• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

    Лібрэта опер Станіслава Манюшкі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 376с.
    Мінск 2020
    51.93 МБ
    Што тут патрэбна гэтай дзяўчыне?
    Чаму не дае спакою?
    Ды мяне яна не расчуліць Слязой, маркотаю сваёю.
    Га! Калі яе пабачу,
    To крыху суцешу ў скрусе, А потым прэч, прэч, прэч! Я слёз баюся.
    Янаш — Уладзіслаў Барткевіч
    Сцэна IV
    Галька, Я н а ш.
    Галька ўваходзіць, не заўважаючы Янаша.
    № 4. Песня Галькі
    Як той кусточак віхрам зламаны, Душачку гэтак зматала.
    Дзе ты, вяночак, дзе мой руцяны, Дзе ты, лілейка, што звяла?
    Усё адабраў мой Янка, мой сокал, Усю мяне ўзяў маладую.
    Любага скрозь шукаю навокал, Ды ўсё знайсці не магу я.
    Дзе ж ты, Янка, сэрца патоля, Дзе маё сонца на небе ясным?
    Як жухне колас на дзікім полі, Так без цябе я загасну.
    Любага скрозь шукаю навокал, Ды ўсё знайсці не магу я.
    (Азіраецца, і, пабачыўшы Янаша, з воклічам радасці кідаецца яму на шыю.) Мой Янка! Мой Янка!
    № 5. Duetto
    Галька
    Мне гэты Ёнтак казаў няспынна, Што ты мне здрадзіў, мяне пакінуў.
    А да цябе я у горкай скрусе Сваёй галоўкай ізноў тулюся, А ты глядзіш чула, як раней.
    Мой ясны сокал, маё ты сонца!
    Глядзіш ты чула, любы, як раней.
    Вачам я веру тваім бясконца, Кахаеш ты, і мне жыццё мілей.
    Я н а ш (убок)
    Бяда ліхая, дзяўчына тая
    Нашто прыйшла гэтаю парой?
    Галька
    А да цябе я у горкай скрусе Ізноў тулюся.
    Мой ясны сокал, маё ты сонца! Глядзіш ты чула, любы, як раней. Вачам я веру тваім бясконца, Кахаеш ты, і мне жыццё мілей.
    Я н а Ш (да Галькі)
    Мая ты Галька, маё ты сонца!
    Цябе кахаю, як раней, кахаю я! Марны твой смутак, твае пакуты!
    Цябе не кіну.
    Га л ь к a
    Мой ясны сокал, саколік мой!
    Я н а ш
    I не забуду.
    Галька
    Саколік мой!
    Я н а ш
    Лепш адыдзі ты.
    Я не хацеў бы, Каб дзядзька ўбачыў нас і засмуціўся. Знайшлі мне жонку,
    Але хто зможа мяне прымусіць Жаніцца з ёй?
    Гал ь к a
    Мой ясны сокал, маё ты сонца! Глядзіш ты чула, любы, як раней. Вачам я веру тваім бясконца, Кахаеш ты, і мне жыццё мілей.
    Я н а ш (убок)
    Бяда ліхая, дзяўчына тая
    Нашто прыйшла гэтаю парой?
    Га л ь к a
    А да цябе я у горкай скрусе
    Ізноў тулюся.
    Мой ясны сокал, маё ты сонца!
    Глядзіш ты чула, любы, як раней. Вачам я веру тваім бясконца, Кахаеш ты, і мне жыццё мілей.
    Я н а ш (да Гапькі)
    Мая ты Галька, маё ты сонца!
    Цябе кахаю, як раней, кахаю я!
    Цябе кахаю, як раней.
    Я кахаю, як раней, Кахаю цябе!
    Галька
    Ты кахаеш, як раней, Ты кахаеш мяне.
    (Кідаецца Янашу гвалтоуна на шыю.)
    Я 11 а ш (лагодна яе адсоўваючы)
    Спакойна будзь, спакойна будзь!
    (3 дакорам.)
    Я ж не забуду, цябе не кіну.
    X о р (за сцэнай)
    Жывіце!
