Лебедзі паміраюць разам
Сяргей Егарэйчанка
Выдавец: Логвінаў
Памер: 192с.
Мінск 2011
Я вярнуся ўвечары. Вярнуся і парву гэты аркуш нафіг, каб ты ніколі не ўбачыла яго. Я не хачу, каб ты гэта чытала. Але не пакінуць яго я не мог.
Памятаеш, я сказаў, што планую жыць вечна? Я і планую. I ніхто мне не перашкодзіць. I ты будзеш вечна жыць са мной. Ніхто ні Бог, ні бананавыя малпы нам не ўказ. Хай падавяцца сваімі турэмнымі правіламі і свінячымі законамі. Мы не памрэм ніколі. А яны хутка. Мы яшчэ пасмяемся.
На ўсялякі выпадак, калі усё ж такі здарыцца так, што гэты ліст трапіць у твае рукі прашу, не крыўдуй на мяне, і чакай, колькі б не прыйшлося чакаць. Хоць усё жыццё. Мы будзем разам, назло ўсім.
Кахаю цябе больш за жыццё, больш за ўсё, што ў мяне ёсць.
Хутка вярнуся. I парву ліст.
PS. Мая маленькая, ты плачаш? He трэба! Перажывалі ўсё будзе сорамна не перажыць штосьці яшчэ. Ну, вытры-ка слёзкі! I памятай мы будзем жыць вечна.”
Яна выйшла на вуліцу толькі праз месяц. Выйшла адна, уначы, пакуль сяброўка спала. Між цёмных дамоў яна шукала цень тых дзён, калі ўсё было па-ранейшаму. Калі ўсе
былі жывыя і адносна шчаслівыя. Тут, сярод да болю і з дзяцінства знаёмых шэрых сценаў, таго ценю не было магчымасці знайсці нават пад мікраскопам, але яна адно углядалася ў аднолькавыя будаўнічыя блокі.
Яна так і не плакала больш. He магла вочы не нараджаліслёз. Слёзы-гэтаследстваэмоцый. Эмоцый янабольш не мела. Аніякіх. Ніколі
Яна вярталася у пад’езд а трэцяй ночы. Машынальна набрала код на дзвярах, паднялася па кароткай лесвіцы да ліфта, націснула кнопку выкліку...
Яна нават не спужалася, калі на яе ззаду навалілася нейкая туша, прыціснуўшы да сцяны і заткнуўшы агромністай лапай рот.
Ціха, сука, маўчаць, яе развярнулі тварам назад да лесвіцы, і яна ўбачыла што там стаяць яшчэ тры чалавекі, падобныя адзін на аднаго, усе сярэдняга росту, каржакаватыя, але нават з нейкім налётам інтэлігентнасці на тварах. Памерамі і фізічнай моцай вылучаўся толькі той, хто трымаў яе за рукі.
Мы разумеем, што ты даведалася пра тое, што сталася з тваім мужам. Можаш нам не верыць, але нам шкада, што так сталася у нас не было плану кагосьці забіваць; каб не некалькі тупарылых дэбілаў, якіх навучылі толькі палкамі махаць, усё б абышлося. Але што сталася, то сталася. Мы разумеем, што зараз марна спрабаваць з табой аб чымсьці дамовіцца. Больш за ўсё мы не жадаем, каб гэтая інфармацыя трапіла да нейкіх трэціх асобаў. Хоць гэтаму быдлу паходу ўсё роўна хоць іх саміх забіваць вядзі і слова не скажуць. Даў Бог народ дзякуй яму за тое, пасвіць вельмі зручна. I ўсё ж...
Ты жыць хочаш? Маладая ж зусім яшчэ, не можаш не хацець, не бывае такога.
Насця не хацела. Альбо правільней сказаць, для яе не было аніякай розніцы жыць ці паміраць, яна ўжо больш за месяц была недзе пасярэдзіне між смерцю і жыццём і іншага ўжо не ўяўляла. Але яна цудоўна разумела, чаго ад яе хочуць. Забыць. Маўчаць. Усё жыццё маўчаць. Дамаўляцца з ёй насамрэч не было аніякага сэнсу заставалася альбо забіць таксама, альбо проста прыстрашыць смерцю. Цудоўны план. He было ўлічана толькі адно янабольш не баялася смерці. Але яна прагнула іншага. Зусім іншага...
- Хачу, аднымі вуснамі ледзве чутна прашаптала яна.
