Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 376с.
Мінск 2020
51.93 МБ
Надзея наша ў малым білеце.
Калі фартуна наш лёс абдарыць, Хай хтось шукае шчасця па свеце — За нашу лепшай не знойдзе пары.
П ю р к е в і ч
Ах! ты, Гануля, ўявіць не ўмееш, Якое шчасце — добрая жонка, I можа, гэта ты зразумееш, Калі любоў з вачэй зніме заслонку.
Га н н a
Якую жонку муж мае ўзяці, Ты праўду кажаш — не разумею.
Але як мужа добрага мець у хаце Я здагадацца, мабыць, умею.
А што там будзе — пазней спазнаем, А сёння шчасце ў рукі атрымаем.
Сцэна III
Пюркевіч, Ганна і Шляхціцкі.
Шляхціцкі. Ганна! Ты нехарошая і непаслухмяная дачка, а васпан, пане Яне, недалікатна са мной абыходзіцца. Я ж прасіў, каб пан перастаў да яе заляцацца, бо хоць і люблю цябе, але ведаючы непераадольныя перашкоды для вашага саюзу, я абяцаў яе другому.
П ю р к е в і ч. Ах, пане!
Г а н н а. Ах, тата!
Ш л я х ц і ц к і. У наш час недастаткова кахаць, каб жаніцца. Даўно-даўно мінуліся часы сялянак і пастушковых мілостак; цяпер хто жэніцца, павінен мець за што ўтрымліваць жонку і выхоўваць дзяцей...
Г а н н а. Тата! He гневайся, гэтую перашкоду вельмі латва даецца ўхіліць.
Шляхціцкі. Як гэта?
Га н н а (вельмі ўпэўнена). Янак ужо сёння будзе багаты.
Ш л я х ц і ц к і. Як гэта? Адкуль такая ўдача?
П ю р к е в і ч. He, пане, не ўдача, але я спадзяюся сёння выйграць.
Шляхціцкі — Андрэй Каламіец
Шляхціцкі. А хіба ж мо’ і васпан належыць да тых, хто пэўны грошык мяняе на няпэўныя надзеі, яны хвіліну таму як шалёныя памчаліся на тракт сустракаць пошту?.. Фэ! Фэ! Ніколі не чакаў ад васпана такой дзіцячасці!
Ганна. Татачка, супакойся, не адбірайу нас салодкай надзеі.
П ю р к е в і ч. Пане! ты быў сябрам майго бацькі.
Абое цалуюць Шляхціцкаму ў руку.
Ill л я х ц і ц к і. Ну, ну, дазваляю вам цешыцца вашай марай... (Убок.) Калі гляджу на іх чыстае каханне, сэрца разрываецца ад роспачы, што не магу іх пажаніць. (Уголас.) Слухайце, дзеці! Нічога вам не абяцаю, бо не магу, але люблю бачыць вас разам... Ну, апошні раз дазваляю, як даўней, калі вы былі маладзейшыя і калі я, гледзячы на вас, радаваўся з цяпер ужо марнай надзеяй на ваш шлюб. Ну, абдымайцеся...
Г а н н а. Тата!
П ю р ке в і ч. Пане!
Абдымаюцца.
СцэнаIV
Пюркевіч, Ганна, Шляхціцкі і Бібулкевіч.
Бібулкевіч. Прыпадаю да ног, прыпадаю да ног! Пан Шляхціцкі, як я бачу, паабяцаўшы дачку аднаму, дазваляе ёй абдымаць другога... А панна Ганна, маючы нарачонага, прыстойнага і добрага, да таго ж памежнага экс-рэгента, не забываецца яшчэ і пра канцылярыста!
Ш л я х ц і ц к і. Прыяцель! Ты мірышся з тым, каб разумны і сур’ёзны чалавек зважаў на такія дробязі... Яны ж калісьці разам гадаваліся і раслі, а хвіліну таму моцна пасварыліся, я загадаў ім памірыцца.
Бібулкевіч. Ну, тады гэта ўжо нешта іншае... Калі так, дык перапрашаю. Хто кахае, той і раўнуе, а як моцна я кахаю панну Ганну, зараз дакажу. Я быў на сняданку, дык нават там на яе не забыўся. (Дастае пакуначак цукерак і падае Ганне.)
Га н н а. Дзякуй, я цукерак не люблю.
Ш л я х ц і ц к і. Вазьмі, дачушка.
П ю р к е в і ч. He бяры!
Бібулкевіч. Нягожа не прымаць ад нарачонага.
Га н н а. Можа, хутка перастане пан сябе так тытулаваць.
Ш л я х ц і ц к і (убок). Неразважліва.
Бібулкевіч. Heразумею...
П ю р к е в і ч. Так, пане! Я набыў латарэйны білет, сёння я выйграю, а тады панна зможа зрабіць выбар па сваёй волі.
Бібулкевіч. Ха... ха... ха... ха!
Шляхціцкі. Якое неразумства!
Бібулкевіч. Ты выйграеш? А колькі ў цябе білетаў?