    Я н а ш
    Ідзі хутчэй ты за мур пануры, Ля рэчкі будзеш, дзе доўгі роў. Стаяць крыжы там і тры фігуры, Цябе там стрэць прыйду ізноў.
    Згэтуль ўцячэм, будзе бяскрай Шчасце і рай, Зноў будзе шчасце...
    Га л ь ка (слухаючы Янаша, паўтарае з найпяшчотнейшай асалодай)
    Зноў будзе шчасце і рай!
    Янаш — Уладзіслаў Барткевіч, Галька — Дар'я Ваўковіч
    Будзе бяскрай Шчасце і рай.
    Я н а ш
    Я сам прыйду, I будзе зноў нам Шчасце і рай!
    Я прыйду зараз жа сам.
    Ты з кім прыйшла?
    Г а л ь К а (не зважаючы на словы Янаша, штораз з болыйай радасцю) Мой ясны сокал, маё ты сонца, Я бачу, кахаеш мяне, як раней. Мой Янка, мой сокал! Зноў кахаеш ты мяне.
    Я н а ш
    Ты з кім прыйшла?
    Галька
    Маё ты сонца,
    Я бачу, кахаеш мяне, як раней.
    Я н а ш
    О, Галька, о, Галька!
    Спакойна будзь, (Прыспешваючы.) Адсюль ідзі, цябе прашу, Адсюль ідзі, я сам прыйду.
    Га л ь к а (з найвышэіішымуздымам) Мой Янка, мой сокал! Зноў кахаеш ты мяне!
    Я н а ш
    Адыходзь, я прашу.
    Галька
    Праўда, ўжо мяне не кінеш, У вёску вернешся, не згінеш, Ясны сокал мой, Янка любы мой!
    Я ля рэчкі пагуляю, Сакалочка пачакаю, Прыляціць ён ў час, Прымчыцца ў час. Век з табою разам будзем,
    Шчасце мы сваё здабудзем, Толькі смерць разлучыць нас.
    Я н а ш
    О, Галька, адыходзь,
    Я прашу!
    Адыходзь, я прашу!
    Чуеш, Галька, я прашу.
    Га л ь к a
    Мой Янка! Мой сокал!
    Вернешся ты зноў у вёску, Ян!
    Я н а ш (неспакойны)
    Я цябе не кіну,
    Я прыйду, не згіну,
    Анёлак мой,
    О, анёлак мой, адыходзь.
    Да цябе вярнуся, я вярнуся,
    Я сам прыйду,
    Чуеш, Галька!
    Я вярнуся,
    I толькі смерць разлучыць нас.
    Га л ь к a
    Янка мой! Сокал мой,
    Я бачу, як раней кахаеш ты мяне, Мой пан!
    Я н а ш
    Адыходзь, Галька,
    Я прашу, адыходзь!
    Галька, кахаю я,
    Як раней кахаю я!
    Вырываецца з яе абдымкаў, выправаджвае ў сад, зачыняе браму і ўбягае ў павільён.
    Сцэна V
    Галька, Ёнтак.
    Ёнтак увесь час пануры і смутны да пачатку сваёй арыі.
    №6
    Г а л ь к а (з дакорам) Вось бачыш, Ёнтак, Ў зман ты дарэмна ўводзіў дзяўчыну,
    Дарма хацеў ў мяне адабраці радасць адзіну. Яго я чула і прыгарнула, Ясь — маё сонца!
    (3 найвялікшай упэўненасцю.) Ён не астыне і не пакіне.
    Ёнтак
    Сэрца беднае так б’ецца.
    Га Л ь ка (перабіваючы)
    Ах! Вонкі рвецца,
    Ледзь не забраў ты душу нябогі.
    (3 лёгкім дакорам.)
    Ах, Ёнтак, Ёнтак,
    Ўліў ты мне ў сэрца столькі трывогі.
    Ё н т а к (здзекліва)
    Дарма смуціў цябе?
    Г а л ь к а (здзіўленая)
    Смяешся ты?
    Ёнтак, хадзем адсюль.
    Е н Т а к (абыякава)
    Хадзем адсюль.