- Вось і цудоўна. Ад гэтага моманту твой муж знік без вестак. Яго не было на плошчы тады, месяц таму, ён проста выйшаў з дому і не вярнуўся. Гэтак ты будзеш казаць усім. Казаць да таго моманту, пакуль сама ў гэта не паверыш. Інакш... ты сама разумееш, што будзе інакш. Мы маглі б забіць цябе проста тут, і ніхто б не падумаў, што гэта не работа чарговага мясцовага маньяка. Але мы не звяры. Нам не хочацца крыві дзеля крыві. Жыві.
Яны зніклі гэтак жа хутка, як і з’явіліся. Насця паднялася на свой сёмы паверх, асцярожна адчыніла дзверы ў кватэру, ціхенька, каб не абудзіць сяброўку, прайшла ў свой пакой, зачынілася ў ім.
Упершыню за апошні месяц яна дакладна ведала, куды трэба ісці, што і навошта трэба рабіць. He каб жыць далей, не. Каб нарэшце скончылася гэта адчайная цемра. Хоць для яе.
Яна хутка пісала ўсё, што лічыла патрэбным на асобных аркушах паперы. Пісаць трэба было шмат, але ў яе наперадзе была цэлая ноч і цэлы ранак яе сяброўка прачыналася позна, а галоўнае было паспець да таго моманту, як яна прачнецца.
Чатыры абсалютна аднолькавыя лісты былі ўкладзены
ў вялікія канверты, якія засталіся дома яшчэ ад часоў захаплення посткросінгам. Туды ж Насця паклала па некалькі фотаздымкаў з Андрэем. Потым канверты былі залепленыя і на кожным з іх напісаны адрас адной з чатырох буйных незалежных газет.
Затьім Насця напісала яшчэ адзін ліст сяброўцы. У ім яна прасіла, не адкладваючьі, самой аднесці канверты па адрасах, якія былі на іх напісаныя. Насця дзякавала за ўсё, што сябры рабілі для яе і прасіла прабачэння. За што яна не пісала. Проста хацела, каб яе прабачылі за ўсё, што яна зрабіла, і, галоўнае, за тое, што зробіць.
Гадзіннік паказваў палову на восьмую раніцы, адзінаццатаечэрвеня дзве тысячы адзінаццатага году. Панядзелак.
Насця апранула доўгую белую сукенку, чымсьці падобную да вясельнай. У гэтым строі яна нагадвала прыгажуню-князёўну з часоў Кіеўскай Русі. Толькі надта схуднелую. Нават у самыя галодныя гады славянскія князёўны не былі такімі схуднелымі.
Насцю гэта не турбавала.
Яна ўзяла мабільны тэлефон, набрала нумар, Павіталася з кімсьці, потым ціха сказала некалькі словаў і націснула на адбой. Трэба было ісці.
Агромістая плошча віравала людзьмі, якія спяшался на працу. Людзі працягвалі жыць, працягвалі пасля таго, што адбылося месяц таму, і яны жылі, нібыта нічога й не здарылася, нібыта не было шалёнай бойкі, не было болю і крыві, не было вар’яцкіх вачэй нелюдзяў, якія білі простых хлопцаў і дзяўчат, білі старых і дзяцей.
Ды што там! Большасці з тых, хто зараз ішоў па гэтай плошчы, сутыкаўся з сабе падобнымі, нерваваўся з-за спазнення, тады, паўтары месяцы таму тут не было. Хутчэй за ўсё гэтыя людзі ў душы падтрымлівалі тых, хто знайшоў у
сабе мужнасць выйсці на вуліцы. Верагодна, што некаторыя з іх у сваім сяброўскім коле абураліся тым, што здарылася, можа нават яны насілі перадачы ў турмы для затрыманых і сустракалі з бальніцаў пацярпелых. Але яны маўчалі і былі тым злачынцамі. Калі ты бачыш злачынства і маўчыш ты становішся саўдзельнікам яго. Яны не адкрылі рта, каб пратэставаць супраць тых, хто парушаў адвечныя законы дзяржавы і самога жыцця яньі самі насілі на сваёй душы таўро злачынства супраць чалавечай асобы. Яны маглі адмаўляць гэта, але адно заставаліся вінаватымі ў тым, што адбывалася з іх маўклівай згоды. Ім не хацелася адчуваць сябе злачынцамі, але дзесьці там, наверсе, я веру, аднойчы з іх спытаюць за ўсё за маўчанне, за шэпт на кухнях... за баязлівасць. Іх шанцам выкупіць гэтыя грахі было толькі прызнанне сябе вінаватымі прынанне і спробы справай, а не шэптам, выправіць свае злачынствы.
