Лебедзі паміраюць разам
Сяргей Егарэйчанка
Выдавец: Логвінаў
Памер: 192с.
Мінск 2011
Большасць бананавых рэспублік знаходзіцца... здагадай-
цеся з трох разоў, дзе? Правільна, там дзе бананы растуць Афрыка, Паўднёвая Амерыка... тым не менш, гэтымі рэгіёнамі лакалізацыя такіх краін не абмяжоўваецца. Яны ёсць і на Усходзе у арабскім свеце і Азіі; больш за тое, яны нават, часам, вельмі рэдка трапляюцца ў геаграфічнай Еўропе! Здзіўленыя? He? Ну і правільна. Гэта не намёк, дарэчы, вы не падумайце. I думак такіх нават не было.
Але ж вернемся да нашай краіны. Яна была населеная ніякімі не афрыканцамі і не лацінасамі. Нават не арабамі ці азіятамі. Абсалютную большасць яе жыхароў складалі нармальныя такія сабе славяне. He лепш і не горш за іншых. 3 адным толькі адрозненнем ад астатніх славянаў калі, напрыклад, пра гарачых сербаў, якія прызвычаіліся на любую абразу хапацца за аўтамат, казалі, што ў іх кроў з чырвонага віна і перцу, то пра кроў гэтых можна было пачуць, што яна са скіслага малака альбо наўпрост з чаркі і шкваркі. Гэты народ прадстаўляў бы сабой найлепшае ўвасабленне запавета пра другую шчаку, калі б толькі паводзіў сябе так з-за празмернай набожнасці, а не папросту з-за агульнай абыякавасці абсалютна да ўсяго, нават да людзей, якія прыходілі гэты народ рабаваць і забіваць. Прадстаўнікі гэтага народу з годнасцю называлі такую рысу свайго нацыянальнага характару высокім словам “талерантнасць”, усе астатнія народы пафігізмам, ідыятызмам, альбо банальным няўменнем даць адпор крыўдніку. Вельмі часта яны ўвогуле нічога не казалі пра гэтую краіну, а проста імкнуліся выцягнуць з яе хоць нейкі профіт для сябе. Пры гэтым, зразумела, меркаванні і інтарэсы яе жыхароў нікога не хвалявалі. 3 чаго б хвалявацца талерасты ж. Верагодна, прадбачлівы Франклін аднойчы выказаўся менавіта пра гэты народ.5
5 Маецца на ўвазе выказванне Бенджаміна Франкліна “Хто ахвяруесвабодайдзелябяспекі, не варты анісвабоды, анібяспекі”
Усё тут было як след і ненахіляемы прэзідэнт, і яго вернападдан(Т)ыя, і пафігісты, і “меншасць”, ну й, вядома, танкі, каб гэтую меншасць давіць у выпадку чаго. Былі пенсіянеркі і тлустыя наменклатуршчыкі, якім бы ўласную маці прадаць, абы нічога не змянілася; была бананавая валюта і бананавая дзірка ад бубліка ў бюджэце.
Больш не было ні халеры. Усё прадалі за бананы. Але й тыя хутка пажэрлі. Дэпутацкім дзецям трэба ж штосьці есці. He карміць іх у рэшце рэшт бацькоўскімі лобстэрамі і каньякамі!
Людзі жылі розныя. I разумныя, і не вельмі. Як усюды. Толькі што баяліся амаль усе, за рэдкім выключэннем. Чаго баяліся, нават неўсе маглі растлумачыць ці то падвышэння коштаў на бензін і хлеб, ці то вайны з Тумба-Юмбай і іншапланецянамі, ці то адмены канцэртаў сваіх улюбёных музыкаў. Большая частка, праўда, баялася выключна свайго ўрада, таго самага, які для народа і з народа. Беднаму народу было страшна глядзець на чарговую тлустую падлу на тэлеэкране, глядзець і разумець, што гэтая дзяржаўная дупа для яго і з яго. “Адкуль?” пытаў сам сябе народ і глядзеў у люстэрка. Тое з абсалютным пастаянствам паказвала схуднелага чалавечка ў зморшчынах, ну ніяк не падобнага да тых, каго чалавечак бачыў ў тэлескрыні. Заставалася толькі здзіўляцца, як гэтае маленькае і худое магло спарадзіць тое агромістае і тлустае.
