Лебедзі паміраюць разам
Сяргей Егарэйчанка
Выдавец: Логвінаў
Памер: 192с.
Мінск 2011
Быць слабым значыць прайграваць ўсім, хто навокал. Прайграваць жыццю. Андрэй не мог сабе гэтага дазволіць. Прайграць значыла памерці. Можна было працаваць за капейкі, калі праца не закранала пачуцця ўласнага гонару але даць заткнуць сабе рот нельга дазволіць нават самому д’яблу.
Усё жыццё палаць. Палаць да сконутак ён хацеў жыць. I палітыка была не пры чым. Насамрэч, Андрэй не асабліва цікавіўся палітыкай. Ёй цікавяццатолькі малагадовыя барацьбіты з сістэмамі неістотна якімі. Сапраўдныя людзі цікавяцца жыццём. А ў ім ёсць ўсе адказы.
Жыццё няспынна выпрабоўвала на трываласць. Жыццё рабілася невыносным у бананавай псеўдакраіне, і больш за ўсё не хацелася яму скарыцца, альбо ад яго збегчы туды, дзе лягчэй. Андрэй верыў, што здольны пражыць, дзе заўгодна ў свеце; пражыць калі нават не сваімі ведамі то моцнымі рукамі. Працы не бывае толькі для тых, хто не хоча яе шукаць. Альбо грэбуе пэцкаць рукі бруднай працай. Гэты чалавек не грэбаваў. Трэба пражыць працуй. Інакш падохні. Такі закон жыцця. Ён аднолькавы ўсюды і ў бананавых рэспубліках, і ў самых заможных краінах свету. Толькі, у адрозненне ад апошніх, у першых, нават не баючыся працы, рызыкуеш паклеіць ласты. Таму што твой бананавы прэзідэнт таксама не грэбуе працай, каб грамадзянін,
не дай Бог, не зарабіў больш таго, колькі яму хопіць, каб не падохнуць з голаду. Праўда, калі ад бруда прац, за якія браліся людзі кшталту Андрэя, пэцкаліся рукі, то ад спраў бананавых прэзідэнтаў пэцкалася душа. Плямы на ёй нельга было адмыць потым, прынамсі, пакуль ніхто не здолеў хіба толькі Госпад на Страшным Судзе змые іх з душаў бананавых лідэраў. Таму што плямы на іх былі ад чалавечай крыві. Кроў адмываецца паршыва. Гэта вядома ўсім.
Андрэй не хацеў бегчы. Ён ненавідзеў людзей, якія жылі тут нібыта скот у чаканні, калі павядуць забіваць на мяса ён ненавідзеў іх, таму што ў іх не было права дыхаць гэтым паветрам вясны HE ЗАСЛУЖЫЛІ! Думаеш дыхаць гэта проста так, і нікому за гэта не трэба плаціць? Трэба. Жыццю. Родным. Сваёй зямлі. Інакш кожны подых скрадзены.
Паветра толькі тады наталяе смагу, калі ты ведаеш, што заслужыў яго. Што ты ні на секунду не схіліўся перад жыццём і псамі, якія лічаць, што кіруюць на тваёй зямлі кожнай травінкай і кожным чалавекам КІРУЮЦЬ ТАБОЙ!!!
Андрэй ні разу не схіліўся. Цяжка было было не аднойчы. Ён усміхаўся, хоць яму хацелася лямантаваць. Ён сціскаў зубы і закусваў вусны так, што з-пад іх была бачная кроў, але ніхто не прымусіў яго сказаць тое, што ён не лічыў патрэбным альбо наадварот стрываць правільныя словы, хай рэзкія, такія, ад якіх кожны, хто прызвычаіўся жыць з панскім ботам у дупе, у момант бялеў, як смерць.
Ён жыў тут усё жыццё. Паміраць таксама хацелася тут, хоць ён не думаў пра гэта. Паміраць было рана. Яшчэ не было дачкі, аб якой марыў, не было дрэва, пасаджанага па сваёй волі, а не на прымусовых суботніках (на якіх ён, дарэчы, аніразу не быў нехер), нарэшце, не было краіны, у якой хацелася б памерці. Была толькі такая, дзе хочацца падохнуць. Агэта, пагадзіцеся, розныя рэчы.
Яны былі непадобныя адзін да аднаго. Насця былазусім іншай. Ціхая дзяўчынка такой яна была ўсё жыццё, тоненькая трысціначка, якая баялася ўсяго на свеце, і ўжо за гэта ён кахаў яе. Інакш было немагчыма.
