Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 376с.
Мінск 2020
51.93 МБ
Мяцеліца замяла, замяла, Што ён яе, маладу, маладу, Да змарозіў на ляду, на ляду.
Змена тону на «Дуду».
Н а в у м
Я цяцёрку злавіў, ух я!
Чы не дудка была?
Весялушка была,
Весяліла мяне
На чужой старане.
Было ў бацькі тры сыны,
Ды ўсе яны Васілі:
Адзін оўцы пасе, А той хадакі пляце,
Трэці й сядзіць на камені, Дзяржыць дуду на рамені. Як павесіў я дуду Дай на зялёным дубу, Мая дудка звалілася, На кусочкі разбілася! Чы не дудка была? Весялушка была, Весяліла мяне На чужой старане.
Зноў змена тону.
Н а в у м
Хадзі, дзеўка-чарнабрэўка, Са мной у скок, са мной у скок. Прышчурыся і вазьміся Смела ў бок, смела ў бок.
На вуліцы тры курыцы і пявун, і пявун.
Любі мяне, чарнабрыва, я ж Навум, я ж Навум. А хто любіць гарбуз, гарбуз, А я кацярыцу;
А хто любіць дзяўчыначку, А я маладзіцу.
А хто любіць гарбуз, гарбуз, А я люблю дыньку;
А хто любіць гаспадара, А я гаспадыньку.
Усе становяцца перад панам і спяваюць.
Хо р
Дзякуй табе, пане, за тваё гашчэнне. Дай жа табе, Божа, багатае менне! Дзякуй табе, пане, за шчасну гадзіну. Напаіў ты, накарміў цэлую дружыну.
Заслона.

АКТ ДРУГІ
Сцэна I
Сад, у якім дзве альтаны па баках. Наперадзе сцэны — дрэва, каля яго — лаўка з дзёрну. На лаўцы спіць Ціт.
№ 1. Спеў
Н а в у м
Добра вучыць нас прымоўка: Цягаў воўк, пацяглі воўка. Цішком нас пан к сабе зваў, Аб Камісару пытаў.
Мы ж языка не шчадзілі, Добра яму засалілі.
Цяпер пан на яго зол, Наёжыўся, як сакол, Досыць жа яму нас мучыць. Добра прыгаворка учыць: Папаўся, наш пане жучку, Да ў панскую ты ручку. Ты намі паневяраў, Апошняе выдзіраў;
Цяпер мы, паганску сыну, Дадзім добра чосу ў спіну! Бо што будзе, тое будзе, Саўка на куце не будзе.
Навум Прыгаворка — Генадзь Аўсяннікаў
Навум. Ой так! На што наважым, на то наважым, а яго адсюль, як мятлой, вымецем. Я пярвей маўчаў; але як пан начаў распытываць, прыпомніў сабе прымоўку: горш, калі баішся, і ліха не мінеш і надрыжышся; бяды ж горшай не будзе; дай ну ж пець да выспевываць усю праўду. У пана аж вушы павялі. Думаю сабе: сем бед, да адзін атвет. Чаго тут маўчаць? Чы ты мяне калі напаіў, чы накарміў? Добра гутарка кажа: ніколі я ў цябе брухам стол не адсунуў і маўчаць не буду. Ой, пане Камісару! Куды кінь, то клін. Цяпер пайду да кума, да падсяду добра каля Югасі. Мусіць мне сказаць праўду: чы любіць? чы не? А там і запоіны! (Падыходзіць даЦіта.) А гэта хто? балазе Ціт? Ціт! о Ціт!
Ц і т (праз сон). Дзякуй табе, пане, за тваё гашчэнне.
Навум. Яму, баш, учарайшае спадабалася. Уставай, кум, ашчурыся да паглядзі, гдзе ты.
Ц і т (як раней). Адчапіся, жонка, не лезь смалой у вочы; бо знаеш, што кум кажа: жонку любі, як душу, а трасі, як грушу. Дык і я цябе як трасану, дык у вачах пазелянее.
Навум. Ото ж рынуў прымоўкай, як граззю ў вочы! Апамятніся, кум! Гэта ж я, Навум.
Ц і т (праціраючы вочы). X што? чы Камісар заказаў на дзела?
Н а в у м. Якое дзела! Устань да паглядзі, куды ты зайшоў.
Ц і т (устаўшы, азіраецца па баках). Ба!.. Гэта ж я ў панскім садзе! Куды мяне нячыстая загнала сіла? Учарайшая ахота вельмі мяне амарочыла!
Н а в у м. Відна, кум, што ты ўчора губы не жалаваў. Ты, відна, помніў прымоўку: пакуль пій да еш, пакуль рот свеж: бо як умрэш, то і калом не ўпрэш.
Ціт. Нечага казаць: ядзення было многа, але піцення і прымусу саўсім не было. (Хістаецца, быццам хоча паваліцца.)
Н а в у м. Відно, што не было, бо ты і цяпер на нагах устаяць не можаш. Ідзі дахаты да праспіся.
