Лебедзі паміраюць разам
Сяргей Егарэйчанка
Выдавец: Логвінаў
Памер: 192с.
Мінск 2011
Калі праз дзве гадзіны я расплюшчыў вочы, капітан сядзеў насупраць мяне і з нязменнай усмешкай разглядаў паперы, якія я адмовіўся падпісаць.
Добрай раніцы, Максім Леанідавіч! Паглядзі-ка сюды, і ён зноўку сунуў мне пратакол пад нос. Я не верыў сваім вачам, мой подпіс стаяў пад дакументам. Цікава, праўда? Ну вось што перашкаджала мне адразу самому паставіць за цябе твой подпіс? Узор у мяне быў, а разбірацца рашуча ніхто не будзе, гэта я гарантую. Мог бы не марнаваць некалькі гадзін, ён зарагатаў. Ты ведаеш, я ж хацеў табе аказаць адну паслугу. Калі б ты падпісаў паперу сам, ты б сапраўды атрымаў па-хуценькаму кулю ў патыліцу. Хто ведае, араптам ТАМ, ты б сапраўды сустрэў сваю суку, а? Ён зноўку зайшоўся рогатам. А так... ты не пажадаў супрацоўнічаць, гэта заўжды караецца вельмі жорстка. Шмат хто лічыць, што самае страшнае пакаранне, якое можа прызначыць Камісарыят гэта растрэл. Глупства.
У мяне тут ёсць два аркушы. На іх два варыянты прысудаў для цябе. Абодва яны могуць быць правамоцнымі пасля таго, як я пастаўлю свой подпіс пад любым з іх. Такім чынам... ён выцягнуў адзін аркуш. Першы прысуд: “Савіцкаму Максіму Леанідавічу прызначыць пакаранне ў выглядзерасстрэлу”. Другі прысуд...так, так, а вось, тое што трэба: “...прызначыць пакаранне ў выглядзе пажыццёвага зняво-
лення ў сістэме папраўчых лагероў Савецкага Саюза, без права амністыі, без права ліставання, без права...”. Тут яшчэ шмат без якога права, прасцей для цябе будзе зразумець, што ад гэтага моманту ў цябе няма права ні на што абсалютна. Такім чынам, што ж мне абраць... Ён тэатралізавана задумаўся. Мяркую, што такога лёгкага пакарання як расстрэл ты не заслужыў, ён парваў першы аркуш. Пад другім жа ён паставіў свой подпіс і адклаў яго ў свой планшэт.
Ссука... Сука! Сука!!! Я не мог стрымаць сябе. Гэты д’ябал прадумаў усё, ён не дапусціў аніводнай памылкі.
Падабаецца? Што ж, цябе чакае жыццё, поўнае ўспамінаў пра тваю даражэнькую жонку і яе цудоўныя зялёныя вочкі. Ты думаў, што хоць напрыканцы перамог мяне, адмовіўшыся ставіць свой подпіс пад пратаколам. На самой жасправе ты перайграў самога сябе. У цябе будзе шмат часу, каб падумаць над сваімі памылкамі, шмат часу, каб слаць на самога сябе ўсе магчымыя праклёны. Доўгіх гадоў жыцця вам, Максім Леанідавіч!
Я нечалавечымі высілкамі напружваў рукі, нібыта імкнуўся парваць аковы, якімі яны былі сцягнуты. Я плакаў і спрабаваў дацягнуцца да Звягінцава, шалёна стукаючы ў паветра скаванымі рукамі.
Канвойны, з нецярпеннем паклікаў капітан.
У пакой зайшоў шэраговец. Ён трохі занепакоена назіраў за мной.
Забярыце гэтую скаціну. Пакуль што ў камеру, заўтра я перашлю загад на ягонае этапаванне.
Мяне падхапілі пад рукі і пацягнулі прэч.
Камера сустрэла мяне сырым подыхам смерці і халоднымі кратамі. На падлозе гэтак жа, як і некалькі гадзін таму, была мая кроў, ніхто нават не паспрабаваў напружыцца, каб змыць яе.
Мяне кінулі ў далёкі кут камеры. Халодная падлога прыняла мяне пахам магілы, тым болып нясцерпным ад таго, што пасля размовы са Звягінцавым я ўпершыю пачаў жадаць такой недасяжнай для мяне зараз смерці.
О, мая каханая Танечка, прашаптаў я. Я буду з табой! Абавязкова буду! Буду...
