Лебедзі паміраюць разам
Сяргей Егарэйчанка
Выдавец: Логвінаў
Памер: 192с.
Мінск 2011
яна пераўтварылася з незвычайнай прыгажуні ў бабулю з глыбокімі зморшчынамі пад вачыма.
Ёй казалі, што няма сэнсу так хвалявацца, што, напэўна, ён зараз таксама ў ізалятары, а ягонага прозвішча няма ў спісах толькі таму, што аніякіх афіцыйных звестак ад міліцыі няма і імёны затрыманых збіраюць выключна праваабаронцы, у якіх, канешне ж, не было і не магло быць дакладнай інфармацыі. Яна слухала гэта і яе сэрца замірала. Божа, як ёй хацелася таму верыць! Яна верыла думкамі, але прымусіць верыць сэрца не атрымлівалася. Сэрца не верыла і аблівалася крывёй. Напэўна, калі б яе сэрца было чалавекам, а не адной толькі яго часткай, яно б спілася ад безнадзейнасці.
Заўтра пераўтварылася ў бясконцае сёння, якое назаўжды застыла на адным месцы, і пракляты час не рухаўся з месца, рухаліся толькі стрэлкі гадзінніка.
Навокал адбывалася суцэльнае пекла. Людзей, якія трапілі ў лякарні, пакрысе выпісвалі, і адразу ж іх забіралі чорныя бананавыя людзі. Да тых, хто так ці йнакш мог стацца недабранадзейным, прыходзілі ўначы. Некаторым шанцавала у іх толькі рабілі жорсткія ператрусы, забіралі ўсё, што толькі маглі: грошы, аргтэхніку, карэспандэнцыю, нават кампутары, якімі карысталіся выключна дзеці; іншых жа забіралі саміх, забіралі і звозілі ў турмы, чэкісцкія сховішчы, і ад іх таксама днямі не было аніякіх навінаў. Але яны так ці йнакш знаходзіліся, хай збітыя, скалечаныя шалёнымі вырадкамі бананавага папуаса, але ЗНАХОДЗІЛІСЯ!
Яго не было. Прайшоў дзень, другі, трэці. Прайшоў тыдзень. Прайшло дзесяць дзён, а яна ўсё не ведала, што з ім, і паціху вар’яцела.
За ўвесь гэты час яна заснула толькі два разы і тое на тры гадзіны. У снах ёй падавалася, што раптам ён вярнуў-
ся дадому жывы і здаровы, у снах ён смяяўся і падымаў яе на рукі. I яна таксама смяялася разам з ім, а потым плакала ад шчасця, што ўсё, нарэшце, скончылася. Яна расцірала слёзы па шчоках і саромелася гэтых слёзаў, а ён асцярожна і пяшчотна цалаваў яе ў закрытыя вочы.
Потым яна прачыналася, і кожны раз думала, што лепш бы заснуць назаўжды, таму што цёмны пакой і нявызначанасць былі больш страшнымі за смерць. Яна прачыналася і таксама плакала толькі ад страху, а не ад шчасця.
На дзесяты дзень яна скончыла хадзіць па турмах за яе гэта рабілі сябры. Але не рабіла гэтага не з-за таго, што згубіла веру нават у думках яна наўпрост не магла выйсці за дзверы сваёй кватэры. Яна толькі стаяла на каленях перад сваёй іконкай Маці Боскай Чанстахоўскай, малілася і рыдала, не ў сілах скончыць свой енк ані на хвіліну.
Ежу ёй гатавала сяброўка, якая жыла гэтыя дні ў іх кватэры, яна ж кожны вечар прымушала яе легчы паспаць, і Насця сапраўды клалася ў ложак, але не для таго, каб заснуць, а толькі, каб сяброўка пакінула яе адну. Насця не хацела бачыць нікога. Яна была бязмежна ўдзячнай сябрам за ўсё тое, што яны рабілі, за паходы па бальніцах і ізалятарах, за тое, што яны ледзь не гвалтоўна кармілі яе і ўкладвалі спаць, за тое, што давалі ёй магчымасць хоць з кімсьці паразмаўляць, але яна проста не магла ні з кім бачыцца. Ёй хацелася ўбачыць толькі аднаго чалавека, і гэтай магчымасці ў яе не было.
Вясна скончылася і засталася дзесьці там, у далёкім мінулым. I хоць насамрэч за вакном быў толькі травень, але яна ненавідзела яго. Для яе не было вясны. Для яе не было дня. Былі толькі халодныя ночы, калі яна не спала і плакала, а болып нічога й не заставалася.
