Лебедзі паміраюць разам  Сяргей Егарэйчанка

Лебедзі паміраюць разам

Сяргей Егарэйчанка
Выдавец: Логвінаў
Памер: 192с.
Мінск 2011
33.16 МБ
Некалькі хвілін ён аглядаў сваё багацце, пільна ўглядваўся ў фотаздымкі, нават перачытаў некалькі лістоў. Потым падцягнуў да сябе аркуш паперы і асадку, крыху падумаў, пачаў штосьці хутка пісаць. Яшчэ праз дзесяць хвілін ён склаў аркуш, запячатаў яго з трох бакоў стэплерам як гэта звычайна робяць, калі хочуць пакласці ў паперу грошы. Надпісаў, паклаў яго ў шуфляду.
Дзень павольна стаў вечарам. Вечар хутка стаў ноччу. Спакой так і не вярнуўся. Напэўна для яго спакой стаў сінонімам да Насці. Без яе ніякага спакою не было ніколі. Простасёння трывогабыла чамусьці мацнейшай...
***
Андрэй выйшаў з дома рана. Насцю затрымлівалі ў бальніцы. Яна штосьці тлумачыла па тэлефоне, але ён, зноўку невыспаўшыся, зразумеў толькі, што яна будзе дома не раней за трэцюю гадзіну дня. Па яе голасе нельга было зразумець, ці злуецца яна яшчэ дагэтуль у ім не было нічога, акрамя стомы.
Прайшоўся да будынку школы, дзе быў арганізаваны пункт для галасавання, ўспомніў, што забыўся дома пашпарт. Давялося вяртацца. Пашпарт назло не жадаў знайсціся. Нарэшце Андрэй выкапаў яго з-пад завалу кніг.
Вярнуўся да школы. Паставіў свой роспіс ў ведамасці, потым абсалютна нічога не варты крыжык у бюлютэні, склаў паперу, укінуў яе ў скрыню для галасавання. Чальцы выбарчай камісіі глядзелі на яго насцярожана ці гэта толькі падавалася? У іх была такая праца забяспечыць правільныя выбары нягледзячы на тое, чаго жадалі выбарцы.
Андрэй хутчэй выйшаў з будынку, на прыступках якога радасна квасілі мясцовыя сінюжкі. Для іх гэта было святам таннага бухла і нічым больш. Андрэю тут хацелася ванітаваць.
Ён запаліў цыгарэту. Усю раніцу ён стрымліваў сябе, каб не паліць для яго адзінай смачнай цыгарэтай была першая, выпаленая за дзень — астатнія паліліся ўжо не для смаку, а хутчэй па звычцы. Першая ж давала наўпрост фізічнае задавальненне, як першы глыток вады пасля працяглай смагі.
Ішла толькі пятая гадзіна. Дамоў ён не збіраўся вяртацца не хацеў каб Насця хвалявалася. У горадзе пакуль таксама рабіць не было чаго занадта рана, да таго ж можна было трапіцца ў лапы чарговага патруля, якіх на вуліцах у гэты дзень была процьма, трапіцца ні за што, а, як кажуць, “па
падазрэнні”. Затрымлівалі ўсіх, хто выклікаў недавер, хто хоць мінімальна, сваім выглядам, даваў падставы меркаваць, што выйдзе сёння ўвечары на вуліцы выйдзе, увальецца ў натоўп і разам з дзясяткамі тысяч такіх жа стане патрабаваць нават не змены ўлады, а справядлівасці і свайго права на жыццё сярод нармалёвых людзей, а не сярод клоўнаў.
Андрэй ішоў вуліцамі горада, а навокал квітнела вясна. Напэўна, гэта было галоўнай памылкай бананавага дыктатара прызначыць выбары на вясну. Справа нават не ў тым, што вясна наталяла нават у самых баязлівых сэрцах прагу да пераменаў не, такія метафізічныя пытанні лепш увогуле не прымаць да разгляду, калі размова ідзе пра тое, што тэарэтычна магло скончыцца крывёю. Памылка была ў тым, што вясною не халодна стаяць на плошчах нават уначы, і людзі рыхтаваліся заставацца на адну ноч, на дзве урэшце на столькі начэй, колькі хопіць, каб дамагчыся хоць нечага. Людзям было не ўцяміць, што стаяннямі справы не вырашаюцца. He, можа дзесьці там, у еўрапейскіх дэмакратычных краінах, дзе ўрады змяняюцца раз на паўгады, гэтыя метады і працуюць бананавым дьіктатарам стаянні былі роўна побаку. Яны маглі забіваць пратэстоўцаў, маглі кідаць тых у турмы, а маглі наўпрост не заўважаць.
