Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 376с.
Мінск 2020
51.93 МБ
Карманьёл (выходзячызцвікамі). Восьіяны! Найлепшыгатунак — вострыя, як шпількі. (Коле яго ў руку.) Праўда, ты нядрэнна за іх плаціш, але гэта таксама і цудоўны тавар. (Забівае тры цвікі.) А што ж? Я казаў, што мне будзе нясорамна за мае цвікі.
Незнаёмы. Добра, добра! (Аддаляеіріа скрозь зараснік.)
К а р м а н ь ё л (забівае яшчэ тры цвікі). Так! ШТО? (Азіраючыся.) Што? Яго ўжо няма?.. Хм, я разумею, французы любяць жартаваць — гэта выпрабаванне... Ён пакідае мяне сам-насам, каб выпрабаваць маю добрасумленнасць. Ну пачакай, пачакай. Я дакажу табе, што з’яўляюся чалавекам болей, чым прыстойным. (Забівае цвікі.) Сем — восем — дзевяць — дзесяць — адзінаццаць — дванаццаць — трынаццаць. Спадзяюся, што як толькі жарт скончыцца... Ах! Ты кажаш мне забіць шэсць... Пачакай, пачакай. Мушу мець яшчэ некалькі ў старой шуфлядзе. Усе будуць тут. Ён даў мне луідор. Трыста малаткоў і кавадлаў! Сто цвікоў было б замала.
Чуецца гук барабана.
К а р м а н ь ё л. Ого! Французы надыходзяць — напэўна адзін з іх ёсць і мой пакупнік цвікоў. Ён пайшоў распавесці ім пра свой жарт, пра свой выбрык. Добра! Могуць мне іх рабіць колькі захочуць, толькі па луідору за штуку. Іду шукаць цвікі і буду ўбіваць іх ажно да прыходу французаў.
Карманьёл уваходзіць у сваю хату. Як толькі ён знікае, да дрэва таямніча набліжаецца аўстрыйскі афіцэр, лічыць цвікі і робіць жэст здзіўлення.
Аўстрыйскі афіцэр. Трынаццаць! Трынаццаць! Бяжым данесці пра гэта фельдмаршалу.
Сцэна VII
Карманьёл, потым Л е р о.
Карманьёл (вяртаючыся з цвікамі). Яшчэ апошнія дванаццаць (Забівае цвікі.) — і хопіць з гэтым усім, мой забаўны спадар француз. Луідор! Небарака яшчэ і ганебна яго страціў — я адбіраю ў яго нават пацеху жартавання з мяне за яго грошы. О, як жа яму будзе сумна! Гэтыя цвікі я забіваю не толькі ў дрэва, але і ў яго сэрца. О так! О так!
Старонка рукапісу оперы «Карманьёл»
№ 3. Песенька Карманьёла Карманьёл
Покуль рукі жвава
Молат падымаюць — Праца мне забавай, Смуткі з ёй мінаюць.
Прыпеў: Ах! Век залаты!
Радасна жыць!
Як добра цвік Ёсць моцы ўбіць.
Дзе працуюць людзі, Жабракоў не будзе. Працу хто палюбіць — Той дастатак мае.
Прыпеў: Ах! Век залаты!..
Хай паны шыкуюць — За златое яйка
Болей мне смакуюць Шэры хлеб і скварка.
Прыпеў: Ах! Век залаты!..
Калі ён гэта спявае, на мосце з’яўляецца сяржант Леро, за ім барабаншчыкі. Удалечыні іграе музыка. Карманьёл, вельмі заняты забіваннем цвікоў, не заўважае іх.
Л е р о (уваходзячы). Сапраўды дзіўныя гэтыя італьянцы са сваім недаверам. У кожнай адозве мы кажам ім, што мы не ворагі, што мы прыйшлі іх вызваліць. а яны уцякаюць, нават не пакідаючы нічога паесці. Напэўна, і гэтую вёску пакінулі. Ах! Гэта ж селянін... Ён нам усё растлумачыць. (Набліжаецца да Карманьёла і ўдарае яго па плячы) Дружа!
Карманьёл (здзіўлены). Хе! Хто там?
Уваходзяць салдаты, спяваючы.
Л е р о. Мы французы...
Карманьёл. Няўжо? Ты француз? Насамрэч? (Да салдат.) I вы таксама? Вы? I ён, і барабаншчык таксама? Я вельмі цешуся з вашага прыходу.
№ 4. Хор салдат
Хо р
Прэч боязь ад нас, трывогі, Жыццю салдацкаму — брава!
Адорыць нас за знямогі
У бітве гучная слава!
Салдаты робяць перастаноўкі (перамяшчэнні) і становяцца ў шарэнгу.
Л е р о. Што ты там рабіў?