П ю р к е в і ч. Цэлая дзясятая частка білета.
Бібулкевіч (дастаючы білеты). Я даўно ведаў, што ты маеш латарэйку, і не забываўся пра гэта. Глянь, у мяне дзевяць такіх адрыўных, як твой, і яшчэ тры цэлыя. Ха! Ха! Ха! У каго ж з нас болей шанцаў?
Ганна і Пюркевіч (разам). Ах!
Бібулкевіч.А што? Панна Ганна засмучаецца?
Шляхціцкі. Ай, дзе там, яна жартуе з цябе, — ну, хадзем, пане Бібулкевіч, хадзем са мною, прыслалі мне з вёскі выдатнай памаранчаўкі... (Убок.) Бедныя дзеці, урваў у іх гэтую хвіліну радасці, з якое, брыдка прызнацца, я і сам пачаў радавацца.
Бібулкевіч. Іду... (Убок.) О, нязносны канцылярыст! Баламуціць мне трохі дзяўчыну. (Уголас.) Але варта было б, каб і моладзь пайшла з намі, бо тут могуць зноў пасварыцца, пасварыцца...
Ш л я х ц і ц к і. Ганка! Прашу, ідзі дадому.
Бібулкевіч. А пана Пюркевіча, напэўна, чакае нейкае перапісванне ў ягонай канцылярыі. (Убок.) Пачакай, хахалёчку, пасля вяселля нагі тваёй у маім доме не будзе.
Сцэна V
Пюркевіч, Ганна (абоеўздыхаюць), Незнаёмы.
Га н н а. Ну што, Янку?
П ю р к е в і ч. Ах! уся надзея прапала...
Г а н н a. He выйграеш?
П ю р к е в і ч. Падобна на тое, у яго столькі білетаў.
Га н н а. Янку! Мы прапалі...
П ю р к е в і ч. О! Я няшчасны... (Абое плачуць.)
Незнаёмы (які падчас трох папярэдніх сцэн сачыў за тым, што адбывалася). Бедныя дзеці! (Выходзіць са свайго памяшкання на сцэну з бумажнікам у руцэ, якога не бачаць.) Пасоблю ім. (Уголас.) He трэба так засмучацца, прыгажуня-паненка, а табе, пане кавалеру, нягожа плакаць...
Га н н а. Ах, пане! Калі б ведаў наша няшчасце...
Незнаёмы (беручы Ганну за руку). Я сёе-тое чуў з вашай размовы... Вы закаханыя?
П ю р к е в і ч (адыходзячы ўбок). He люблю гэтых вялікіх паноў, асабліва, калі бяруць Ганну за руку.
Незнаёмы. А парадуйцеся ж... Вы будзеце шчаслівыя! Каханне — гэта самае высакароднае пачуццё чалавечай душы, калі ў вашым узросце, у чыстых, як вашыя, сэрцах, яно распускае свой прыгожы бутон — гэта беспамылковая зарука на цэлую будучыню...
Га н н а. Але, пане! У нас вялікія перашкоды.
Незнаёмы. Я пра іх чуў, але мне здаецца, што лёс будзе да вас прыязны... У мяне добрыя прадчуванні... He трэба траціць надзеі...
№ 3. Тэрцэт Ганны, Пюркевіча і Незнаёмага
Пюркевіч — Сяргей Доўгушаў, Ганна — Яўгенія Каральчук, Незнаёмы — Сяргей Лазарэвіч
Ганна, Пюркевіч, Н е з н а ё м ы (разам)
Божа, дай натхненне сэрцу Ва удачу моцна верыць, Хай нам з поўнай чары льецца Шчасце, любасць і надзея, Хай нам споўняцца надзеі.
Н е з н а ё м ы. Дабраслаўляю вас! He трацце надзеі... (Сыходзіць у кантору.)
Сцэна VI
П ю р к е в і ч. Марная ўцеха...
Га н н а. Янку! He траць надзеі!
Пюркевіч выходзіць.
Сцэна VII
Г а н н а адна.
№ 4. Арыя Ганны
Ганна — Яўгенія Каральчук
Га н н a
Ледзь дзяцінства прамінула, Ледзь я думкай ў свет сягнула, Абудзіліся сненні-мроі Пра чароўны край любові, Дзе духмяна расцвітае Кветка шчасця залатая.
А цяпер ахутаў смутак, Мне крояць сэрца пакуты. Толькі слоў ягоных слодыч Мук маіх салодзіць горыч, Думкі зноўку абуджае, Прагу шчасця нараджае.
I душы маёй зноў любы Вэлюм і вяночак шлюбны. Мару зноў я пра каханне
I вясельнае вянчанне. (Выходзіць.)
Сцэна VIII
Незнаёмы (адзін, увесь час смутны, выходзіць з канторы без бумажніка). Згадзіўся на ўсё і абяцаўся захоўваць таямніцу. Яны будуць шчаслівыя... А стары самалюбны эгаіст будзе пакараны. He скажу сёння, што марна страціў дзень...
