Лебедзі паміраюць разам
Сяргей Егарэйчанка
Выдавец: Логвінаў
Памер: 192с.
Мінск 2011
Сталіца жыла сваім звычайным жыццём. Людзі бегалі, мітусіліся і нельга было заўважыць заканамернасцяў у гэтым броўнаўскім руху. Адно было незвычайным нервовасць, падвешаная ў паветры. Пятніца атрымалася нейкай змазанай, не такой, як звычайна. Кожнаму хацелася хутчэй вызваліцца з працы, і, не затрымліваючьіся ў горадзе, дабрацца дамоў.
На гэта былі свае прычыны. Нядзеля была павінна стаць днём чарговых бананавых выбараў. Само слова “выбары” тут неадэкватнае абставінам, але, прынамсі, гэтае дзейства называлася так. Ненахіляемы вождзь у чарговы раз выходзіў на татамі супраць здраднікаў, агентаў Захаду (і Усходу таксама) і проста беспрынцыпных інтрыганаў ад палітыкі. Так сваіх супернікаў называў сам бананавы ўладар і ягоныя халуі. I правільна, навылязалаўсялякіх тут зубы точаць на маёмасць правадыра. У нармалёвых краінах за такое ўвогуле з’ядаць з вантробамі прынята на адмысловых святах кшталту папуаскіх Дажынак, шкада толькі што налёт цывілізацыі перашкаджае суседзі не зразумеюць, якія ўжо паспелі з пальмы злезці.
Запраданцаў і здраднікаў гэтым разам было ажно цэлыя тры штукі. Прыстойным грамадзянам ніяк не было ўцяміць,
адкуль бяруцца гэтыя пацукі, якім хапае смеласці (альбо не хапае мазгоў) ісці супраць самага разумнага, самага смелага і самага справядлівага прэзідэнта ў свеце; тыя ж, каму прыстойнасці не хапала, рыхтаваліся выходзіць на вуліцы, каб падтрымаць кандыдатаў, за якіх яны насмрэч аддалі свой голас. Цікава нават было прасачыць накірункі руху першых і другіх: прыстойныя, прагаласаваўшы, і тут жа, не адыходзячы ад касы, адзначыўшы сваё волевыяўленне танным, з нагоды выбараў, гарэліўсам, спяшаліся залегчы ў хаце. Непрыстойныя ж рухаліся адваротным шляхам падалей ад дому у цэнтр, да сваіх, якіх у такі дзень бывае на вуліцах у тысячу разоў больш, чым звычайна.
Але ўсё гэта павінна было быць толькі праз дзень. Пакуль усе спяшаліся па хатах абмеркаваць, падрыхтавацца ці проста больш надзейна залегчы на дно.
Каву будзеш? Андрэй прайшоўся па кухні, адчыніў фортку, выцягнуў цыгарэту. Запаліў, вьісунуўся ў вакно па пояс.
He хачу, ціха адгукнулася Насця.
Злуешся? Дарэмна. Злавацца потым будзеш, калі я ў нядзелю ноччу з сябрамі завісну, замест таго, каб да цябе вярнуцца. А калі будзеш зараз злавацца, бачыць Бог, так і зраблю.
Насця змучана ўсміхнулася.
He першы ж раз, ведаеш, чым гэта ўсё сканчаецца.
Цудоўна ведаю. Таму і іду. Ты хочаш, каб яно да другога прышэсця так сканчался?
Усё роўна ўсё застанецца, як было. А мне страшна.
Думаеш, мне не страшна? Андрэй узяў зэдлік, падсеў да яе. Яшчэ як страшна. А інакш не магу. Хай усё застанецца, як раней. Мне таксама не верыцца, што мы штосьці зменім, так, наўпрост выйшаўшы. Цудоўных сцэ-
нароў з серыі “само паваліцца” ў жыцці не бывае. Толькі ў блакітных апазіцыйных мроях. Але я хачу толькі паказаць, што мне не страшна, хоць насамрэч я баюся. I паказаць я хачу нават не ім, гэтым чорным папуасам з палкамі і без мазгоў найперш сабе. Гэта як аўтатрэнінг, разумееш? Я хачу каб аднойчы я сам перастаў верыць, што баюся іх.
Ён запусціў руку ў яе валасы.
Нічога не будзе. He хвалюйся. Нас будзе шмат, як-небудзь здолеем адзін аднога абараніць.
Ад каго? Ды калі яны на самой справе захочуць, вас пазабіваюць там на гэтых вуліцах!
