Лебедзі паміраюць разам
Сяргей Егарэйчанка
Выдавец: Логвінаў
Памер: 192с.
Мінск 2011
Менавіта Дыяна прымусіла Кацянятка ўслед за сабой з’ехаць з роднага дому ў горадзе В. дзеля навучання ў М. Дыяна нават дамаглася, каб яе сястру падсялілі ў інтэрнаце ў яе блок апекаваць Кацянятка яна лічыла сваім прамым абавязкам.
Сапраўды, Дыяна хацела падавацца больш дарослай і сур’ёзнай, чым яно, магчыма, было насамрэч. Часам складвалася такое ўражанне, што яна ненавідзіць свае дваццаць два гады і марыць аб тым, каб ёй адразу споўнілася сорак толькі дзеля таго, каб яе слова было болын упловым і значным для іншых.
Сонечнае Кацянатка не напружвала такое апекаванне. Яе цалкам задавальняла жыццё. Hi ў якім разе нельга сказаць, што яна была бесклапотнай істотай ў ружовых акулярах, не, проста яна жыла па прынцыпе “кожны жыве, як яму дазваляе сумленне”. Іншых такая занадта сур’ёзная сястра раздражняла б, а Кацянятка любіла яе настолькі, наколькі гэта ўвогуле было магчыма.
У свеце не было амаль ніводнага чалавека, за якога б
Дыяна аддала сваё жыццё. Яна была прагматыкам, які перадусім бачыць толькі ўчынкі і іх наступствы. Чаму “амаль”? Ды таму, што адзіным выключэннем з правілаў была яе сястра маленькі чалавечак, з агромністай душой ісэрцам, адкрытым кожнаму.
Дыяна таксама мела шмат сяброў, яле яе сябры былі з той катэгорыі людзей, якія страцяць сваю актуальнасць пасля таго, як жыццё развядзе з імі ў розныя бакі. Яна прадчувала гэта, але не баялася такога развіцця падзей. Яна мела сваё ўласнае Сонечнае Кацянятка, і ніхто ў жыцці больш не мог пахваліцца такім.
Іх дзень пачынаўся заўжды аднолькава яны ўтраіх збіраліся на кухні ў блоку Дыяны і Кацяняткі і пілі зялёную гарбату. Гэткім эпітэтам, прынамсі, яны называлі не тое, што прадаецца з такой назвай у крамах травы Кацянятка збірала сама: святаяннік, ліпа, чабор, лісткі суніцы, штосьці яшчэ, што надавала збору своеасаблівы церпкі пах... Кацянятка нікому не давярала рабіць гарбату, нават Дыяне гэта была толькі яе справа і яна любіла яе.
Час нібыта літасціва ахоўваў іх. Кожны дзень цягнуўся цэлую вечнасць, але гэта не толькі не напружвала, а наадварот усцешвала. Яны жылі ў шчасці самі з сабой, а да турботаў ставіліся, як і мае быць з іроніяй і верай у лепшае.
Кацянатка любіла горад М. Нават родны В. быў для яе не такім прыгожым і светлым, як сталіца некалі вялікай краіны. Яна любіла тут літаральна ўсё завулкі старога гораду, праспекты, па якіх нават уначы хадзілі сотні й тысячы людзей, велічную плошчу Якуба К. (Інкуба? Сукуба? гэтак яны смяяліся з Дыянай кожны раз, калі механічны голас у метро абвяшчаў гэты прыпынак). 3 усіх яе сяброў толькі Данік не разумеў гэтай апантанасці. Ён не любіў, калі вакол таўкліся розныя людзі, а каменныя джунглі наўпрост
прыціскалі яго да зямлі. Ён быў чалавекам прасторы і вольнага ветру, якога так бракавала гарадам. Толькі раз за жыццё ён адчуў сябе абсалютна шчаслівым калі, прачнуўшыся досвіткам, стаяў на каленях на беразе вялікай ракі на Захадзе і маліўся ёй. Даніку падавалася, што само паветра наталяе ягонае цела і ягоную душу чымсьці такім, што недасяжна для іншых, чымсьці, што раз і назаўжды ўзносіць яго над усімі, хто аніразу ў жыцці не адчуваў нічога падобнага.
