Лібрэта опер Станіслава Манюшкі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 376с.
Мінск 2020
3 б і г н е ў
Хай жыве наш вольны стан!
Добра, добра кажаш, браце, Хай жыве наш вольны стан!
Стэфан і Збігнеў
Добра, што няма прычыны Нам з табою крыўдаваць, Бо і лёс у нас адзіны.
Шчасце ў нас адно, відаць!
Бо лёс у нас адзіны, I шчасце, мілы браце, Ў нас адно, відаць! Шчасце ў нас адно, відаць!
С т э ф а н (з пачуццём)
Часта трывожнай, сумнай гадзінай Ты прыгадаеш даўнія дні, Часта на крыллях сноў і ўспамінаў Хочаш вярнуцца да сваёй вясны, Зноў да вясны!
Бацькоў я нашых ўспомніў любімых, Чый светлы вобраз нам не забыць... I я падумаў, што нехта з Ганнай Мог бы так слаўна век свой пражыць, I я падумаў, пэўна, нехта з Ганнай Мог бы так слаўна век свой пражыць!
3 б І г н е ў (з усмешкай)
He спяшайся, пане браце, Ты пра наш забыўся план Без жанчынаў жыць у хаце. Хай жыве наш вольны стан!
С т э ф а н (неахвотна)
Так! Так! Праўда...
Жыве... вольны стан!
Пасля хвіліны маўчання Збігнеў і Стэфан, крыху задуменныя і засмучаныя, адыходзяць у глыбіню сцэны, нібыта кожны з іх хацеў адысці ад іншага, але побач з дзвярыма адначасова азіраюцца адзін на аднаго і абодва вяртаюцца на авансцэну. Два партэты матрон уздымаюцца ўверх. У нішах, якія былі за імі, насупраць адна адной стаяць Ганна і Ядвіга, апранутыя ў строі, якія былі на карцінах.
У цёмнай глыбіні абедзвюх ніш можна заўважыць вінтавыя лесвіцы, якія вядуць уверх. Стэфан і Збігнеў, занятыя сабой, не заўважаюць гэтай перамены.
3 б і г н е ў (да брата) Аднак жа...
№ 15. Квартэт Ганны. Ядвігі, Стэфана і Збігнева
Голас з карціны з правага боку гучыць як рэха, але Збігнеў на яго не звяртае ўвагі.
Я д в і г a
Аднак жа...
С т э ф а н
Аднак жа...
Голас з карціны з левага боку гучыць падобна, як гучаў з правага.
Га н н a
Аднак жа...
С т э ф а н
Сумна, браце, жыць на свеце Без спагады і кахання, Без сяброўкі з чулым сэрцам. Жыць тужліва аднаму I не мець з кім развітацца, Блаславіць каго ў час расстання, Ах! Як жа гэта шчасцем зваць?
Ганна, Ядвіга і Збігнеў (разам) Як жа гэта шчасцем зваць?
С т э ф а н
I не мець з кім развітацца, У час расстання блаславіць каго! Дзе ж, скажы, мэта тут, Як гэта шчасцем зваць, Як гэта шчасцем зваць?
Ганна, Ядвіга і Збігнеў (разам)
О, не! О, не!
Сумна, браце, жыць на свеце Без спагады і кахання,
Га н н a
I не мець з кім развітацца,
С т э ф а н
I не мець з кім развітацца,
Ганна, Ядвіга, Стэфан і Збігнеў (разам) Мо’ ў гэтым мэта нейкая ёсць?
Ах! Ну як жа гэта шчасцем зваць?
Сумна, браце, жыць на свеце Без спагады і кахання,
Га н н a
I не мець з кім развітацца,
С т э ф а н
I не мець з кім развітацца,
Г а н н a, Ядвіга, Стэфан і Збігнеў (разам) Мо’ ў гэтым мэта нейкая ёсць?
Гэта як шчасцем зваць?
Ці ж у гэтым мэта нейкая тут ёсць?
О, не!
У канцы квартэта Дамазы, які сядзеў у гадзінніку, высоўвае галаву, аглядаецца ў зале, а заўважыўшы Ганну і Ядвігу, асцярожна выходзіць на сярэдзіну сцэны. Заўважыўшы Дамазы, Ядвіга міжволі ўсклікае.
Я д в і г a
Пан Дамазы!
Г а н н а (падобна) Пан Дамазы!
На гэтыя словы Дамазы ўцякае назад у гадзіннік.
3 б і г н еў
Што такое?
С Т Э ф a Н (заўважаючы) Ах, партрэты!
Карціны засланяюцца. Заспаны Мацей са страхам убягае ў пакой.
М а ц е й
Певень, чуеце, пяе!
Стэфан і Збігнеў (разам)
Партрэты!
Збігнеў і Стэфан бягуць да партрэтаў. якія на іх вачах засланіліся. Браты шукаюць механізм, які засланяе карціны.
С т Э ф а н (пасля беспаспяховых высілкаў) Гэта пэўна, пэўна, жарты!