    Ёнтак — Міхаіл Клепец, Галька — Дар’я Ваўковіч
    Г а л ь к а (неспакойна азіраючыся) У гэтых сценах аж сэрца стыне, Так неяк страшна простай дзяўчыне. He бачна, як, не бачна, дзе Узыходзіць сонца.
    Яно гарыць, ды не глядзіць Промнем ў аконца.
    Хадзем адсюль, муры глухія... Палохаюць, страшаць мяне, Хадзем адсюль...
    Мы пойдзем з ім у векавыя Гаі, лясы...
    Ужо чакае Ясь за горадам...
    (Здзіўленая, спалоханая.) Смяешся ты?
    ЕнТ а к (з прыхаванай іроніяй) Хадзем адсюль, калі ён там Чакае нас. Ха! Ха! Ха! Ха!
    № 7. Арыя Ёнтака
    Е н т а к (з горкім шкадаваннем)
    Нашто яму ты верыш, дзяўчына? Што ён не схлусіць, верыш яму? Як віхар свішча над катлавінай, Як з гор ільецца ў дол ручаіна, Так ён зманіў, не прыйдзе ён. Ты дзеўка з вёскі, ён — паніч твой. He забывай, ён — паніч твой. (Лагодней.)
    Нашто яму ты верыш, дзяўчына? Зводзіць цябе ён, не вер яму!
    Га л ь к a
    Ах, веру я! Ах, веру я!..
    Ент а к (падаўляючы ярасць)
    He вер ў каханне ты панічова Да беднай Галькі, лепей не вер. Паніч падыдзе з салодкай мовай, 3 яснай усмешкай, як дзень маёвы. А сам маніць, сэрцам ён звер.
    А ты ўсё верыш словам ягоным?
    Купіў, як нечысць, бедную душу, Ён пан, паноў так любіце вы.
    (У поўны голас.)
    Доўга цябе, як дожджыка ў сушу, Я прагнуў мець, кахаў цябе, А ён сказаў, толькі сказаў: Гальку мець мушу!
    Толькі зірнуў, і стала ўраз ягонай ты. Забраў вяночак разам з душою, Цяпер не маеш ты спакою...
    Мая ты Галька, краска-дзяўчына! Зводзіць цябе ён, не вер яму!
    Як віхар свішча над катлавінай, Як з гор ільецца ў дол ручаіна, Так ён зманіў, не прыйдзе ён. (3 іроніяй.)
    А ты навошта сюды прыйшла?
    Каб быць каханай, і каб шчасліва Янку сустрэці, як тое дзіва. (Паказваючы рукой на палац.) А Янка — пан!
    3 паненкай Соф’яй ім роўны стан.
    (3 ярасцю і іроніяй, цягнучы Галькуў бок палаца.) Яна красуня, статны ён!
    Яна красуня, статны ён! Сапраўдная красуня, I статны, ой, статны ён!
    За сцэнай чуецца спеў хору вясельных гасцей.
    X о р
    Шчасця дужа, маладыя, Ў дзень заручын вам жадаем!
    Нібы галубочкі тыя, Век мілуйцеся наўзаем...
    № 8. Фінал першага акта
    Галька, Ёнтак, Маршалак Дземба, Янаш, Соф’я, Чашнік, мужчынскі хор.
    Галька, не здольная адразу зразумець свайго гора і спачатку абыякавая да спеву хору, раптам зрываецца, бяжыць да дзвярэй павільёна, якія аказваюцца зачыненымі.
    Г а л Ь К а (страшэнным голасам) Пусціце ж вы мяне сюды, Там бацьку пабачу дзіцяткі.
    Е Н т а к (адцягваючы Гальку) Хадзем адсюль дахаткі, Убачаць нас, абразяць нас.
    Г а Л ь к а (усё болый настойліва грукаючы ў зачыненыя дзверы)
    Пусціце ж вы мяне сюды, Там бацьку пабачу дзіцяткі.
    (Умольна, на каленях звяртаючыся да Ёнтака) Да пана ты, Ёнтак, правядзі.