Эпілог
Вагон быў халодны і сыры. Як і ў камеры, дзе я сядзеў апошнія два тыдні, тут было проста дахалеры пацукоў. Але ў адрозненне ад тых, турэмных, гэтыя былі галоднымі. I яны далёка не заўсёды выказвалі жаданне чакаць, пакуль вязень аддасць Богу душу.
Нам не казалі, куды ідзе этап. Мы не павінны былі гэтага ведаць. Адгэтуль мы не павінны былі ведаць нічога. Мы былі нікім, і імя нам было ніхто. Адзінае, што мы ведалі мы больш не людзі. Нам нельга было размаўляць, нельга было скардзіцца, нельгапрасіць.
У вагоне нас такіх было чалавек семдзесят. Як мне шапнуў адзін з вязняў, нам яшчэ пашанцавала чэкісты нярэдка перавозілі у такіх вагонах па дзвесце дзвесце пяцьдзесят чалавек.
Але мне было усё роўна. Для мяне навокал не было болып нікога толькі душы пакутнікаў, яшчэ не мёртвых, але ўжо й не жывых.
А яшчэ са мной побач былі мае анёлы. Ты, мая мілая, і дзед Юрась, вы кожны вечар былі са мной, вы шапталі мне ласкавыя словы, вы суцяшалі мяне. Толькі вы былі рэальнымі, усё ж астатняе, што я бачыў навокал: сцены вагона, канвойных з вінтоўкамі, вязняў яны былі прывіднымі, ілюзорнымі, ненатуральнымі. Янібытабачыў гэтаўсёўсне, і, як і ў сне, спакойна назіраў, нібыта ведаючы, што сон рана ці позна скончыцца, я расплюшчу вочы і мне будуць зычыць добрай раніцы мае родныя, мае дарагія, мае светлыя. I хоць сон будзе доўжыцца шмат страшных гадоў, я не хваляваўся. Нарэшце, гэта толькі сон.
Усё ж такі Звягінцаў не перамог. Ён хацеў каб я пражыў доўгае жыццё, поўнае пакутлівай рэальнасці і балючых успамінаў. Ён пралічыўся толькі ў адным больш не было жыцця. Было толькі існаванне, быў толькі сон, а без жыцця пакуты не маюць аніякага сэнсу іх нельга адчуваць, над імі немагчыма плакаць. I я ўсміхаўся начамі, калі мяне ніхто не бачыў, усміхаўся ад адной гэтай думкі, што хоць у чымсьці я перамог д’ябла.
Нішто не вечна. Нават улада цемры, якая панавала над маёй зямлёй калісьці павінна была скончыцца, памерці ў страшнай агоніі, агоніі, якую яна сама заслужыла перад гісторыяй і мільёнамі бязвінных забітых. Я бачыў яе скон, бачыў і смяяўся з яе.
Я бачыў наперадзе доўгія дзесяцігоддзі, бачыў гэтак жа ясна, нібыта ўжо пражыў іх і ведаў, што чакае маю краіну. Я не баяўся нічога. Я толькі чакаў.
Ноч хавала мяне ад насцярожаных позіркаў канвойных. Ты зноўку была са мной, твая душа не пакідала мяне ні на хвіліну. Нават уначы ты глядзела сваімі цудоўнымі вачыма на мяне, больш мне нічога не было патрэбна, каб дыхаць далей.
Ты толькі чакай, толькі вер, мілая мая, каханая Танечка. Хутка мы будзем разам. Я абяцаю.
Сплять ворогн твоі, знуджені працею,
Нас не сполохаіх сміх...
Чн ж нам, окрнвдженнм долею клятою, Й хвнля кохання за гріх?4
Кастрычнік 2009 чэрвень 2010
4 Міхал Пятровіч Старыцкі, “Внклнк”, 1870
ПРАВА ДАРАВАЦЬ
Усе падзеі, апісаныя ў наступных двух тэкстах, цалкам прыдуманыя, супадзенні імёнаў, месцаў, часу выпадковае. Усе магчымыя асацыацыі застаюцца на сумленні чытача.
Прысвячаецца бананавым выбарам у бананавых краінах.
Як цёпла было ў маі... Свет быў такім лагодным, у ім не было анічога, акрамя шчасця, літаральна разлітага ў вясновымпаветры, шчасця простага, бязглуздага, недарэчнага і нечаканага, якім поўніўся кожны сонечны праменьчык.
Яна не любіла слова “травень”. Ведала, што правільна казаць так, але ўпарта казала “май”. Напэўна, нават яна сама не магла растлумачыць сутнасць сваёй звычкі.
