Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 376с.
Мінск 2020
51.93 МБ
Хо р
Здароў нам будзь!
Вяльможны пане!
Здароў нам будзь! Вяльможны пане! Усякі з нас
На твой прыказ
Перад табою
Iз чарадою
Гатовы стане.
К а м і с а р. Я паклікаў вас сюды, дзеці мае, каб паведаміць a важнай навіне: вось жа наш пан, а дзедзіч тутэйшы, у гэтых днях мае прыбыць з заграніцы; а тым часам даручыў Вяльможнаму Пісару Дабровічу, свайму сваяку і даўнейшаму апекуну, каб ён упэўніўся пра стан тутэйшых сялян, ці не маюць ад мяне якой крыўды. Здаецца, што па-айцоўску з вамі абыходзіўся; і хоць трымаў вас строга, аднак справядлівасць заўсёды была маім правілам. Дык памятайце, каб ніхто-ніхто не пасмеў паскардзіцца на мяне, бо інакш — канчук будзе ў рабоце. Вядома вам, як слухае мяне дзедзіч і як ён настроены супроць мужыкоў. Толькі слоўца перад ім пісну і пэўны, што скажа скуру з вас паздымаць. Дык памятайце маю засцярогу ды ідзіце ў двор: там чакае вас пан Пісар.
Усе выходзяць.
Сцэна V
Камісар адзін.
К а м і с а р (думае і, крыху пачакаўшы, пахаджваючы, гаворыць). Хоць і ведаю спосаб мыслення нашага пана, яго пыху і пагарду
простым людзям, але як падумаю, што ён хутка сюды прыедзе, нейкая трывога закрадаецца ў маю душу. Калі ён, барані Божа, даверыцца пану Дабровічу, о! то згуба мая немінучая. Той патрапіць выкрыць такія ўчынкі, якія не толькі месца мяне пазбавяць, але яшчэ і тое, што мне з ласкі Стварыцеля нехаця звалілася ў рукі, патрапіць адабраць; а трудна будзе расстацца з справядліва сабраным грошам. Хіба ж мая віна ў тым, што маю вялікую слабасць да сакрэтных спекуляцый панскім дабром? Яшчэ б усім патрапіў замыліць вочы, каб не той пракляты навочны сведка ўсіх маіх учынкаў, той Шчырэцкі, звольнены прыгонны мужык, пакінуты пры двары з панскай ласкі. О калі б я мог папярэдзіць і як-небудзь ачарніць яго перад нашым панам, каб яго выгнаў! (Думае.) Шкода мне толькі дачкі яго, якая, ад дзяцінства застаючыся пры дачцэ пана Пісара, так выхавалася і так міленька цяпер выглядае! Нават не дурная, вельмі не дурная — ба! чы не разумнейшая толькі за маю жонку? Хоць тая лічыць сябе мудрэйшаю тут ад усіх. Ой, каб мог я як-небудзь тую птушачку збаламуціць! Смачны кавалак! He ведаю толькі, як доўга тут яна забавіцца. Падазраю, ці не лагчыцца да яе сам пан Дабровіч? Бо ўжо кадучна соладка на яе пазірае; нават ён яе сюды і прывёз. Але ж і я зух, не абы-што! далажу ўсякіх спосабаў: каб той пончык прысвоіць, буду прасіць, пагражаць, ставіць сіллё; а калі мне не ўдасца, тады і бацьку і дачку пастараюся як належыцца падцукраваць. Але не трачу надзею: бо быў бы я вялікі прастак, калі б не патрапіў падашукаць нейкай там вясковай дзяўчыны! Спрабую нарэшце таго спосабу, што ўжываюць па гарадах, перад якім і свецкія жанчыны, што далёка больш маюць алею і хітрасці, устаяць не могуць.
№ 3. Спеў
К а м і с а р
Калі прыгожай дзяўчыне Прывабнасць свету засвеціць, — К ёй мігам думак рой хлыне, Галоўку ўскружаць, ахвацяць.
Адно ўсё думае тое — Аб вабным хлапцу і строі.
I хлопец з’явіцца хутка, — Пойдуць гамонкі, ўздыханні, — Аб красках баіць ён чутка.
Аб шчырым баіць каханні. За сведку неба стаўляе, —■ I вось млее дзеўчына тая. Завольна пужліву асвоіць: Каб узаемнасць здабыці, Свае залёты падвоіць, Моліць — яго палюбіці.
Гэтак для птушкі вясковай Клетачка мігам гатова.
Калі ж дзяўчына спрыт мае, Цянёты хлапцовы ўбача, — Тады бяда ды якая!
Душа бурліцца і плача. Сэрца да літасці клоніць, I так дзяўчына ўжо тоніць. Зведзена так і па праўдзе, Аддаючы яму сэрца, Калі ўжо іншых той здрадзіў, Ахвярай жалю стаецца! Бядачка кволіць дарэмна, Але ўжо згубы не верне.