Пару разоў на год (і, нязменна, яшчэ адзін раз на пяцігодку пад выбары) адносна невялікая частка грамадства знаходзіла ў сабе сілы не баяцца невядома чаго хоць на некалькі гадзін. Тады яны выходзілі на вуліцы і выказвалі сваё катэгарычнае “фе” дупам на экране. Гэта ўсё сканчалася заўжды аднолькава бананавы прэзідэнт кідаў на смелых бананавы спецназ і бананавую армію. Першыя мелі
выгляд тухлых бананаў чорных і непрыдатных для нармалёвага выкарыстання па прызначэнні, другія ж былі як недаспелыя бананы зялёныя і выглядам і ўзростам.
Як вынік, смелых з года ў год станавілася ўсё меней хтосьці паміраў, хтосьці пачынаў баяцца больш, чым раней. Адно было нязменным пасля выбараў бананавага кіраўніка дзяржавы на плошчах сыходзіліся тысячы чалавек, якім бананавае жыццё было як костка ў горле. Пасля гэтага ўсё заставалася, як раней, толькі што ў турмах чамусьці рэзка пачынала не хапаць вольных месцаў з-за штучна падвышанага попыту кліентаў.
Усё заўжды было стабільна грошай стабільна не было, народ стабільна піў з гора, іншадумцы стабільна сядзелі па камерах, а бананавыя лідэры стабільна вылі ў этэры пра стабільны рост унутраных валавых бананаў на душу насельніцтва.
Можа быць штосьці аднойчы б і змянілася ў жыцці краіны, ды толькі, на жаль, яе народ не меў ані мужнасці лезці пад паліцэйскія палкі за свае правы і сваю будучыню, ані жадання поўзаць пад кулямі бананавай гвардыі, якой бананавы прэзідэнт, ні секунды не думаючы, аддаў бы загад страляць па сваім горача любімым народзе ў выніку хоць мінімальнай небяспекі для сваёй бананавай улады.
Кроў была не з таго, што патрэбна.
I жылі ўсе, як у страшным бананавым сне.
Але сны маюць тэндэнцыю рана ці позна сканчацца. Нават бананавыя. Нават страшныя.
Толькі ніхто вам не дасць гарантыі, што за страшным бананавым сном не прыйдзе жудасная і зусім не бананавая рэальнасць.
Але ж пра ўсё па парадку...
Яны ненавідзелі бананы проста арганічна. I краіна, дзе яны жылі, была тут ні пры чым. Растлумачыць прычын сваёй нелюбові дагэтага фрукта яны, напэўна, не маглі б і самі. Проста так склалася. Бывае, што адсутнасць любові дачагонебудзь складана растлумачыць аб’ектыўнымі чыннікамі. Ну вось уявіце сабе сітуацыю: вам кажуць, каб вы ішлі абедаць, а вы адказваеце, што не хочаце есці. Пасля гэтага вам звычайна задаюць наўпрост геніяльнае пытанне: “чаму?”. I фармальнай логікай нельга растлумачыць, чым кіруецца чалавек, які задае такое пытанне. Самым лагічным адказам на яго заўжды будзе “таму што”. I справа тут не ў тым, што вы не хочаце размаўляць з гэтым чалавекам, проста вам сапраўды не хочацца есці толькі таму, што не хочацца есці! Ну бывае такі стан у чалавечага арганізма, і нічога з ім не зробіш.
Прыкладна тое самае было і з нашымі героямі. Бананы яны не любілі, як гэта ні абсурдна гучыць, толькі таму што не любілі. I кропка.
Андрэю ішоў дваццаць сёмы год. У свой час ён скончыў педагагічны ўніверсітэт і чатыры гады працаваў у звычайнай школе настаўнікам англійскай мовы.
Праца на карысць айчыннай адукацыі была для яго досыць дзіўнай, хоць і цікавай. Ён любіў да забыцця час заняткаў, і ўсёй душою ненавідзеў перапынкі між імі. Такое незвычайнае стаўленне было лёгка растлумачыць. Андрэй па-майстарску ўмеў зацікавіць дзяцей нават такім сумным для многіх прадметам, як замежная мова. Ён меўсапраўдны талент арганізацыі занятку, якім, між іншым, быў абавязаны хутчэй Боскаму дару, чым універсітэцкай адукацыі. Методыку выкладання ён ненавідзеў, яшчэ калі быў сту-
дэнтам. “Стаяць трэба тут, а не тут!”. “Указка трымаецца толькі ў гэтай руцэ!”. “Вы павінны весці занятак строга ў адпаведнасці з планам-канспектам!”. Людзі, якія выпускалі гэтыя метадычныя рэкамендацыі, кожны год здзіўляліся, што ўзровень падрыхтоўкі сярэдняга абітурыента падае ўсё ніжэй і ніжэй; яны ніяк не маглі зразумець, што прычына ў іх саміх, іх кансерватыўнасці і састарэласці ўсяго таго, чым яны прымушалі займацца маладых настаўнікаў.
