Лебедзі паміраюць разам
Сяргей Егарэйчанка
Выдавец: Логвінаў
Памер: 192с.
Мінск 2011
Скажы, а навошта ў такім разе доўгае жыццё? Навошта кахаць, пакутваць, страчваць урэшце рэшт? Дзеля чаго кожны дзень дзед Юрась успамінае сваю жонку? Для чаго Бог даўчалавеку такі тэрмін, за які можна спаліць сябе, а потым стаць проста халодным абпалкам, якому нічога не патрэбна?
He ведаю. Але, калі Бог так вырашыў, значыць гэта
насамрэч патрэбна. Дзед Юрась не стаў такім абпалкам, пра які ты кажаш. Але і жыццё ў яго было не такое, як ва ўсіх.
Скажы, а праз шмат гадоў ты таксама будзеш мяне кахаць проста так, як ты сказаў, “па інэрцыі”? па яе голасе было чутно, што яна крышачку злуецца.
Я не магу сказаць, Таня, што будзе з намі заўтра, ты ж хочаш, каб я сказаў, што будзе праз доўгія-доўгія гады. Я толькі магу даць табе абяцанне, што я буду кахаць цябе столькі, колькі Бог даў мне часу, каб аддаць яго на каханне. I я буду маліцца, каб гэты час быў ніяк не меншым за маё жыццё. Я табе абяцаю.
Таня прыціснулася да мяне.
Дзякуй. Ведаеш, мне зусім не спадабалася тое, як ты пачаў казаць аб усім гэтым. Але за тое, як ты завяршыў свае словы, я гатовая дараваць табе ўсё. I... яна вытрымала даволі вялікую паўзу, перад тым, як працягнуць. Я даўно не казала табе гэтыя словы. За ўсім тым, што нас чакала тут, за той самааданай працай, за тыя часы, якія мы прысвяцілі іншаму, а павінны былі прысвяціць адзін аднаму, я забывалася сказаць табе самае галоўнае, тое, што павінна казаць кожную хвіліну. Я цябе кахаю.
Раптам я адчуў, што на маіх вачах з’явіліся слёзы. Я не плакаў з тых часоў, калі быў дзіцем, але гэтыя словы Таццянкі неўзабаве абудзілі ўва мне тое, што было схавана недзе ў глыбіні душы, за магутным мурам спраў і забабонаў. Я ў думках падзякаваў Богу за тое, што зараз цёмна і Таня не бачыць гэтых слёзаў.
Я таксама кахаю цябе, мілая. I заўжды буду кахаць, колькі б дзён мне не адлічыла жыццё. Хай парушыцца ўвесь свет, я толькі хачу, каб у самы апошні момант мы былі разам. Толькі разам і толькі ўдваіх.
Мы заснулі амаль адначасова...
Валя
Я не вельмі добра адчуваў сябе з раніцы. Чамусьці балелі суставы і проста гудзела галава. Тым не менш я своечасова падняўся з ложка, імкнучыся не вельмі шумець, каб не абудзіць Таню, якая моцна спала. Я асцярожна прыклаў далонь да яе ілба. Тэмпература была, хоць і не такая высокая, як учора.
Я паснедаў, апрануўся і ціхенька выйшаў з хаты.
Дзеці пакрысе падцягваліся да школы. Увайшоўшы ў будынак, я павітаўся з тымі, хтоўжо прыйшоў і пачаў рыхтавацца да занятку.
За пяць хвілін да пачатку ўрока ў дзверы зайшоў высокі малады чалавек, апрануты ў вайсковае галіфэ, які вёў за руку маленькую дзяўчынку.
Старшы лейтэнант дзяржбяспекі Звягінцаў, прадставіўся ён. Да вас учоразаходзіў маёр Раманаў...
Так, так, вітаю, я паднаўся са стула. 3 цяжкасцю я ўспомніў учарашнюю размову з маёрам у галаве ўсе думкі былі нібы ў тумане. А гэта, напэўна, Валя, так? я паспрабаваў выдавіць нейкае падабенстваўсмешкі.
Дакладна, кіўнуў галавой лейтэнант. Маёр, на жаль, вельмі заняты на працы, таму я нейкі час буду прыводзіць Валю і забіраць яе дадому пасля заняткаў. Наколькі я разумею, вам трэба атрымаць неабходныя дакументы?
Так, вядома. Але гэта зойме няшмат часу, я не затрымаю вас больш чым на дзесяць хвілін.
Выдатна. У такім выпадку пачнем, калі можна.
Я запісаў дадзеныя дачкі маёра ў ведамасць.
