Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 376с.
Мінск 2020
51.93 МБ
Ты над намі злітуйся, Бо твая ж рука ўсё можа, Божа моцны, святы Божа! Праз Твайго сына мучэнні У бядзе нас пажалей,
Уймі слёзы і цярпенне, Божа ўладны, літасць мей!
Г а л ь к a
Га!
Кідае запалены пук сухога галля ў раку, які з сыканнем гасне, а сама з плачам валіцца на калені. Месяц асвятляе блакіт.
Божа моцны, літасць мей!
Божа, хвала для цябе!
(Адкінуўшы злосць.)
Ці ж мне забіці хапіла б змогі Цябе, мой Янка, мой пане? Даруй, ах, слёзам тваёй нябогі, Дзіцяткі нашай скананне.
Жыві шчаслівы з сваёй каханкай, 3 той пекнай паняй радуйся ты!
I памаліся часам за Гальку, О Янка! Дарую табе віны!
Бяжыць у горы і з крыкам кідаецца ў раку.
СцэнаIX
Е н т а к і ўсе іншыя, што ўвайшлі былі ў касцёл, апрача Дзембы і некалькіх дружбаў, выбягаюць. He пабачыўшы Галькі, Ентак бяжыць з некалькімі гаранамі на скалы.
Ентак
Галька! Галька! Божа!
Раптам кідаецца за ёй у ваду.
Хо р
Ужо запозна, ўжо запозна!
Утапілася ўжо!
Я н у ш , Стольнік, Зоф’я
Хто ўтапіўся?
Змучаны, задыханы Ёнтак уносіць цела Галькі з распушчанымі валасамі.
Ё н т а к
Галька!
Я н у ш (з прарэзлівым крыкам)
Галька!
Януш узбягае на скалы над ракой і кідаецца ў ваду.
Сцэна X
Тыя жіДзембаз некалькімі дружбамі цяпер толькі выходзяць з касцёла.
Д з е м б а (да люду)
Надышоў цяпер во час Панам кланяцца вясёла I запеці песню ўраз.
X О р (сумна)
Запяем яе ўвакола.
Відаць у чаўне на рацэ мёртвую Гальку. Ёнтак падае руку Янушу, які з вады ўзбіраецца на човен.
Заслона.
Джузэпэ Акіле Эльміра Банольдзі (1821—1871) — першы выканаўца партыі Ёнтака, якому Станіслаў Манюшка прысвяціў оперу «Галька».
Фотапартрэт Максіміляна Фаянса (каля 1863)

Ян Хянцінскі
СЛОВА ГОНАРУ
Verbum Nobile
ОПЕРА Ў АДНЫМ АКЦЕ
0' "	НАВАД куяыугы ГІРАФСАКЙАУ
УіІЕРШЫНЮУ БЕЛАРуСІ’. г
Леілчнл-кдмт.іыйнля
СТАНІСЛАВА МаНЮШКІ
Verbum
ПАТ₽
Nobile
s
Афіша спектакля «Verbum nobile» музычнага тэатра «Галерэя». Мінск, 2013 г.
30 мая, 5 чэрвеня
Мін<к, Неза.іежнасці 25
Дырыжор Іван Касцяхін Рэжысёр Алена Медзякова

Дзеючыя a c o б ы
П a н C э p в a ц ы й Л a г o д a
3 о с я, яго дачка
Пан Марцін Пакула
Станіслаў (Міхаіл), яго сын
Б а р т а л а м е й, стары слуга пана Марціна
Сяляне і сялянкі
бас
сапрана барытон барытон бас
хор
Дзея адбываецца ў XVIII стагоддзі ў сядзібе пана Сэрвацыя Лагоды.

УВЕРЦЮРА
Сцэна ўяўляе сабой месца перад шляхецкай сядзібай. 3 левага боку заценены дрэвамі ганак, далей — брамка ў сад. У глыбіні сцэны агароджа з адчыненымі варотамі, за імі віднеецца вёска.