Нас? He ведаю як нас, але я буду жыць вечна. Ты што, не ведала? Я гэта запланаваў ужо занадта даўно, каб раптам змяняць мае планы.
Я баюся...
— Я таксама. Ад гэтага нікуды не збяжыш. Але трэба хаця б спрабаваць з гэтым штосьці зрабіць. Інакш, за якой халерай было нараджацца, каб пражыць кожную хвіліну, нечага баяючыся? Гэта як-небудзь без мяне.
Я хачу пайсці з табой.
А вось гэта выключана.
Але...
Насця, не. Мы з табой ужо размаўлялі на гэтую тэму.
А што мне рабіць? Сядзець у чаканні, што ты не вернешся?
Навошта? Можаш мне за гэты час вячэру зрабіць. Вярнуся позна і галодны.
Ведаеш, у такія моманты твае жарты зусім не смешныя.
Гэта гледзячы, як увогуле да жыцця ставіцца. He бяры ў галаву, скажы сабе, што ўсё будзе добра. Усё насамрэч будзе добра.
Я не магу сабе казаць такія рэчы. Я сабе не веру. Надта добра ведаю.
Андрэй падняўся.
Ну што мне яшчэ табе сказаць, каб ты мне паверыла і супакоілася? Перажывалі і не такое. Памятаеш, пяць год таму, калі на мінулых выбарах усіх пачалі браць, а я з сябрамі выслізнуў, калі, здавалася, ужо не атрымаецца зваліць? Я ўдачлівы сукін сын. Апошні раз пытаюся, каву будзеш?
Палова на дзявятую вечара, якая кава?
Нуу... мне дык, напрыклад, ніколі гэта спаць не перашкаджае.
- Пакуль.
Я ж кажу, я збіраюся жыць вечна. I ніхто мне не ўказ тут.
-Ая?
- Што ты?
Я буду жыць вечна?
А хто перашкодзіць?
Яны.
Яны? Як табе можа перашкодзіць тупая малпа, якая за ўсё жыццё з класікі чытала толькі буквар і “тую, тонкую, па карыстанні ПМ6”?
Тады Бог.
Бог? Я Бог. Ты Бог. Кожны з нас Бог у сваім жыцці. Я не веру ў лёс. Лёс гэта тое, што ты пабоўтала ножкай у паветры. Кожнае імгненне жыцця ты робіш сама, і ніхто яго для цябе не напісаў, ніколі й не напіша. А калі знойдзецца хтосьці, хто захоча гэта зрабіць... Ну, значыць, трэба вяртацца да пункту з малпай, бо больш ні ў каго не хопіць мазгоў планаваць чужое жыццё.
6 ПМ пісталет Макарава
Давай скончым гэтую тэму...
Чаму?
Я не хачу хвалявацца, пакуль яшчэ нічога не пачалося. Ты заўтра не працуеш?
He. А што, павінен? Субота ж.
Суботы-суботамі... У мяне, напрыклад, заўтра дзяжурства.
Опа, прыехалі. А чаму толькі зараз сказала?
Таму што сама толькі сёння даведалася. Гэта ж нашая бананавая бальніца, можна падумаць, не ведаеш, як гэта ў нас звычайна адбываецца.
Вось табе яшчэ адна прычына ісці.
Хопіць, калі ласка! Праблемаў можна назбіраць тысячы, дакладнага шляху іх вырашэння адно няма.
Блытаеш хвост з галавой. Шляхі вырашэння ёсць заўсёды, але яны патрабуюць смеласці не адной тысячы чалавек, а галоўнае жадання штосьці вырашаць. Такога жадання я і пад мікраскопам пакуль не бачу калі камусьці падабаецца жэрці лайно ды, калі ласка, я, напэўна, адмоўлюся. I тое, што я буду ў меншасці, гэта ўжо не мая праблема.
А чыя? Іх? Праблема гэта тое, што хвалюе а яны, здаецца, не хвалююцца ані кроплі.
Калі маньяк забівае чалавека і яго гэта не хвалюе, скажаш, што праблемы ў яго няма? 3 ім усё добра? Калі дурань жыве ў лякарні, клеіць картонавыя каробачкі і атрымлівае кожны дзень свае лекі, яго гэта задавальняе, ён ад гэтага перастае быць дурнем? He смяшы мяне.
Мне надакучыла, Насця зрабіла выгляд, быццам разглядае свае пазногці.
Ты злуешся.
He злуюся.
- Ага, так заўжды й бывае. “Я не злуюся, я проста вельмівельмі засмучана”.
- Я пайду спаць, прабач.
- Дакладна злуешся...
- Дабранач.
