Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Лібрэта опер Станіслава Манюшкі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 376с.
Мінск 2020
51.93 МБ
У с е. Бывай, ойча Мікелі!
Хо р (паўтор)
Уцякайма ўсе у горы — Ўжо французы недалёка. He дагоніць злы нас вораг, У горы пойдзем мы высока.
Чуваць некалькі гарматных стрэлаў. Сяляне, забіраючы цюкі, аддаляюцца з жонкамі і дзецьмі.
СцэнаIV
Карманьёл, Мікелі і Разэля.
Карманьёл. Ойча Мікелі! Адно слова — бо не маем часу разглагольстваваць даўгімі фразамі.
М і ке л і. Слухаю.
Карманьёл. Вось дачка... твая, як ты сам прынамсі сцвярджаеш. Я зраблю яе сваёй жонкай, калі ты будзеш згодны.
Р а з э л я. Ах, мой ойча! Пагадзіся!
Карманьёл. Так, пагаджайся! А калі не — я чакаю французаў, з якіх паходзіў мой дзед, прачытаю ім пракламацыю... Уласна так, хоць уся вёска называе мяне дурнем — я напісаў пракламацыю! Вось яна! (Дастае паперу.) Складаецца з кароткіх і смутных фраз: «Салдаты Францыі! Я з’яўляюся ўнукам кагосьці з вашых бацькоў! Французская кроў кіпіць у маіх жылах. Мой ваяўнічы дзед памёр ад старасці. Я палаю жаданнем ісці па яго слядах і хачу быць французам». Я стану на нейкім узвышэнні і болей нічога не
буду рабіць — толькі выкрыкну гэтыя чулыя словы і ўсё войска Банапарта кінецца мяне абдымаць.
М і ке л і. Як гэта? Так ты можаш вырачыся П’емонту, твайго роднага краю?
К а р м а н ь ё л. Роднага краю? А за што ён мяне пакідае ў галечы? Сапраўды, лёс мой цудоўны! Без вопраткі, вось (Указваючы на свой каптан.) усё, што я маю. Я не маю аніякага рыштунку, аніякай мэблі, не маю нават ложка. (Звяртаючыся да публікі.) Звярніце ўвагу, спадарства, уначы я сплю на сваім кавадле. Мяккая пасцеля! Удзень мяне мучыць голад, і тым не менш я, аднак, таўсцею. О, гэта жахліва! А, аднак, таўсцею, і ў той час, калі мой няшчасны страўнік амаль лопаецца ад пачуцця голаду, мяне называюць тоўстым і ўкормленым. Тыя, што прыязджаюць з горада, зайздросцяць маёй цудоўнай скуры! Ці не праўда, што такія цярпенні могуць аслабіць самы моцны розум? Так, я ведаю, што зраблю: пайду па свеце, і адгэтуль маім родным будзе той край, дзе мне задарма дадуць паесці.
Р а з э л я. Бедны мой Карманьёл!
Карманьёл. Толькі цябе адну, Разэлька, шкада мне пакідаць. Цябе! Хоць твой бацька і з’яўляецца галоўным віноўнікам маіх бедаў!
М і к е л і. Чаму гэта?
Карманьёл. Я быў кавалём у горадзе, вучыўся, быў у курсе ўсіх навінаў, быў comme il faut чалавекам, меў працу, з адных толькі адмычак мог жыць. Вы, ойча Мікелі, каб прынесці даход вашай карчме, пераконваеце мяне асесці тут, абяцаючы, што я буду падкоўваць коні цэлай ваколіцы! I вось год, як я тут, і я бачу толькі аслоў. Тут я зрабіўся праставаты, атупеў, зглупеў, збяднеў, а вы яшчэ з маёй нястачы і бяды смяецеся.
М і к е л і. Досыць вымоваў, мой хлопча. я не маю ахвоты трапіць у рукі ворагаў. Жадаю табе ўдачы. Будзь здароў!
Разэля. Ойча! Калі ён застанецца— яго заб’юць, і будзе гэта па тваёй віне.
М і к е л і. Я не забараняю яму ісці з намі; але нічога, абсалютна нічога не абяцаю.
К а р м а н ь ё л. Ну і добра. Усё скончана. Маё рашэнне застаецца нязменным. Я шукаю пункту выйсця, з якога разаўюцца мае здольнасці: далучуся да французаў — і праз пятнаццаць дзён стану генералам. I тады ажанюся з Разэлькай, не зважаючы на вашую, ойча Мікелі, волю і на волю караля Сардзініі.
М і ке л і. Ты занадта спрытны. Слухай! Як толькі станеш генералам, я табе добраахвотна аддам Разэльку.
Карманьёл. Калі так, дык добра. Да пабачэння, мая жоначка. Ойча Мікелі! У хуткім часе ты пра мяне пачуеш.
М і к е л і (адыходзіць). Ну, бывай, генерал!
