Ганестава
СтольнІК (багаслаўляючы) Хай жа воля твая, Божа, Войча неба, збудзецца!
За сцэнай чуваць спеў Галькі.
Га л ь к a
Як той ад віхру куст паламаны, Душачку гэтак зматала.
3 о ф ’ я
Што там за спеў?
Спеў Галькі за сцэнай.
Галька
Дзе ты, вяночак, дзе ты, руцяны, Дзе ты, лілейка, ў ім звяла?
3 о ф ’ я
Гэткі жальбяны
Той спеў. Хто ж гэта, хто?
Спеў Галькі за сцэнай.
Га л ь к a
Усё забраў мне Янка, мой сокал, Усю мяне ўзяў маладую...
Я Н у Ш (збянтэжаны. да Зоф ’і) Знаць не знаю...
(Убок.)
Хто прынадзіў
Бедну дзеўку тут на зло?
Спеў Галькі за сцэнай.
Га л ь к a
А я шукаю, шукаю вокал, Яго знайсці ж не магу я...
Стол ь н і к
Што за песня ў маім садзе
У час гэты, вось дзіўно?
Я н у ш (убок)
Голас Галькі! Як у чадзе, Бедна дзеўка, і пашто? Або, можа, звар’яцела?..
3 о ф ’ я
Яне мой, што гэта знача Гэта песня жалю, плачу?
Стол ь н і к
Гэта вельмі ўжо засмела.
Стольнік хоча ісці ў сад. Януш яго стрымлівае*.
Я Н у ш (узрушаны, да Зоф ’і)
О, так, любы мой анеле!
Песня гэтая гавора:
Вось нам радасць і вяселле, А ёй смутак, а ёй гора!
Спеў нядолі там, Выйду, гляну сам!
3 о ф ’ я (да сябе)
Што за радасць і вяселле, Які ж добры яго нораў, Што так шчыра, так на дзеле Яго раніць братне гора.
Спеў нядолі там, Што азваўся нам.
С Т 0 л ь н і к
Гэта смеласць — гуз на целе!
Але, як завыла гора,
Трэба помач даць у пору.
Слушна, слушна, нам вяселле, А нядоля там!
Выйдзі глянуць сам.
Выходзіць з Зоф’яй, якая з замілаваннем пазірае на Януша.
Сцэна III
Я н у ш, адзін, сумны і неспакойны.
Я н у ш
Рэчытатывам
Скуль прыплялася сюды не ў пору?
Ці ж пекла яе ўжо нясе?
Хоць яе жальба цяжкай мне зморай, Ды ўжо запозна, ўжо збылося...
I сэрца іншай аддалося...
Га! а можа, слёзы гора
Супыняцца, як уймуся...
А пасля прэч, прэч!
Я слёз баюся!
* [Наступны эпізод Януш, Зоф’я і Стольнік да канца другой карціны спяваюць разам.]
Януш — Юрый Бастрыкаў
Спеў
Чаму мне ў хвілях самотных гэных, Калі нас сэрца любіць заве, Яе твар бліснуў, як цвет праменны, 3 ружовых вуснаў ўсмешкай таемнай, 3-пад бровак доўгіх зраніцы дзве? Чаму раптоўна душа забурліла, Як ад віхуры бег рэчных хваль? Што мне сіротка гэта ўчыніла, Каб жальба вечна яе слязіла, Каб праз мяне век гнаў яе жаль?
СцэнаIV
Януш, Галька.
Галька ўваходзіць, спачатку не бачачы Януша.
Галька
Спеў
Як той ад віхру куст паламаны, Душачку гэтак зматала.
Дзе ты, вяночак, дзе ты, руцяны, Дзе ты, лілейка, што звяла?
Усё забраў мне Янка, мой сокал, Ўсю мяне ўзяў маладую.
А я шукаю, шукаю вокал, Яго знайсці ж не магу я.
Дзе ты, ах, дзе ты, о мой саколе, Дзе маё сонца на небе ясным? Як сцяты колас на дзікім полі, Так без цябе я загасну.
Адварочваецца, убачыўшы Януша, з крыкам радасці бяжыць да яго і хапае за руку.
О пане!
Мне Ёнтак гэты
Цвярдзіў без спыну,
Што ўжо мяне ты
Згубіў, пакінуў...
А я во бачу, к табе тулюся,
I ты, як колісь, ка мне звярнуўся, Даеш мне сэрца, сэрца сваё.
О мой саколе! о сонца маё!
Я н у ш (убок)
Праклята хвіля! Ах, як тут лгаці?
Яе мне слёзы муцяць жыццё...
(Да Галькі.)
Здарма твой гэты плач, нараканне!
Няўжо цябе я згублю, затрачу?!
Аддалься толькі. Увагі мей болей, Бо не хачу я, каб дзядзька бачыў.
Смела, не бойся. Ніхто ніколі He вырве з сэрца маё ўчуццё.
Г а л ь к а (з парывам)
О мой саколе! сонца маё!
Я н у ш (злёгку адсоўваецца)
Ах, супакойся ты, дзіцё!
Ці ж я забуду, цябе затрачу?..
Хутчэй кінь гэтыя муры,
Чакай за местам, над Віслай там, Дзе крыж на шляху, каля фігуры, Прыйду я ўміг, прыйду я сам...
А после ўжо вярнёмся там —
Да нашых гор. Там знова нам Шчасце і рай...
Г а л ь к а (паўтарае за ім радасна) ...Да нашых гор, і знова нам Шчасце і рай...
Януш
3 кім прыйшла ты?
Г а л ь к а (не зважаючы)
О мой саколе!
Януш
3 кім прыйшла ты?
Г а л ь к а (не зважаючы, яшчэ радасней) О маё сонца!
О добры пане! Зноў гэткі сам!
Я нуш (падганяючы)
Ідзі адсюль! Прыйду я там!
Гал ь к a
О пане добры, Любіш ты мяне?..
Януш
Бяжы адсюль, прашу цябе!
Галька
Праўда? Ужо мяне не кінеш! У горы вернешся, не згінеш, Саколе мой!
Там я сяду над крыніцай I чакаць буду й журыцца, Аж прымчыцца ўраз.
Тады будзем жыць суполам Век з табой, з маім саколам, Хіба смерць разлучыць нас!
Я н у ш (неспакойна)