• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

    Лібрэта опер Станіслава Манюшкі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 376с.
    Мінск 2020
    51.93 МБ
    Га л ь к a
    Як сэрца маё трымціць...
    Ёнтак
    I яна дае пярсцёнак.
    Ёнтак — Міхаіл Клепец, Галька — Дар’я Ваўковіч
    Гал ь к a
    Аж казаці я баюся.
    Ентак
    Ён вясёлы з ёй стаіць, як і стаяў.
    Г а л ь к a
    Каб ты знаў...
    Каб ты знаў...
    Ё н т а к
    Ён вясёлы з ёй стаіць.
    Га л ь к a
    Каб ты знаў, паўтараў бы са мною: Янка мой любы, Янка мой мілы, Янка мой, шкада цябе, Як шкада дарагога, Ах, залатога!
    Янка мой, шкада цябе! Мой Янка! Мой пане! (Падае непрытомная.) Ё н т а к
    3 ёй стаіць, як і стаяў. Галька, бедная Галька, Ты плачаш, дзяўчына, Плачаш — ён смяецца. He плач, шкада цябе. Галька, я прашу, не плач, Смутак твой заб’е мяне. Ты плачаш — ён смяецца. Галька, мне цябе шкада! Так шкада, о Галька!
    Ё н т a К (убягае ў касцёл) Ўжо!
    Га ль к a
    Ўжо!
    Хоча бегчы, і ў гэты момант чуе песню, якая яе затрымлівае.
    Сцэна V
    Г а л ь к а, хор.
    № 15. Малітва ў касцёле
    Галька адна, самлелая.
    X О р (частка хору ў касцёле) Ойча з неба, Божа, Пане, Ласку Ты спашлі сваю Ды святое дараванне Людзям грэшным на зямлю.
    № 16. Рэчытатыў і каваціпа Галькі
    Г а Л Ь К а (раптам падхопліваецца, нібыта са сну) Box! Дзіцятка заціхае, У хатцы канае.
    Ад голаду памірае...
    А маці тут, а бацька там!
    Цягне дзіця ручаняткі, Жаласна так пазірае, А маці тут, а бацька там! Ax! I птах драпежны птушаняткі Корміць, пільнуе, люляе, Маё ж дзіцятка канае.
    Мой любы сынку, хто ў дамавінку Зложыць цябе, хто спавіне?
    Мой любы сынку, хто ў дамавінку Цябе ўкладзе?
    Хто закалыша на вечны сон?
    А сэрца дзе, ты, Янка, дзе?
    А слёз крывавых ручай жывы? Адпомшчу я, забіўшы Янку! Бо маці я і жонка я, Бо спапяліў мне сэрца ты. Адплаціш ўсе грахі свае! Ах, Ян, ці чуеш ты мяне?
    Галька бяжыць у шаленстве, збірае сухое галлё і салому, рассыпаныя на пляцоўцы, зрывае некалькі вярбовых галінак і запальвае ад лямпы перад касцёлам. Чуваць працяг песні.
    X о р (у касцёле)
    Валадару, моцны Божа, Змілуйся над намі Ты! Бо далонь Твая ўсё можа, He пакінь нас, Бог Святы!
    Галька, якая падчас спеву хору стаяла ў дзвярах касцёла з палаючым факелам, зараз, калі яшчэ раз паглядзела на каханага і Соф’ю, нявінную ахвяру яго ашуканства, а перад усім на грамаду сялян, якія падзяляюць яе долю, заплюшчвае вочы і. спалоханая ад таго, што хацела зрабіць, кідае зброю сваёй помсты ў рачную плынь.
    X о р
    Праз пакуты Бога-Сына
    Суцяшэнне сэрцу дай, Стогны сціш хоць на хвіліну, Ойча з неба, літасць май!
    А стогны сціш хоць на хвіліну, Нам блаславенне дай.
