Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 376с.
Мінск 2020
51.93 МБ
Нават у палітычна неспрыяльны час пасля мікалаеўскай рэформы законаў і адмены Статута ВКЛ (1840) А. Корвіну-Мілеўскаму ўдалося набыць і памножыць сваю маёмасць у Віленскім краі, у тым ліку і на землях сённяшняй Беларусі. Дзякуючы гэтаму КорвінМілеўскі стаў адным з самых багатых землеўласнікаў на Ашмяншчыне. У розныя гады былы лібрэтыст С. Манюшкі жыў у выкупленых ім Лаздунах, дзе пачаў будаўніцтва раскошнай рэзідэнцыі, а таксама ў Лугамавічах, Геранёнах і Цыціне (зараз у межах Іўеўскага раёна). У спадчынным маёнтку Цыцін (мяжуе з Залессем М. К. Агінскага) Корвін-Мілеўскі фундаваў пабудову мураванага касцёла, ад якога вяла дарога да параднага ўвахода ў сядзібу. Сумна вядомы віленскі генерал-губернатар М. Мураўёў выказваўся, што «Мілеўскі занадтаразумны, не можна ўсё ж яму ўсе штрафы дараваць».
У чэрвені 1852 г. А. Корвін-Мілеўскі сустракаецца ў Парыжы з Адамам Міцкевічам. Нагодай для спаткання стала паэма «Пан Тадэвуш» паэта з Навагрудчыны, у VII кнізе якой дзед жонкі А. Корвіна-Мілеўскага і разам з тым яго дзядзька Самуэль Волк быў названы «пачварай», «тыранам сялянаў і слугой маскалёў». Для рэабілітацыі яго рэпутацыі ў салоне маёнтка ў Лугамавічах вісеў акраверш з зашыфраваным імем і прозвішчам Самуэля Волка, аўтарства якога, магчыма, належала Аскару Корвіну-Мілеўскаму.
Багаты і ўплывовы землеўласнік, А. Корвін-Мілеўскі не падтрымаў ідэй паўстання 1863—1864 гг. Услед за роднымі едзе ў Францыю, некаторы час бавіць у Парыжы. Актыўна цікавячыся адменай прыгоннага права, у 1858 г. выдаў у Парыжы брашуру «Развагі па сялянскім пытанні на Літве». Але пасля вярнуўся на радзіму і, лаяльны да ўлад, захаваў усю сваю маёмасць. Памёр ва ўзросце 88 гадоў, пахаваны ў касцёле Святога Мікалая ў Геранёнах.
Ян К'анстанцін Хянцінскі (1826—1874) — польскі акцёр і рэжысёр, спявак (бас), драматург і педагог, аўтар лібрэта чатырох опер Станіслава Манюшкі.
Паходзіў з сям’і юрыста. Наведваў гімназію ў Лешне. 3 1844 г. вучыўся спевам у Варшаве ў Яна Людвіка Кватрыні, дырыжора Вялікага тэатра ў Варшаве, які ажыццявіў пастаноўкі «Латарэі» (1846) і «Галькі» (1858) Станіслава Манюшкі.
3 1846 г. працаваў харыстам варшаўскіх
тэатраў, часам выконваючы невялікія басовыя партыі (у тым ліку Цыгана ў «Яўнуце» С. Манюшкі). Адначасова вучыўся ў Варшаўскай драматычнай школе, дзе быў вучнем Яна Тамаша Ясінскага і Яна Валерыя Крулікоўскага. Як акцёр дэбютаваў у 1850 г. і да канца жыцця выступаў у складзе трупы драматычных акцёраў варшаўскіх тэатраў. Меў добрыя знешнія дадзеныя, а таксама досыць моцны і звонкі голас. Найчасцей іграў паважных старцаў, сімпатычных бацькаў — ролі, якія патрабавалі спакойнай, шляхетнай выразнасці і добрых дэкламацыйных здольнасцей.
Увайшоў у гісторыю перш за ўсё як рэжысёр варшаўскіх тэатраў. Сярод рэжысёраў свайго часу вылучаўся глыбінёй літаратурных і музычных ведаў, мастацкай уражлівасцю, незвычайнай працавітасцю і стараннасцю ў падборы рэпертуару і апрацоўцы тэкстаў. Спрыяў увядзенню на сцэну многіх выдатных твораў, у тым ліку Юліюша Славацкага, Уільяма Шэкспіра і Фрыдрыха Шылера, што не было ацэнена ў свой час. Як рэжысёр побач з Хеленай Маджаеўскай і Сяргеем Муханавым пачаў рэформу стылю акцёрскай ігры і аднаўленне рэпертуару ў варшаўскіх тэатрах.