Сцэна I
Ранак. Пан Барталамей павучае перад домам грамаду сялян і сялянак, якія аздабляюць маёнтак кветкамі. Праца, аднак, ідзе марудна, бо маладзейшыя хлопцы парушаюць парадак: штурхаючыся і смеючыся, яны змяняюць месцы і пярэчаць дзяўчатам.
Барталамей, Пан Сэрвацый, Зося і хор сялян.
Барталамей
Ну, спадарства, робім гэтак: Ціха-ціха і без шуму Вы, дзяўчаты, станьце ў шэраг, Побач — хлопцы, і без тлуму! А як знак падам рукою, Пачынайце разам спевы. Ціха-ціха, дабрадзеі.
Вы за тым сачыце добра. Каб лілася песня роўна. Ціха-ціха, дабрадзеі, Песня мусіць ліцца роўна!
Хо р (нібы naifixy паўтараючы словы Барталамея, сяляне робяць усё болей галасу) Ціха-ціха, дабрадзею, Разам, хорам распачнем мы спевы.
Барталамей
Ша! Досыць маем галасоў мы!
Ды раптоўна дух заняла.
Хо р
Мы запомнім, дабрадзею.
Баргаламей
Ціха, хлопцы і дзяўчаты!
Хо р
Ціха-ціха, дабрадзею, Мы запомнім вельмі добра, Мы запомнім, дабрадзею, Каб лілася песня роўна.
Барталамей — Сяргей Кілеса
Барталамей
Птушкі спевы пачынаюць
У нябёсах, мы ж — пад небам.
Хо р (як раней)
Птушкі спевы пачынаюць,
Яны ў небе, мы ж — пад небам.
Барталамей
А як я махну рукою, Заспявайма разам з імі!
Хо р
А як пан махне рукою, Заспявайма разам з імі!
Барталамей
Хутка ўжо махну рукою.
Хо р
Заспяваем разам мы:
(Усё гучней.)
Хай жа мілую паненку
Нашу любіць добры Бог!
Б а р т а л а м е Й (хапаючыся за галаву)
Так галосна не спявайце.
He шуміце, сцішцеся!
Хо р
Каб было ў яе ўсё добра, Заспяваем мы ёй песню:
Хай паненку, хай паненку Нашу любіць добры Бог!
Барталамей
Добра, аж цішэй.
He шуміце, сцішцеся!
Хо р (паволі суцішваючыся)
Ціха, сцішцеся!
He шуміце, сцішцеся! Пачынаем, не шуміце, Сцішцеся!
Пасля таго як сяляне цалкам суцішыліся, Барталамей дае знак.
Хо р
Як лілея, Што квітнее Белым па вясне, 3 ласкі Божай Панна гожа Нашая цвіце.
I да свята сваю хату Ўсю ўпрыгожыў пан, Сёння радасці багата — Хопіць і ўсім нам! Мы паненку павіншуем Шчыра, ад душы.
Хай жа прыме віншаванні Нашай грамады!
Як лілея,
Сцэна з хорам
Што квітнее
Белым па вясне, Панна гожа 3 ласкі Божай Хай сто год жыве!
Пан Сэрвацый і Зося выходзяць на ганак, сяляне нясуць Зосі вянкі і букеты.
Пан Сэрвацый
Гэй жа, браткі, паспяшайце, Годзе ўжо вам працаваць. Надвячоркам завітайце, 3 намі свята адзначайце, Будзе час нам баляваць!
Хо р (маладзь, падскокваючы) Надышоў час баляваць! (Старэйшыя сяляне.) Сонца свеціць, гэй жа, дзеці, Можна ў полі пагуляць.
Пасля працы — святкаванне, Надышоў час баляваць!
Зося ідзе ў дом, сяляне вяртаюцца да працы.
Сцэна II
Пан Сэрвацый і Барталамей.
