Лебедзі паміраюць разам  Сяргей Егарэйчанка

Лебедзі паміраюць разам

Сяргей Егарэйчанка
Выдавец: Логвінаў
Памер: 192с.
Мінск 2011
33.16 МБ
лом сядзеў хтосьці, каго я яшчэ ні разу не бачыў на допытах. Гэты чалавек, апусціўшы галаву, чытаў нейкія дакументы, якія ляжалі перад ім.
Канваіры пасадзілі мяне на жорсткі стул, старшы з іх адрапартаваў:
Савіцкага прывялі, таварыш капітан.
Ах вось яно што! Чарговы следчы быў нікім іншым, як самім Звягінцавым. Прывітанне, курва, даўно не бачыліся!
Забойца падняў галаву і з усмешкай паглядзеў на мяне.
Ну як вашыя справы, Максім Леанідавіч? Чуў, што вы ніяк не жадаеце праявіць разуменне і пасупрацоўнічаць са следствам. Гэта няветліва з вашага боку! Бачыце, нават мяне ад працы адарвалі, каб я з вамі паразмаўляў. Ведаеце, вядзенне следства гэта не мой профіль я ўсё больш па аператыўных справах, але ў вашым выпадку я згадзіўся папрацаваць з вамі, ён зрабіў кароткую паўзу, нібыта чакаючы, што я штосьці скажу ў адказ. Я маўчаў. Я таксамачуў, што вы цікавіліся Раманавым. Я, па-шчырасці, не здзіўлены, Раманаў да вас і вашай жонкі ставіўся вельмі добра, не раз казаў падначаленым, каб дапамагалі вам у выпадку чаго. Увогуле Раманаў быў такі чалавек... занадта мяккі. Гэта яго й згубіла. Ну нельга на такой пасадзе мяккасць праяўляць. Прыйшлося з гэтым змагацца...
Гэта ты на яго данос напісаў? раптоўна падаў я голас.
He данос, Максім Леанідавіч, а службовую дакладную запіску, з дасканалым апісаннем усіх недахопаў і праступкаў маёра. Што рабіць, час такі трэба быць на ўсе сто ўпэўненым, што навокал толькі надзейныя людзі. Што рабіць... паўтарыў ён.
Табе, курва, узяць твой паганы вальтэр і застраліцца, параіў я.
Звягінцаў задумліва выцягнуў згаданы пісталет з кабуры і аглядзеў яго. Потым гэтак жа меланхалічна ён запіхнуў яго назад.
Мне тут казалі, што ты, сука, нібыта не баішся болю і біць цябе не мае аніякага сэнсу. Можа быць, я не буду правяраць, мне ўсё роўна. Хачу, каб ты разумеў у мяне вельмі няшмат часу, сам ведаеш, палігон чакае, ён зноўку ўсміхнуўся. 3 гэтай нагоды я не буду расцягваць бясспрэчную радасць ад размовы з табой, ты падпішаш пратакол, які павінен быў падпісаць яшчэ тыдзень таму, і мы з табой назаўжды развітаемся. Як табе такі варыянт?
Паршыва. Твае, капітан, поскудзі за тыдзень так і не змаглі мне растлумачыць сутнасць усіх абвінавачанняў. У НКУС заўжды такіх тупарылых набіраюць ці гэта толькі мне такія трапляліся? я закашляўся.
Капітан схапіў мяне за валасы і прыпячатаў галавой да сталешніцы. Па шэраму металу расплылася цёмна-чырвоная пляма. Звягінцаў схапіў са стала дакументы, якія ён вывучаў да майго з’яўлення, і падсунуў мне пад нос.
Распавяду табе адну цікавую гісторыю. Наколькі я ведаю, ты ўсюды казаў, што не ведаеш свайго бацьку, табе пра яго ніколі не распавядалі і сам ён памёр яшчэ да твайго нараджэння. Гэтым казкам верылі, праверыць усё роўнане было аніякай магчымасці, да таго ж нікога не цікавілі бацькі нікому не патрэбнага маладога вясковага настаўніка. Ды вось толькі недарэчнасць якая, некалькі месяцаў таму я ўдзельнічаў у арышце аднаго старога дзеда, якога вінавацілі ў антысавецкай дзейнасці і ўдзеле ва ўзброенай барацьбе супраць савецкай улады. Стары хрыч пры затрыманні пусціў сабе кулю ў галаву. He магу сказаць, што я яму за гэта не ўдзячны ён вызваліў нас ад цэлага шэрагу працэсуальных працэдураў. Але справа не ў гэтым. У яго-
най хаце мы знайшлі досыць цікавыя дакументы і фотаздымкі. Паглядзі-ка сюды, і ён ткнуў пальцам у нейкую паперу.