Ц і т. Добра кажаш, куме! (Адыходзячы, хістаецца і спявае.)
Дзякуй табе, пане, за тваё гашчэнне.
Дай жа табе, Божа, багатае менне!
Дзякуй табе, пане, за шчасну гадзіну. Напаіў ты, накарміў цэлую дружыну.
Сцэна II
Навум і Камісар.
К а м і с а р. Прынялі мяне сёння ў пана холадна, што я пачынаю думаць. ці няма на мяне нагавораў перад ім? Але вось і войт. Трэба яго выпытаць: бо гэта хітрая штучка.
Н а в у м (убок). Ой, цяпляк ідзе! Крапіся, Навум! і ты місцюк! Хоць чалавек не баіцца, а штось па скуры мароз так і падзірае!
К а м і с а р Што чутно, Навум?
Н а в у м. Нічога, пане! Ад ліха ціха, а дабра не чуваць.
К а м і с а р. Чы ты быў сягоння ў пана?
Н а в у м. Я?.. не, гэта... бо... здаецца, быў. (Убок.) He ведаю, як тут выверцецца?
К а м і с а р. Дак эта ты, сабака, на мяне набрахаў штось перад панам?
Н аву м. Хто? я?.. Э! Панок!.. Пану тыкі і стыдна і брыдка гэтак аба мне падумаць. Гэта, як кажа прымоўка, ад Бога грэх і ад людзей смех. Каб жа я каму калі што якое, a то ніколі нікому нічога... Нашто ж тое?..
К а м і с a р. О! не выкруцішся, бесі сыну! відна, што лжэш.
Н а в у м. Паночак! Я лгу?..
Камісар. Ты!..
Н а ву м. Я?.. О, гэтак! о!.. Калі я каму якое як, дык багдай бы мяне, няхай бы мяне... О, гэтак! о!.. Я хоць чэраз якую казу руку дам: бо я за гэта не баюся. О, гэтак! о!.. От хоць чэраз чорную казу руку дам: бо я не баюся. О!.. ведаю добра прымоўку, што, на чужы лоб сягаючы, трэба і свой наставіць.
К а м і с а р. Пачакай, лайдача! я прыпільную! Але не прасі Бога, калі дазнаюся! Будзе канчук у рабоце.
Н а в у м (убок). Вялікага сабакі вялікі брэх! Баш ты яго, вельмі пабаяліся! Ведаў Бог, каму не даў рог.
К а м і с а р. Памятай!.. Але нехта ідзе. А, гэта Югася! Ідзі папільнуй за форткаю, каб хто не падышоў; асабліва калі ўгледзіш, што мая жонка ідзе, то зараз жа скажы мне. Я хачу з Югасяй пагаварыць. (Навум не ідзе.) Ну!.. Чаго ж чакаеш? Балване!
Н а ву м. Іду ўжо, іду! (Убок.) Ён тут гатовы сужанаю маю адмаўляць ад мяне! Пайду да прышлю тут яго жонку. Хіба яна дасць рады. Бо добра кажа прымоўка: куды чорт не даступіцца, туды бабу пашлець. (Адыходзіііь.)
Камісар. Адыдуся крыху ўбок, каб яе знячэўку не напалохаць. (Адыходзіць углыб.)
Сцэна III
Юлія і Камісар.
№ 2. Спеў
Ю л і я
Як вясна свет асвяціла, Гоніць сон з сябе зямліца; Ад вясенняй ласкі мілай Усё смяецца, весяліцца; Птушка песняй шчабятлівай Славіць сонца над палянкай, Апяваючы жычліва Свайго мілага каханка;
Толькі ж мне журбуе сэрца, Гэтай радасці не знае, Да мінулых дзён імкнецца I баліць, баліць без краю.
К а м і с а р
Ах, каго так ты ўзлюбіла, Што запела гэтак міла?
Ю л і я
Так не ўходзе, пан дабродзей, Падслухоўваць, як злодзей.
К а м і с а р
Калі тут на адзіноце Жаласліва так спявае, — Песняй сэрца разахвоціць I мне лёс мой разгадае.
Юлія
Калі я на адзіноце
Думку думаю аб любым, — Ён, як жораў на балоце, Ладзіць, быццам хоча згубы.
К а м і с а р
Мая Югаська!
Ціпачка, краска!
Мой ты мігдалік!
Мой спецыялік!
Мей жа вока на залёты! Для мяне ўсім даўно ты,
Для цябе жыву, ўздыхаю I з любосці высыхаю!
Ю л і я
Які чорт яму прысніўся?
Ці ж, пан, Бога не баішся?
Ўжо вам ломіць старасць косці, А вы лезеце з любосцяй!
Маеш жонку! ці ж гадзіцца Так жанатаму любіцца?
Арыя Камісара
К а м і с а р
Мая люба! мая міла!
Воч тваіх не земска сіла Ўзяла сэрца мне. Ах! Ўзяла сэрца мне.