    Г а л ь к а (з плачам падае на калені)
    Божа моцны!.. Літасць май.
    Божа! Дзякую!
    Дзякуй, Пане мой!
    Дзякуй, Божа! Дзякуй, Пане!
    Шчыра дзякую табе!
    Скрыўдзіць цябе не маю я змогі, Любы мой Янка, мой пане.
    Слёзы даруй і жальбы нябогі, Нашага сына скананне.
    Будзь жа шчаслівы разам з каханкай, Пані-красуню цеш ты сваю.
    Ды малісь хоць часам за Гальку, А я цябе багаслаўлю.
    Толькі малісь хоць часам за Гальку, Сканаю я, але цябе багаслаўлю.
    № 17 Фінал II акта
    Галька бяжыць на ўзгорак, паварочваецца да касцёла, пасля, хаваючы вочы, з крыкам кідаецца ў раку.
    Галька — Дар'я Ваўковіч
    Сцэна са спектакля
    Ёнтак з хорам выбягае з касцёла.
    Е Н Т a К (не бачачы Галькі) Галька! О, Галька!
    X о р (каля касцёла)
    Ах, запозна, ўжо запозна, Утапілася ўжо беднае дзяўчо.
    Е Н Т a К (на ўзгорку з ярасцю) Галька!
    Я н а ш і Ч а ш нік (выходзячы ў гэты момант з касцёла) Хто ўтапіўся?
    X о р (на авансцэне)
    Ах, запозна, ўжо запозна, Патанула наша Галька ўжо!
    М а р ш а л а к Дземба (уваходзячы з супрацьлеглага боку) Надышоў нарэшце час Маладых узяць у кола, Заспяваці песню ўраз.
    X о р (са змушанай весялосцю) Запяем яе вясёла!
    
    Станіслаў Манюшка — дырыжор.
    Фрагмент гравюры Ксаверыя Пілацці. 1892 г.
    
    Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
    ІДЫЛІЯ
    ОпЕРА Ў ДВУХ АКТАХ
    
    Афіша спектакля «Ідылія» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. 1993 г.
    б^ейЖ^с)
    Дзеючыя асобы
    Караль Лятальскі
    Ян Дабровіч, яго сваяк, ранейшы апякун
    Ю л і я , яго дачка
    К а м і с а р Бонавентура Выкрутач, камісар маёнтка Лятальскага
    У р ш у л я , яго жонка
    Ш ч ы р э ц к і, падданы, звольнены ад паншчыны;
    жыве пры двары з панскай ласкі
    Я н Г у б а ч , слуга Лятальскага
    I ц к a , арандатар у маёнтку Лятальскага
    Навум Прыгаворка, войт
    Ц і т і іншыя сяляне, мужчыны і жанчыны
    з вёскі Лятальскага
    Дзея адбываецца ў маёнтку Лятальскага.
    
    АКТ ПЕРШЫ
    3 правага боку — карчма, з левага — вялікі куст ружы і дзе-нідзе дрэвы.
    Сцэна I
    №1.Хор сялян (мужчын і жанчын)
    Хо р
    Ой, бяда ж будзе, бяда!
    Прыйшла на нас чарада!
    Скажыце ж, добры людзі, Да што з гэтага будзе?
    Ц іт
    Заказаў жа наш мацар, Ясны, можны Камісар, Сабрацца ў карчму чы ў двор. Мал, вялік, здароў чы хвор, Войт усіх кіём пагнаў.
    Хо р
    Што б ён дабра не відаў.
    Ціт
    Да і ён сюды ідзе, Ён нам скажа аб бядзе.
    Сцэна II Тыя ж і Навум.
    Ц І Т (да Навума)
    Пане войце! да што гэта?
    Чы мор? чы сканчэнне света?
    Н a В у М (з павагаю)
    Ціха, дурні! то... камета.
    А коль хочаш знаць ту весць, Кажы дзве кварты паднесць!