3 б і г н е ў (падобна Стэфану) Нам агледзець, браце, варта У пакоях сцены ўсе. (Заўважыўшы Мацея.) Што глядзіш, Мацей, з трывогай?
М а Ц е Й (яшчэ заспаны) Чую я пякельны хор!
3 б І г н е ў (гучна на вуха Мацею) Стань, пільнуй тут ля парога!
Стэфан і Збігнеў хутка выходзяць. Праз вокны відаць, што яны разбягаюцца ў супрацьлеглыя бакі. Мацей, стоячы побач з дзвярыма, праз якія выбеглі браты, яшчэ не здольны апрытомнець.
М а ц е й
Страшны двор! Страшны двор!
Мацей ідзе да акна з левага боку і, усеўшыся ў крэсла, выглядвае панічоў, пасля пачынае драмаць. Тым часам
Дамазы вылазіць з гадзінніка.
Сцэна VI
М а ц е й, Д а м а з ы.
Д а м а з ы (убок)
Так, тут Ганна і Ядвіга!
(Ідзе да аднаго партрэта і націскае спружыну, карціна адсоўваецца напалову.)
Уцякла ўжо, (Адпускае спружыну, карціна апускаецца.
Бяжыць да другога партрэта і робіць тое самае.) знікла мігам...
(Паглядаючы па чарзе на гэтыя дзве карціны.) Тут не цяжка здагадацца, Як маглі яны схавацца.
Тут за вежамі старымі, Дзе лавіць іх не магчыма. Як супалі думкі нашы, Аж мне не верыцца, прызнацца. Пачалі мы разам страшыць, (Павольней.)
Толькі госці не баяцца.
[’] М а ц е й (набліжаецца да дзвярэй) Эй, хто тут?
Д а м a 3 ы (стоячы ў цені каля гадзінніка) Хто тут?
М а Ц е Й (рухаючыся да дзвярэй)
Ратуйце, людзі! Дух з гадзінніка!
(Да Дамазы.)
Пусці! He магу...
Д а м а з ы (са смехам)
Ого! Дык ён са страху ледзь жывы!
[’*] Д а м а з ы (страшным голасам)
Прэч мне з дарогі! У пекла іду я!
* [Наступны фрагмент прамаўляецца.]
** [Наступны фрагмент зноў спяваецца.]
М а Ц е Й (з трывогай)
He! He! He пушчу я!
Д а м а з ы
Я дух пякельны, Дух з таго свету!
Дамазы падсоўваецца так, што на яго падае месячнае святло з акна.
М а Ц е Й (пазнаючы Дамазы)
Ай! Што тут бачу! Гэта ён, ён!
Вось тут якая сіла ліхая, У фраку нямецкім ходзе ўначы!
Сцэна VII
Дамазы, Мацей, Збігнеў і Стэфан.
Мацей (даДамазы)
He! He пушчу я!
Ведай, мой пане,
Будзеш цяпер тут Аж да світання!
(Зачыняе дзверы.)
Д а м а з ы (з гневам)
Што? Хіба жартуеш?
Лепш адыдзі!
М а ц е й
Духу не ў сілах я перашкодзіць, Ён дзе захоча лётае, ходзіць.
Д а м а з ы
Прэч мне з дарогі!
М а ц е й
He! He сыду!
Чуючы стук у дзверы, Мацей адчыняе іх.
Збігнеў
Што тут за гоман?
М а ц е й
Як мне сказалі, я і вартую
Пільна, старанна...
3 б І г н е ў (убачыушы Дамазы)
А! Пан Дамазы!
М а ц е й
He! Гэта, пане, дух,
Што ў гадзіннік Ноччу залазіў!
№ 16. Фінал
С Т Э ф a Н (сур ’ёзна да Дамазы)
Як, у гадзіннік?
3 б І г н е ў (падобна)
Вось дык цікава!
С Т Э ф a Н (мацней)
Пан тут схаваўся,
Каб нас зняславіць,
3 нас пасмяяцца.
Гэта не ўдасца!
Д а м а з ы (убок, устрывожаны)
Як ад бяды
Мне ўратавацца?
(Да Стэфана і Збігнева.)
He! He! Панове!
3 б і г н е ў
Хто ж так няўдала
Смеў жартаваць з нас?!
Д а м а з ы
Я не знаю, прызнацца!
Хто мог бы гэтак
3 вас пасмяяцца.
С т э ф а н
Лепш не хлусіў бы!
Сам ты віноўнік!
Д а м а з ы
He! Паверце, не!
3 б І Г н е ў (паказвае на гадзіннік)
Чаму быў там?
Д а м a 3 ы (убок, прыдумляючы, як выйсці са становішча) Так! Адказ ім зараз дам!
(Да прысутных.)
Калісьці чуў я, Што тут нешта страшыць.
Праверыць я стараўся, Ды начаваць адзін баяўся, Таму з прыездам я вашым, Па вячэры тут забраўся I схаваўся, каб ўсё праверыць. Сёння я напэўна знаю: Пра двор, пра страшны Праўду людзі баюць.