Яна ніколі не рабіла чагосьці, што магло б выклікаць у кагосьці незадавальненне. Напэўна, гэта няправільна, але яна хацела быць добрай для ўсіх. Імкнулася да гэтага, не разумеючы, што ўсім быць добрай нельга. Для кагосьці абавязкова атрымаецца быць дрэннай. Кожнай мразі ў свеце такія анёлы, як костка ў горле. Яны сапраўднае жывое святло, а поскудзі не любяць святла.
Насця кахала Андрэя так, як толькі можа кахаць адзін чалавек другога. Мне як сапраўднаму цыніку падавалася, што такое каханне бывае толькі ў прыгожых, але дурнаватых фільмах у жыцці ўсё інакш. He ведаю, можа гэта насамрэч так, і я маю рацыю, але гэтыя людзі былі адзіным ідэальным выключэннем, якое я ўвогуле сустракаў. Так кахаць, як кахалі яны, нельга. He дазволена Богам. Няма такога ліміту, колькі дасталася ім. Можа, прырода скрала для іх частку пачуццяў у іншых людзей, але гэта было таго вартым, бо такое злачынства ўваскрашала хоць на момант зніклую веру ў людзей.
Гэтая дзяўчынка з вялікімі карымі вачыма прагнула веры ў дабро, калі самым частым адказам на пытанне “як так можна?” на бананавых вуліцах было “пайшла нахуй”. Яна хацела не здавацца, як не здаваўся муж. Ёй было балюча, але яна так хацела, каб гэтыя людзі зноў сталі людзьмі, а не бананавым статкам. Ды толькі статку не трэба гэтых высілкаў. I нават, калі на дзесяць баранаў застанецца адзін кавалак хлеба, бараны будуць біцца за яго, а не супраць пастуха, што пажэр усё астатняе.
Злачыннасць на дзяржаўным узроўні вось такі status
quo для бананавай краіны. Звычайнай злачыннасці няма месца ў такой краіне і насамрэч нічога дрэннага ў такім становішчы не было б, калі б дзяржава не вынішчала бандытызм законам і па-за ім не дзеля таго, каб у краіне жылося спакойна, а каб наўпрост заняць ягонае месца. Бананавая краіна гэта калі ты пужаешся не злачынца ў завулку, а “шафы” ў чорнай форме. Ён гаспадар на вуліцах. Законы пісаліся не дзеля яго. Законы для халопаў, а ён пан. Панам нямачаго баяцца. Пан можа забіць халопа і яму за гэта не будзе нічога цар адмажа.
Статак баяўся паноў. Чорных абыходзілі на вуліцах тыя, хто так ці йнакш сутыкаўся з імі ў жыцці сутыкаўся больш-менш сур’ёзна, а не проста на ўзроўні “спытацца, як прайсці на патрэбную вуліцу”. He абыходзілі толькі дзяржаўныя пяюны гімнаў пагоставай стабільнасці бананавай краіны. Але й тыя час ад часу пачыналі разумець, хто ў іх краіне прадстаўляе сабой сапраўдную арганізаваную злачыннасць.
Насця таксама баялася іх. Ёй вельмі не хацелася лічыць сабе часткай статку, але яна цудоўна разумела становішча. Колькі б розуму ў цябе не было, пакуль ты жуеш траву разам з усімі і баішся падняць галаву ты такі ж баран, як і астатнія. Размовы шэптам на кухні гэта ўсё роўна што мычаннеў стойлах. Людзі робяць учынкі, а не шэпчуцца. Героі робяць учынкі. Статак жуе.
Нават у статка заўжды ёсць шанец стаць народам. У кожным асобным выпадку для гэтага патрэбныя свае перадумовы, свой штуршок. Але гэтаму статку, здаецца, прачнуцца было проста не наканавана. Што б не здарылася, людзі толькі глыбей уцісківалі галовы ў плечы, чакаючы наступнага ўдару ад цара, удару, які станецца яшчэ мацнейшым за папярэдні.
Ад гэтага было брыдка, было балюча, хацелася наўпрост ванітаваць. Жыць без прасвета было немагчыма. Але ўсе жылі. Праз “не магу”.
Андрусь і Наста таксама жылі так. А што заставалася рабіць? Маладому настаўніку англійскай мовы і маладой доктарцы нават з абвостаным пачуццём справядлівасці, з абвостраным прагненнем да новага світанку.