К а р м а н ьёл. Там? Э... Нічога! Гуляўся... (Гледзячы на can­dam.) Што за салдаты! Што за цудоўная раса людзей!
Л е р о. Дзе муніцыпальны службовец гэтай вёскі?
Карманьёл. Муніцыпальны? Як, паўтары... муніцыпальны?
Леро. Ну так... бальі... падэста... бурмістр— як хочаш, урэшце.
Карманьёл. Ага! Дык Ваша міласць пытаецца мяне пра мясцовую ўладу? Ну добра... Слухайце, французы! У гэты момант я ў адной асобе прадстаўляю ўсе мясцовыя ўлады. Я з’яўляюся і бальі, і бурмістрам, і муніцыпальным службоўцам — як хочаце, урэшце.
Л е р о (смеючыся). Ты?
Карманьёл. Але так ёсць — не смейцеся, я не жартую. Усё ж такі я не француз. У сэнсе, калі размаўляю, я не француз... Гэта значыць, што маю намер і ахвоту стаць ім.
Л е р о. Выкажыся больш ясна і растлумач гэтую незразумелую для нас мешаніну слоў!
Карманьёл. Што за галовы! Слухайце ж: сёння раніцай, як толькі стала вядома аб вашым прыходзе, наш падэста (ДаЛеро.) — у нашай вёсцы кажуць падэста...
Л е р о. Далей!
К а р м а н ь ё л. Бо вы казалі муніцыпальны службовец. Дык вось наш падэста, сабраўшы на плошчы цэлую вёску, абвясціў: «Дзеці! Набліжаюцца гэтыя нягоднікі французы».
У с е (пагражаючы яму). Дзёрзкі!
Карманьёл. Але ж гэта не я. Я ж толькі кажу, што так гаварыў наш падэста — сварлівы, бурклівы стары. Бо вы ж бачыце, што вашым прыходам вы ўчынілі яму вялікія нязручнасці ў яго закаранелых звычках — зашкодзілі яму ў яго малых выгодках, змусілі да непрыемнага ў яго гадах і пры яго падагры падарожжа. Эх! He трэба на яго за гэта злавацца. Дык вось тады ён сказаў: «Гэтыя нягоднікі французы...»
Л е р о. Слухай, гультай! Як бачу, ты хочаш над намі пажартаваць — над намі, старымі салдатамі?!
Карманьёл. Я? Хіба я б жартаваў над народам, які шаную, якому даў месца ў маім сэрцы? Над народам, прадстаўніком якога палаю жаданнем застацца яшчэ сёння? (3 жалем.) О, французы! Вы раздзіраеце маю душу.
Л е р о. Добра! Ну не плач! Калі ты нас любіш, трэба гэта даказаць. Мы паміраем з голаду і смагі.
Карманьёл. Паміраеце са смагі? Ах, як жа гэта так укладаецца: я нічога не маю апрача цвікоў, і тых забітых. Але ж за два крокі адсюль ёсць крынічка — вада, нібы крышталь!
Л ер о. Ці бачыў хто жывёлу, падобную гэтай? Паіць вадой авангард 35-й паўбрыгады!
Карманьёл (з запалам). Няўжо? Вы з’яўляецеся авангардам 35-й паўбрыгады? Гэтай мужнай 35-й паўбрыгады! Гэтай незвычайнай 35-й паўбрыгады! Гэтай каласальнай 35-й... (Убок.) Першы раз пра яе чую, але... варта іх пахваліць. (Уголас.) Я аддаў бы вам віно з усёй ваколіцы, але яго няма ані кроплі. Наш падэста загадаў нам усё выпіць. I ўсё гэта з-за прыходу гэтых мярзот... Хм!.. з-за прыходу гэтых... французаў.
Л е р о. Што за пракляты край! Нават у Егіпце не было горш. Таварышы! Нам прыдзецца сёння падвоіць пераход.
Карманьёл. Отак! Гэтавыдатны праекг. Французы! Калі б вы толькі сёння маглі дайсці да мястэчка Марэнга, якое знаходзіцца адсюль за паўмілі... О там! Там вы ў дастатку знойдзеце віно, саланіну, шмат бульбы. Словам, усе асалоды чалавечага жыцця! Ну дык што?
Леро. Ну добра, забірай свае манаткі і мы выходзім. Паслужыш нам правадніком.
Карманьёл. Э! не...
Л е р о. Але чаму?
Карманьёл. Ах, не!
Л е р о. Як гэта?
Карманьёл. Правадніком! У той час, калі я нічога так не прагну, як служыць пад вашым пераможным штандарам — у блакітным мундзіры з пяром, з какардай! Ах!..
Л е р о. А! Хочаш апрануць наш мундзір! Гэта іншая справа! Ну, трымайся роўна, нерухома.
Карманьёл (выпрастоўваючыся). Ці на чатырнаццаць крокаў наперад?