Ішоў чатырнаццаты дзень.
Насця схуднела да стану прывіду, якога не кармілі апошнія гадоў пяцьсот.
За вакном весела спявала нейкая птушка, а Насці хацелася злавіць яе і задушыць. Яна закрывала вокны, але птушыныя спевы адно прабіваліся праз іх, і Насця закрывала з усіх сілаў рукамі вушы.
У дзверы званілі настойліва ўжо пяць хвілін. Сяброўка баялася адчыніць, ведаючы, што адбываецца навокал, але, нарэшце, яна не вытрымала.
За дзьвярыма стаяў парослы чорным шчаціннем Міша. Ягоныя вочы палалі вар’яцкім вагнём, сам ён выглядаў досыць дзіўна для чалавека, які б паглядзеў на яго на вуліцы. Гадзіну таму Міхась выйшаў з турэмнай камеры, і, не заходзячы дадому, адразу накіраваўся сюды.
Дзе Насця?
Як ты... Што з Андрэем?
Насця!! НАААСЦЯ!!!!
Мішка!!
Міхась ледзьве не вынес дзверы ў пакой.
Мішка... даражэнькі, мілы, дзе ён?! Дзе Андрэй??!
Замест адказу хлопец апусціўся на калені і пачаў плакаць.
Міша! Мішка, не маўчы! Што з ім?!
Насця ўсё адмаўлялася разумець, а ён глядзеў у яе вочы, плакаў і толькі матляў галавой. Яго наўпрост душыў страшны енк і ён не мог сказаць ані слова.
А яна раптам зразумела ўсё.
У адзін момант знік страх. У адзін момант знік адчай. У адзін момант знік боль. Знікла абсалютна ўсё, і тое, што засталося было куды страшней за страх, адчай, боль і фізічную стому. Засталася абсалютная пустэча. Свет скончыўся, скруціўся ў маленькі шарык, а потым разарваўся,
як выбухае новы сусвет. I ў гэты момант два тыдні вар’яцкага страху падаліся Насце ледзьве не лепшым з таго, што можа быць у жыцці, таму што страшней за гэтую пустэчу ў свеце не магло быць нічога. I ніколі гэтага не зразумее чалавек, які не апускаўся ў гэтае Нішто.
I яна не крычала, не плакала. Плач падаваўся ледзь не смешнай рэакцыяй натое, што здарылася.
Плакаў толькі Міхась, які перажыў гэта два тыдні таму і толькі зараз ён мог плакаць, толькі зараз да яго вярнулася магчымасць адчуваць як звычайны чалавек і як звычайны чалавек перажываць. Яна не магла.
Яна не чула, як яе трасуць за плячо, як ёй крычаць і хлопаюць па шчоках, жадаючы прывесці ў свядомасць. Ён не трэба было свядомасці.
Потым, на кухні, Міхась скрозь слёзы распавядаў, як іх разарваў ашалелы ад страху натоўп, але яны да апошняга не гублялі адзін аднаго, як ляцелі на людзей зацягнутыя ў чорнае звяры, як яны валілі ўсіх на зямлю і білі палкамі і нагамі, як ламалі косці і выбівалі зубы. Ім непатрэбныя былі ані вадамёты, ані гумовыя кулі, і, тым болып, кулі сапраўдныя кожны з гэтых нелюдзяў быў сапраўднай машьінай для забойства, а перад імі былі безабаронныя людзі, якія ніяк не маглі ўцяміць, што іх будуць забіваць, і што адзіны паратунак біць у адказ, ніякіх хрысціянскіх сопляў пра другую шчаку.
Міхась казаў, як на яго наваліліся зверху і некалькі разоў далі нагой па рэбрах, але яму, можна сказаць, пашанцавала, яго так і пакінулі валяцца на зямлі, збітага і закаванага; як ён бачыў, што наперадзе, метрах у дзесяці, на зямлю павалілі Андрэя, а ён усё супраціўляўся, удала грукнуўшы аднаму спецназаўцу па калене, ад чаго той ледзьве не ўпаў. I потым, нават на зямлі, пад градам удараў, Анд-
рэй спрабаваў дацягнуцца рукамі да палкі, каб вырваць яе з рук бананавай поскудзі, а яго ўсё білі і білі па тулаве, па руках, але больш за ўсё па галаве, пакуль ён не сціх, страціўшы прытомнасць. Але й потым страшнае катаванне не скончылася, і некалькі наступных хвілін трое ашалелых ад злосці і паху свежай крыві чорных лупілі непрытомнае цела, ажно пакуль вакол ягонай галавы не расцяклася вялікая лужына крыві.
