Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 376с.
Мінск 2020
51.93 МБ
Хай жа ўдаль нясецца Рэха спеваў гулкіх, Весялі ж нам сэрца, Слаўная мазурка, Слаўны танец наш! Танец наш! Танец наш! Танец наш!
Гэй, гэй! Гэй, гэй!
Хай жа ўдаль нясецца Рэха спеваў гулкіх, Весялі ж нам сэрца, Слаўная мазурка, Слаўны танец наш! Гэй, гэй! Гэй, гэй!
Хай жа ўдаль нясецца
Рэха спеваў гулкіх, Весялі ж нам сэрца, Слаўная мазурка, Слаўны танец наш! Хай жа струны гучна граюць, Так, каб сэрца пела, Ўсё кругом звінела!
Хай жа струны граюць!
Хай жа граюць, заклікаюць Весяліцца дружна, Ўсіх гасцей збіраюць, Хай жа струны граюць!
Хай жа струны гучна граюць, Так, каб сэрца пела, Ўсё кругом звінела!
Хай жа струны граюць, Весела спяваюць.
Дык няхай жа граюць Скрыпкі, бубны, флейты, Гулкая труба і грымучы бас! Гэй, музыкі, зайграйце, Гулка ў бубны біце, Весела спявайце, Моцна ў флейты дзьміце, Весела спявайце, Весела спявайце, Моцна ў флейты дзьміце, Весяліце нас!
Спеў музыкаў заўсёды Нам прыносіць радасць. Ў маладыя нашы годы Мы іх слухаць рады. Струн ігранне развее Сум найбольшы ў сэрцы. Апраменіць ўсё на свеце, Ашчаслівіць нас!
Музыкі, зайграйце, Весяліце нас!
Музыкі зайграйце, Гулка ў бубны біце.
Гэй, гэй! Гэй, гэй! Гэй, гэй! Гэй, гэй! Грайце, грайце, Гучна грайце, Грайце, грайце, Гучна грайце, Грайце гучна, Гучна грайце, Грайце гучна, Гучна грайце, Грайце нам гулка, Гэй, мазурка!
Гэй, іграйце, Гэй, спявайце, Гулка, гулка Ў бубны біце, У флейты дзьміце.
Гэй, іграйце, гэй, іграйце, Ў флейты дзьміце. Гэй, гэй! Гэй, гэй! Іграйце, спявайце. Гэй, гэй! Гэй, гэй!
Гэй, скрыпачкі, Грымучы бас! Гэй! Гэй!
Фінальная мізансцэна «Мазуркі»
Слугі ўваходзяць з падносамі, поўнымі келіхаў з віном і пірагамі, і разносяць іх сярод гасцей. Некаторыя з гасцей заўважаюць разгубленасць Мечніка.
Мужчыскі хор
Гаспадар наш! Гаспадар наш Весяліцца — ў хаце госці, Толькі ты, брат, сумны штосьці, Толькі ты, брат, сумны штосьці, Сумны штосьці, невясёлы.
М е ч н І К (усё яшчэ без настрою)
Дарагія, добра ўсё!
Толькі друга я шкадую, Што тут з намі не балюе, Што сягоння на світанні Нас пакінуў і уцёк!
Хо р (са смехам)
Гэй! Наш пане, не журыся, Толькі лепш азірніся, Гэта ж ён — наш Арлекін!
Меч н і к
Пан Дамазы!
Хо р (выпіхваючы Дамазы наперад) Так!
Каб сюды ізноў вярнуцца,
Змушан быў перапрануцца,
Стэфан, Мечнік, Мацей, Збігнеў, С к а л у б а (разам)
Пан Дамазы!
Хо р
Вось ён і сам!
Стэфан, Мечнік, Мацей, Збігнеў,
С к а л у б а (разам) Пан Дамазы! Пан Дамазы!
X О р (затрымліваючы Дамазы, які хацеў схавацца) Вось ён сам! Ха, ха, ха, Ха, ха, ха, ха! Ха, ха, ха, ха!