Насця паднялася, акуратна паставіла зэдлік пад стол. Выйшла і зачыніла за сабой дзверы. He азірнулася.
Андрэй зноўку запаліў.
Яны ніколі не сварыліся. Нават такія сітуацыі здараліся разы тры, не больш. Але ад гэтага было яшчэ болын непрыемна.
За вакном панавала цёплая вясновая ноч. Ліхтары на вуліцах не гарэлі бананавая краіна эканоміла зусім не бананавыя даляры на замежную электрычнасць. А што там, цемра сябра моладзі. Нефіг яшчэ ўначы вуліцы асвятляць, ноччу спаць трэба. Нават калі няма каменданцкага часу.
Цыгарэта павольна цьмела ў пальцах. Андрэй пакруціў яе, аглядеў з розных бакоў, нібыта хацеў прачытаць на ёй некую параду, як быць далей. Парады не было. Надпіс “Camel. Natural flavour” на нейкі арыгінальны запавет ніяк не цягнуў. Андрэй з нейкай прыкрасцю выкінуў абпалак, потым рэзка зачыніў шыбу.
Нічога не хацелася. Дакладней не так хацелася чагосьці з серыі альбо канфетку, альбо вены парэзаць. Такі стан Андрэй не любіў больш за ўсё. Нявызначанасць прыгнятала.
...Праз паўгадзіны ён увайшоўу пакой. Насця не спала ён адчуваў гэта. Для іх было немагчыма падмануць адзін аднаго нават у гэтым. I хоць яна ляжала, адвярнуўшыся да сценкі з заплюшчанымі вачыма, ён ведаў, яна проста не мае жадання з ім размаўляць.
Андрэй ціха распрануўся, лёг побач. Паклаў руку на яе
плячо. Яна ўздрыгнула, але не павярнулася, як то рабіла звычайна. Андрэй адчуваў сябе вінаватым.
...Насця заснула праз гадзіну. Яна так і не павярнулася да яго, не сказала ані слова. А ён ляжаў, зарыўшыся носам у яе валасы і яму было крыўдна з чагосьці, чаго ён сам не могзразумець.
Ён так і не спаў да самай раніцы. У галаву лезлі нейкія недарэчныя ўспаміны, і ён адганяў іх прэч, але яны не жадалі адыходзіць.
I толькі а пятай раніцы ён, нарэшце, здолеў праваліцца ў сон, ціха шэпчучы ёй на вуха як калыханку сваю любімуюпесню...
So
Sleep, sugar, let your dreams flood in, Like waves of sweet fire, you’re safe within Sleep, sweetie, let your floods come rushing in, And carry you over to a new morning.7
У суботу яны амаль не бачыліся. Андрэй прачнуўся толькі а трэцяй гадзіне, калі яна ўжо збіралася ў бальніцу. Яны вяла перакінуліся парай словаў, потым Насця без асаблівай пяшчоты пацалавала яго ў шчаку і выслізнула за дзверы. Ён застаўся адзін. Сумна пахадзіў па кватэры, выйшаў у краму. Там доўга блукаў сярод прылаўкаў, нарэшце паклаў у кошык дзясятак яек і салодкую булку. Расплаціўся, выйшаў на прыступкі.
Настрою не было зусім. Была толькі нейкая прыгнечанасць, скаванасць.
7 Poets Of The Fall Sleep
Андрэй дайшоў да кватэры, у нейкім самнамбулічным стане адчыніў дзверы, паставіў імбрык.
Залез у інтэрнэт, праглядзеў апошнія навіны. Псеўдапалітыкай былі забітыя ўсе стужкі. Гэта надакучвала ўжо даўно, але іншага не было.
Дзесьці на сценцы ціха цікаў гадзіннік. Ад гэтага звычайна супакойваючага гуку зараз дзесьці глыбока пачала нараджацца нервовасць.
Без аніякага сэнсу Андрэй пахадзіў па кватэры. Трывога не знікала. Трывога беспадстаўная, абсалютна недарэчная, але нейкая вельмі цяжкая і нервозная.
Андрэй штосьці напружана абдумваў. Трывожнае прадчуванне вымагала зрабіць штосьці важнае, што лепш не адкладваць.
Ён сеў за стол, адчыніў сваю шуфляду. Там у яго ляжалі асабістыя рэчы старыя лісты ад далёкіх сяброў, нейкія фотакарткі яшчэ з дзяцінства, сувеніры, якія рука не падымалася выкінуць усе дробязі, якія выклікалі ў сэрцы настальгічнае замілаванне. Сюды не лазіла нават Насця ведала, што ён гэтага не любіць.