Я праглядзеў дакумент. Наколькі я зразумеў, гэта было штосьці накшталт узнагароднага ліста. Дзясятым у спісе ўзнагароджаных стаяла прозвішча... Савіцкага Леаніда Мікалаевіча!
Звягінцаў глядзеў на маё здзіўленне з яўным задавальненнем.
Той самы дзед быў асабістым ад’ютанатам вядомай гніды, якую ягоныя шаўкі звалі генералам Станіславам Булак-Балаховічам. Генерал, гэта ж трэба!.. капітан гагатнуў. Цэлы шэраг дакументаў гэтага злычынцы захаваўся ў схроне, які дзед зладзіў наўпрост у сваёй хаце. A зараз глянь-ка сюды, і Звягінцаў падштурхнуў да мяне жоўты фотаздымак. На ім я ўбачыў шмат людзей у вайсковай форме, якія абкружылі маладога мужчыну з чорнымі вусамі, георгіеўскім крыжом і яшчэ нейкімі ўзнагародамі, якія я не пазнаў. Звягінцаў ткнуў пальцам у самы кут фотаздымка, на аднаго з вайскоўцаў, які стаяў асобна. Паглядзі! He пазнаеш?
Я пазнаваў. 3 фотаздымка на мяне глядзеў... нібыта я сам!
Толькі праз хвіліну я зразумеў, што разглядваю свайго бацьку, якому на фотаздымку было прыкладна столькі ж гадоў, колькі і мне зараз. Дык вось, якім ты быў, тата...
Я падняў позірк на капітана.
Ну і што? Гэта яшчэ не дае вам падставы для нейкіх абвінавачанняў мяне. Што з таго, што мой бацька, пра якога я на самой справе нічога...
Маўчаць! Звягінцаў жорстка абарваў мяне. Пашчу будзеш адкрываць калі я дазволю. Гэта, канешне, не пад-
става, хоць, часам, саджаюць і за меншае. Ну, на хвілінку ўявім сабе, што ты сапраўды нічога не ведаў пра свайго бацьку, а не хлусіў пра сваё “няведанне” ўсё жыццё. Уявім сабе такую магчымасць. Твой вырадак-бацька гэта не падстава для арышту, гэта толькі абцяжарваючы фактар. Фармальна падставай для арышту былі твае стасункі з тым самым старым, з якім вы разам са зброяй у руках аказвалі супраціўленне аператыўнікам камісарыяту. Ён даўно быў ў нас пад падарэннем за свае яўна прапольскія настроі і непрыкрытыя паклёпы ў бок савецкай улады. Мы рыхтаваліся арыштаваць яго па абвінавачанні ў шпіянажы, але падзеі адбываліся занадта хутка, і ён загінуў раней, чым быў арыштаваны. Мы цудоўна ведаем, што вы з жонкай досыць частабывалі ў яго, і ён меў на вас вялікі ўплыў. Антысавецкія размовы, польская мова, якую ён зачымсьці навязваў вам, схіленне да рэлігіі, тым болып да польскага каталіцтва... Сам разумееш, што мы не маглі дазволіць, каб дзяцей савецкіх грамадзянаў вучыў чалавек з такімі поглядамі і настроямі. Калі ўскрылася інфармацыя наконт твайго бацькі гэта яшчэ больш узмацніла падазрэнні.
Ты сам сказаў, што сяброўства са старым Юрасём гэта толькі фармальны чыннік. А рэальны? ціха запытаўся я.
Рэальны? Што ж, быліі рэальныя чыннікі. Думаю, што я магу табе пра іх распавесці.
Па-першае: ты і твая жонка мелі досыць вялікі ўплыў на вяскоўцаў, у вас быў высокі аўтарытэт, гэта мы павінны былі кантраляваць. Да таго ж вас падтрымліваў Раманаў, Звягінцаў зноўку расцягнуў вусны, а я ненавідзеў як Раманава, якога я ж і прыбраў, так і ўсіх, каму той аказваў пратэкцыю.
Па-другое, думаеш я забыўся на той дзень, калі твая сука-жонка пасмела ўдарыць мяне, а ты яшчэ й спрабаваў
ёй у гэтам дапамагчы? Фармальна, гэта ўжо артыкул аб нападзе на супрацоўніка НКУС. Але тады вы яшчэ былі пад абаронай Раманава і я фактычна нічога не мог зрабіць.