    Ц і т
    Гэй жа, пане аляндару!
    Пастаў нам дзве кварты гару.
    Сцэна III
    Тыя ж і I ц к а, арандатар.
    I ц к a
    Гэрстэ! маес цэм плаціць?
    Ціт
    А хто ж дарам будзе піць?
    (Да Навума.)
    Ты, наш дарагі Навуме, Сяла войце, а мой куме! Бардзея сваей малвой Усіх нас тут заспакой.
    Н а в у М (з павагаю, рэчытатывам) Станьце тут разам кружком I падзівіцеся маім слаўком.
    Спеў Навума
    Навум
    Як я пайшоў да Камісара,
    Я там знайшоў пана Пісара, Што ў Радзівілаў доўга служыў I заўсягда добрым панам ён быў.
    Яны крыйкам з сабой гамоняць, Адзін другом — пасваркай звоняць. Я цішком, я маўчком у шчэлку глядзь, Аж яны там сабе ну ж прытыкаць.
    Пісар са свару так заспяваў: «Ты, Камісару, замнога краў, Людзей ты без меры вельмі глуміў, Без Бога, без веры і дзёр і біў».
    Потым к сабе туды зазвалі Яны мяне і так сказалі: «Вялі ты сабрацца ў карчму людзям, Нямалу весць яны пачуюць там».
    I я, філют з бальшога света, Згадаў, што тут, пэўне, — камета.
    Людзі ў горадзе яе там ждуць
    I з гора трасцянку якуюсь п’юць.
    Хо р
    Трасцянку п’юць! што за камета?
    Чы гэта мор, чы канец света?
    Ой, бяда ж будзе, бяда!
    Прыйшла на нас чарада!
    Скажыце ж, добры людзі, Да што з гэтага будзе?
    Ц і т. Да вас, куме! (П'е, падае войту.)
    Н а в у м. Знаеш прымоўку? пій, да розуму не прапій. (Прымае кілішак і п ’е.)
    Ц і т. Скажы нам, каралёк, да што гэта за камета?
    Н а ву м. Баш! які ты цікун, хочаш ведаць аб камеце. Да што вам аб гэтым талкаваць, калі гэта такое вельмі бальшое дзіва, такое вялікае, што я аб нём і сам нічога не праведаў і сказаць не магу. Знаеш прыгаворку: чаго ж бы плакаў слеп, каб відзеў свет? Да і я б не дзівіўся, штоб ведаў. Дагадаўся толькі, што нам, пэўне, горшай катаргі не будзе, якую ад Камісара цярпім. Бо знаш прымоўку: і адсюль гарачо, і адтуль балячо. А калі яна к нам прыйдзе, то, пэўне, на бяду нашага гада Камісара: бо штось ён вельмі цяпер у кулак затрубіў; а лётае! а бегае! як бы блёкату наеўся. А Яснавяльможны пан Пісар так на яго накрычаў, што аж мне ў вушах і цяпер звініць.
    Ціт. А дай Бог, штоб яго ад нас нячыстая выгнала сіла! Бо калі ён далей так над намі здзекавацца не перастане, то ўсе духі вытрасе. Кажуць, што мужык хіцёр, ураг сваім панам і іх абмануе. Як жа нам быць шчырымі, калі яны з-пад ногця кроў нам высысаюць і, як з гадам, з мужыком абходзяцца. А мы ж такі апошніх сіл дабываем, штоб на іх прыхаці зарабіць.
    Н а в у м. Маўчы, Ціт! He наша дзела аб гэтым гаманіць. Знаеш прымоўку: і сцены маюць вушы. Ты гамоніш, а ён шмыг — і тут! Ведаеш прыпавесць: ты з варот, а ён чэраз плот; аб воўку памоўка, а ён тут; ой, не вер нікаму, а ніхто не абмане. Бо як пачуе чы даведаецца Камісар, то і скура будзе ў рабоце і апошнюю авечку адбярэ. Ляпей прышчамі зубамі язык і кланяйся нізка, пакуль яго мяцеліца ад нас вымеце; бо знаш? пакорнае цялятка дзве маткі ссець.
