Лебедзі паміраюць разам
Сяргей Егарэйчанка
Выдавец: Логвінаў
Памер: 192с.
Мінск 2011
У той жа яме ляжала невялікая скрыня з набоямі.
На вуліцы за плотам варанкі раз’ехаліся такім чынам, што кожны з іх утвараў натуральную заслону ад куляў для тых, хто будзе трымаць аблогу.
Дзед Юрась кінуў мне адну вінтоўку. Яна грукнулася аб падлогу, я не здолеў злавіць яе мае рукі дрыжалі. Я падняў зброю, аглядзеў. Я не ўмеў страляць, але вырашыў рабіць усё тое, што і Стары.
На двары сцішылася не рычалі рухавікі варанкоў, маўчалі чэкісты, замоўклі вяскоўцы, якіх адагналі метраў на сорак ад хаты, але тыя ўсё роўна назіралі, што ж будзе адбывацца дал ей.
Цішыня стаяла роўна хвіліну. Потым на двары мы пачулі хуткія і ўпэўненыя крокі.
Ад імя савецкай улады я загадваю вам адчыніць дзверы і даць супрацоўнікам Камісарыяту арыштаваць злачынцу, добра знаёмы голас адразу прабраў холадам да самых касцей.
Тваё імя! прагрымеў голас Старога.
- Я паўтараю...
- Тваё, курва, імя!!!
- Капітан Камісарыяту Унутраных Спраў Звягінцаў.
Гэтага было дастаткова. Дзед Юрась, канчаткова ашалеўшы ад болю і нянавісці, выбіў руляй вінтоўкі шкло ў вакне і стрэліў у бок чэкіста.
Куля прайшла міма вочы падвялі Старога на схіле гадоў.
ведаць, што ён нам прынясе. Мы маглі толькі верыць. I мы верылі ў лепшае.
Ранак пачаўся выццём сабак. Сонца ўжо амаль узышло была шостая гадзіна раніцы. Я прачнуўся ад таго, што ў нашае вакно гучна грукалі. Я падняўся з ложка, адразу за мной падхапілася Таня.
Што? яна спужана глядзела на мяне.
Я паціснуў плячымаі выйшаўз пакоя дадзвярэй. Заімі хтосьці гучна галасіў. Я не адразу пазнаў голас Звягінцава настолькі ён быў п’яны. Іншы голас я, падаецца, чуў упершыню.
Што трэба?
Дзверы адчыні!
Спачатку скажыце што вам трэба.
Ооо, што трэба? Ад цябе, морда нічога, і ад тваёй шаноўнай жонкі нам ні халеры не трэба. Проста я завітаў сказаць, што ваш час скончыўся. Сёння яго арыштавалі, так, арыштавалі! Я сам аддаваў загады пры гэтым!
Каго арыштавалі? Што вы вярзеце?
Каго? Ён пытаецца, каго! Ты, морда, пакуль ня ведаеш, але хутка ты будзеш ведаць усё, зусім усё!
Хадзем, лейтэнант, нам трэба адпачыць, сёння быў дурны дзень. Потым зоймешся імі, у маналог Звягінцава ўмяшаўся другі голас, судзячы па ўсім, больш цвярозы.
Звягінцаў зарагатаў.
Адлічвай дні, адлічвай хвіліны, падла. Я вярнуся за вамі ўсімі! Усімі!
Ягоныя воплі былі чутны яшчэ хвілін дзесяць, пакуль спадарожнік уводзіў яго ад нашай хаты.
Ты стаяла побач, і я адчуваў як цябе калоціць ад страху.
“Кахаю”
Дзверы былі адчыненыя, калі я вярнуўся дадому. Я не здзівіўся мы зрэдку зачынялі хату, калі хтосьці з нас быў побач з домам, але зараз штосьці насцярожыла мяне яшчэ за некалькі крокаў ад уваходу. Штосьці было не так, як звычайна, нейкая пакінутасць панавала ў двары, і з дома веяла не сямейнай цеплынёй, а пахам разбуранасці і няўтульнасці. Што? Што...
- Таня!Таняяяяяя!
Ты не адклікалася. Я адчуваў нейкім унутраным пачуццём, што цябе няма побач, што ты дзесьці не тут, але працягваў крычаць, адчуваючы як у душы расце занепакоенасць.
- Тааааня!
Шкло. Бітае шкло пад нагамі. Абрус, скінуты са стала, перагорнутая шафа з кнігамі. Разбіты кубак на падлозе, па якой расплылася белая пляма малака. Тваю душу...
Паненку забралі, Максім Леанідавіч, я раптам пачуў асцярожны голас за спіной. За дзвярыма стаяла нашая суседка суханькая бабка, якая заўжды прыносіла нам малако. Яна стаяла, прыціснуўшы тонкія рукі да грудзей, і вачым, поўнымі слёз, глядзела на мяне.