З’яўляецца аўтарам некалькіх драматычных п’ес, у тым ліку «Паэт» (1851), «Шляхетнасць душы» (1859), «Крытыкі» (1871). Перакладаў замежныя тэатральныя творы (напрыклад, лібрэта «Рыгалета» Дж. Вердзі). Сталы лібрэтыст Станіслава Манюшкі, аўтар тэкстаў опер «Verbum nobile» («Слова гонару», 1861), «Страшны двор» (1865), «Парыя» (1869) і «Беата» (1872).
У 1864—1868 гг. быў настаўнікам Варшаўскай драматычнай школы, пасля яе закрыцця даваў прыватныя ўрокі сцэнічнага майстэрства. На працягу многіх гадоў для дадатковага заробку працаваў суфлёрам італьянскай оперы, даваў урокі і выдаў падручнік італьянскай мовы.
П’ЕСЫ
Аскар Корвін-Мілеўскі
ЛАТАРЭЯ
Фартуна жартуе ў адным акце
люшага
у Менску губернскім
МАЛАЯ ЗАЛА імя Р.Шырмы (пр. Незалежнасці, 50)
w*a-
, “шчаелівая
ансамбль салістаў
Класік-Авангард»
мастацкі кіраўнік -
Уладзімір Байдаў
музыка НВ. Станіслава
Манюшкі, лібрэта Оскара Корвін-Мілеўскага
ХХФЕСТЫВАЛЬ
«Адраджэнне Беларускай капэлы»
Салісты:
Дзяржаўны
КАМЕРНЫ ХОР
Рэспублікі Беларусь
Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор -
Наталля Міхайлава
О BELVNESHEC0NOMBANK	Юдь»
лаўрэат Нацыянальнага, дыпламантМіжнароднага конкурсаў Уладзімір Громаў барытон заслужанм артьіст Рэспублікі Беларусь Сяргей Лазарэвіч бас Яўгенія Каральчук сапрана Сяргей Клачкоў тэнар
Афіша спектакля «Латарэя» Беларускай дзяржаўнай філармоніі. 2011 г.

Дзеючыя асобы
Незнаёмы
Шляхціцкі, землеўласнік
Г а н н а, яго дачка
Я н Пюркевіч, канторскі служачы Бібулкевіч, былы межавы рэгент Іцак Амстэрдам, прадавец латарэйных білетаў
Паштальён
М а р к е р з карчмы
Р э й г р а с, аграном
Пані Суддзяі дзве яе дачкі
— бас
— размоўная роля
— сапрана
— тэнар
— барытон
— размоўная роля
— бас-барытон
— размоўная роля — размоўная роля — размоўныя ролі
Дзея адбываецца ў павятовым горадзе ў 1840 г.

УВЕРЦЮРА
Сцэна I
№ 1. Хор
X о р
Зраўняцца можа з чым нецярплівасць, Якая сэрцы нам прасякае?
Кола фартуны шлі, Неба, літасць — Шчасце наша і лёс вызначае.
Апошні блізіцца тур латарэі, Апошні промень доўгай надзеі.
А здрада лёсу калі спасцігне,
Уся наша радасць з пройгрышам знікне. Дзе ж ты, фартуна! О, усміхніся, Шаляй удачы, о, прыхіліся!
Харавая сцэна
Усе ходзяць у задуменні, часта ўголас уздыхаюць. Паміж прысутных — Пані Суддзя, у акулярах, разам з дзвюма дочкамі, адной кульгавай, другой гарбатай.
Першы харыст (асуджальна). I што? I вы ўздыхаеце? Значыць, і ваш дух узносіцца ў краіны мараў, і вашыя думкі, пакідаючы марнасць зямлі, могуць лунаць у ідэальных сферах паэзіі, адкуль расчуленая душа вяртаецца з натхненнем?
Другі харыст. Мы тут не пра паэзію, ідэалы і мары завяліся, пакінем гэта людзям, якім у галаве світае, а нас тут сабрала варшаўская латарэя, і сёння яе апошні розыгрыш.
Трэці харыст. Калі я сёння не выйграю — прапаў!
Ч ацвёрты х а р ы с т. Калі мне сёння фартуна не ўсміхнецца, пушчу сабе кулю ў лоб...
П я т ы х а р ы с т. Пасля столькіх пройгрышаў, калі і гэтым разам лёс абыдзе мяне, я вып’ю унцыю прускага квасу.
Шосты х а р ы с т. Я павешуся...
Сёмы х а р ы с т. Я ўтаплюся...
П ю р ке в і ч. Ах, панове! Пакіньце і мне хоць якую-там смерць, калі прайграю, — я той, хто так прагне выйгрышу! А што да вас, панове, то далібог, дзіва бярэ, што вы хочаце выйграць.
У с е. Як гэта? Табе гэта дзіўна?
П ю р к е в і ч. Вядома, гэта мяне здзіўляе — бо кожны з вас, панове, мае добрую пасаду, добрыя прыбыткі, а мне б хоць палавіну гэтага, ці ж бы я думаў пра выйгрышы?