К а м і с а р. Вось так папробую і я гэтак; а можа, і мне пашанцуе злавіць птушачку? А цяпер трэба спяшацца дадому. (Выходзіць.)
Сцэна VI
№ 4. Спеў
Н а в у м (адзін)
Знаеш панску прыгаворку: He таргуй ката ў ворку, Дзевак з сэрца не хвалі, Жыда, хоць хоча, не бі. Бо як купіш за вачыма Тавар кепскі, грашэй німа. Дзеўка, калі мужыка Зловіць, гэ! ўжо не така, I не рад бядак, заплача, Вяліць жонка, то і заскача. А жыд і рад, штоб набілі;
Для чаго ж? штоб заплацілі.
Камісар быў нам тыран;
Можа ж, горшы будзе пан?
Той хоць часта нас браніў,
Але не ўсякі раз біў:
Бо калі прымецца біць, Можна скуру адкупіць; А пан платы не бярэ, He раз добра абдзярэ. Што ж? мужык прывык цярпець; А калі мае балець
Злосней ад свайго мацара, Як ад гада Камісара.
Наву м. Вот табе і дзіва! Мы ж думалі невесь што, аж тут Яснавяльможны пан Пісар расказаў нам, што скора з-за мора там якогась наш пан прыедзе. Пярвей мы былі вельмі цікавыя, а як даведаліся, то і ўсё! Добра той казаў, няма чаго казаць: славен бубен за гарамі. Прыказаў нам пан Пісар, штоб, калі маем крыўду да Камісара, смела гаварылі. Але і я місцюк! Ведаю добра гаворку, што, пакуль сонца ўзойдзе, раса вочы выесць. Няма чаго казаць: воран ворану вачэй не выклюе. Пан з панам пазнаюцца, а мы ўсётакі ў бядзе. Добра кажа прыгаворка: і Бога хвалі, і чарта не гняві. Але досыць балакаць, трэба і мне зрабіць, як там паны кажуць: досць таго лайдацтва, пойдзем у карчму да нап’ёмся гарэлкі, бо штось душы не вядзецца! Але няма чаго казаць, яно чы вып’еш, чы не, рабіць не хочацца; чалавек штось адвык ужо ад дзела. Добра кажа тая прыгаворка: не піў — не мог, а выпіў — ні рук, ні НОГ. (Выходзіць, напяваючы.)
Знаеш панску прыгаворку:
He таргуй ката ў ворку, [і г.д.]
Сцэна VII
Ю л і я, пераапранутая за дачку Шчырэцкага.
№ 5. Рэчытатыў і раманс Юліі
Ю л і я
Ой, думкі, ой, мары
Дзіцячага веку!
Шмат будзіце чараў Ў душы чалавека!
Як сягоння, здаецца, бачу век праснёны, Калі з мілым Каралем у гэты лес зялёны Мы хадзілі спакойна пад апекай Бога. Нашы сэрцы дзіцячы не зналі трывогаў.
Раманс
О край мой любы, мой родны! Ты знаеш думак прычыны. Тут, як у раі, аздобна, Ціснуцца дзецтва ўспаміны. Сваймі вось гэта рукамі Кусточак ружы саджала, А тут павяўшы з слязамі Тульпаны я палівала, На месцы ўсё засталося, Як вабна ўсё засталося!
Далей — малая крыніца, Дзе мы глядзеліся ў пары, Вабіла чыстай вадзіцай, За ёй — салодкія мары! Лог, па якім мы з Каралем За матылёчкам ляталі I гналі ажно у поле; Як матылькі, мы гулялі. Усё тут, як некалі, бачу, Толькі Караля не бачу!
Юлія — Зоя Белахвосцік
Юлія. Вітаю цябе, родная краіна, якая на кожным кроку абуджаеш ва мне салодкія ўспаміны нашых з Каралем дзіцячых гадоў! Тут кожнае месца, кожны кусточак нагадвае мне яго такім, якім ведала яго некалі: ласкавым, прыхільным да свае малое сваячкі, выказваючым ёй кожную хвіліну доказы сваіх турбот пра яе і падтрымліваючым слабыя яе крокі. О гора! чаму побыт за граніцай так змяніў яго сэрца? Але што ж тут дзівіцца? Ён такім маладым, маласвядомым пакінуў нас... а трапіўшы ў таварыства сапсутай моладзі, мог занядбаць звычаі і забыць збавенныя парады майго добрага айца. О калі б план, укладзены мною, патрапіў яго схіліць да мяне і цалкам удасканаліць! 3 лісту, адасланага з Варшавы, спадзявацца трэба, што сёння ён прыедзе. О Божа! дапамажы мне! Ты бачыш чысціню думак маіх.