Хто забраў? Куды?
Тыя самыя, з Камісарыяту, якія да вас прыходзілі некалькі разоў. Іх было чалавек пяць, з сабакамі. Паненка крычала, што нікуды не пойдзе, але яны ўварваліся, ўсё раскідалі і за рукі вывалаклі Танечку на двор. У іх яшчэ за галоўнага быў той высокі... Зва... Звя... Максім Леанідавіч! Максім Леанідавіч!
Звягінцаў, зразумеўшы,што дарма так адкрыта выйшаў пад вокны дзеда Юрася, паваліўся на зямлю, перакаціўся пад нейкаебервяно і залёгтам, вырваўшы з кабуры той самы вальтэр, з якога ён забіў маю Танечку.
Я даю вам апошні шанец адумацца, выкрыкнуў ён са свайго сховішча. У адваротным выпадку я загадаю адкрыць агонь.
Адказам на гэтую прапанову была яшчэ адна куля з вінтоўкі Старога.
Я таксама падняў зброю і выглянуў у вакно.
У гэты самы момант Звягінцаў аддаў загад.
Па вокнах плі!
Я нават не паспеў націснуць на курок, як рэзкі боль адшвырнуў мяне ад вакна. Плячо было прастрэлена, з яго біла кроў. Было д’ябальскі балюча і прыкра ад таго, што ўсё сканчалася ТАК.
Дзед Юрась пасылаў кулю за куляй ў вакно, не выглядваючы з яго, арыентуючыся толькі на інтуіцыю.
Навокал чэкісцкія кулі білі ўсё, што траплялася на іх шляху. Падлога ў момант пакрылася дываном з бітага шкла і керамікі, аскепкі сыпаліся нам на галовы, ад іх не было ратунку.
Бойка цягнулася хвіліны тры. Я спрабаваў хоць неяк сціснуць рану аслабелымі пальцамі. Гэта не давала аніякага плёну з яе ва ўсе бакі хвастала кроў. Дзед Юрась, здавалася, быў недасягальны для куляў, ён зноў ды зноў падымаў вінтоўку і спускаў курок. Адзін раз мне падалося, быццам я пачуў з вакна крык болю, хоць, можа быць, мой слых мяне падвёў.
Але доўга перастрэлка аднаго супраць сарака цягнуцця не магла. Дзед Юрась, неасцярожна высунуўшыся ў вакно,
каб адшукаць вачыма гніду Звягінцава, раптам ускрыкнуў, схапіўся за грудзі і аплыў на падлогу.
Вось... і ўсё, сынку... ён расцягнуў вусны ў змучанай усмешцы. Я б... хацеў быць... Богам... каб іх... ён зайшоўся ў кашлі, з ягонага рта пачала кропаць кроў, але ён сабраўся з сіламі. Іх... на нашае месца...
Чэкісты працягвалі страляць па вокнах яшчэ прыкладна хвіліну. Потым, нарэшце зразумеўшы, што ў адказ не страляюць, яны таксама скончылі стральбу.
Я ляжаў і чакаў, калі яны ўвойдуць у хату. Увойдуць задаволенымі пераможцамі старога дзеда і звар’яцелага маладога хлопца, які нават вінтоўку не ўмеў трымаць у руках.
Дзверы са скрыпам павольна адчынілася. Адразу ў хату зазірнулі дзве вінтовачныя рулі. Шэрагоўцам, якія стаялі за дзвярыма, не трэба было ўваходзіць у хату, каб убачыць што абодва абаронцы ляжаць на залітай крывёй падлозе. Ствалы падняліся дагары, каб даць дарогу ЯМУ.
Звягінцаў зайшоў у пакой сваёй звычайнай хадою хутка і цвёрда. Падышоў да Старога, лёгенька пнуў яго ў бок ботам. Дзед Юрась з апошніх сілаў прыпадняў веі.
Ну навошта ты ўвязаўся ў гэта, дзед? з пацучынай усмешкай на твары запытаўся Звягінцаў.
За паненку... Таню, сука, і стары дзед схапіў нож, які валяўся на падлозе побач з ім.
Прагрымеў стрэл з вальтэра, ён гучна разнесся па пакоі. Дзед Юрась з разварочаным куляй тварам заваліўся на бок і заціх, выпусціўшы нож, які прызначаўся таму, хто адабраў у старога апошняга дарагога яму чалавека.
Звягінцаў адвярнуўся ад беднага дзеда, паглядзеў у мой бок.
О! А вось і ты, гніда, амаль весела сказаў ён. Ну што, дазмагаўся?