Сонечнае Кацянятка не магла стрываць у жыцці толькі адной рэчы калі камусьці побач з ёй было балюча балюча целам ці душой гэта было ўжо не так істотна. Нават калі яна не магла дапамагчы справай, яна шчыра і ад сэрца імкнулася дапамагчы словам і, о цуд! яе слова сапраўды ратаваладушы. Яна хацелажыць так, кабнавокал усімпадавалася, што ёй самой ніколі не бывае балюча, толькі дзеля таго, каб іншыя думалі, што калі б яны не звярнуліся да яе па падтрымку і дапамогу, іхні зварот ніколі не станецца несвоечасовым.
Людзі памыляліся, нават ёй часам было балюча. Pas-nopas знаходзіліся такія, у каго атрымлівалася параніць гэтае святое, хоць і маленькае сардэчка, а часам здаралася так, што балюча біла само жыццё, нібыта выпрабоўвючы на стойкасць, мужнасць і... святасць.
Кацянятка сумленна здавала ўсе іспыты на трываласць, ані словам, ані поглядам не даючы іншым зразумець, што нават ёй бывае цяжка. Для іншых цяжка ёй не было ніколі. Яна лічыла, што не мела права на ўласны боль. Занадта шмат было чужога болю.
Маленькай дзяўчынцы, якую сябры між сабой называлі Сонечным Кацяняткам ішоў дваццаць першы год.
Яна заўжды верыла ў тое, што злых людзей не бывае,
бываюць толькі прадузятыя і эгаістычныя адзнакі. Напэўна яна будзе верыць у тое праз усё жыццё, нягледзячы на ўсё, што сталася з ёй той халоднай ноччу. Хіба ж не за гэтую святую наіўнасць яе любілі сябры? Пра ўсіх не магу сказаць, але тыя два, якіх я апісаў вышэй, плакалі па-за дзьвярыма бальнічнай палаты, пасля таго, як яна сказала, што не вінаваціць аніводнага ў свеце чалавека, ў тым што здарылася, і што трэба дараваць усё. Гэтыя двое не разумелі яе, і яны прагнулі аднаго помсты за той боль, які перажыла Кацянятка. Іх можна было зразумець. Яны былі ўсяго толькі людзьмі. Яна ж была святой. Так лічылі яны. I, напэўна, яны мелі рацыю ў сваіх поглядах. Але дараваць разам з ёй у іх не атрымлівалася. Ды яны й не імкнуліся да гэтай святасці.
Яны збіраліся нядоўга. Як заўжды, усе ўтраіх Кацянятка, Данік і Дыяна. Галоўнае было цёпла апрануцца, ніхто не ведаў, калі для іх скончыцца гэтая ноч.
Да апошняга моманту не маглі вырашыць, ці трэба ўрэшце ім ісці. Спрачаліся да хрыпаты такога не было ніколі. Дацягнулі да таго, што, здавалася, можна было ўжо й заставацца дома. Але яны пайшлі.
Страшная памылка, чорная іронія лёсу спазненне сталася трагедыяй. Прыйшоўшы паловай гадзіны раней, яны бвырваліся, як вырвалісятысячыіншых. Азараз было позна.
Бегчы не было куды. Навокал яна магла бачыць толькі роўныя сценкі з Чорных, якія сабой ўтваралі адмысловыя калідоры каб не даць анікому вырвацца і пазбегнуць раскрытай пашчы зялёнага МАЗу. Людзі цягнуліся па гэтых калідорах крок управа, крок улева і ахвяра адразу атрымлівала дрынам па галаве. Цікавая асаблівасць, яны білі толькі па галовах, куды радзей па спіне альбо руках. Нават
дзяўчын, нават старых, паваленых на акрываўлены снег, піналі нагамі, імкнучыся трапіць у галаву.
Чалавек дзвесце, сярод якіх былі Кацянятка, Данік і Дыяна, яшчэ трымаліся. Іх заціснулі паміж сценкамі нейкіх будынкаў, і абодва выхады раптоўна аказаліся перакрытыя металічнымі шчытамі. Кожны разумеў, што ратавання не будзе, і яны рыхтаваліся. Невядома дачаго, але кожны настройваў сябе толькі на тое, каб не паказаць страху гэтым Чорным, сваім сябрам, і, галоўнае, самім сабе.
Наперад, бліжэй да шчытоў, ірвануліся хлопцы найбольш мужныя, найбольш сумленныя, яны штурхалі дзяўчын, разам з імі заціснутых у капкане, у цэнтр, дзе было больш бяспечна, самі падстаўляючыся пад першыя ўдары. Данік схапіў Дыяну і Кацянятка і прыціснуў іх да цаглянай сцяны будынка. Ён таксама хацеў пайсці туды, наперад, але дзяўчаты схапілі яго і з усіх сілаў прыціснулі да сябе.
