Лебедзі паміраюць разам
Сяргей Егарэйчанка
Выдавец: Логвінаў
Памер: 192с.
Мінск 2011
сяргей егарэйчанка
лебедзі
паміраюць разам
сяргей егарэйчанка
лебедзі паміраюць
разам
Мінск
Выдавец I. П. Логвінаў
2011
УДК 821.161.3-1
ББК 84 (4Бен)
Е28
Егарэйчанка, С. А.
Е 28 Лебедзі паміраюць разам / Сяргей Егарэйчанка. — Мінск : I. П. Логвінаў, 2011. — 192 с.
ISBN 978-985-6991-39-7.
УДК 821.161.3-1
ББК 84 (4Бен)
© С. А. Егарэйчанка, 2011
ISBN 978-985-6991-39-7 © I. П. Логвінаў, афармленне, 2011
Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць Богам
I калі вясёлкай. над труной вып’е кроў да кроплі з маіх жылаў, Беларусь, накрый мяне зямлёй. He, счакай, яшчэ аддам я вочы сваёй здані, каб мая душа не зблудзіла на чужыну ўночы, каб між намі не лягла мяжа. Беларусь мая, мая магіла, з бел-чырвона-белагарадна ці кашулю мне на смерць пашыла? Беларусь мая, мая магіла, тыж адна ў мяне, як ёсць адна.
Анатоль Сыс “Беларусь маяё мая магіла”
Дзеду Юрась, скажы, ты б хацеў быць Богам? Выправіць усё тое зло, якое было ў тваім жыцці, не даць памерці тваёй Аксане, рабіць людзей навокал шчаслівымі?
Стары памаўчаў, потым адказаў:
Я б хацеў. Максім, я пражыў шмат гадоў, шмат болю і зла бачыў. Кожны раз мне рабілася прыкра, да болю прыкра, ад таго, што я нічого не магу зрабіць не маю духу, сілы, веры. Я б хацеў стаць Богам, і, можа быць, хоць камусьці на зямлі ад гэтага было б трошачку лягчэй, радасней і шчаслівей. Хто ведае? А ты, хіба б адмовіўся?
Я б адмовіўся. Я б забыўся, пачаў будаваць сваё ўласнае шчасце, не заўважаючы вялікага гора вакол. Каб быць Богам трэба мець занадта вялікае сэрца, каб бачыць увесь боль чалавечы, бачыць і дапамагаць. Альбо трэба не мець
аніякага сэрца, каб не заўважаць нічога, не дапамагаць адным, забыўшыся на астатніх. Я б не змог быць Богам. Я б не хацеў ім быць.
Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць Богам
Калісьці даўным-даўно тут не было нічога. Hi гоману голляў пухнатых елак, ні подыху прыемнай прахалоды, ні спеваў птушак. Калісьці на гэтым месцы высіліся толькі няроўныя выспы голых пагоркаў.
He было і высотных дамоў, якія сёння ўздымаюцца праз колькі метраў ад гэтага бору, адрэзанага ад мікрараёну гулкай аўтастрадай.
Слова “даўно” кожны разумее, як хоча. Для кагосьці “даўно” гэта сівыя стагоддзі і справы дзён, пра якія пішуць толькі ў падручніках гісторыі і псеўдагістарычных раманах. Нехта лічыць, што “даўно” гэта дзесяць, дваццаць, трыццаць год таму часы маладосці актуальнага рэспандэнта. Ну а нехта можа сказаць: “Гэта было даўно хіба заўчора”.
Калісьці даўным-даўно тут не было нічога.
I, самае галоўнае, тут не было гэтых западзін грунта, на першы погляд непрыкметных, побач з якімі можна прайсці, не заўважыўшы, не звярнуўшы ні кроплі ўвагі, калі не ведаць, што яны азначаюць. Розныя па памеры метр на тры, два на пяць, тры на дзесяць, яны падаваліся ранамі на грудзях зямлі неглыбокімі, але балючымі, некалі крывавымі, а зараз загоенымі рубцамі.
Гэтым рубцам было ад сілы паўстагоддзі. I жывыя яшчэ тысячы, хто памятаюць тыя часы, памятаюць, але жадаюць забыць. Мажліва таму, што дагэтуль баяцца ўспамінаў. Мажліва таму, што баяцца помсты. Іх страх жывы нават праз пяцьдзесят гадоў.
Спякотны травеньскі дзень пераваліў за сярэдзіну. Сонца завісла над вершалінамі елак, яго промні хутка сушылі аголеную рыдлёўкамі глебу.