Ну і, нарэшце, апошняе. Думаеш, я не ведаў, што ты прабраўся на спецпалігон камісарыяту і назіраў за выкананнем прысудаў? Цябе заўважыў шэраговец, але ён аказаўся разумным хлопцам і не стаў падымаць трывогу, а аба ўсім распавёў спачатку мне. Я вырашыў нічога не рабіць да пэўнага часу і паглядзець, як ты станеш сябе паводзіць. Як высветлілася, я не памыліўся. Ты задаволены адказам?
У мяне толькі адно пытанне. Чаму ты растраляў першай Таню?
Оо, цікавае пытанне! Я зрабіў гэта па некалькіх прычынах. Перш за ўсё, тваю жонку я ненавідзеў куды больш за цябе. Ненавідзеў, і, прызнаюся, нават трохі баяўся. Яна была куды больш моцная духам, чым ты, яна не баялася мяне і яна не пераносіла на дух камісарыят і савецкую ўладу ўвогуле. Таму я вырашыў пазбавіцца ў першую чаргу ад яе. Ей выставілі тое ж абвінавачанне, што й табе — шпіянаж на карысць Польшчы, і ў той жа дзень надзвычайная тройка вынесласмяротны прысуд.
Але гэта яшчэ не ўсё. Я цудоўна ведаў, што ты не зможаш заставаццаўбаку, і прыйдзеш зноўку на палігон. Такім чынам, я хацеў паглядзець, чым жа ўрэшце рэшт скончыцца гэтая камедыя, да таго ж я жадаў даць табе дайграць сваю ролю да самага канца. Ты цудоўна дайграў яе, віншую. Драматызм быў на ўзроўні, колькі гледачоў, якія сваімі вачыма ўбачылі, што настаўнік іх дзяцей насамрэч злачынца, якія на свае вочы ўпэўніліся ў тым, што нельга станавіцца пасярод дарогі камісарыяту лепш фіналу не прыдумаць. Застаўся толькі апошні акорд твой подпіс пад пратаколам допыту. Па шчырасці, я б абышоўся і без яго, але ён
будзе сімвалам маёй поўнай перамогі, перамогі, якую я рыхтаваў некалькі месяцаў. Папера перад табой.
Я паглядзеў на аркушы белай паперы, якія ляжалі перада мной. Яны былі пакрыты тэкстам, набраным на машынцы. Я паспрабаваў чытаць. “Я, Савіцкі Максім Леанідавіч, паведамляю следчым Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў пра тое, што цягам апошніх месяцаў я займаўся дзейнасцю, накіраванай на збор і перадачу інфармацыі... у змове з агентам польскай выведкі... мая жонка, Савіцкая Таццяна Віктараўна...здрада...шпіянаж...”
Я нечаканаўзгадаў іконку-медалік на тваёй, мілая, шыі. “О, Марыя...”.
Я ўспомніў дзеда Юрася, які зрабіў табе гэты падарунак. Я бачыў, як мы з табой ляжалі пасярод жытняга поля, і ты дыхала мне ў вуха, дыхала і пасміхалася, а твае зялёныя вочы кружылі мне галаву. Твае дзіўныя, нерэальна глыбокія і немагчыма прыгожыя вочы нібыта казалі мне “Мы будзем жыць вечна! Мы заўжды будзем побач! Мы будзем шчаслівыя разам!”.
Раптам я зноўку вярнуўся ў кабінет Камісарыяту. За маёй спіной ўсё гэтак жа стаяў Звягінцаў, перада мной гэтак жа ляжалі паперы, якія я мусіў падпісаць.
Я адсунуў пратакол ад сябе на іншы бок стала.
Ну і як гэта разумець? спакойна запытаўся капітан.
Падавішся ты маім апошнім акордам, сука. Колькі б ты мяне не біў, колькі б не ламаў касцей і не зрываў скуры з мяса, я нічога не падпішу. Якая мне розніца, калі ты ўсё роўна загадаеш расстраляць мяне. Можа быць там, наверсе, я зноў буду з маёй Таццянкай. Хто ведае, можа быць аднойчы мы вернемся на зямлю, вернемся, каб адпомсціць табе і такім, як ты, вернемся не нямоглымі душамі і не слабымі істотамі, якія не маюць ніякай улады над табой. Mar-
чыма гэта толькі пустыя мары, але я веру ў тое, што так і будзе. Так чаго ж ты цягнеш, даставай свой вальтэр, забі мяне, як забіў яе, слабую дзяўчынку, якая насамрэч была ў тысячу разоў мацнейшая за цябе. Забі, бо ты ўсё роўна не дачакаешся ад мяне подпісу.
Звягінцаў сапраўды дастаў вальтэр. Але ён не стаў страляць. Ён толькі размахнуўся і ўдарыў мяне па галаве. Я зноўку праваліўся ў цемру...