Першы лебедзь адышоў, закляваны чорнымі каршунамі. Народжаны, каб кахаць, а не біцца, ён усё ж такі напрыканцы выбраў бойку і заціх без аніводнага шанца на перамогу.
Ён хацеў жыць вечна. Ён будзе жыць вечна. Але ўжо далёка ад гэтай паскуднай зямлі. Ягонае месца было ў любімым небе.
Ліст у шуфлядзе Насця знайшла праз дзень. Ён чакаў на яе, каб аддаць цеплыню каханага сэрца хоць у няроўнай вязі незразумелага почырка.
“Прывітанне, мая маленькая! Я шчыра веру, што ты ніколі не прачытаеш гэты ліст, што я прыду дадому ў нядзелю (на крайні выпадак не ў нядзелю, а праз некалькі дзён, калі мяне ўсё ж такі прымуць бананавыя макакі:=)), скамячу гэтую паперку і выкіну яе з чыстым сумленнем у сметніцу. Але я не выключаю і таго варыянта, што са мной штосьці можа здарыцца у нашай краіне ад гэтага ніхто не абаронены, ты ж ведаеш. Аў мяне зараз нейкае дурное прадчуванне. Ды халера з ім, я не веру прадчуванням, як не веру ва ўсю гэтую лухту пра прарочыя сны, прадказанні будучыні і гэтак далей. Усё канешне ж будзе добра! I ўсё ж...
Мы марылі мары пра тое, што аднойчы ўсё зменіцца мы не будзем баяцца і ненавідзець людзей ва ўладзе, не будзем хадзіць пад дамоклавым мячом звальнення па ідэалагічных чынніках, будзем адчуваць сябе на сваёй зямлі гаспадарамі, а не ваеннапалоннымі, якім загадана адно маўчаць і працаваць на карысць бананавай краіны, дзе няма нават бананаў.
Мы марылі, марылі, марныя марылі мары, во, якую канструкцыю выдаў! Аж самому спадабалася.
Але што там канструкцыі... Адно разумеем мы абодва: гэтыя мары нішто. Ім ніколі не збыцца, пакуль мы шэпчамся на кухнях, і нам сорамна за тое, што мы больш ні на што не здольныя толькі шаптацца, таму што мы, на хвіліначку, баімся!! Чаго? Болю? Смерці? Турмаў? Боль можна трываць. Нават турму можна перажыць. А што тычыцца смерці... Мы ж робім гэта не для сябе для дзяцей, не істотна, сваіх ці чужых. А больш за адзін раз яны ўсё роўна забіць няздольныя. Hi халеры, курвы, не ўмеюць...
Прывітанне ім ад мяне, дарэчы, калі што. Вельмі спадзяюся за ўсё з імі разлічыцца, хоць нават па той бок дажджоў. Я-та дачакаюся. Галоўнае, каб яны дачакаліся.
У любым выпадку, я больш за ўсё зараз жадаю, каб ты ніколі не прачытала гэты ліст, гэты баязлівы ліст, за які мне сорамна, сорамна за тое, што я паддаўся свайму страху, а страху паддавацца нельга ні ў якім выпадку. Што са мной можа здарыцца? Ды нічога! Ніколі і нічога. Яшчэ не хапала, каб я дазволіў з сабой штосьці зрабіць. Аза ліст мне адно сорамна...
Я калісьці казаў табе, што хачу мець ад цябе дзяцей. Хачу. Вельмі хачу. Я наўпрост зараз бачу, як я апранаю ў дзіцячы садок нашу дачку, як я гуляю ў футбол з нашым сынам, а ты злёгку злуешся на нас, што мы так позна затрымліваемся на вуліцы, і вячэра даўно састыла.
Толькі ці не падаецца табе, што нараджаць дзяцей зараз у нашай краіне гэта здзек над імі, над іх будучыняй, над іхнімі лёсамі? Пакуль мы не можам сказаць, што нашыя дзеці будуць шчаслівымі тут, можа мы нават не маем права іх нараджаць? А дзеці не могуць быць шчаслівымі ў канцэнтрацыйным лагеры. Мы ж зараз у ім і жывем. Толькі што парадкавы нумар на плячы не выбіваюць, а так адно начальнік лагеру тупая макака, і на вышках з кулямётамі макакі сядзяць, якім абы іголкі пад пазногці заганяць тым, хто галаву падняў.