Карманьёл. Добра, добра! Час пакажа.
М і к е л і (вяртаючыся). Які ж ашалела глупы гэты чалавек! Ён гатовы застацца тут толькі з-за сваёй упартасці. Але, няшчасны, ці ты ведаеш, што любяць французы?
Ка рм а н ьёл. Хо-хо! Ці не вы мне пра гэта першы раз скажаце? Французы любяць... любяць заўсёды быць французамі.
М і к е л і. Французы любяць жартаваць.
К а р м а н ь ё л. Жартаваць?.. Жартаваць?
М і ке л і. Як толькі яны ўбачаць, што нейкі разявака, як ты, напрыклад, хоча да іх завербавацца, спярша добра пашматаюць яго ва ўсе бакі.
Карманьёл. Ого!
М і к е л і. Каб пераканацца ў тваёй адвазе, тысячу разоў з цябе пажартуюць, будуць цябе палохаць, будуць цябе выпрабоўваць, так, выпрабоўваць. О! У свой час праз гэта прайшоў мой брат Тоньё, каторы, як і ты, быў настолькі неразважлівым, што да іх завербаваўся. Знайшоўшы зручную прычыну, што ён скраў дзве казы, яны асудзілі яго як марадзёра і...
Карманьёл. I?..
М і к е л і. I павесілі.
Карманьёл. Павесілі? Як гэта, за шыю?
М і к е л і. Але гэта жартам.
Карманьёл. To бок, яго адвязалі... А гэта ўжо іншая справа, гэта было жартам, для забавы. О, прайдзісветы! Але тым лепей; з такімі людзьмі не засумуеш.
Разэл я. За выключэннем таго, што мой дзядзька ледзь не памёр са страху.
М і к е л і. I што гэта выклікала ў яго такую вялікую трасцу ў шыі, што сёння ён можа пахваліцца, што з дапамогай сваёй галавы вынайшаў так даўно шуканае perpetuum mobile.
Карманьёл. Мусіў мець да гэтага сямейную схільнасць.
М і ке л і. Гэта самае напаткае і цябе, мой генерал. Уначы яны паставяць цябе на самы небяспечны пікет. I калі ты заснеш, калі адыдзеш хоць на крок, цябе асудзяць на смерць, загадаюць рас-
страляць. А як толькі добра напалохаюць — прабачаць, аднак ты будзеш вымушаны за сваё жыццё адкупіцца сняданкам.
Карманьёл. Я ні на што не буду злавацца. Няхай мне сцінаюць галаву, няхай мяне вешаюць, няхай мне сто куляў у лоб усадзяць — калі гэта толькі для забавы і жартам, я не сярдую.
М і ке л і. Ну, як знаеш, я цябе папярэдзіў. Будзь здаровы! Хадзем, Разэлька.
Чутны стрэл гарматы.
Р а з э л я. Мой Божа! Яны ўжо набліжаюцца. (Да Карманьёла.) Малю цябе, пойдзем з намі!
К а р м а н ь ё л. Гэта залежыць ад твайго бацькі. (Да Мікелі.) Ці ты мне аддасі яе, калі я пайду з табой? Раз... два... чатыры, пяць, шэсць, сем і гэтак далей. Кажы хутчэй, бо калі я выкрыкну тры, ужо будзе позна.
М і к е л і. He, тысячу разоў не! Ідзі да сваіх любімых французаў. Я сын П’емонта, і хачу ім застацца.
Карманьёл. Ойча Мікелі! Давайце без папрокаў. Усё скончана. He плач, Разэлечка! Штосьці мне падказвае — хутка ты будзеш маёй жонкай.
№ 2 Дуэціна Разэлі і Карманьёла
Карманьёл
Ты не плач, Разэля, твар хай праяснее
I душу сагрэе добрая надзея. Бо навальніца хутка змаўкае, Вецер варожы з ёю сціхае. Сонца нам з нябёсаў ясных усміхнецца, Светлая радасць ўсцешыць наша сэрца.
Р а з э л я
Спадзявайся, любы, што надыдзе шчасце, Бо каханне наша бласлаўляе Неба. Цёмнаю хмаркай пройдзе нянасце, Верыць аддана ў прышласць нам трэба. Праміне час хутка лютых завеяў, Прэч смутак, слёзы — будзем жыць надзеяй.
Разэля і Карманьёл (спяваюцьразам)
Міне час лютых завеяў,
Праміне час хутка лютых завеяў, Прэч смутак, Прэч смутак, слёзы, жыць будзем светлай,
Будзем жыць мы светлай, Светлай надзеяй.
Светлай надзеяй.
Сцэна V
Карманьёл адзін.