    I ц к а. Ну, Ціт! цы маес ты гросы?
    Н а в у м. Калі маеш грошы, то не будзеш босы.
    I цка. Ой! мой ты Навумка! I я сказу прымоўку: музык піець, як у леецку ліець; а як прыйдзецца плаціць, то як дурань, маўцыць. Цы гэтак добра?
    Н а в у м. Няма чаго казаць, пане аляндару! Рынуў слаўцом, як пярцом; а што напішаш пярцом, то не вырубіш тапарцом.
    Іцка. Яно так, Навумка! Але з ты, Цітацка, сказы, цы заплаціс?
    Н а в у м. I піць не хачу і грошы не плачу. Знаеш прыпавесць: і рыбы не хачу і адзежкі не змачу.
    I ц к а (да Ціта). Ны... калі не заплаціс, то закарбуй, а мы паліцым, і я прыму старпу сена, сто ў цябе ў адрынцы, і есцэ на барыс кварту гарэлкі пастаўлю. Гэрстэ! цы добра? мой Цітацка!
    Ц і т. Баш, нехрышчоная чартоўская сіла! палакаміўся на маё сена! Ты, як піяўка, усю б кроў з нас выссаў! А вось я чэраз зіму падгадую цялушку, а там прадам і табе заплачу ўсё, што накарбаваў белым па чорным. Давай сюды белае, я закарбую.
    I ц к а (даючы яму дубэльтавую крэйду). Які ты дурань, мой каханцык! насто табе яе карміць? я і так, з друзбы для цябе, прыму ў добрай плаце.
    Н а ву м. Ціт! не слухай, бо знаш прыгаворку: панская міласць, жончына вернасць, дружба жыдоўская — усё чартоўскае.
    Ціт (праводзячы на сцяне падвойную рысу). Што за нячыстая сіла, здаецца, раз пацягнуў, а бачыцца, як бы найшлося два карбы.
    1 ц к а. Штоб цябе параліс узяў, мой ты міленькі! Табе ад водкі ўсё двоіцца: ты з раз пацягнуў.
    Ц іт. А мо’а і так.
    Навум. Кум! а кум! Лжэ жыд, сабака, не будзь дурань, бо знаш прыгаворку: павер жыду на сваю бяду.
    Ціт (адпіхаючы Навума). Адчапіся, Навум! Ты ўжо сваімі прымоўкамі ды прыгаворкамі ўсім абрыд.
    Н а в у м. Вот табе на! за маё дабро да мяне ж набілі. Я яму добра раджу, а ён мяне ж лае. Эй, кум, кум! знаш прымоўку: хоць кум, да сабака.
    АдзІН 3 мужыкоў (убягаючы здалёку, кажа). Ціха, браткі! цяпляк ідзе.
    Н а в у м. Станьце ж усе за мною, як гусі за гусаком.
    Усе рыхтуюцца. Войт з паважнай мінай становіцца наперадзе.
    СцэнаIV
    Тыя ж і Ка м і с ар.
    №2. Хор сялян (да Камісара, які ўваходзіць)
    Хо р
    Здароў нам будзь!
    Вяльможны пане!
    Здароў нам будзь!
    Вяльможны пане!
    Усякі з нас
    На твой прыказ
    Перад табою
    I з чарадою
    Гатовы стане.
    К а м і с а р. Добра, добра, мае дзеткі!
    Н а в у м (убок)
    А!.. Чы ваша ўжо гэткі? I табе, знаць, бесі сыну, Запялі у злу гадзіну, Ты дзеткамі звеш цяпер, А даўней — «хам», «мужык», «звер». Ой! нядарам намі трос, Да пары збан ваду нёс.