Раманава Валянціна Віктараўна, 1928 года нараджэння, першы клас скончыла ў Смаленску. Я нічога не наблытаў?
He. Усё абсалютна дакладна.
Выдатна. У такім разе, я больш не буду вас затрымліваць.
Калі мне зайсці за Валей? запытаўся лейтэнант.
Можаце забраць яе а палове на трэцюю.
Дзякую, лейтэнант коратка казырнуў і хуткім крокам выйшаў з памяшкання.
Першая гадзіна заняткаў прайшла ціха і спакойна. Дзеці выконвалі мае заданні, я тым часам спрабаваў разабрацца з паперамі. Пракляты галаўны боль усё ніяк не хацеў суцішыцца, таму я штохвілінна адрываўся ад дакументаў, заплюшчваў вочы і закрываў твар далонямі. Вельмі хацелася скончыць заняткі і адпусціць дзяцей дадому, але я не мог сабе гэтага дазволіць.
Замест гэтага я паклікаў да сябе маленькую Валю, каб паразмаўляць з ёй і высветліць узровень ведаў.
Дзяўчынка выклікала ў мяне ўражанне вельмі сціплага і ціхага дзіцяці. Яна выглядала нават менш, чым на свае восем гадоў. Падышоўшы да мяне, яна асцярожна села на самы куточак крэсла, які я паставіў побач са сваім сталом, і апусціла вочы долу.
Я ўсміхнуўся ёй і папрасіў не хвалявацца. Потым я задаў некалькі агульных пытанняў, запытаўся, як ёй вучылася ў Смаленску, папрасіў распавесці мне пра сябе. Потым, калі дзяўчынка крышачку разгубілася, пачаў запытвацца аб тым, чаму яна навучылася ў першай класе, асцярожна спрабуючы вызначыць мяжу яе ведаў. 3 таго, што я змог высветліць, я зрабіў выснову, што Валя была даволі разумнай дзяўчынкай, хоць і без нейкіх звышнатуральных здольнас-
цяў. Я з задавалыінем адзначыў для сябе, што ніякіх праблемаў з дачкой маёра ў мяне ўзнікнуць не павінна.
Я адпусціў Валю на яе месца, а сам пачаў працаваць з асобнымі групамі дзяцей. Праца без Танібыла цяжкай, мне прыходзілася тлумачыць новы матэрыял і даваць заданні розным па ўзросце дзецям, а гэта вельмі затрымлівала і ўскладняла працу. Тым не менш, я здолеў наладзіць працэс так, што мой ўдзел быў патрэбны толькі мінімальна, таму я паспяваў справіцца са ўсім.
Таня не спала. Я зайшоў, не распранаючыся, вельмі змерз пакуль ішоў. У хаце было цёпла нават горача, у печцы весела трышчалі дровы, і ва ўсім памяшканні пахла чымсьці вельмі прыемным. Мая жонка сядзела за сталом, захутаўшыся ў цёплы плед, і правярала вучнёўскія сшыткі, якія я пакінуў учора дома.
— Прывітанне.
Яна падняла галаву і павіталася са мной аднымі вачыма.
Ну й навошта ўставала і выходзіла з хаты? з усмешкай запытаўся я.
А я не выходзіла. Гэта дзед Юрась заглядваў ён і дроваў прынес і агонь развёў.
Сур’ёзна? А што хацеў?
Ды проста праведаць зайшоў. Яму ўжо хтосьці данёс, што я два дні ў школе не з’яўлялася, дык ён і вырашыў пацікавіцца, што са мной здарылася. Доўга стаяў, охаў ды ахаў, надаваў цэлую кучу каштоўных парадаў, што трэба і што не трэба рабіць, каб хутчэй паправіцца. Але галоўнае не гэта, Таня падняла на стале тканы ручнік. Як высветлілася, пад ім знаходзілася шырокая талерка, ад якой і ішоў
той самы прыемны пах. Паглядзі, ён зноўку прынес нам піражкоў. I вялікі слоік з мёдам. Казаў, што мёд лепш за ўсе лекі. Буду лячыцца.
Oro! А мяне пачастуеш? я схапіў з талеркі адзін піражок.
Толькі калі ты вельмі добра мяне папросіш!
Ах вось як? He буду нічога прасіць! Захварэю і памру вось наўпрост каб ты потым сама на сябе лаялася, і я найграна адвярнуўся ў іншы бок.
I не захварэеш, і не памрэш. Проста таму, што ў цябе не хопіць нахабства пакінуць мяне адну на сто дзесяць дзяцей ў гэтай Богам забытай вёсцы. Вось так. Ну й яшчэ таму што... яна замаўчала і раптам я адчуў яе рукі на сваіх плячах. Таму што я цябе сагрэю і не дам захварэць і памерці.