Пан Сэрвацый
А цяпер з намі, пан Барталамею!
Як жа магу я аддзячыць табе?
Сюрпрыз для Зосі... (Падае яму руку.)
Б а рталамей (з паклонам) Нам было прыемна.
Пан Сэрвацый
Доўга рыхтавалі?
Барталамей
Я ж быў не адзін, разам...
Пан Сэрвацый
Мяркую, што разам са Стахам.
I дзе ж ён цяпер?
Барталамей
Некуды сышоў.
Рэчытатыў і арыёза Пана Сэрвацыя
Пан Сэрвацый
Добры хлапчына — згодныя з тым людзі! Сумна, што хутка едзеце дамоў.
Я ўжо змірыўся, ведаў, што так будзе. Вып’ем жа разам за здароўе Зосі, За яе вочы і маленькі носік.
Ну, перакулім жа келіх — гэй будзьма!
Перад тым, калі навекі
Ты заплюшчыш мне павекі, Маю малітву пра дачушкі лёс Ты выслухай, ласкавы Бог!
Ты Зосю беражы
I ад няшчасцяў барані!
Перад тым, калі навекі Ты закрыеш мне павекі, Я аб адным цябе прашу, Бо Зосяй вельмі даражу.
Барталамей — Сяргей Кілеса, Пан Сэрвацый — Дзмітрый Капілаў
Ёй шчасце, Божа, падары! Лёс яе рашы, Пакуль я шчэ’ жывы. Ёй шчасце падары, Вазьмі пад абарону
Зосю, Божа, ты!
Пачуй жа голас мой,
Дачушчы дай спакой, Яе абарані
I лёс шчаслівы падары!
Сцэна III
Пан Сэрвацый і Барталамей.
П ан Сэрвацый (аглядаючыся)
Але дзе ж Стах наш?
Барталамей
Хутка будзе тут.
Пан Сэрвацый (уваходзіць у дом)
Трэ’ пры нагодзе дзякаваць яму!
Рэчытатыў і песня Барталамея Барталамей (адзін)
Што ж гэта будзе?
Во Стах насваволіў!
Бацькі загады яго не хвалююць!
Як да парадку пана заклікаю, Ён не зважае. Ох, што гэта будзе?..
Пан Марцін мовіў:
«Слухай, мой Стаху!
Трэба табе паехаць далёка.
Злы сусед з намі быў пачаў сварку: Сыпле над рэчкай межы-капцы ён. Ты адвязеш урадніку планы, Ён разбярэцца з гэтай напасцю. Толькі глядзі, Амур каб рухавы Усе твае думкі не засціў жарсцю!
Едзь! 3 табой Барташ!»
Вось трэці месяц,
Як родны дом пакінулі мы — Бацька сумуе ў доўгай разлуцы. Ох, у балота ўскочылі мы!..
Як абяцалі, ўсе дакументы Мы перадалі ўрадніку ў рукі. Едзем назад — пан збочвае ў горад. Чаму? Бо там прыгожыя дзеўкі.
Пан на імшы дзяўчыну пабачыў Ды па сканчэнні рушыў за ёю. Сярод дарогі воз наш разбіўся: Я нос падрапаў, пан плячо выбіў. Нас пан Лагода ў дом запрасіў свой. Зося аб хворым дбала ўсе дні, У сэрца Стаха пацэліў Амур той... Ох, у балота ўскочылі мы!
Я ўжо адужаў, і пан здаровы, Але дахаты ехаць не хоча.
I не жадае слухаць вымовы, А з маіх словаў толькі рагоча. Так вось, панове, час наш мінае. I калі ўсё распавесці вам сцісла, Апанавала Стаха каханне — Ён і на словы бацькі забыўся.
Зладзіў сюрпрыз ён на імяніны, А я — памочнік, нібы той сват! Ох, адчуваю, буду я біты.
Што гэта будзе? To нейкі страх!
СцэнаIV
Станіслаў і Барталамей.