Гэй, панове, гэй, суседзі, Вы страчайце нас з віном.
Да цябе мы, Мечнік, едзем, Едзем мы ў твой слаўны дом! Каб мароз нас не адужаў, Залаты, брат, пі такай!
Гэй, гэй, гэй!
Дай ключ хутчэй нам, Мечнік, дай, гэй, гэй, Дай, Мечнік, дай, ад склепу, Дай ад склепу ключ нам, дай!
Мацей, Збігнеў, хор (разам) Пан Дамазы!
Д а м а з ы (пакорна здымаючы маску) Так! To — я!
М е ч н І К (сур ’ёзна да Дамазы) Цудоўна!
Можа, нам раскажаш усё, Чаму так, пане, Мой гасцінны дом, Мой двор стаў ганіць, Можа, пакрыўдзіў хто, скажы? Ды адкуль жа чуткі, Быццам гэты гмах На людскіх стаіць касцях!
Хо р
Гэта проста нейкі жарт, Хто сказаў, што гэты гмах Вырас на людскіх касцях?
М еч Н І К (даўсіх)
Як жа верыць розным байкам?
Д а м а з ы
О, няшчасны, сам я знаю, Што віноўны перад вамі, Пэўна, выпіў шмат такаю I з п’яна прыдумаў гэта, Каб пазбыцца канкурэнтаў, Каб сюды не заязджалі, Каб адгэтуль паўцякалі!
М е ч н і к (з усмешкай) Гэта ўсё няпраўда, Хто пану мог сказаць пра іх,
Што сапернікі яны?
Д а м а з ы (да Мечніка)
Вашым словам дужа рад.
(Прымаючы ўрачыстую паставу.)
Даўно гарыць у сэрцы Жар кахання. I таму пры ўсіх Прашу рукі, прашу я...
3 б І г н е ў (заходзячы з іншага боку, цішэй да Дамазы) Толькі не панны Ядвігі, Бо, знай, тады не дарую я!
Д а м а з ы (са страхам прыціснуўшы абедзвюлш рукамі вушы, але адразу вяртаючыся да папярэдняй паставы) He, не! I таму прашу Пакорна, пане, выслухай.
Толькі рукі прашу пакорна...
С Т Э ф а н (падыходзячы падобна, як Збігнеў)
Толькі не панны Ганны, Бо загублю тваю тут душу!
Хо р
Дык чыёй рукі, пан, просіш?
Д а м a 3 ы (спалоханы)
На няшчасце давялося Канкурэнтаў стрэціць, Што гразяць мне смерцю!
С т э ф а н (хутка набліжаючыся да Мечніка) Так, я прашу рукі панны Ганны, Сынам хацеў бы я вашым быць!
3 б і г н е ў (падобна, як Стэфан)
X я другую сватаю, пане, Бо без Ядвігі мне сумна жыць.
Хо р (вясёла)
Вось якое здарэнне, якое здарэнне, Якая радасць нам ўсім, радасць нам, Якое шчасце ўсім і радасць нам!
М е ч н і к
Гэта ведаў я раней.
Вы паслухайце мяне.
Расказаць вам мушу, дзеці,
Госці мілыя, суседзі, Страшным двор чаму завуць.
Мечнік хутка ідзе да дзвярэй, кліча дочак, якія зараз жа з’яўляюцца.
М е ч н і к
Гэй, дзяўчаткі дарагія, Што вы сумныя такія?
Мечнік бярэ за руку Ганну і Ядвігу, становіцца паміж імі.
X о р
Што ж вы сумныя такія?
М е ч н і к
Падыдзіце ж да гасцей!
Хо р
Падыдзіце ж да гасцей!
Зараз мы ўсё ведаць будзем, Мы дазнаемся пра ўсё, 3 даўніх дзён чаму ў нас людзі Страшным гэты двор завуць!
Дамазы выбягае.
Сцэна VII
Тыя самыя, апрача Дамазы, Ганна і Я д в і г а.
