Лебедзі паміраюць разам
Сяргей Егарэйчанка
Выдавец: Логвінаў
Памер: 192с.
Мінск 2011
Стары ўздыхнуў і з цяжкасцю падняўся на ногі. Пабіты імбрык пырскаў кіпнем ва ўсе бакі. Стары скрывіўся, ўзяў прыхватку і выхапіў гарбатнік з печы. Наліў кіпень у кубак, закінуў туды ж травяны збор, накрыў талеркай.
Травы ён збіраў сам на чай ўсё роўна не было грошай. Па праўдзе, ён і не любіў чаю ну хто ж будзе травіцца ім, калі пад рукой самыя смачныя расліны, да таго ж сабраныя сваімі рукамі? Тры гады жыцця ў лесе прымусілі яго зразумець кожны лісток роднага краю, ён заўжды мог даць каштоўную параду, якую травінку даць хвораму і які збор заварыць чалавеку са слабымі нервамі.
Нельга сказаць, што старога любілі ў вёсцы. He тое, каб яго баяліся, не. Баяліся ягонагацёмнага мінулага. Ён ніколі не распавядаў, адкуль ён з’явіўся тут, і дзе быў дагэтуль. Савецкая ўлада навучыла падазрона ставіцца да людзей з цьмянай біяграфіяй, і, тым больш, не мець з такімі цесных кантактаў не доўга так дажыцца і да кулі ў патыліцу, проста так, за кампанію, за сувязь з ворагам народа.
У вакно гучна грукнуўся камень. Стары насцярожыўся. He з-засапраўднага страху, атак, дзеля парадку. Візіту афіцэра НКУС ён чакаў гадамі і прызвычаіўся жыць у чаканні гэтай падзеі. Стары армейскі наган узору 1898 года з шасцю баявымі патронамі, які ляжаў у шуфлядзе стала, таксама чакаў сустрэчы. Чакаў, каб апошні раз гучна сказаць сваё слова. Стары ніколі не верыў, што за ім не прыйдуць. Прыходзілі за ўсімі, і вінаватымі і бязвіннымі. Проста, мабыць, шчэ не прыйшоў час.
Трывога была дарэмнай камень у вакно кінуў суседскі хлапчук.
Стары ўздьіхнуў. Рана ці позна гэткія жарты скончацца тым, што ягонае сэрца не вытрымае і спыніцца назаўжды. Калі, канешне, раней яго не спыніць стрэл з нагана. Так ці йнакш, жыць яму засталося зусім нядоўга зіму стары не перажыве гэта ён адчуваў дакладна. Засядзеўся ён на свеце. Занадта шмат нажыў ворагаў, каб гэтак шмат жыць. Лёс падараваў яму й так досыць гадоў, і стары быў за гэта ўдзячны,
Станіслаў Міхайлавіч працягнуў руку за пяром і чарнілам, што стаяла на краі стала. Затым ён дастаў з шуфляды, у якой ляжаў рэвальвер, паперу, спісаную крывым незразумелым почыркам. Гэта яго тэстамент. Невядома, дзеля каго ён пісаўся, мажліва, для таго самага афіцэра НКУС, які прыйдзе за ім, а мажліва, гэтая папера трапіць у рукі да чалавека са шчырым сэрцам, які ніколі не трымаў зла на старога.
Апошні варыянт, праўда, надтамалаверагодны. He так шмат было ў старога дабразычліўцаў. Дакладней, сам ён не мог назваць аніводнага.
Тэстамент быў амаль скончаны і выпраўленняў не патрабаваў. Насамрэч, тэстаментам гэтую паперу можна было назваць з вялікай нацяжкай. Гэта больш было падобна да крыку спакутаванай душы. Усё, што не было сказана за гады жыцця, не вышаптана, не выплакана...
Па правую руку ад сябе Стары паклаў даўнюю паблёклую фотакартку. 3 яе ўсміхаліся стомленыя жаўнеры стральцы асобнага атраду генерала Станіслава Булак-Балаховіча. Твары былі яшчэ досыць разборлівымі, хаця фотаздымак ён насіў пры сабе ўжо 16 гадоў. Стары знайшоў сябе, потым сваіх сяброў, з якімі разам кукаваў ў лесе. Здымак даўно трэба было знішчыць. Былы жаўнер у чарговы раз папракнуў сябе за тое, што дагэтуль не зрабіў гэтага. Карт-
ка наўпрост магла паслужыць матэрыялам для абвінавачання кагосьці з ягоных сяброў, калі такія яшчэ засталіся ў жывых. Шанцаў, канешне, было няшмат, але Стары не мог дараваць сабе нават думкі аб тым, што з-за ягонай слабасці маглі пацярпець тыя, хто праліваў кроў побач з ім.