Андрэй, як мог, супраціўляўся гэтаму. Ён ламаў звыклыя структуры заняткаў, адыходзіў ад праграмы, праводзіў гульні на англійскай мове і... нязменна атрымліваў вынік. Ягоныя вучні заўжды выходзілі са школы з куды мацнейшымі ведамі, чым іхнія аднагодкі, якія вучыліся ў іншых настаўнікаў.
Андрэя любілі дзеці. Андрэя ненавідзела адміністрацыя і іншыя настаўнікі. He дзіва, ён парушаў усё, што толькі мог парушыць настаўнік, і пры гэтым меў найлепшыя вынікі. Яму зайздросцілі, з ім лаяліся, яму пагражалі звальненнем...
Дарэчы, апошнія пагрозы сыпаліся на яго нават не з-за славутага свавольства, а з нагоды поглядаў. За словам Андрэй ніколі не лез у кішэню, і на любым сходзе, не саромеючыся, выказваў усё, што ён думае з нагоды новых шалёных выбрыкаў мінадукацыі, шызафрэнічнай з’явы пад назвай “ідэалагічнае выхаванне навучэнцаў” ці проста загада павесіць партрэт бананавага кіраўніка племені ў кабінеце.
Андрэй шмат паліў. У яго не было жадання кідаць амаль ніколі. Толькі вясной яму было брыдка браць цыгарэту ў рукі. Шкада было перабіваць вясновае паветра тытунёвым дымам. Андрэй дыхаў і захлынаўся палітрай пахаў вясны, нічога ў свеце не было больш цудоўнага, больш шчырага, больш шчаслівага.
Кожны раз ён чакаў вясну як вызвалення. Зіма была для яго праклёнам невядома за якія грахі. Пачынаючы з лютага, ён не мог пражыць ані хвіліны, каб не падумаць пра тое, што жыць у гэтых снягох больш немагчыма, страшна, наўпрост фізічна балюча, і да дрыжыкаў у нагах хацелася вясны.
Авясна-сцерва дражнілася, то сагравала цеплынёй сваіх далоняў, то хавалася на іншым баку планеты, забіваючы апошняе жаданне жыць.
Прынамсі, жадаць жыць, жывучы тут, было з кожным годам усё складаней і складаней. Краіна, з адным з самых высокіх паказчыкаў па самагубствах у свеце, спрыяла дэпрэсіям. I ўсё тут было невыносна ад душных начэй бананавай дэмакратыі да праклятых гурбаў бясконцых зім. Трымала толькі адно тут быў дом.
Тут быў дом, тут былі сябры, паўзабытыя лясныя сцежкі, па якіх ён блукаў кожнае лета, было роднае неба і незабыўнае блакітнае возера, у якім па начох зоры блішчалі яшчэ мацней, чым на небе. Нарэшце, тут была ЯНА.
Больш нічога не было. Ён ненавідзеў халодныя скляпенні праспектаў свайго горада, ненавідзеў бананавага прэзідэнта і кожнага, хто шчыра альбо найграна пяяў яму хвалебныя песні, ненавідзеў тых, каму было ўсё роўна, ненавідзеў нават і тых, хто заяўляў аб сваёй нязгодзе за тое, што яны рабілі гэта ціхім шэптам, калі трэба было, не баючыся паліцыі, крычаць пра гэта на ўсіх плошчах. Яму нясцерпным было само паветра гэтай краіны, дзе няма ніякай надзеі на будучыню. Ратавалі цыгарэты. I толькі вясна прыносіла няўлоўны, але да забыцця шчаслівы пах пераменаў; менавіта таму вясной ён паліў куды менш, каб не згубіць аніводнага адцення вясны ў варожым паветры.
Андрэй ведаў, як змяніць свет. У адрозненне ад мільёнаў іншых, якія таксама ўпэўнены ў сваёй кампетэнтнасці
па гэтым пытанні, ён сапраўды пачынаў заўжды з сябе. Сваім прыкладам вучыць смеласці выказванняў, учынкаў і, найперш, думак такім быў шлях. Рабіць тое, што лічыш патрэбным, казаць тое, што думаеш а забараніць думаць можа толькі чалавек сам сабе. Больш думаць не забароніць ніхто нават самы крывавы дыктатар у свеце. Тым, каму падаецца, што ў іх краіне нельга нават думаць пра пэўныя рэчы, ніяк не ўдаецца ўцяміць, што рабамі іх не робіць ніхто, акрамя саміх сабе.