М е ч н і к (якога госці з цікавасцю слухаюць) Больш сотні год, як прадзед мой Тут гэты двор пабудаваў, Жаніўся ён, і шчасны лёс Дачок яму дзевяць даў!
Хо р
Дачок яму лёс дзевяць даў.
М ечн і к
Да першай з іх, як падрасла, Як ружай-кветкай расцвіла, Прыехаў малады хлапец. (Да Ганны.)
I што ж?
Г а н н а (апускаючы вочы)
Яна пайшла з ім пад вянец!
Хо р
Яна пайшла з ім пад вянец!
М е ч н і к
За ёю ўслед другія тры
У міг засватаны былі.
Заручаны, запіты (Пытаючы ў Ядвігі.) I?
Я д В і Г а (апускаючы вочы)
Шчасліва замуж ўсе пайшлі!
X о р
Шчасліва замуж ўсе пайшлі!
М е ч н і к
За імі ўслед праз пару год Сваты зноў сталі прыязджаць.
I хутка ўсіх стары сваіх...
Ганна і Ядвіга (разам)
Аддаў дачок малодшых пяць!
Хо р
Малодшых пяць, малодшых пяць!
М е ч н і к
Толькі, калі гралі тут вяселлі, Шмат дзе па хатах дзеўкі старэлі I сваякі іх, мамкі і цёткі 3 злосці складалі розныя плёткі, Ды надарэмна сватоў чакалі.
I двор наш слаўны страшным, Страшным празвалі!
Хо р
Двор наш страшным празвалі!
Сцэна IX
Тыя самыя, Часнікова (ненатуральна апранутая) і Д а м а з ы. Дамазы ціха апавядае Часніковай аб тым, што сталася.
М е ч Н і К (да Часніковай)
Пані мне дарма казала, Што труслівыя яны!
Стэфан іЗбігнеў (да Часніковай) Страшным двор чаму празвалі Ўжо даведаліся мы!
М е ч н і к
I заўсёды страшным ён
(Да Стэфана і Збігнева.) Будзе мой славуты двор! (Паказваючы на Збігнева.) Гэта твой, Ядвіга, муж! (Паказваючы на Стэфана.) Гэта будзе, Ганна, твой!
X о р
Віват, віват маладым,
Мы жадаем шчасця ім! Так!
Часнікова
Хоць быць сваццяй не прыйшлося, Зблытаў лёс усё знарок, Выдаць замуж не ўдалося Мне Сангушкавых дачок.
Я застацца тут гатова, Тут дзён пару пажыву, Можа, нехта у Дуброве Гляне й на мяне — ўдаву! Можа, нехта у Дуброве Гляне й на ўдаву!
Хо р
Лепш застанься тут, бо, можа, Нехта гляне на ўдаву!
Ст э ф а н
Без жанок у нашай хаце Жыць збіраліся з табой!
Хо р
Развітайся, мілы браце, 3 гэтай мараю сваёй. Лёс, відаць, хацеў іначай, I па прыкладзе бацькоў
Стэфан і Збігнеў (разам)
Будзем жыць і працаваць мы, Гадаваць сваіх сыноў, Будзем працай праслаўляць мы Край сваіх бацькоў!
X о р
Будзем працай праслаўляць мы Край наш родны, край бацькоў!
Г а н н а і Ядвіга (разам)
Бачу радасныя твары. Весяліцца ўвесь народ, Колькі шчасця, светлых мараў Нам прыносіць новы год!
М е ч н і к
М е ч н і к
Гэй жа, гэй, музыкі, грайце, У бочках шмат для вас віна, Грайце, весела спявайце, Танец хай грыміць да дня!
Гэй жа, гэй, музыкі, грайце, Ў бочках шмат для вас віна,
Я д в і r a
Грайце, грайце да світання,
Ганна і Ядвіга (разам)
Гэй, музыкі, песняры!
Г а н н a, Ядвііа і Мечнік (разам)
Шчасце, зоркай ранняй
Нам усім ярчэй гары!
Хо р
Шчасце, светлай зоркай ранняй Нам усім ярчэй гары!