    Янка, пане, пачуй мяне, О, Янка мой, каханы мой!.. Пусціце ж вы мяне сюды!
    X о р
    Што тут за крык, скуль гэты тлум?
    Што значыць ўвесь моцны гэты шум?
    Ёнтак
    Хадзем адсюль! убачаць нас, Хадзем хутчэй, абразяць нас. Ах! Абразяць нас, хадзем хутчэй! Галька, лепш ідзі!
    Гал ь к a
    Пусціце ж вы!
    Тут паніч мой, тут Янка мой!
    Янка мой!
    Маршалак Дземба (у дзвярах павільёна) Гнаць у карак іх!
    Прэч, прэч!
    Чэлядзь побач! Прэч з гулянкі!
    Чэлядзь побач, з заручын прэч!
    Хо р
    Прэч хутчэй з заручын, Чэлядзь побач, прэч, прэч! Хутка прэч!
    Чэлядзь побач, адыдзіце прэч! Там вам будуць рады, Там дадуць вам стравы.
    А з забавы прэч!
    Г а л ь К а (зауважыўшы Янаша, які стаіць у глыбіні) Янка, мой Янка, забіў ты мяне!
    Ё н т а к
    Лепш ідзі!
    Ма р ш а л а к Дземба і хор
    Прэч!
    Га л ь к a
    Янка, мой Янка, забіў ты мяне!
    Маршалак Дземба і хор
    Прэч!
    Галька
    Янка, пане!
    Сэрца вырваў мне, разбіў ты мне!
    Ах! Янка мой! Ты звёў мяне.
    Маршалак Дземба і хор
    Дзеўка та здзіўляе, песняй засмучае! Выйсці ёй казалі з гэтай пышнай залі.
    Прэч з заручын, прэч з забавы!
    Дзеўка та здзіўляе, песняй засмучае, Выйсці ёй казалі, а яна спявае,
    Маршалак Дземба — Ілья Пеўзнер
    Нават не зважае, ўсё спявае, He зважае ні на што.
    Ё н т а к
    Галька, лепш ідзі!
    Лепш ідзі! Чуеш ты?
    Я н а ш
    Ёнтак з ёй? Значыць ён
    Нам сюды гэту дзеўку прывёў?
    Дам яму!
    Г a Л Ь К а (як звар 'яцелая)
    Ясны сокал, сакалочак!
    Патаптаў ты мой вяночак.
    Паціхеньку, памаленьку Звёў бялютку галубеньку, Затуманіў, сакалочак.
    Ё н т а к
    Смутна часіна, бедна дзяўчына,
    Узрушыць не змагла ты шляхцічаў багатых, Паніч твой глухі!
    Янаш і Чашнік (у глыбіні сцэны, размаўляючы паміж сабой)
    Дзівіць дзеўка, смуціць спеўкай.
    Выйсці згэтуль ёй казалі, А яна спявае, нават не зважае, Усё спявае, He зважае ні на што.
    С о ф ’ я
    Дзівіць дзеўка, смуціць спеўкай.
    Выйсці згэтуль ёй казалі,
    А яна спявае, цягне страшны спеў, Смутны спеў, ах! Страшны спеў.
    Я н а ш
    Прэч выгнаць іх!
    Соф’я з Чашнікам адыходзяць.
    Га л ь к a
    О, Янка мой! Янка!
    Пане! О, Янка!
    Сэрца вырваў, разбіў ты, Янка, сэрца мне!
    Ё н т а к
    Галька, лепш ідзі, абразяць нас.
    Лепш хадзем, скрыўдзяць нас.
    Галька, слухай!
    Лепш хадзем адсюль!
    Маршалак Дземба і хор
    Прэч хутчэй з гулянкі, йдзіце прэч!
    Чэлядзь побач, адыдзіце прэч!
    Хутчэй з гулянкі прэч!
    Ёнтак выводзіць звар’яцелую Гальку.
    АКТ ДРУГІ У вёсцы Янаша.
    Вясковая ваколіца. 3 правага боку невялікі касцёл, у глыбіні рака, за ёю ўзгоркі. Пасля падняцця заслоны чуецца звон да нешпараў*.