Сярод зялёнага дывана маладой травы, якая густа пакрывала гэтыя пагоркі, ярка-чорнымі плямамі ззялі тры глыбокія ямы. 3 іх перыядычна вылятала зямля, выкінутая наверх салдацкай рыдлёўкай. Рота байцоў страйбата ўжо некалькі гадзін працягвала працу, абсалютна не разумеючы, для чаго яна патрэбная. Прынамсі, тым жа пытаннем задаваліся яшчэ й некалькі маладых экспертаў-крыміналістаў, якія зрэдчас пераходзілі ад ямы да ямы.
Ды былі тут і тыя, для каго гэтая справа не толькі не была бессэнсоўнай, але мела выключнае значэнне. Такіх людзей было некалькі: з аднаго боку спецыялісты-археолагі інстытута гісторыі, з другога мясцовыя і раённыя партыйныя бонзы і функцыянеры. Абодва бакі прагнулі, каб справа скончылася на іх карысць, бо перамога праціўнікаў мела б папросту непрадказальныя вынікі, як для адных, так і для другіх.
Раскопы ўжо блізіліся глыбінёй да двух метраў. Старшыня партыйнай дэлегацыі не хаваў свайго задавальнення: ён радасна пасміхаўся ў вусы, перыядычна паглядаючы на твары навукоўцаў. Праца падыходзіла да лагічнага (з пункту гледжання прадстаўнікоў улады) заканчэння.
- Вацлаў Міхайлавіч, з аднаго раскопу даляцеў раптам нізкі голас салдата, вы мусіце на гэта паглядзець.
Старэйшы з археолагаў не прымусіў сябе доўга чакаць.
3 ямы выцягнулася рука байца з нейкім незразумелым прадметам.
- Костка... прашаптаў навуковец, асцярожна прымаючы знаходку. Нельга было дакладна вызначыць, што гэта за костка рыдлёўка салдата, стомленага шматгадзіннай
працай, проста размалаціла яе на дробныя фрагменты, якія не паддаваліся ніякай ідэнтыфікацыі.
- Далей капаць з максімальнай асцярожнасцю! Пра любыя знаходкі адразу паведамляць мне, голас археолага крыху дрыжэў, ён не мог стрымаць узрушанасці.
Знаходка магла быць адзінкавай і не мець ніякага дачынення да справы, з-за якой тут сабралася столькі кіраўнікоў парткама. Костка магла належаць нейкай жывёліне, памерлай дзясяткі год таму.
Але ўжо праз дзве хвіліны стала ясна, што гэта не так. 3-пад чорнай глебы паказалася яшчэ адна знаходка. На гэты раз баец быў асцярожны. Да справы падключыліся прафесійныя археалогіі. За дваццаць хвілін перад вачыма збянтэжаных чыноўнікаў паўстала жахлівае відовішча гэта быў добра захаваны чэрап з акуратнай дзірачкай на патыліцы.
Верхняй пярэдняй часткі чэрэпа фактычна не было яе праламала куля на выхадзе.
Мы
Жыць. Гэта ўсё, чаго мы хацелі. Жыць і працаваць. У нас не было дзяцей мы былі шчэ занадта маладымі, каб мець сваіх. Прынамсі, нам гэта не перашкаждала нашай радасцю ўсё роўна былі дзеці, хай і чужыя.
Вёска наша была даволі вялікай хоць і не з’яўлялася райцэнтрам, але мела сваю школу. Школу, у якой навучаліся без малага амаль сорак дзетак. Гэта збольшага былі малыя, што жылі ў навакольных вёсках, раскіданых на адлегласці да дзесяці кіламетраў.
Маленькія і амаль дарослыя, яны кожны дзень тупалі тысячы крокаў, каб атрымаць тое, чаго так прагнулі веды. Бацькі, амаль усе непісьменныя сяляне, марылі, што дзеці іх надзея і адзіная радасць вырвуцца з кола беднасці і нядолі, якое год за годам, дзесяцігоддзе за дзесяцігоддзем пераследвала тых, хто ўмеў здабываць свой хлеб толькі працай рук, потам і слязьмі.
Надзеі, надзеі... збольшага дарэмныя, наіўныянаўрад ці ім наканавана было спраўдзіцца, але....
Але людзі пра гэта не ведалі. Ім і нельга было тое ведаць прапагандысцкая машына Саветаў працавала нічым не горш за міністэрства прапаганды доктара Гебельса ў Германіі, якая ў гэты ж час дасягнула ўжо нечуванай магутнасці разам з нечуванай бесчалавечнасцю.