Надала мук, не спытаўшы! Дык і сэрца й душу ўзяўшы, Дай жа мне сваё! Ах!
Дай жа мне сваё! Ах! Дай жа мне сваё!
Hi адна калісь дзяўчына, Хоць салодка, як маліна, He змагла мяне. Ах!
He змагла мяне.
Ты ж мне ўсё жыццё змяніла, I цярплю, цярплю няміла, Бачачы цябе. Ах!
Бачачы цябе. Ах! Бачачы цябе.
3 тых пор смутак ссе мне грудзі, Свет не міл, не мілы людзі, Хоць гавей душой. Ах!
Хоць гавей душой.
Разгані ж мае ўздыханні, Сэрца выпаўні жаданні, Ты, анёле мой! Ах!
Ты, анёле мой! Ах! Ты, анёле мой!
К а м і с а р. Так, Югася! Я ўвесь для цябе. А што жанаты, тым лепей для цябе: не буду такім спосабам хваліцца перад людзьмі, як дабіваўся твайго сэрца. Але не выпадае нам з табой цяпер доўга быць: можа хто-небудзь падысці. Ведаеш што, мая найдаражэйшая Югасечка? Зрабі мне адну ласку і прызнач мне мінутку для размовы з табою ўвечар у гэтым садзе. Я буду чакаць цябе тут. Зробіш мне гэтую ласку? Паслухаеш жа маёй просьбы?
Ю л і я (убок). Пачакай жа, мой ты марцовы дзедка! Зладжу табе жарцік! (Голасна.) Што ж рабіць! Можа б, то і не выпадала, але прыйду. Цікава будзе пачуць, што гэта мне пан скажа? Дык каля поўначы няхай пан чакае мяне ў той альтане, што направа.
Сцэна IV
Тыя ж і У р ш у л я. Уршуля падкрадваецца і, як толькі канчае гаварыць яе муж, накідваецца на яго.
К а м і с a р. О мая ты рыбка! пяшчотка мая! як жа я табе ўдзячны за тваю прыхільнасць да мяне!
У р ш у л я. А васан што тут робіш? гэ?
К а м і с а р. Я? я? так, мо... вот я заказваў прыгон на заўтрашні дзень.
У р ш у л я. I каму ж ты заказваў? гэтай дзяўчыне? што?.. А гэта добра! Яшчэ ні ў адной кніжцы гэтага не вычытала (а перабрала я іх на сваім вяку вельмі многа), каб Камісар заказваў прыгон адной дворнай дзяўчыне. Ой ты, стары ветрагон! ветрагон! Заўсёды мне выдумляеш усялякія фіглі, і нічога добрага! Пайшоў мне зараз жа дадому! А васпанна застанься тут: я хачу распытацца.
К а м і с а р (убок, да Юліі). Югася! не прагаварыся, будзь разважная і памятай, што абяцала. (Адыходзіць.)
Сцэна V
Тыя ж без К а м і с а р а.
У р ш у л я. Ну, мая рыбка, што ты на гэта? Гэ?
Юлія. Ах, мосця дабрадзейка! абарані мяне, бедную дзяўчыну, ад пераследу пана Камісара. Як цень, ходзіць увесьчасна за мною і надакучвае мне сваім каханнем. Намаўляў мяне, каб прыйшла сёння ўвечар на спатканне з ім вось у гэтым садзе. Я нібы згадзілася, але хацела найперш паведаміць пра гэта паню і прасіць, каб пані пайшла на маё месца. Няхай жа гэта пані зробіць, каб потым магла пакараць яго за тое, што да другіх заляцаецца.
Уршуля — Лілія Давідовіч
Уршуля. Вось гэта называецца ветла з твайго боку! Яшчэ ні ў воднай кніжцы не вычытала я, каб дзяўчаты, і асабліва дворныя, так пачціва мыслілі, як ты. О пачакай ты, ветрагон! шэсцьдзесятгадовы баламут! выб’ю я табе з галавы гэтыя твае залёты! I дзе ж, у якім тут месцы хацеў ён з табою размаўляць?
Ю л і я. Вось, пані, у той направа альтане.
У р ш ул я. Добра, мая міленькая! дзякую табе, дзякую! Рабі гэтак заўсёды, а калі будзеш пачцівай дзяўчынай, то немінуча знойдзеш сабе добрага мужа, і блаславенне Божае не перастане свяціць над табою. Пайду ды пашукаю кніжку з падобнай інтрыгай і пабачу, як у такім здарэнні паступіла жонка з сваім мужам. Бывай жа здарова, мая ты каханачка! мой ты анёлачак!.. О пачакай, пачакай ты, стары грэшнік! цяпер я цябе злаўлю! Дагэтуль ты выкручваўся, як уюн; заўсёды казаў мне адно: «Эй, то плёткі, мая душачка, плёткі...» Але ж цяпер пабачым! Плёткі, плёткі, ха! ха! Плёткі! (Выходзіць, паўтараючы апошнія словы.)