К а р м а н ь ё л. Бывай, Разэлька! Будзь здарова, мая жоначка! (Выціраючы слёзы.) Штосьці цяжка мне на сэрцы так з ёй развітвацца. А я да ката! Французы любяць жартаваць. Хай сабе так, тым лепей. Я ўдзячны яму, што мяне пра гэта папярэдзіў. Буду асцярожным, пажартую і я з імі — хо-хо! і добра пажартую — о прайдзісветы! Але перш чым яны прыйдуць, я адпачну ў цяньку. (Садзіцца пад дрэвам.)
Сцэна VI
Карманьёл і Незнаёмы.
Незнаёмы. Гэта вёска Сан-Джуліяна. Мост і дрэва, адзначаныя ў лісце аўстрыйскага генерала. Спяшаймася!
К а р м а н ь ё л (прыўстаючы). Ого! нейкі чужынец.
Незнаёмы (заўважаючы яго). К, прыяцель!
Карманьёл. Спадар!..
Н е з н а ё м ы. Ці ты з гэтай вёскі?
Карманьёл. Так, але праз некалькі хвілінаў ужо не буду яе жыхаром.
Н е з н а ё м ы. Усе дамы зачыненыя. Ці тое ж самае зрабілі з крамамі?
Карманьёл. Так, ужо тады, калі выехалі гандляры.
Незнаёмы. I ўсё з сабой забралі?
Карманьёл (да сябе). Што за тупая галава! He быў бы гэта чужаземец. (Уголас.) О! Яны пастараліся нічога не пакінуць.
Н е з н а ё м ы. Тым горай, я хацеў бы купіць некалькі тоўстых цвікоў.
К а р м а н ь ё л. Цвікоў? А можа і падкоў? Спадар добра трапіў: я па прафесіі каваль. Ці вам трэба нешта выкаваць?
Незнаёмы. Няўжо ты маеш цвікі?.. Тут?.. Зараз?
Карман ьёл. Мой Божа! Штоз ім? Вядома, маютут,у доме.
Незнаёмы. Цудоўна! Хочаш зарабіць гэтыя грошы?
Карманьёл. Золата! Скажы, што мне трэба зрабіць.
Незн аём ы. Мусіш неадкладна забіць шэсць цвікоў у гэтае дрэва на тры локці ад зямлі.
Карманьёл. Шэсць цвікоў у гэтае дрэва?..
Н е з н а ё м ы. Так, у гэтае дрэва.
Карманьёл (злоснаўсміхаючыся). Хо... Хо... Хом... Скажы, прыяцель, з якой ты часткі свету?
Незнаёмы. Я цябе не разумею.
Карманьёл. Б’юся аб заклад, што ты француз.
Н е з н а ё м ы. Але чаму?
Карманьёл. Таму што ты вельмі дзіўна ўмееш жартаваць. Цэлы луідор за шэсць цвікоў! (Да сябе.) Хм, гэта выпрабаванне маіх пачуццяў да золата.
Незнаёмы. Я зусім не жартую! Плачу наперад — вось! (Аддае грошы).
Карманьёл (беручы грошы). Няўжо? Ці магу я верыць сваім вачам? Луідор! Так, сапраўдны луідор. О! Я хацеў бы быць сябрам такіх людзей, як ты.
Незнаёмы. Дык значыць, ты згодны?
Карманьёл (да сябе). Шарлатан! Нягоднік! Ён адразу ў мяне яго забярэ. (Уголас.) Але напэўна за такую цану ты захочаш мець цвікі вялізнага калібру?
Незнаёмы. Памер мяне не цікавіць, дастаткова, каб яны былі прыкметныя і каб дзеці, гуляючыся, не змаглі б іх выцягнуць.
К а р ма н ь ёл. Па-першае, што тычыцца дзяцей, дык іх у вёсцы ўжо няма; па-другое, ты не з абы-якім кавалём маеш дачыненне, — заганю іх ажно па галоўкі.
Незнаёмы. Добра! Але паспяшайся — кожная хвіліна мне дарагая.
Ка рм а н ьёл (хітра). Хо! Хо! Напэўна, гэта таксама мае нейкі сэнс.
Незнаёмы (падаючыямуруку). Дыкзначыць, ямагу нацябе разлічваць?
К а р м а н ьёл (падаючы руку, у якой трымае грошы, раптам адсоўваеяе, каб падаць пустую). О! Перад табой прыстойны хлопец, які заўсёды чэсна зарабляў свой грош. (Стоячы ўбаку, не хаваючы луідора і пастаянна круцячы яго ў руцэ.) Але што гэта? Ен яго не адбірае. Я пачынаю прызвычайвацца да думкі, што гэты луідор належыць мне! Ах, чаму ж цябе няма тут, ойча Мікелі, цябе, які мяне заўсёды называў нешчаслівым! Што за ўдача, што за шчасце! (Уваходзіць у хату.)
Нез наёмы. Як толькі я ўпэўнюся ў добрасумленнасці гэтага хлопца, мне варта было б знікнуць — было б неразважліва заставацца тут даўжэй. Раней прыйсці я не мог, а, можа, сюды ўжо і прыходзілі!