Фінал спектакля

II ВАРЫЯНТ ЗАКАНЧЭННЯ ОПЕРЫ
Хор
Лепш застанься тут, бо, можа,
Нехта гляне на ўдаву!
Ганна і Я д в і г a
Як жа будзе, пане браце?
Дзе ваш незалежны стан?
Будуць жонкі ў вашай хаце!
I рассыплецца ваш план!
Ганна, Ядвіга, Стэфан, Дамазы, Мечнік, М а ц е й , Збігнеў, Скалуба, хор
He, не гэтак, пане браце,
Лепш з бацькоў бярыце ўзор, Будуць жонкі ў вашай (нашай) хаце! Хай жыве наш страшны двор!
КАМЕНТАРЫІ

ЛАТАРЭЯ (Loteria) Фрашка (аперэтка, опера, вадэвіль) у адным акце
Гродзенская афіша «Латарэі».
1841 г.
IiOTERYfl
FRASZKA W jEDNYM АКСІЕ ZE -jPIEWAMI
HR. OSKARA KORWlN-MiLEWSKlEOO
■OCTBt «’KAI
STANISLAW MONIUSZKO
WyUwwciwo ■ vnuneM Sdayi IK SluHlawe
prey Wanuwikian Tb.ux}>lw> Mojyranrm
шло ouam warszaw* oewmejER i wour X»4K»>*. O. bCBmiMU I SA
Тытульная старонка выдання лібрэта «Латарэя». 1908 г.
* У першай рэдакцыі аперэтка фігуравала пад назвай «Апошняя варшаўская латарэя». У гэтай рэдакцыі твор быў паказаны сіламі трупы Вільгельма Шмітгофа ў Вільні (1841), Гродне (1841) і Мінску (1843). Другая рэдакцыя фрашкі была падрыхтавана С. Манюшкам да пастаноўкі ў Варшаве (1846). У гэтай канчатковай версіі, якая легла ў аснову першадруку клавіра, партытуры і лібрэта аперэткі (1908), былі перапрацаваны як партытура, так і лібрэта. Былі выключаныя многія эпізадычныя ролі: рэгент Правагвалцкі, адвакат Кандэмнацкі, доктар Мікстуровіч, нехта Трыялетавіч, гаспадар Пладаземскі, граф Фюфіцкі. Канцылярыст Пшэпісевіч у канчатковай версіі атрымаў імя Ян Пюркевіч.
** Фрашка (іт. frasca) азначае «драбніца», «пусцяковіна», «забаўка», «жарт». У літаратуры фрашкамі звычайна называліся кароткія вершаваныя творы. заснаваныя на дасціпнай ідэі і вытрыманыя ў «несур’ёзнай», нават пікантнай танальнасці. Маючы гумарыстычны, іранічны ці нават сатырычны змест, такія творы тым не менш звычайна заканчваліся павучаннем ці мараллю, што было іх своеасаблівай выразнай кропкай і галоўнай сентэнцыяй цэлага. Пісаліся фрашкі на самыя розныя тэмы. Даследчыкі вылучаюць аўтабіяграфічныя, філасафічнарэфлексіўныя, палітычныя, рэлігійныя, лірычныя, бяседныя, патрыятычныя і многія іншыя віды фрашак.
Сягаючы каранямі да эпіграмы, фрашка вядзе сваё паходжанне са старажытных часоў. У літаратуру Рэчы Паспалітай фрашкі ўвёў паэт Ян Каханоўскі (1530— 1584), якому належыць 485 узораў. С. Манюшка назваў фрашкамі два сшыткі сваіх дробных фартэпіянных п’ес, напісаных у Мінску і Вільні ў 1843 г. Нярэдка тэрмін «фрашка» ўжываўся і ў адносінах да сцэнічных твораў. прыкладамі чаму выступаюць «Непрыяцелька фракаў» У. Тралеўскага (1883), «Старыя ў залётах» Я. Мікульскага (1898), «Заручыны ў плантацыях, альбо Клопаты старога Шпыральскага» Ф. Бабоўскага (1910).