Лебедзі паміраюць разам  Сяргей Егарэйчанка

Лебедзі паміраюць разам

Сяргей Егарэйчанка
Выдавец: Логвінаў
Памер: 192с.
Мінск 2011
33.16 МБ
I толькі пачуўшы характэрны металічны лязг адкінутага верха запальнічкі, людзі ўнізе зразумелі ўсё.
А яна спакойна павярнулася тварам да сонца, раскінула рукі і ў наступны момант шоргнула колцам па крэмні.
Яна не крычала ад болю, не. Яна проста яго не адчувала. Для яе не існавала шалёнае полымя, якое ірвала на кавалкі яе шыкоўную сукенку, абпальвала белую скуру і знішчала неверагоднай прыгажосці светлыя валасы.
I толькі праз дзесяць секундаў, якія спатрэбіліся людзям, каб адысці ад першага шоку і кінуцца ратаваць згараючую дзяўчыну, Насця зрынулася з каменнага пастаменту ўніз, з вышыні пяці метраў на брукаваную паверхню плош-
чы; толькі ў гэты момант, падаючы, яна згубіла прытомнасць. Яна падала нейкую долю секунды, але тым, хто бачыў гэта, падалося, што прайшла цэлая гадзіна перад тым, як ахопленае агнём цела маладой дзяўчыны грукнулася аб зямлю. Насця падала ўніз, як падае белая лебедзь, якая не можа перажыць смерці свайго каханка і зрынаецца з недасяжнай вышыні, з-пад нябёсаў, на жорсткія камяні, каб там адразу памерці і не адчуваць таго садысцкага болю ў сэрцы, што забівае гадамі. Насця й была такім белым лебедзем, які ўзляцеў высока ўверх толькі дзеля таго, каб прыгожа ўпасці адтуль на халодную зямлю. Каб не заставацца адной. Лебедзі не могуць быць аднымі. Сапраўдныя лебедзі заўжды паміраюць разам.
Пасляслоўе
Канец гэтай незвычайнай гісторыі кожны можа прыдумаць сам.
Можна паспрабаваць даць гэтай дзіўнай выдуманай бананавай краіне будучыню, і напісаць, як пасля апісаных падзеяў бананавае грамадства пачало разумець, што было не так у іх жыцці, і, галоўнае, што з гэтым рабіць. Падобна гісторыі сучаснай туніскай рэвалюцыі, дзе пасля самаспалення вулічнага гандляра Мухамеда Буазізі выбухнула сапраўднае паўстанне супраць ненажэрнага бананавага прэзідэнта; можна было б прыдумаць адпаведную канцоўку і для гэтага аповеду з людзьмі, якім надакучыла быць статкам, і кіраўніком племені, што збег з краіны ад страху перад уласным народам.
Можна было б скончыць і зусім інакш так, як звычайна ўсё і адбываецца. Незалежныя сродкі масавай інфармацыі тыражуюць гісторыю незвычайнага кахання на фоне бананавых касталомаў, дзяржаўныя падкрэслена абыходзяць непрыемную тэму. Людзі на кухнях працягваюць закрываць далонямі твар, нібыта даюць іншым зразумець, наколькі яны ў шоку, але й далей трасуцца за сваю тлустую пятую кропку, працоўнае месца ў офісе й трыста даляраў заробку. Трасуцца да таго моманту, пакуль гэткая ж гісторыя не пройдзе ад іх сусім блізка. У бананавай краіне штосьці падобнае можа здарыцца з кожным. Ды толькі статак не хоча разумець намёкаў. Крэдытны фольксваген бліжэй да офіснай дупы.
Кожны выбірае для сябе не толькі канцоўку кароценькай аповесці, якую б ён хацеў бачыць. Кожны выбірае свой шлях.
Які б ні быў выбар кожнага чалавека, ніхто не мае права яго асуджаць. Адказваць за сябе вось галоўны прынцып усіх зменаў да лепшага ў свеце.
Часам так хочацца верыць, што ў людзей засталіся нейкія каштоўнасці, вышэйшыя за паўсядзённую пайку. Так хочацца... і не атрымліваецца. Прынамсі, усё ў руках саміх людзей вярнуць веру ў сябе альбо назаўжды ад яе адмовіцца. У рэшце рэшт, прыгожа паміраць лёс лебедзяў. Простым людзям гэта не трэба. Ды для іх гэта й недасяжна.
Прыгажуня-лебедзь са спаленымі пёрамі цяжка пакутвала яшчэ два тыдні ў рэанімацыі. Потым яе маленькае сардэчка не вытрымала. Яно й не хацела трываць. Яму трэба было адляцець.
Сапраўдныя лебедзі паміраюць разам.
Дваццаць пятага чэрвеня, дзве тысячы адзінаццатага года, а палове на дзявятую раніцы іх душы зноўку сустрэліся ў недасяжным палёце, у небе над выдуманай бананавай краінай. Сустрэліся, каб назло ўсім ніколі больш не пакідаць адзін аднога.
Бананавыя дыктатары змяняюцца і адыходзяць у нябыт. Лебедзь, страціўшы каханка, разбіўшыся ўслед за ім, жыве вечна. У гэтым ёсць і будзе справядлівасць гэтага свету. I пакуль гэта так, свет не згасне, не знікне ў цемры стагоддзяў. Усё ў жыцці трымаецца на лебедзях. Тых, якія паміраюць разам.