Кацянятка адчувала, нібыта ў паветры падвесілі магутную струну, і зараз яе расцягвалі з абодвух бакоў магутнымі абцугамі, рызыкуючы парваць. I струна дзвінела, гучала нейкай незямной, да неверагоднасці прыгожай і, у той жа час, страшнай нотай, якую не даводзілася чуць раней і наўрад ці давядзецца пачуць яшчэ калі-небудзь.
Гэтая музыка гучала ўсяго некалькі кароткіх імгненняў. А потым струна парвалася.
Клін Чорных уварваўся ў натоўп мірных людзей, як гарачы нож у масла. 3 абодвух бакоў Кацянятка пачула крыкі, страшныя крыкі людзей, якія раптам зразумелі, што зараз іх будуць забіваць. Яна не бачыла, што адбываецца там не хапала росту. Затое ўсё бачыў Данік.
Хлопцы самыя адчайныя, са сціснутымі кулакамі спрабавалі кідацца на роўныя металічныя шыхты. Аніводзін з іх не здолеў прабіцца. Раз-пораз з шыхта вырывалася рука
са шчытом, і той агромістая, важкая металічная пласціна апускаўся з налёту на галаву смелага, адразу разбіваючы твар ў чырвонае месіва. Людзі падалі, многія нават без крыкаў гублялі прытомнасць, яшчэ падаючы, але нават пасля гэтага іх білі далей нагамі, дрынамі, збіваючы і калечачы. Тыя, хто ўпалі, адразу знікалі за чорнымі шэрагамі, шыхт няўмольна крочыў наперад, па новыя ахвяры.
Данік прыціснуў дзяўчат да сцяны, наўпрост сваім целам, а потым раскінуў рукі, каб хоць троху абараніць іх. Аніякага сэнсу ў гэтым ўжо не было, але ён не мог рабіць іначай.
Першы ўдар прайшоў наводмаш, і хлопец нават не ўпаў. Але тут жа ён атрымаў ботам пад калена і сагнуўся ад болю. Зверху на яго наваліліся Чорныя, падымаючы і і апускаючы магутныя рукі са сціснутымі ў далонях дрынамі.
Кацянятка крычала. Яна спрабавала закрыць Даніка ад удараў, працягваючы свае рукі наперад, над хлопцам і адразу некалькі дубінак перабілі іх, паламаўшы танюткія косткі.
Дыяна з усіх сілаў цягнула Кацянятка назад, да сябе, але было ўжо позна. Яе падхапілі было пад рукі, калі ў яе жывот уляцела нага ў цяжкім баявым боце. На кароткае імгненне Дыяна паспела зазірнуць у вочы таго, хто біў. Нават праз шкло ягонага шлема яна ўбачыла ў іх вар’яцкі агонь жаднага ды крыві драпежніка, але не гэта больш за ўсё ўразіла яе. За шклом хаваўся твар не проста маладога хлопца гэты шчанюк на выгляд быў маладзейшы за тую, каго ён біў!
Такога ўдару не вытрымалі нават магутныя чорныя рукі, якія трымалі дзяўчынку. Яна зноўку ўпала на снег, перакуліўшыся і заціхшы з распластанымі рукамі, нібыта жадаючы абняць родную зямлю, шчодра палітую маладой крывёй.
А ў наступны момант яе цела зноўку апынулася пад градам бязлітасных удараў звяроў, якія нават не разумелі, што іхняя ахвяра ўжо не толькі не супраціўляецца, але, беспрытомная альбо наогул забітая, не робіць захадаў, каб абараніць сябе.
Білі па ўсім целе, палкамі і нагамі. Біў той самы хлопец і яшчэ адзін, хто падбег да яго з разваленага сталёвага шыхта. Гэтая вакханалія ўсё ніяк не сканчалася, і Дыяна, якую цягнулі ў МАЗ пад рукі, абарочвалася назад і не магла спыніць цяжкі плач, які рваўся з яе грудзей, і які заліваў яе вочы слязамі настолькі, што янаўжо, часам, пераставала бачыць сваю сястру.
Ужо потым, у бальніцы, куды скалечанае дзіцятка прывезлі пасля бясконцых катаванняў, далёкая ад палітыкі маладая доктарка, кінуўшы на Кацянятка толькі адзін позірк, павярнулася да Чорнага.