Гэта быў яе любімы месяц. Яна нібыта прачыналася ад сну разам з зялёнымі дрэвамі, разам з імі радавалася жыццю і наваколлю і цягнулася, цягнулася наверх, да яснага сонейка, якое наталяла яе сваім боскім сонечным элексірам. Яна не засынала ўвосень разам з прыродай. Але кожную вясну і кожны травень атрымлівалася так, нібыта яе жыццё пачыналася зноўку чыстай старонкай, новымі памкненнямі і натхненнем, кожны раз яшчэ больш моцным і яскравым, чым год таму.
Яна мела шмат сяброў. Такое насамрэч Сонечнае Кацянятка не магло не збіраць вакол сябе людзей, якія таксама прагнулі дацягнуцца да сонца ці хаця б падставіць яму сваю галаву і лашчыцца, лашчыцца да яго, размаўляючы з сусветам на мове шчаслівых усмешак ад вуха да вуха. Яна магла навучыць гэтаму людзей. I яна вучыла.
Часам яе бачылі сумнай. Вельмі рэдка, хутчэй выпадкова, людзі заўважалі рэдкія ноткі суму, якія адлюстроўваліся на яе твары, калі яна заставалася адна і лічыла сябе схаванай ад вачэй. I ніхто не ведаў, што за блюз грае зараз у яе душы.
Між іншым, яна любіла блюз, слухала яго заўжды толькі калі была адна часцей за ўсё ў слухаўках, уваткнутых у
старэнькі плэер “Jagga”. Гэта музыка была для яе нечым абсалютна інтымным, чымсьці, што трэба перажываць самнасам з сабой, і ні з кім не дзяліцца пачутай асалодай. Hi з кім, акрамя самых дарагіх. А такіх, якія сталіся для яе насамрэч часткай ўласнай душы, было няшмат.
Дакладней, яна сама магла назваць толькі дваіх.
Першым быў ціхі і непрыкметны хлопец Данік, Данііл. Ён жыў заўжды сваім жыццём і ніколі не пускаў нікога корпацца ў душы. Яму падавалася, што варта толькі на імгненне адчыніць дзверы ў яе, і яна адразу пераўтворыцца ў прахадны двор, дзе кожны хоча пакінуць след ад брудных ботаў. Можа быць, калісьці хто-небудзь здолеў бы пераўпэўніць яго ў адваротным, ды толькі ён ніколі не спрачаўся ні з кім на гэтую тэму. He хацеў спрачацца. А людзі й не настойвалі. Людзям толькі зрэдку бывае цікава, што адбываецца ў душах тых, хто не імкнецца адкрыць таямніцы свайго сэрца кожнаму сустрэчнаму. Што ж, такая чалавечая натура. Хто ведае, ці не было б менш болю, калі б усё сталася інакш? Правільна, ніхто...
Ён не пісаў вершаў. He быў сэрцам гулкіх кампаніяў. Ён толькі быў ідэальным сховішчам чужых таямніц. Любы псіхолаг пазайздросціў бы таму эфекту, які выклікала шчырая споведзь у гэтага чалавека. Ён мог гадзінамі слухаць кагосьці, хто п’яны ці цвярозы плакаўся яму ў рукаў, і, нават калі ён не казаў ані слова ні суцяшальнага, ні, наадварот, асуджальнага чалавеку станавілася куды лягчэй несці свой цяжар далей. Такі чалавек ведаў больш ён не адзін, і, самае галоўнае, ягоная таямніца была схаваная куды больш надзейна, чым магло гарантаваць любое сховішча ў свеце. Напэўна, у гэтым і было прызначэнне хлопца — слухаць іншых. Слухаць, і без усялякага дазволу ад Бога і ад чалавека, адпускаць ім грахі.
Сам жа ён спавядаўся толькі аднойчы нашаму Сонечнаму Кацянятку, і з таго часу паміж імі і ўсталявалася нябачная чужому воку сувязь, якая мусіла суправаджаць іх усё жыццё, ідучых поруч альбо аддзеленых адзін ад аднаго тысячамі кіламетраў. Больш блізкіх людзей у Даніка не было. Сям’я развалілася даўно і назаўжды, а сябры... сябры гэта тыя, хто хоча цябе зразумець. Хацела толькі яна. I ён быў за гэта ўдзячны.
Другім блізкім чалавекам была яе сястра Дыяна старэйшая за Кяцянятка на паўтары гады, яна жыла зусім іншым жыццём, іншымі людзьмі, іншымі надзеямі і жаданнямі. Тым не менш, яна не ўяўляла свайго жыцця без сястры, яе сонечнай усмешкі і прагі да жыцця.