Красавік травень 2011 г.
De la Fere
Ад аўтара
Гэтая кніга не пра дыктатуры і дыктатараў. He пра каханне, як можа здацца. Яна пра звычайных людзей. Пра іх выбар. Пра іх пачуцці, памкненні, страхі, перамогі і паразы. Пакуль чалавек адмаўляецца думаць і рабіць тое, што падказвае сумленне, ён статыст, не болей. Быць АСОБАЙ вось натуральнае памкненне любога нармальнага чалавека. Кніга “Лебедзі праміраюць разам” для такіх і пра такіх.
Аўтар гэтай кнігі выказвае падзяку ўсім людзям, без якіх яна, верагодна, не ўбачыла б свет. У першую чаргу гэта Кацярына Колб, якая зрабіла вельмі шмат, каб “Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць Богам” дайшла да сваіх першых чытачоў. Дзякуй Каці за веру, за падтрымку, за дапамогу. Без гэтага чалавека не было б і гэтай кнігі.
Дзякуй Мікалаю Мікалаевічу Крывальцэвічу і Ігару Мікалаевічу Кузняцову. Яны мае сапраўдныя настаўнікі і дапаможцы. Зноў жа, без іх “Аповесць ...” ніколі б не была напісаная.
Дзякуй старшыні Саюза Беларускіх Пісьменнікаў Алесю Пашкевічу за добразычлівасць і магчымасць дэбютаваць, Генадзю Бураўкіну за параду “не саскочыць”, уласна Саюзу Пісьменнікаў і ПЭН-цэнтру.
Усім родным і блізкім, шматлікім сябрам.
Дзякуй і тым, хто не верыў (былі й такія). Ваш недавер толькі прымушаў ісці наперад.
Спіс можна было б працягваць да бясконцасці і гэта паказвае, што ў свеце нават сёння ёсць агромістая колькасць сапраўдных людзей, якія гатовыя дапамагаць проста так,
рабіць добрыя ўчынкі толькі таму, што так падказвае cap­ita. I гэта не можа не радаваць.
Веры, моцы, радасці вам, дарагія сябры. Будучыня гэта мы.
Змест
АПОВЕСЦЬ ПРА ЧАЛАВЕКА, ЯКІ HE ХАЦЕЎ БЫЦЬ БОГАМ 	3
Мы	 10
Жаўнер прывіднай арміі	 12
ДзедЮрась	 18
МаёрРаманаў 	32
Валя	48
Нашыя часы, Інстытут Гісторыі НАН РБ	 55
Каляды	 60
Пачатак	65
Палігон	 71
Малітва	 84
Ясік	89
“Кахаю”	 100
“TACCIANKANIE ZYJE!!!”	 107
Спадчынаад’ютантагенералаСтаніслава	 116
Эпілог	 127
ПРАВАДАРАВАЦЬ	 129
ЛЕБЕДЗІПАМІРАЮЦЬ РАЗАМ	 143
Ад аўтара	 189
Літаратурна-мастацкае выданне
Егарэйчанка Сяргей Аляксандравіч
Лебедзі паміраюць разам
Дызайн Кацярына Пуставалава Фото Вольга Шуйская
Падпісана ў друк 22.06.2011 г. Фармат 70x108 1/g2.
Папера афсетная. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 8,4.
Ул.-выд. арк. 8,4. Наклад 200 асоб. Замова№ 1939.
Выдавец I. П. Логвінаў. Пр-т Незалежнасці, 19-5, 220050, г. Мінск. ЛН 02330/0494468 ад 8.04.2009 г.
Друк ТДА «НоваПрынт». ЛП 02330/0552786 ад 25.02.2009.
Вул. Геалагічная, 59-4-10, 220047, г. Мінск.
Сяргей Егарэйчанка нарадзіўся 17 кастрычніка 1988 года. Скончыў гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці "Айчынная гісторыя". Дэбютаваў у газеце "Літаратурная Беларусь" творам "Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць Богам".
У 2011 годзе атрымаў заахвочвальную прэмію імя Максіма Багдановіча ад Саюза беларускіх пісьменнікаў і беларускага ПЭН-цэнтра ў намінацыі "Проза".
«Людзі жылі розныя. I разумныя, і не вельмі. Як усюды. Толькі што баяліся амаль усе, за рэдкім выключэннем. Чаго баяліся, нават не ўсе маглі растлумачыць ці то падвышэння коштаў на бензін і хлеб, ці то вайны з Тумба-Юмбай і іншапланецянамі, ці то адмены канцэртаў сваіх улюбёных музыкаў. Большая частка, праўда, баялася выключна свайго ўрада, таго самага, які для народа і з народа. Беднаму народу было страшна глядзець на чарговую тлустую падлу на тэлеэкране, глядзець і разумець, што гэтая дзяржаўная дупа для яго і з яго.
"Адкуль?" пытаў сам сябе народ і глядзеў у люстэрка.
Тое з абсалютным пастаянствам паказвала схуднелага чалавечка ў зморшчынах, ну ніяк не падобнага да тых, каго чалавечак бачыў у тэлескрыні. Заставалася толькі здзіўляцца, як гэтае маленькае і худое магло спарадзіць тое агромістае і тлустае.»