Мацей падыходзіць бліжэй і з цікавасцю слухае.
Стэфан, Мацей і Збігнеў (разам) Што ж знаеш?
Д а м a 3 ы (з павагай)
На касцях людскіх, панове, Кажуць, дом гэты пабудаваны, Спакою ніхто тут не меў, Тут Божы чуецца гнеў!
С т э ф а н (да Збігнева, мацней) Якая ганьба!
С т э ф а н, Д а м а з ы, Мацей і Збігнеў (разам) Вырас на няшчасці Дом гэты пракляты!
3 б і гн еў
Таму над ім і Божы гнеў, Страшны гнеў,
М а ц е й
Вось чаму тут
Стэфан, Дамазы, Мацей і Збіг неў (разам) Гнеў Божы, страшны гнеў!
Ст э ф а н
Над домам лёсу кара Страшнай навісла хмарай, Хмарай, якая...
3 б і г н е ў
Тут лёсу кара, Быццам такая хмара, Хмара, якая...
М а ц е й
Няшчасце, хмара тут, якая...
Д а м a 3 ы (разам)
Выйграў я!
Так! Выйграў я!
Стэфан, Мацей, 3 б і г н е ў
Абрушыць можа Свой гром і на нас!
Стэфан, Дамазы, Мацей і Збігнеў (разам)
Хмара абрушыць можа
Гнеўны свой гром на нас!
Збігнеў
Слова мы сваё стрымаем,
Адгэтуль хутчэй уцякаем,
М а ц е й
Хутчэй уцякаем,
Д а м а з ы (разам) Закраўся ў сэрца страх!
Д а м а з ы (разам)
Яны дом гэты пакінуць, Закраўся ў іх страх.
Мацей іЗбігнеў
Пракляты гмах!
Д а м а з ы (разам)
Я выйграў!
Я перамог!
Мацей і Збігнеў
Пакуль у нас ёсць час!
С т э ф а н, М а ц е й, Збігнеў
Хутчэй мы ўсе павінны Гэты дом пакінуць, Бо вырас на слязах.
(разам)
Стэфан, Мацей, 3 б і г н е ў
Хутчэй мы ўсе павінны Пакінуць страшны гмах!
М а ц е й
Усе пакінем гэты гмах!
Пракляты гмах, што вырас на слязах, Д а м а з ы
Пакінем гэты гмах,
Бо вырас гэты гмах
На братніх на слязах,
Стэфан і Збігнеў (разам)
Пакінем гмах,
Ўсе пакінем гэты гмах,
Стэфан, Д а м а з ы, Мацей і Збігнеў (разам) Пракляты гмах, пакінем мы, Пакінем гмах, пракляты, Пракляты пакінем гмах!
Дамазы, запэўніўшы Стэфана і Збігнева ў праўдзе таго, пра што распавёў, адыходзіць. Браты ж ідуць за ім некалькі крокаў. Мацей праводзіць іх да дзвярэй.
Заслона падае.
АКТ ЧАЦВЁР ГЫ
Сцэна I Пакой, як у другім акце.
№ 17
Г а н н а адна, прагульваецца ў задуменні.
Рэчытатыў і арыя Ганны Га н н a
«Век нежанатымі застацца» — Дзіўны іх намер, прызнацца. Гаварыла Часнікова, Што яны стрымаюць слова, Будуць век самотна жыць, Каб у час тужлівы, змрочны, Ім не бачыць слёз жаночых, Каб дамашнім не тужыць. Мо’ і слушна гэта, толькі Страх дарэмны. Я вам сказала б «Знаеце вы нас, воіны, мала, Як край свой любяць жанчыны нашы!» Кожная, знаю, шчыра шануе Нівы, даліны роднай краіны!
Тут мы ўзрасталі, шчасце спазналі, Спазналі волю і нашу долю.
А навальніца край устрывожа, Знаю — нявеста страх пераможа, Страх пераможа, у горы паможа. Выправіць, рыцар, з ворагам біцца, Выправіць, рыцар, з ворагам біцца. О, так, о, так! Сама адправіць,
Ганна — Тамара Ніжнікава
Сама адправіць на бітву, За волю з ворагам біцца. Ах! Воіна жонцы цяжка бясконца Ждаць дні і годы мужа з паходу. Баяку маці век праклінае, Горшая смерці слава ліхая. Як сын загіне — маці рыдае. Горшая смерці слава ліхая.
Ах! Ах! Кожная, знаю, шчыра кахае Нівы, даліны роднай краіны!
Тут мы ўзрасталі, шчасце спазналі, Спазналі волю і нашу долю. А навальніца край устрывожа, Знаю — нявеста страх пераможа, Страх пераможа.
Сама адправіць,
Сама адправіць на бітву, За волю з ворагам біцца. Страх пераможа, Паможа ў горы.
Сама адправіць, так, Біцца, сама за волю біцца — Бараніць свой край!
Сцэна II