Я сціскаў зубы так, што яны хіба не крышыліся.
- Вінтоўку сюды, роўным голасам запатрабаваў чэкіст.
Шэраговец працягнуў яму сваю зброю.
Я нават не паспеў здзівіцца, навошта Звягінцаву спатрэбілася вінтоўка, каб забіць мяне, калі ў яго быў вальтэр. Апошнім, што я ўбачыў, было імклівае набліжэнне прыклада.
Свет узарваўся на тысячы рознакаляровых абломкаў.
Больш я не адчуваў нічога.
Спадчына ад’ютанта генерала Станіслава
Дні ў раённым аддзяленні Камісарыяту нічым не адрозніваліся ад начэй. Тут заўжды было цёмна, пахла сырасцю, крывёй і дымам. А яшчэ тут былі пацукі. Шмат пацукоў цэлае пацучынае войска маршыравала па падлозе падземных камераў. Пацукі не нападалі на жывых вязняў яны былі сытыя, бо заўжды маглі пачаставаццатымі, каму было ўжо ўсё роўна.
Допыты цягнуліся бясконца, адзін за адным, змяняліся следчыя, змяняліся ахоўнікі. Нязменным было толькі пачуццё поўнай пустэчы. Так, я не адчуваў абсалютна нічога: ні болю, ні страху, ні жалю. Мяне білі, а я не заўважаў гэтага. Мяне пыталі аб чымсьці, я не чуў пытанняў і маўчаў у адказ, за што атрымліваў чарговую порцыю ўдараў па галаве і жываце. Часам мне падавалася, што я памёр, і мая душа аднекуль зверху назірае за тым, як нястомныя каты зачымсьці працягваюць здзеквацца над мёртвым целам.
Я згубіў лік часу. Для мяне было абсалютнай тайнай, колькі я ўжо тут дзень, месяц, год альбо стагоддзе. У камерах не было вокнаў, я не бачыў святла, за выключэннем слабога асвятлення настольных лямпаў новых следчых, да якіх мяне раз за разам цягнулі на допыты.
Памятаю, калі я ўпершыню абудзіўся тут, пасля таго страшнага ўдару прыкладам, і мяне прывалаклі на допыт, я папрасіў следчага маладога хлопца маіх гадоў з абыякавым выразам на твары паклікаць маёра Раманава. Той падняў галаву ад сваіх папераў і крыху здзіўлена запытаўся:
- Раманава? Маёр Раманаў выбыў ужо два тыдні таму.
Выбыў? Што гэта значыць?
Быў зняты з пасады і растраляны па абвінавачанні ў... прынамсі, для вас гэта не мае аніякай розніцы, таварыш Савіцкі Максім Леанідавіч, тысяча дзевяцьсот дзесятага году нараджэння, я не памыляюся?
Увесь час мне задавалі нейкія пытанні, сэнсу якіх я не мог зразумець. Здаецца, мяне вінавацілі ў злачынствах супраць саветаў, шпіянажы, ці чымсьці падобным да таго. Следчыя хацелі каб я падпісаў нейкія паперы, я ж у адказ на гэта толькі адварочваўся і матляў галавой. За гэта мяне білі, але мне былоўсё роўна. Я толькі здзіўляўся, чаму мяне дагэтуль не расстралялі альбо проста не забілі насмерць у камеры.
Мне не давалі спаць, фактычна не давалі есці.
Я не чакаў смерці як вызвалення. Я нічога не чакаў, як нічога не адчуваў. Бог быў там, наверсе, і ён назіраў за ўсім, што са мной адбывалася. Я не хацеў быць Богам. Я б не змог быць такім бессардэчным, якім мусіць быць Бог. Міласэрнасць тыповая рыса людзей. Міласэрнасць тыповая рыса анёлаў, але не памагатых Бога, а тых, хто тут, на зямлі, ахвяраваў сабой. Мая Танечка, дзед Юрась, тысячы тых, хто спачыў з куляй у галаве толькі таму, што меў няшчасце нарадзіцца ў час звяроў менавіта яны былі анёламі. Яны ішлі праз пакуты і паміралі са словамі кахання на вуснах яны сталі маімі анёламі, яны сталі маёй рэлігіяй. I толькі ім я шаптаў бясконцыя малітвы ў рэдкія моманты, калі мяне, акрываўленага і скалечанага, на кароткі час пакідалі аднаго ў камеры.
Недзе праз тыдзень ці тысячагоддзе? мяне ў чарговы раз вывалаклі з камеры, каб адвесці на допыт. Кабінет следчага, у якім я ведаў кожны міліметр падлогі, у якім на кожнай сцяне былі сляды маёй крыві, быў незачынены. За ста-