Пані С уд д з я. А я кажу, што, калі ёсць на свеце справядлівасць, калі сляпая фартуна хоць праз акуляры нешта бачыць, дык я адна павінна выйграць. У мяне дзве здатныя дачкі (Дочкі робяць кніксен.), але што без пасагу, ніхто з вас іх не бярэ... Я мушу, я абавязкова павінна выйграць.
Пюр кевіч. Ну, вядома ж, але вось ідзе шчаслівы чалавек, якому не патрэбен выйгрыш. (Уваходзіць Рэйграс.) Ці ж бо не, пане Рэйграсе? Як спадчыннік абшырных уладанняў, гаспадарачы новым, а значыць, напэўна ж, карысным чынам, ты не думаеш, як мы, пра латарэю?
Р э й г р а с. Зрэшты, з гэтай мэтай якраз я і прыйшоў і чакаю выйгрышу, як збавення.
П юркев іч. Чаму?
Р э й г р а с. Бо інакш збанкрутую... У мяне няма ні гроша.
Пюркевіч. А прыбыткі?
Рэйграс. 3 чаго?
Пюркевіч.Аса збожжа.
Р э й г р а с. Я не грэчкасей, каб сеяць грэчку ці пшаніцу.
П ю р к е в і ч. I што ж пан сеяў?
Р э й г р а с. Травы.
Пюркевіч.А гэта нешта-такі дае.
Р э й г р а с. Усё хлеў з’ядае.
Пюркевіч.У такім разе — прыбытак з быдла.
Рэйграс. Аён ідзе на куплю гіпсу, салетры і іншых інгрэдыентаў, якімі пасыпаюць палі.
Пюркевіч. Дык якая ж карысць з такой гаспадаркі? Дзе працэнт з маёмасці?
Р э й r р а с. Няма яго, але гадоў праз трыццаць будзе двайны!
Пюркевіч.А пакуль што?..
Рэйграс. А пакуль што я мушу выйграць у латарэі.
П ю р к е в і ч. Дык жа ж усе, усе мы павінны выйграць!
У с е. Мы ўсе павінны выйграць
П е р ш ы х а р ы с т. Але гэтым разам пошта нешта дзіўна спазняецца.
Д р у г і х а р ы с т. He магу больш трываць такой няпэўнасці.
Трэці харыст. Трэба спытаць у калектара пра прычыну спазнення. Пане Амстэрдаме!
У с е. Пане Амстэрдаме!
Іцак высоўвае галаву ў акенца канторы.
Трэці харыст. Чаму дагэтуль няматабліцы?
Іцак Амстэрдам (зяўрэйскім акцэнтам). Чакаю з хвіліны на хвіліну, разумею нават, што пошта ўжо блізка да горада быць мусіць.
П е р ш ы х а р ы с т. Ах, гэтая хвіліна чакання мне годам абернецца.
Другі харыст. Сэрцам чую, што з гэтай чаканкі мне гарачка станецца.
Трэці харыст. Паміраю ад нецярпення.
Чацвёрты харыст. Я больш не магу, пайду на тракт сустракаць пошту.
П е р in ы х а р ы с т. Добрая парада — я з табою.
У с е. Хадземце, хадземце пераймаць пошту.
Усе выходзяць.
Сцэна II
Пюркевіч, Ганна, Незнаёмы (у акне).
П ю р к е в і ч. Усе прагнуць выйгрышу, але мне ён найбольш патрэбен. Я люблю Ганну больш за жыццё; быць яе мужам было б для мяне найбольшым шчасцем на свеце. Але яе бацька, хоць і спрыяе мне, але не хоча мяне, беднага, прыняць за зяця і аддае перавагу Бібулкевічу, бо той не такі бедны, як я. (Уваходзіць Ганна.) Ах, дарагая Ганна, даўно тут цябе выглядаю. Ну, што бацька?
Га н н а. Я прасіла яго яшчэ раз, слёзна прасіла. Добры мой бацька плакаў разам са мною, але адмовіў. Ах, пане Яне. Калі бацька прымусіць мяне выйсці за гэтага Бібулкевіча, я памру з роспачы.
Пюркевіч. Мілая Ганна! He плач, наш лёс павінен перамяніцца, слухай, я даўно прападаю па табе...
Г а н н а. Ну, і што?
Пюркевіч.Я ўжо даўно ашчаджаю на сваім заробку...
Га н н a. I ўжо багаты?
Пюркеві ч. Яшчэ не, але буду. Вось узяў білет варшаўскай латарэі, сёння будуць вынікі апошняга розыгрышу. Лёс не можа быць несправядлівы, я павінен нешта выйграць, а тады бацька не адмовіць мне ў тваёй руцэ.
Га н н а. Ах, Янку! Якое гэта шчасце!
Ганна — Яўгенія Каральчук, Пюркевіч — Сяргей Доўгушаў
№ 2. Дуэт Ганны і Пюркевіча
Пюркевіч і Ганна (разам)