Вось гэта ўжо зусім іншая размова! я хутка павярнуўся зноўку да яе. Ты абяцаеш?
Моцнамоцна абяцаю!
Ну вось і цудоўна. А калі ты паабяцала, то ты зараз мусіш наліць мне кубак гарачай гарбаты з мёдам і піражком. Такім чынам, мы зноўку вярнуліся да таго, з чаго пачалі размову.
Ты невыносны!
Я ведаю. Але ж менавіта за гэта ты мяне кахаеш?
Толькі за гэта! Проста больш няма за што.
Ну-ну, не можа ўжо такога быць. Няўжо я такі дрэнны і злы? Вось глядзі з дзеткамі тваімі працую, хату таплю... час ад часу. Ну, гэта нават калі не казаць пра тое, што я згадзіўся з табой ажаніцца...
Згадзіўся?! Ну нічога сабе! Пачнем з таго, што ты гэтую авантуру мне й прапанаваў. Табе яшчэ пашчасціла, што я дурная доўга не думала, не паспела нікога лепш знайсці!
Угу. He паспела. Ды й не знайшла б.
Савіцкі Максім Леанідавіч, ведаеце, хто вы?
Н-ну?
Вы самы эгаістычны Нарцыс, якога я калісьці бачыла.
Вось так і разбіваюцца ўражанні аб сабе, як аб самым сціплым чалавеку ў свеце, я ўздыхнуў. Ну дык што, гарбаткі мне нальеш?
Скажы “калі ласка”!
He скажу.
Скажы!
He скажу!!
Скажаш!
Цікава, чаму б гэта?
Ды проста таму, што цябе самому лянота ўстаць ды наліць!
Ну добра-добра, упэўніла. Сапраўды лянота.
Ты не сказаў!
Я выдавіў з сябе самы цяжкі стогн, на які толькі быў здатны.
— Калі ласка!
Іншая справа! Таня ўскачыла і схапіла кубак. Давай распранайся, ўхаце горача, аты ў гэтым тулупе сядзіш.
Я спаў неспакойна. Мне снілася маленькая Валя, потым маёр Раманаў, потым Звягінцаў, які чамусьці ўсё хацеў злавіць мяне і ўдарыць цяжкім ялавым ботам. Я бег, бег, бег ад яго, спатыкаўся, падхопліваўся і зноўку бег, Звягінцаў усё набліжаўся і мне ўжо падавалася, што я не збягу. Нарэшце я зноўку ўпаў і лейтэнант адразу аказаўся побач самной. Наягонымтвары гулялад’ябальская ўсмешка. Ён падняў нагу, зацягнутую ў той самы бот, над маім тварам...
...Камісарыят Унутраных Спраў! Адчыніце дзверы!!
Я не адразу зразумеў, што адбываецца. Стукалі адначасова і ў вокны і ў дзверы. 3 вуліцы даносіўся брэх сабак і хуткі тупат ног. Судзячы па гуках, чэкісты ламіліся не толькі да нас грукат было чуваць і ад іншых дамоў, што стаялі навокал.
Адчыніце дзверы!!
Я падхапіўся, раптам адчуўшы, што ў мяне мокрая ад поту ўся спіна. Што такое? Чаго ад мяне хочуць НКВДзісты?
Таня таксама прачнулася і глядзела на мяне спужанымі вачыма.
Я хутка падбег да дзвярэй і адчыніў замок. За дзвярыма стаялі два сяржанты-чэкісты. Абодва трымалі рукі на адкрытых кабурах, з якіх праглядвалі рукаяткі рэвальвераў. Адзін з іх трымаў на кароткім павадку вялізнага сабаку, які проста заходзіўся ад брэху.
Што такое? нельга сказаць, што ў мяне быў той тон, якім варта размаўляць з супрацоўнікамі чэка, але мой голас быў проста своеасаблівай абарончай рэакцыяй каб не паказаць свайго страху я падсвядома вырашыў падавацца злым.
На маё шчасце гэбісты гэтага не заўважылі.
Ваша імя і прозвішча!
Савіцкі Максім Леанідавіч. Што...
Вы жывеце адзін?
3 жонкай. Ды што ў рэшце рэшт...
Паклічце жонку.
He трэба нікога клікаць, я тут, Таня выйшла з-за маёй спіны.
Заўважыўшы яе, сяржант, які вёў размову, крыху збавіў абароты.
Скажыце, калі ласка, ваша імя і прозвішча.
Савіцкая Таццяна Віктараўна. Можа быць хоць мне вы паведаміце, у чым ўсё ж-такі справа?