Заставалася толькі чакаць, калі пеўні праспяваюць пачатак новага дня. Чакаць закліку да новага жыцця і новай надзеі.
Абсалютная большасць насельніцтва бананавых краінаў лічыць, што асабіста ім не трэба нічога рабіць для пераменаў. Што прыйдуць добрыя героі-дзядзечкі, якія сваёй крывёю здабудуць лепшай долі для іх. Ім не ўцяміць, што героі не з’яўляюццаз нябыту ў патрэбны момант, каб выратаваць усіх героі гэта простыя людзі, якія толькі робяць тое, што не ідзе насуперак сумленню, што яны лічаць правільным. Героі гэта чальцы статку, якія аднойчы паднялі галовы і дыхнулі паветрам, а не гноем. Я не ведаю герояў, якія адмыслова ірваліся памерці за тых, хто чакае гэтага, адмаўляючыся самім ударыць пальцам палец.
Бананавыя грамадзяне дзесяцігоддзямі жылі ў статках і лічылі, што аднойчы прыйдзе герой, які зробіць добра за адзін дзень. Нікому не хацелася ўсведамляць, што працэс пераходу ад бананавай дыктатуры да сапраўднага грамадства займае не адзін год цяжкай працы кожнага жыхара краіны, не адзін год пакутаў і беднаты. Інакш не бывае. Бананавых дыктатараў скідаюць не дзеля таго, каб жыць шчасліва самім. Іх скідаюць, каб шчасліва жылі дзеці.
Гэтыя два чалавекі, пра якіх ідзе мой аповед, проста сумленна рабілі сваю працу і хацелі, як лепш. Як лепш усім, a не толькі ім самім. Гэта было нязвыкла астатнім. Астатнія
жылі для сябе — на крайні выпадак для тых, хто быў зусім побач. Для ўсіх жыць не хацеў ніхто. Гэта можназразумець, насамрэч, але да пэўнага часу.
Кідацца на барыкады з загадзя вядомым вынікам стаў бы толькі псіхічна неўраўнаважаны. Андрэй з Насцяй былі гатовы да любога развіцця падзей. Яны ведалі, што, магчыма, прыйдзецца ахвяраваць усім. У іх была толькі адна ўмова яны хацелі, каб быў хоць адзін шанец на тое, што ахвяра не будзе дарэмнай. Такіх шанцаў не было.
Людзі нараджаліся і паміралі. Яны спяшаліся на працу і з працы і ім не было аніякай справы да таго, што яны маглі б змяніць. Ім не хацелася штосьці змяняць. Гісторыя ведае няшмат выпадкаў, калі статак паўставаў супраць пастухоў. Гэты статак быў узорным.
Як я ўжо казаў, Андрэю было дваццаць шэсць. Ён быў ростам крыху больш за сярэдні, чорнанавалосы, з правільнымі рысамі твару. На ягоных вуснах заўжды была ўсмешка, увогуле ягонае аблічча наўпрост патыхала добразычлівасцю да тых, хто не меў намеру стаць пасярод ягонай дарогі. Адно толькі халодны бляск шэрых вачэй даваў зразумець што гэты чалавек можа прайсці праз многія рэчы і не зламацца. Але гэта заўважалі не адразу.
Насценьцы ішоў дваццаць пяты год. Яна была на галаву ніжэй за Андрэя і ўвогуле стварала ўражанне ціхай дзяўчынкі, у чымсьці наіўнай, дзесьці баязлівай, але да апошняй клетачкі цела, да апошняга міліметру душы шчырай і адданай тым, каго любіла. Самая маленькая хлусня была для яе злачынствам нават не перад людзьмі перад сабой. Яна хацела мець душу чыстай, без аніводнай плямы. У яе не было прагнення быць святой святымі адных людзей робяць іншыя, яна ж толькі хацела, каб сумленне не грызла па начох.
Яна мела доўгія саламяныя валасы абсалютна натуральнага колеру ніколі яна не фарбавала іх і не жадала, гэтая прыгажосць не мела патрэбы ўдасканалення яна была абсалютнай.
I яшчэ ў яе былі карыя вочы. Калісь даўно Андрэй не мог сабе нават уявіць, што будзе кахаць дзяўчыну з карымі вачыма. Ён не любіў гэты колер, і ніколіўягоне выклікалі сімпатыі дзяўчыны з карымі вачыма. Да таго моманту, пакуль ён не сустрэў яе, і ў той жа самы момант перастаў разумець, як можна гэтыя вочы не кахаць.