Станіслаў (убягае з глыбіні сцэны і ўдарае Барталамея па плячы)
Гэй, мілы Барташ! Як жа ўсё ўдалося?
Барталамей (раздражнёна)
Цудоўна!
Станіслаў
Радавалася Зося?
Барталамей
Бязмежна!
Станіслаў (разглядае гірлянды з кветак) А як кветкі?
Барталамей
Уздыхаў было мора...
Станіслаў (зусмешкаю)
Чыіх?
Барталамей
Ну, не маіх жа!
Стан іслаў
О, ты кпіш з мяне ўжо, я бачу.
Барталамей
Бо зразумець то — проста.
Станіслаў
Я закахаўся?
Барталамей
Сляпому бачна!
Станіслаў
О, не!..
Станіслаў — Арцём Хамічонак
Барталамей
Ох, нешта будзе!..
Станіслаў
Зося прыўкрасна!
Б а рт а л а мей
Ох, людцы, адчуваю, мне ахвярай быць.
Станіслаў
Варта кахання.
Б а р т а л а м е й
Што скажаце бацьку?
Станіслаў
Зося — анёлак!
Барталамей
Канец нам абодвум!
Рэчытатыў і арыя Станіслава Станіслаў
3 глузду з’ехаў ты?
Загадай, каб сонца раптам
Перастала ў небе ззяць;
Каб ручай шумлівы, жвавы Свае воды кінуў гнаць.
Птушкам загадай, каб сціхлі, Хоць іх Бог вучыў спяваць;
Каб вясна зялёным лісцем
He ўбірала дрэваў раць,
He ўбірала новым лісцем дрэваў раць!
Ці ж замоўкнуць спевы пташак? Кветкі згубяць дзіўны пах?
Гэтаксама сэрцы нашы
He паслухаюць загад.
Так струменіць без ваганняў
Ручаіна сярод скал.
Сэрца маем для кахання, Для таго нас Бог ствараў!
Менавіта для таго нас Бог ствараў!
Сцэна V
Станіслаў, Барталамей і Зося.
Барталамей
Паночак!
Станіслаў
Мілы Барташ!
Барталамей
Плячо ўжо не баліць, «Дзякуй» скажам за гасціннасць, Толькі маем мы ўжо пільнасць Дахаты ехаць!
Станіслаў
Я шчэ’ не гатовы!
Барталамей
Чаму Вы не ў гуморы?
Станіслаў (паказваючы ў сад) Панну гожую бачыш, Што сюды шпацыруе?
Нечакана... Чуеш, Барташ? Шыбка збірайся, Ідзі прагуляйся, Бо трэці — лішні.
Прабач, што так выйшла!
(Выпіхвае Барталамея за вароты.)
3 0 С я (уваходзячы з саду)
Больш за гадзіну хто дзе — На гумне і ў чыстым полі, У садзе і гародзе —
Цябе шукаем, мілы Станіславе!
Станіслаў
Даруйце, сёння неяк праспаў я. Сапраўды, вялікі сорам.
Зося — Галіна Дубіцкая, Станіслаў — Арцём Хамічонак
3 о с я
Думаю, хлусіць — To шчэ’ большы сорам.
Лепей паслухай: Дзякую табе я За тую ўвагу, Што ты падарыў мне. Чым магла заслужыць?
Станіслаў
Чым? Пытаеш, чым?
3 о с я (апускаючы вочы) Пытаю.
Рэчытатыў і дуэт Станіслава і Зосі Станіслаў
Праўда? To я раскажу! Калі амаль
Я развітаўся 3 жыццём сваім, To як анёл Са мною побач Сядзела ты. Ну, узгадай жа, Як ціха ўголас шаптала: «Божухна, злітуйся!» Твае малітвы Нябеснай брамы Сягнулі, іх пан Бог пачуў, Там іх пан Бог пачуў. Пан Бог, там іх пан Бог пачуў.