Сцэна VIII
Дабровіч і Юлія.
Дабровіч (у часе яе гутаркі падкрадваецца і, вытнуўшы яе злёгку па плячы, кажа). Юлія! ты ўсё марыш, і, пэўна, аб Каралю?
Ю л і я. Ах, войча! Ці ж можна так мяне палохаць?
Д а б р о в і ч. Бядачка! Меркавала, можа, што гэта ён цябе так па-прыяцельску вітае!
Ю л і я. А пэўне ж, бо сёння тэрмін яго верагоднага прыезду, вызначаны ў яго лісце. Ах, пакажы, пакажы мне, мой войча, той ліст! Я яго яшчэ раз прачытаю!
Д а б р о в і ч. Здаецца мне, што ты ўжо на памяць павінна была яго вывучыць. (Шукае.) Вось ён, маеш.
Юлія (чытае). «Дарагі мой апякуне! Апошні твой ліст так мяне ўстрывожыў, што зараз жа, хоць з болем у сэрцы...» (Кажа.) Нядобры!.. (Чытае далей.) «.. .пакінуў улюбёную Францыю і лётам бліскавіцы паспяшыў да нуднага нашага краю. Цяпер баўлюся ў Варшаве, а найдалей як дзён праз 10 прыбуду ў маёнтак, каб уладзіць, як ты мне пісаў, мае не найлепшыя інтарэсы і зірнуць на стан прыгнечаных Камісарам маіх сялян. Хоць ад адной толькі думкі пра гэты нудны занятак у мяне на галаве падымаюцца валасы. Па праўдзе, дык ты сам, мой апякуне, мог бы зрабіць для мяне гэткую паслугу, заняцца маімі інтарэсамі ды паставіць іх на лепшы ўзровень. Што да сялян, то добра робіць Камісар, што іх у паслухмянасці трымае. Дык сам бачыш, што мог бы абысціся без мае прысутнасці. Але ты правіш сваё, і я вяртаюся: толькі зазначаю, што нядоўга прагашчу сярод той дзічы, дзе не можна
мець ніякай прыемнасці». (Кажа.) О пачакай! Калі толькі ўдасца мой план, патраплю тут цябе затрымаць. (Чытае.) «Бывай здароў, мой дарагі апякуне! Прыгожай кузіне (бо спадзяюся, што папрыгажэла) цалую ручкі. Зычлівы і ўдзячны кузэн Караль Лятальскі. 1842 года, траўня 4 дня». (Кажа.) А сёння мінае дзясяты дзень. О! калі б прыехаў! Я з ім пазмагалася б!
Д а б р о в і ч. Сумняваюся, каб ты не прайграла. Маладзён, што марыць толькі пра загранічныя прыгоствы, і не паглядзіць на цябе. Сапсутых звычаяў чалавек, усё будзе ганьбіць, што не падобна да французскага; на падданых сялян глядзіць горай, як на быдла, і імі пагарджае. А да таго ён можа цябе пазнаць.
Ю л і я. О не, мой войча! Бачыў мяне яшчэ малою, а так ніколі не падумае, каб яго кузіна ў адзежы простай сялянкі магла тут жыць. Ты, войча, скажаш, што я на навуках. Мяне тут ніхто не ведае. Таму смела за дачку Шчырэцкага магу сысці, а той не здрадзіць нашай таямніцы, бо ад душы хоча паправы сына пана і дабрадзея свайго. Тым большага дасягну трыумфу, што пад відам простай сялянкі патрапіла пакарыць яго сэрца і прывязаць да сябе.
Д а б р о в і ч. Але адкуль жа гэтая ўпэўненасць, што зацікавіш яго сабою?
Ю л і я (цалуючы яго ў руку). Мой добры войча! I я маю хоць шчопцю ўласнага гонару, і здаецца мне, што даб’юся свайго; толькі мне не перашкаджай.
Дабровіч. О ты, рамантычная галава! Няхай і так будзе; але ж і пасмяюся з цябе, калі твае намеры пойдуць на нішто.
Ю л і я. Убачыш, мой войча, што ўдасца мне перамога; і тым слаўнейшай будзе, што ў постаці нейкай сялянкі, з тае касты людзей, якімі ён пагарджае, завалодаю ім. Тут буду яго чакаць... Прадчуваю, што высланы на выведы Шчырэцкі, мой падстаўны бацька, хутка шчаслівую дасць мне вестку пра ягоны прыезд. Ты ж, мой татка каханы, прыгатуй усё ў двары, каб сяляне, якіх ён ненавідзіць, як з найшчырэйшым і найпрыхільнейшым сэрцам яго сустрэлі... А я з кошыкам кветак нібы выпадкова яго спаткаю... але ціха!.. Нехта ідзе. Адыдзіся, мой войча, каб нас тут разам не засталі.