Л е р о. На пятнаццаць.
Карманьёл. Начатырнаццаць.
Л е р о. Кажу табе, на пятнаццаць!
Карманьёл. А! Дык адзін крок дадалі.
Л е р о (аглядае яго і ўдарае ў грудзі). Падмурак добры! I што, ты хочаш сумленна да нас завербавацца?
Карманьёл. Так!
Л е р о. Спрасцім гэта: як толькі прыбудзе камендант, ты падпішаш сваю вярбоўку.
Карманьёл. Брава!
Л е р о. I ад гэтай хвіліны можаш лічыцца нашым таварышам.
Карманьёл. Насамрэч? Вы не жартуеце?
Л е р о. Абсалютна! Але ці ты ведаеш, што калі хочаш быць нашым таварышам, трэба ўмець перамагаць непрыяцеля і прыгажунь?
Карманьёл. Непрыяцеля! Яго я яшчэ не перамагаў. Але прыгожых жанчын... Хм... (Хітравата.) Дайце мне спакой!
Леро. Барабаншчык, слухай! У цябе мусіць быць мундзір гэтага небаракі Фінара, які ў апошняй сутычцы дазволіў адарваць сабе галаву!
Карманьёл (збянтэжаны). Эге! Пан Фінар дазволіў сабе адарваць галаву?
Л е р о. Будзе яму зацесны.
Карманьёл. Дзякую, сяржант! Што за прыгожае сукно! Што за шоў, што за крой!.. I ты кажаш, што ён на мне будзе добра сядзець? (Здымаесвой каптан і апранае мундзір.) Але, але, слухайце, французы! Мне здаецца, што мундзір спадара Фінара для мяне закароткі.
Л е р о. Ба! ба! У паходзе ён выцягнецца.
Карманьёл. Ну, гэта іншая справа! Бо так хтосьці б сказаў, што я франт. (Шпацыруючы.) Дзіўная рэч. 3 таго моманту, як мундзір спрадара Фінара асеў на маіх плячах, я стаў іншым чалавекам. Я адчуваю нейкі новы запал, які мяне ажыўляе. Выклікаў бы чатырох д’яблаў адразу. Зараз я не прагну нічога, як толькі біцца, піць і кахаць. О! Кахаць перад усім!
№ 5. Песня Карманьёла з хорам салдат Карманьёл
Ах! французскі мундзір на мне як зазіяе, Перш чым ў бой пайду, буду спакушаць кабеты, Бо лёгка сэрца кожнай ад мяне растае, Як да свайго шарму дадам я эпалеты. Маю я спосаб гатовы, Вам невядомы і новы: Тую красой зачарую, Словам прываблю другую, 3 трэцяй — каваль я умелы, Мужны з чацвёртай і смелы, Пятай штодня дару ружы, 3 шостай я зграбны і дужы.
Важныя якасці гэта!
Зайздросціць кожны з вас хай мне дазвання, Зайздросціць кожны хай мне дазвання, Бо хутка будуць зваць мяне кабеты Палкім вулканам кахання, страсці і кахання!
Буду ў кожным баі я Ахілесам смелым, Пры кабетах я стану Купідонам мілым. Біць ворага патраплю мужна і умела, Вабіць, цалаваць, песціць кожную дзяўчыну. I у Адоніса працы, I ў рамёстве Салдата
Буду я моцны і жвавы, Хай пол прыгожы паверыць. Моцныя рукі і плечы У ратны бой заклікаюць, Твар мой і постаць бясспрэчна Кветкі кахання зрываюць. Важныя якасці гэта!
Зайздросціць кожны з вас хай мне дазвання, Зайздросціць кожны хай мне дазвання, Бо хутка будуць зваць мяне кабеты
Палкім вулканам кахання, страсці і кахання!
Ва ўсім свеце імя пачуюць Карманьёла — Ён каханак-зух, воін храбры ён і дужы.
I разнясецца слава гучная наўкола, Грацыі вянок мне сплятуць прыгожы з ружаў. Той чалавек шчасце мае, Хто нарадзіўся французам!
Як удальца я спаткаю, Зараз жа пойдзе ён з гузам. А як сустрэну дзяўчыну, Пойдзе яна з пацалункам, Будзе, нібыта маліна, Для Карманьёла ласункам. Важныя якасці гэта!
Зайздросціць кожны з вас хай мне дазвання, Зайздросціць кожны хай мне дазвання, Бо хутка будуць зваць мяне кабеты
Палкім вулканам кахання, страсці і кахання!
Хо р
Брава, брава! Бач ты, маем
У ім, выдатнага камрата.
У адказ жа завяраем —
Знойдзеш ў кожным з нас ты брата.
Л е р о. А ён весялун, дасціпны! Будзе жартаўніком і буфонам усёй брыгады.