А пакуль што яны проста спяшаліся кудысьці па гэтай плошчы, дзе павольным крокам ішла неверагодна прыгожая дзяўчына ў белай сукенцы да зямлі і з вялікай торбай ў руках.
Было бачна, што торба вельмі цяжкая, і дзяўчына несла яе з перапынкамі, праз кожныя пяцьдзесят метраў спыняючыся для адпачынку, але ніхто не падышоў дапамагчы. Штосьці было ў гэтым незвычайнае, што пужала і прымушала людзей падсвядома разыходзіцца ў бакі.
Яе мэтай быў цэнтр агромістай плошчы, дзе на высокім пастаменце стаяў помнік вядомаму паэту гэтай краіны. He істотна што гэта быў за паэт. Яшчэ больш не істотна, у яко й краіне адбывалася гэтая гісторыя. Істотна адно краіна была бананавай, з малпай на троне і малпамі вакол трона. Плюс з незлічонай колькасцю малпафобаў і малпафілаў замест нармалёвых грамадзян.
Тут, толькі тут, у краіне бананавай дыктатуры магло здарыцца штосьці падобнае незвычайная чалавечая трагедыя на фоне звычайных бананавых будняў, у якіх жывуць дзясяткі такіх краін.
Ішла дзявятая гадзіна раніцы, калі Насця нарэшце дайшла да помніка. Тут яна прысела на халодны камень і глыбока ўдыхнула летняе паветра. Яно кружыла галаву і суцяшала яе сэрца.
Сярод тысяч людзей, якія не былі побач з яе мужам, якія не прыйшлі яму на дапамогу, якія беглі прэч з плошчы, альбо ўвогуле не прыйшлі на яе, яна ўпершыню зразумела, наколькі насамрэч засталася самотнай.
Тут жа яна плакала ў першы раз за апошні месяц, плакала і ненавідзела тых, хто смеў кідаць на яе няўхвальныя альбо спачувальныя позіркі.
I ёй было ўсё роўна, што будзе далей. Яна ўжо зрабіла тое, што мусіла зрабіць. Заставалася толькі адна справа.
Насця паднялася на ногі, падхапіла сваю торбу і ўзышла з ёй па прыступках на гранітны пастамент помніка. На выходных гэтае месца было папулярным сярод турыстаў і дзяцей, але была раніца панядзелка, і дзяўчынаў белай сукенцы стаяла адна, ўзвышаючыся над бястварым натоўпам, што варушыўся пад ёй. Раз-пораз людзі глядзелі на яе з нейкім здзіўленнем, але тут жа адводзілі вочы ўбок.
Яна стаяла, накіраваўшы позірк у неба, на якім не было аніводнага воблака. Дзесьці там быў ён, несмяротны, як і марыў. Больш ні аб чым яна не думала.
Торба адчынілася адным імклівым рухам. У ёй знаходзілася вялікая пластыкавая бутля на шэсць літраў, у якой даверху была наліта нейкая празрыстая жаўтаватая вадкасць.
Сэрца грукала з нерэальнай хуткасцю, яно наўпрост імкнулася выскачыць з грудзей. Яно, здавалася, толькі яно
разумела, што зараз мусіць адбыцца сама Насця не адчувала аніякага хвалявання. Яна не адчувала нічога. Толькі нянавісць, якой ніколі раней не было ў яе душы. Нянавісць да бананавага прэзідэнта, да яго халуёў і сэксотаў, да баязліўцаў, якія былі гатовы біцца з кім заўгодна за кавалак хлеба адно толькі не супраць свайго дзяржаўнага ідала. Яна ненавідзела гэтых людзей і больш нічога для яе не засталося, акрамя гэтай лютай нянавісці.
Насценька рэзка паднала бутлю з зямлі, з вялікай цяжкасцю ўзняла над сваёй галавой і перакуліла яе горлачкам уніз. На яе абрынулася імклівая плынь змесціва бутлі, шасці літрам спатрэбілася не больш за некалькі секундаў, каб не пакінуць аніводнага сухога сантыметра на целе дваццаціпяцігадовай дзяўчыны.
Людзі пад пастаментам пачалі спыняцца, але было позна.
3 той жа торбы Насця выцягнула нейкі невялікі металічны прадмет. Унізе, з прыступак, нельгабыло разабраць, што гэта такое. Між тым, гэта была любімая бензінавая запальнічка Андрэя сапраўдная амерыканская Zippo, якую Насця падаравала яму тры гады таму.