Але рука здрадліва адмаўлялася знішчаць фотакартку. Напэўна, гэта была апошняя рэч у хаце, якая выклікала яшчэ ў душы Старога хоць нейкія сентыменты.
Рэзкім рухам рукі Стары прыбраў картку на старое месца побач з рэвальверам.
Недзеў грудзях зноўку закалола. Клятае сэрца... Хоць бы на дзень яно скончыла балець! Але не, не жадала. Напэўна, у гэтым былі свае плюсы. Больу сэрцы дзеньзаднём нагадваў Старому, што ён яшчэ жывы і працягвае змагацца, хай невядома з кім, хай тае барацьбы нікому не бачна, магчыма, нават для самому Старому. Сэрца не давала яму забыцца, што справа няскончаная, і не мае пакуль ён Стары права на адпачынак.
Сёння боль быў асабліва надакучлівым тупым і бясконцым, нібы хтосьці з садысцкай настойлівасцю тыкаў акурат у сэрца іржавым шылам.
Стары апусціў пяро ў чарнільніцу і паклаў галаву на рукі. Яшчэ, яшчэ дзесяць хвілін адпачынку і ён зноўку прымецца за паперу. Толькі б супакоіўся хоць крыху гэты немагчымы боль.
Дзверы асцярожна рыпнулі. У іх прасунуўся дужы малады хлопец у галіфэ.
Ён асцярожна, але з адчуваннем уласнай перавагі, азірнуўсяпабакох. Заўважыў Старога, які нібыспаў за сталом, паклаўшы твар на далоні. Хлопец гучна кашлянуў. Стары не падняў твару на гук. Здавалася, што ён увогуле не чуе і працягвае спаць.
Крыху знервавана хлопец зрабіў два крокі і падкрэслена звонка шчоўкнуў абцасамі цяжкіх ботаў. Пасля гэтага ён гаркнуў голасам, прызвычаеным да камандаў:
Станіслаў Міхайлавіч Шарэцкі!
Голас яго абсалютна не выказваў аніякіх інтанацыяў. Ён не пытаўся, а менавіта сцвярджаў сказанае.
Галава Старога варухнулася.
Што?.. Хто тут?!
Старшы лейтэнант Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў Міхал Звягінцаў. Вы арыштаваныя. Папрашу сабраць вашыя рэчы і накіравацца са мной да аддзелу камісарыяту для правядзення следчых мерапрыемстваў і судовай працэдуры. Падрабязнасці будуць вам растлумачаны на месцы.
Канешне, канешне... Скажыце толькі, ці ёсць у мяне дзве хвіліны, каб узяць самае небходнае?
Адна. Мы не можам затрымлівацца.
Рука Старога асцярожна пацягнулася ў шуфляду. Час прыйшоў. Час, якога Стары так доўга чакаў. Вось ён, канец. Фініш жыцця з хамаватым тварам афіцэра-ГПУшніка.
Далонь лягла на рукаятку рэвальвера. Стары хуткім рухам узвёў курок.
Рэзкі шчаўчок не мог не быць пачутым лейтэнантам. Хутчэй дзякуючы рэфлексам, чым свядомай думцы, дасведчаная рука выхапіла наган з кабуры. Ззаду ў дзверы ўваліліся два НКУСаўцы з шэрагоўцаў, якія чакалі загаду камандзіра на выхадзе. У руках яны сціскалі такія ж наганы. He было ніякіх падставаў, каб сумняваццаўтым, што страляць яны будуць без усялякага папярэджання.
Стары стаяў пад рулямі трох рэвальвераў, яго ўласная зброя была сціснута ў руцэ, рульны выхад глядзеў у столь. Старога крыху хістала, з боку можна было б падумаць, што ён п’яны.
Я патрабую, каб вы зараз кінулі рэвальвер на падлогу. Інакш мы вымушаныя будзем адкрыць агонь, усё тым жа голасам, пазбаўленым эмоцыяў, сказаў лейтэнант. Здавалася, што гэтая сітуацыя ні на крок не выбіла яго з каляіны. Я лічу да трох. Адзін... два...
Хай жыве вольная Беларусь! прагучаў раптам крык і ў той жа момант гучна выбухнулі ўсе чатыры рэвальверы.
Стары ляжаў на падлозе. На ягоных грудзях грудзях ярка чырванелі тры ўваходныя адтуліны. Чацвертая знаходзілася на правай скроні, але лейтэнант яе пакуль не бачыў.