Стаяць было нельга. Трэба было дзейнічаць. Для дзеянняў не хапала ні смеласці, ні людзей (найперш мужных мужчын), ні сродкаў.
Андрэй адно ішоў туды. Насамрэч, каб даказаць самому сабе, што не баіцца. Нельга баяцца, нават калі цябе забіваюць самае страшнае гэта даць волю страху. Нават дзікі сабака не нападзе на цябе да таго моманту, пакуль ты не даш яму зразумець, што баішся яго. Чаму? Ды толькі таму што ён сам баіцца цябе, твой жа страх дае яму зразумець, што ён мацнейшы, і што ён заб’е цябе, калі захоча.
Андрэю хацелася проста паспець. Паспець пражыць не дарма. Альбо хоць пражыць, не паспеўшы састарыцца настолькі, каб скарыццачасу, знешнім абставінам і сваім слабасцям, якія б прымусілі яго адмовіцца ад сваёй прынцыповасці ў поглядах на жыццё. Іншым падавалася гэта максімалізмам іншых для Андрэя не існавала, для яго існавалі толькі тыя, хто не агаляў дупы аніразу. Напэўна, у такой сітуацыі слова “максімалізм” справядлівае толькі для тых, хто навучыўся прадавацца сам і прадаваць сваё сумленне не істотна, прадаваць бананаваму прэзідэнту альбо наўпрост свайму ўласнаму страху. У бананавых дзяржавах не магло быць паўмераў. Біць так біць а адценні чорнага і белага хай шукаюць там, дзе ёсць сапраўднае грамадства і сапраўдныя выбары.
Бананавы папуас кіраўнік племені насамрэч баяўся свайго народа. Ён цудоўна разумеў, што народ ненавідзіць яго, ненавідзіць люта, да болю ў сціскаемых кулаках, але ўдарыць баіцца. Бананавы прэзідэнт быў, як той дзікі шалёны сабака ён карыстаўся гэтым страхам і біў першым біў бязлітасна, моцна і з разлікам, калі не забіць адразу, дык заткнуць рот на гады.
Андрэю не падабалася баяцца, але страх не заткнеш пальцам. Ён ішоў крок за крокам, кіламетр за кіламетрам, ён паліў цыгарэту за цыгарэтай, неўзабаве дабіў пачаты яшчэ ўчора пачак, забег у краму, набыў новы. Пасядзеў на прыпынку, паглядзеўналюдзей. Паспрабаваў здагадацца, хто з іх вечарам прыйдзе туды, на праспект. Кінуў гэтую справу, Здагадацца было адно немагчыма.
Раптам страшна расхацелася ісці. Адчуванне было такое, нібы твой сабака цягне цябе за штаніну, брэша і бы плача: “не хадзі”. Андрэй не верыў у прыкметы. Ён ішоў. Ішоў, хоць кожны крок даваўся ўсё цяжэй.
У цэнтры ён быў а палове на восьмую. Выбарчыя ўчасткі зачыніліся паўгадзіны таму, і зараз вуліцы сціхлі ў цяжкім чаканні. Выпадковыя мінакі спяшаліся хутчэй знікнуць, a на маленькіх вулачках, непрыкметных з праспектаў, ужо расцягваліся машыны з бананавым спецназам. Салдаты, нягледзячы насваю бананаваць, былі насамрэч страшнымі. Для іх не існавала межаў у паводзінах, і калі цар скажа “забі”, ягоная верная малпа ўчэпіцца ў глотку і заб’е. Для яе не было законаў. Для яе быў толькі цар.
На чарговым скрыжаванні Андрэй спыніўся. Перад ім стаяў стары сябар, Міхал, з якім яны вучыліся яшчэ ва ўніверсітэце. Яны не бачыліся ўжо досыць даўно, але, напэўна, сённяшняя сустрэча адбылася не проста так. Патрэбным людзям не трэба папярэдне дамаўляцца аб сустрэчы жыццё само звядзе іх, калі спатрэбіцца.
-	Прывітанне.
-	Ну, здароў. Як?
-	Жывы паціху. Нічога не чутна?