I гэта пры тым, што людзі і тут, у шматпакутнай Беларусі, і там, у шматпакутнай Нямеччыне, былі адныя і тыя ж са сваімі праблемамі, забабонамі і марамі. Ніхто з іх не хацеў бессэнсоўнай жорсткасці і пакутаў, ні для сябе, ні для сваіх блізкіх.
Але й тут і там людзі верылі, што дзяржава не можа памыляцца, а правадыры народаў жадаюць лепшай долі кожнаму.
Былі, вядома, і тыя, хто не верыў, але іх з кожным днём рабілася ўсё менш ды менш хтосьці паціху сцішваўся у сваёй непрымірымасці, а кагосьці сцішыцца прымушалі. Каго словам, каго пагрозай, каго катаваннямі.
Каго куляй.
Ды пра ўсё гэта не ведалі тыя, каму ведаць не было патрэбна.
He ведалі гэтага тады й мы так званая “новая інтэлігенцыя” маладыя настаўнікі, якіх пасля заканчэння спецыяльных курсаў накіравалі працаваць у гэты куток Беларускай ССР на самай мяжы Мінскага раёну за дваццаць кіламетраў ад варожай, як нам увесь час казалі, Польшчы.
Прынамсі, Польшчай мясцовы парткам упарта называў беларускія землі, забраныя па сумнавядомай дамове 1921 года.
Я спецыяльна кажу “мы”. “Мы” гэта я і мая жонка, разам з якой мы й скончылі настаўніцкія курсы. Шлюб узялі ўжо амаль напрыканцы іх, са сціплай надзеяй, што нас накіруюць працаваць разам. Нам пашчасціла рэдкі выпадак размеркаванне насамрэч адбылося з улікам нашага шлюбу.
Мне было дваццаць шэсць гадоў. Ёй дваццаць чатыры.
Мяне звалі Савіцкі Максім Леанідавіч.
Яе Савіцкая (Самусевіч) Таццяна Віктараўна.
Мы працавалі тут ужо больш за год. Я наўмысна не ўдакладняю, што гэта за “тут”, не ўзгадваю назву вёскі, проста таму, што вёсак з такім лёсам дзясяткі на абшарах беларускай зямлі, і такая гісторыя магла здарыцца ў кожнай. Але аб гэтым крыху пазней.
Ішла восень тысяча дзевяцьсот трыццаць шостага года...
Жаўнер прывіднай арміі
Станіслаў Міхайлавіч не спаў ужо колькі начэй. He мог, не хацеў, баяўся. Апошнім часам ён баяўся кожнага груку, кожнага шоргату. Нельга сказаць, што ягоная пужлівасць не мела падставаў не, зусім не. Яму было чаго баяцца. Ён баяўся свайго ўваскрэслага мінулага.
Страх быў з ім усе шэсцьдзесят сем гадоў, якія ён пражыў на свеце. Спачатку страх галоднай смерці сваёй, жонкі, дзетак. Царская эпоха была бязлітаснай да такіх, як ён. Пасля бясконцы подых смерці смутных год рэвалюцыйівойнаў-грамадзянскайісусветнай, потым... Потым, пасля смерці ўсіх, дзеля каго ён яшчэ хацеў жыць, прыйшоў час ахвяравання сабой дзеля справы вольнай Беларусі. Асабісты ад’ютант генерала Езавітава, жаўнер у войску Станіслава Балаховіча, стралец збройнагачыну менавіта ў такой паслядоўнасці ён пражыў пачатак дваццатых гадоў. Кожны новы кіраўнік лакальнай арміі ўзнікаў раптоўна і гэтак жа раптоўна знікаў, збягаў за мяжу, як толькі рабілася горача. Ён збегчы не мог. He ўмеў, не навучылі ў дзяцінстве паказваць спіну тым, хто толькі й чакаў, каб усадзіць у яе нож. Так і кідаўся ад аднаго правадыра супраціву да іншага, нязменна расчароўваючыся ў кожным з іх. Калі ж не засталося аніводнага, ён зрабіў свой выбар. Яго схаваў цёмны беларускі лес яго і яшчэ трох верных сяброў. Дзе яны зараз, тыя сябры? Адзін Бог можа даць адказ. Можа быць, у іх атрымалася, як у яго, выйсці з лесу праз некалькі год марнай барацьбы і пачаць новае жыццё пад новай маскай і змененым прозвішчам. Наўрад ці. Стары быў гатовы паклясціся, што ўсе яны гніюць ў зямлі з куляй у
галаве. Тая самая замля, за якую яны ахвяравалі жыццём, прыняла іх, атуліла вечным холадам і вечным спакоем. Зямля ўмее па-свойму быць удзячнай за ахвяры.