№ 5. Раманс Незнаёмага
Незнаёмы — Сяргей Лазарэвіч
Незнаёмы
Б’юць мне у сэрца цяжкія ўдары: Іх больш няма, яны у магіле, Роспачы бура душу акрыла, На небе лёсу — цёмныя хмары. Толькі часамі ўцеху я маю, Ў тыя хвіліны, як паўтараю: Ах! Як жа добра дзеяць ва ўкрыцці, Пра добры чын будзіць успаміны, Смутак лагодзіць блізкіх у жыцці, Сэрцы пацехай гоіць бязвінным. Як памагчы сабе ужо не ў змогу, Іншым палёгкі шчыра шукаю, Іншым кладу у шчасце дарогу, Страціўшы ўсё, ў тым уцеху маю. I заціхаюць у сэрцы буры, I ажывае дух мой пануры.
Ах! Якжа добра дзеяць ва ўкрыцці, Пра добры чын будзіць успаміны, Смутак лагодзіць блізкіх у жыцці, Сэрцы пацехай гоіць бязвінным. А як закончу я свой шлях жыццёвы, Сэрцам злучуся з духам нявінных, Хай калыхае сон спеў мой новы, Хораў ўрачыстых там не хачу я, Хай дабрачынец, ля дамавіны Склаўшы пашану, ўдзячна пачуе: Ах! Як жа добра дзеяць ва ўкрыцці, Пра добры чын будзіць успаміны, Смутак лагодзіць блізкіх у жыцці, Сэрцы пацехай гоіць бязвінным.
Павольным крокам вяртаецца назад у кантору і зноў, як да таго, з цыгарай сядзіцца ў акенцы, дзе і застаецца да канца дзеі.
Сцэна IX
Хор удзельнікаў латарэі, Паштальён.
На сцэне чуецца паштовы гудок, потым спеў хору. Усе абступаюць Паштальёна.
№ 6. Хор месцічаў-гульцоў і сола Паштальёна
Хо р
Спяшайся, паштальёне, Шчасце нясі у далонях, 3 ранку мы цябе чакаем. Ах! 3 барышом цябе прымаем.
Паштальён
Ах! Я ехаў не ляніва,
Мчаўся чвалам, наўскапыта, Ажно брычка ўся разбіта, Дайце ж, дайце хоць на піва!
Усе падчас спеву даюць штосьці Паштальёну.
Хо р
Спяшайся, паштальёне, Шчасце нясі у далонях, 3 ранку мы цябе чакаем. Ах! 3 барышом цябе прымаем.
Паштальён — Яўген Глебаў
Паштальён
Ах! Я ехаў не ляніва,
Мчаўся чвалам, наўскапыта, Ажно брычка ўся разбіта, Дайце ж, дайце хоць на піва!
Паштальён з паклонамі ўваходзіць у кантору.
Сцэна X
Хор удзельнікаў латарэі. Уваходзяць па чарзе. Бібулкевіч, Пюркевіч, Іцак Амстэрдам.
Усе моцна ўзрушаны. Беспарадкава ходзяць, абціраючы з ілба пот.
П е р ш ы. Настала страшная хвіліна.
Другі. Праз хвіліну-другую праб’е найважнейшая ў маім жыцці гадзіна.
Т р э ц і. Ах! Фартуна!
Ус е. Ах! Фартуна!
Уваходзяць Бібулкевіч і Пюркевіч. Адчыняецца акенца канторы — Іцак Амстэрдам высоўвае галаву.
I ц а к Амстэрдам. Мосці панове! Вось табліца! Прашу білеты (Усе кідаюцца да акна.), прашу па чарзе, па чарзе...
Усе тоўпяцца каля акна.
№ 7. Сцэна з хорам
Хо р
Фартуна! Фартуна! не крый свае вочы, Хай шаля лёсу зла не прарочыць.
Просім, просім, нам літасціва будзь!
Просім, просім, ласкавай будзь.
Блізіцца удачы момант...
Па чарзе кожны, цяжка ўздыхаючы, падае ў акно канторы свой білет, за кожным разам Іцак Амстэрдам выгуквае.
Іцак Амстэрдам. Прайграна...
Тым часам кожны, хто прайграў, праходзіць на правы бок сцэны і такім чынам фарміруюцца два хоры, якія спяваюць разам.
Хор гульцоў, якія прайгралі
Т э н а р ы
Каб мяне пярун угрукаў!
Латарэя — злая штука, Дурнем буду, калі зноўку Я згуляю на гатоўку.
Страх бярэ за здраду лёсу — Толькі страты, толькі слёзы, А прыкрыйце латарэі, Дык не будзе і надзеі.
С а п р а н a
Каб мяне пярун угрукаў!
Латарэя — злая штука, Глупай буду, калі зноўку Я згуляю на гатоўку.
Страх бярэ за здраду лёсу — Толькі страты, толькі слёзы, А прыкрыйце латарэі, Дык не будзе і надзеі.