Вось жа сукін сын, са злосцю сплюнуў адзін з НКУСаўцаў.
А якая, па сутнасці, розніца? Усё роўна падох бы ў яме, інтанацыя лейтэнанта не змянілася ні на кроплю. Хопіць языкамі малоць. Падхапілі гэтага і ў машыну. У нас на чарзе яшчэ тры такіх на гэтую ноч.
Цела вынеслі. Лейтэнант тымчасам уважліва вывучыў усе дакументы, якія ляжалі на стале і ў шуфлядзе, некалькі хвілін углядаўся ў твары на фотакартцы. Потым ён схаваў ўсё гэта ў свой планшэт і хуткім крокам выйшаў з хаты.
На падлозе засталася чырванець шырокая лужына крыві ніхто не палічыў патрэбным прыбраць яе.
Чырвоная кроў на чорнай падлозе, закіданай зямлёй з ботаў, не знікала яшчэ доўгі час. Прыйшла зіма, за ёй лета, за ім восень і зноўку зіма, а бурыя плямы так і цямнелі на грубых дошках падлогі.
Просты і самы красамоўны помнік глядзіце, тут памёр патрыёт!
Толькі не было каму глядзець...
Дзед Юрась
He, Старога асабіста я не ведаў. Мы жылі хоць і ў суседніх, але дастаткова аддаленых вёсках. У раёне жылі без малога дзесяць тысяч чалавек, вядома ж, кожнага я не мог ведаць. Жыхары гэтай мясцовасці цікавілі мяне пераважна дзеля паўнавуковых этнаграфічных даследаванняў. На жаль, часу для таго, каб займацца гэтай сваёй цікавасцю у мяне не было я адказваў за навучанне амаль пяцідзесяці дзяцей самых розных узростаў ад семігадовых да зусім дарослых шаснаццацігадовых юнакоў і дзяўчат.
Я не мог ведаць, якую ролю ў маім лёсе адыграў Стары і яго спадчына.
Вечар рана апускаўся на вёску ў гэтыя халодныя кастрычніцкія дні. Было толькі пяць гадзін, а слабое сонечнае святло пакрысе знікала. Яго, праўда, і так фактычна не было ўжо з месяц цяжкія хмары закрылі ўсё неба праз іх было не прарвацца нават самаму моцнаму, самаму жывому промню.
Ад такога надвор’я пакутвалі ўсе і дзеці, і дарослыя. He было чутно ні жартаў, ні смеху людзей, што прызвычаіліся шукаць у весялосці ратавання ад беспрасветных галодных будняў савецкага селяніна.
Прынамсі нас з Таняй гэтая хвароба не закранула мы ішлі па дарозе і пасміхаліся адзін аднаму. Навокал усё падавалася нам надзвычай прыгожым, нават гэтае грознае і пахмурнае неба, нават размытая бясконцым дажджом сцежка, нават паваленыя хаты, якія даўно не ведалі гаспадарчай рукі. Нам не трэба было прыгажосці шыкоўнай, мы мелі тое што мелі а астатняе нам давала каханне і праца, якая прыносіла задавальненне. Так бывае: наступае ў
жыцці момант, калі ўсё абрыдае і непрыгожае адыходзіць на другі план, застаецца толькі ўсмешка каханага чалавека, якая кампенсуе ўсе непрыемныя пачуцці. На жаль, часцей бывае наадварот, але кожны мусіць імкнуцца менавіта да такога стану.
Мне імкнуцца было не трэба я меў усё, што хацеў. I дзякуй Пану Богу, што жаданні мае былі такімі сціплымі.
Вяскоўцы добразычліва віталіся з намі, на кожным кроку мы адчувалі бязмежную павагу да сябе. Канешне ж, адукаваныя, прыехалі з губернскага горада так тут па старой звычцы звалі абласны цэнтр.
Здароў, Максім! пачуў я гучны басавіты голас. 3-за акуратнай драўлянай брамы паглядаў на нас дужы пажылы чалавек. На выгляд яму было гадоў семдзесят, а насамрэч праз месяц мусіў сустрэць ужо дзевяты дзясятак гады міласэрна абышлі яго, пакінуўшы і сілу, і розум. Дзед насіў доўгую да грудзей сівую бараду, а рукі яго, здавалася, мелі такую моц, што лёгка маглі задушыць у абдымках ляснога мядзведзя. Стары асілак да таго ж як ніхто іншы ў вёсцы ўмеў спяваць песні, якіх ведаў вялізарную колькасць, за што яго вельмі любіў навакольны люд.