Чутна было шмат. I пра тое, што адбывалася на выбарчых участках пасля закрыцця, і пра тое, як дзесьці там, наперадзе, збіраліся ўжо тысячы й дзесяткі тысячаў чалавек, і пра дробньія сутычкі з міліцыяй, якія раз-пораз адбываліся ў натоўпах. Большасць з іх была зладжана п’янымі, верагодней за ўсё правакатарамі. Іх скручвалі, выводзілі з натоўпа, па магчымасці здавалі міліцыі. Міліцыянты не праяўлялі асаблівага жадання тых забіраць (вядома ж, свае), але прыходзілася, каб не правакаваць датэрмінова натоўп да жорсткасці.
Яны ішлі наперад, паціху ўліваючыся ў людскія плыні, якія сцягваліся наперад, да галоўнай плошчы вялікага гораду.
Чалавечае мора, якое яны ўбачылі там, не паддавалася
ніякаму апісанню. Міхась з Андрэем здолелі прасачыцца ў самы цэнтр натоўпа, якому,здавалася, няма канца.
Што было далей, я пакуль ня ведаў.
Але сляды двух дарослых мужчын у віры тысяч свабодных чалавек губляліся нават для мяне.
На бананавую зямлю апускаўся вечар, ён ахінуў сабой ўсё, і ў яго цемры я ўжо не бачыў ані праменьчыка святла...
•к'к’к
Ён не прыйшоў увечары. He прыйшоў раніцай. Ягоны тэлефон не працаваў.
Яна не спала ноч. А ранкам пайшла ў міліцыю. Там ёй сказалі, што не заводзяць справу, пакуль з моманту знікнення чалавека не пройдзе тры дні. Яна аблаяла дзяжурнага міліцыянта, чаго з ёй раней не здаралася ніколі, аблаяла і выйшла, хлопнуўшы дзвярамі.
Hi для каго не было тайнай, што ўвечары трыццаць тысячаў мірных дэманстрантаў літаральна за дваццаць хвілін раскалашмаціла некалькі палкоў спецназу і ўнутраных войск, што шмат хто з пацярпелых зараз у бальніцах, што ў турмах не хапае месцаў для затрыманых. Яе саму выклікалі на службу, але яна кінула слухаўку пасля таго, як галоўны доктар сказаў, як яму пофігу, што яе муж не прыйшоў дадому, тым больш што ён “гатовы спрачацца, таксама зараз у турме”.
Насця тэлефанавала ўсюды, куды маглі прывозіць пацярпелых. Усюды ёй казалі, што такога сярод паступіўшых ноччу няма. Потым яна кінула гэтую марную справу і паехала да ізалятараў, куды звозілі ўсіх, каго ўзялі ўчора. Там яна прабадзялася да самага вечара. Яго не было нідзе.
Насценька прыйшла дадому, ледзьве зняла лёгкую кур-
тачку, у якой праездзіла ўвесь дзень, пасля чаго апусцілася на калені і заплакала, як не плакала з тых часоў, калі была дзіцем.
Андрэй знік, не пакінуўшы абсалютна ніякіх звестак. He было нікога, хто б мог сказаць, што здарылася з ім, чаго зараз чакаць ёй і дзе шукаць яго.
Сітуацыя была патавай. Яна не ведала, што ёй рабіць, не ведала, куды ісці, яна была ў натуральным адчаі.
Маленькая дзяўчынка, якая апошнія гады пачувала сябе абароненай ад усяго ў свеце ягонай спіной, зараз была абсалютна адна.
На кухні Насця накропала сабе валяр’янкі, выпіла, потым, праз паўгадзіны, паўтарыла тое самае. He дапамагала. He дапамагала і не магло дапамагчы.
Яна так і плакала да раніцы і не магла з сабой нічога зрабіць.
А дзясятай яна паднялася і зноўку пайшла па ізалятарах. За ноч спісы папоўніліся на некалькі дзясяткаў чалавек, але яго сярод іх, канешне ж, не было.
Гэта нагадвала страшны сон. Яна не магла зразумеець, што ўвогуле адбываецца навокал, не магла зразумець, чаму аніяк не атрымліваецца прачнуцца.
Андрэя шукалі сябры. Днямі яны ездзілі па ўсіх магчымых інстанцыях, пыталі ўсіх, каго можна, сядзелі з ёй дома па начох. Яна баялася заставацца адной ноччу. I не магла спаць. Ішлі суткі за суткамі, але ў яе не атрымлівалася заснуць нават на хвіліну. I з гэтым нічога не маглі зрабіць.
На ўсе запыты адказвалі, што такога не бачылі, такога не прывозілі, такога не ведаем. Ідзіце нахер. Без вас працы хапае.
Насціны валасы, падавалася, на вачах сівелі. Гэты быў толькі падман зроку, але за некалькі дзён пошукаў без сну