Лебедзі паміраюць разам  Сяргей Егарэйчанка

Лебедзі паміраюць разам

Сяргей Егарэйчанка
Выдавец: Логвінаў
Памер: 192с.
Мінск 2011
33.16 МБ
Маё цела адмаўлялася падпарадкавацца мне. Перад вачыма паплылі чырвоныя плямы. Я сплю! Сплю! Гэтага проста не можа быць. Таня!
Капітан павольна пыдышоў да цябе, паглядзеў зверху ўніз, падняў нагу, нібыта з лянотай пнуў у бок. Ты пакацілася па бруднай зямлі, прыціскаючы свае маленькія ручкі да жывата. Ты нават не крычала ўжо, толькі ледзьве чутна ўсхліпвала, але я чуў усё.
Звягінцаў, гэты злы геній, гэты д’ябал, зноўку наблізіўся. Ён схапіў цябе за валасы і пацягнуў да ямы. Ты адбівалася, як магла, ты, маленькая дзяўчынка, змагала-
ся за сваё жыццё, калі я, дарослы мужчына, не мог прымусіць сябе нават зрушыць палец!
Мой позірк спыніўся на тваёй шыі. Там матляўся на тонкім срэбным ланцужку той самы медалік падарунак дзеда Юрася, “О, Марыя, маліся за нас...”.
Раптам ты паглядзелаўмой бок. Вочы, твае самыя прыгожыя ў свеце зялёныя вочы, злавілі мяне пасярод высокай травы і маладых дрэваў, зараз яны неадрыўна сачылі за мной.
Цябе падвалаклі да ямы, рэзкім пінком у нагу прымусілі апусціцца на калені. Ты не заўважала ўзброеных падонкаў вакол цябе, ты глядзела толькі на мянё.
Раптам сілы вярнуліся да майго цела. Я сутаргава паспрабаваў падняцца на ногі, але твой спужаны погляд зноўку прыкаваў мяне да зямлі. Ён крычаў мне “He! He смей!”. I, каб я мог дакладна зразумець ўсё тое, што ты хацела сказаць мне вачыма, ты ледзь бачна кіўнула галавой ў бакі.
Таццяна Віктараўна, вы ж верыце ў Бога? Памаліцеся яму, я дазваляю вам! I, хоць вы не заслугоўваеце гэтага, я даю вам такую магчымасць. У вас роўна паўхвіліны, ён падняў “вальтэр” і рэзка ўзвёў курок.
Тынечулаяго. Тынечулаанісловазтаго, штоён казаў — ты толькі глядзела на мяне і моўчкі развітвалася са мной, і твае вочы поўніліся слязамі ад таго, што ўжо нічога нельга было змяніць. Ты плакала і твае слёзы, падаючы на зямлю, вострымі кіпцюрамі рвалі мне душу. Ты шаптала словы, і чэкісты думалі, што ты молішся Богу ты ж малілася мне, малілася мне і развітвалася са мной, у апошні раз аддаючы мне свой позірк, за які я й закахаўся ў цябе тады, сем гадоў таму , калі і ты, і я былі яшчэ дзецьмі. Хлоп! Твае веі на імгненне самкнуліся, і я застаўся ў іх на секунду, толькі на секунду, каб застацца там на вечныя стагоддзі, над якімі
не пануе ні НКУС, ні паганая савецкая ўлада, ні сама смерць.
-	Як твой бог, сука? Ты памалілася яму? Да сустрэчы ТАМ!
-	Кахаю, прашаптала ты аднымі вуснамі і заплюшчылавочы.
Палец у скураной пальчатцы пацягнуў курок.
Свет заціх, толькі два сэрцы шалёна лупілі ў такт.
А праз секунду адно сэрца замоўкла назаўжды.
I не было ні болю, ні надзеі. У свеце панавала чорная цішыня.
“TACCIANKA NIE ZYJE!!!2”
Дзень. Ноч. Дзень. Ноч. Дзень? He, здаецца, ноч.
Сэрца тахкала, як мне падавалася, не часцей за ўдар на хвіліну.
Ціха. Да звону ў вушах ціха. Hi стрэлаў, ні галасоў, ні спеву птушак... Нічога. Ноч. Толькі ноч бязгучна размаўляла са мной.
Я разляпіў веі. Першую хвіліну я не бачыў ні халеры, потым акурат перад маім носам з’явіліся лісткі травы і іголкі з елак спачатку размыта і няўпэўнена, потым усё больш і больш ясна.
Я ляжаў на жываце, уткнуўшыся носам у зямлю. Чакана пахла перагнілай травой і грыбамі.
Напружыўшыся, я здолеў перавярнуцца на спіну. Потым паспрабаваў устаць... і ўпаў. Сілаў не было зусім. Пасля яшчэ адной спробы я падняўся на локцях і папоўз туды, дзе, як мне падавалася, было больш святла.
Чаму вакол нікога няма? Чаму такая цішыня? Перапынак паміж расстрэльнымі партыямі? Напэўна...
Мяккая трава пад пальцамі раптам змянілася халоднай зямлёй. Гэта яшчэ што такое? Зямля? Чаму зямля?
Я падняў галаву і азірнуўся.
Я не крычаў, не. Я толькі плакаў.
Навокал, у метрах дваццаці вакол мяне ўзвышаліся высокія яліны. Сам я стаяў на каленях на паляне. Той самай расстрэльнай паляне, дзе пустымі чорнымі вачыма глядзелі ў неба новыя брацкія магілы, якія яшчэ не паспелі нават трохі абрасці травяным дываном.
2 Таццянка загінула! (пол.)
Я стаяў на магіле.
На тваёй, kochanie, магіле.
Я бег прэч. Сілаў мне даў страх, ён даў мне нават больш, чым магло змясціцца ў маім хворым целе, ён даў мне столькі, што энэргія наўпрост хвастала навокал, і я несся, куды не разбіраў сам, толькі далей, далей, не бачыць, не памятаць, не жыць...
Я натыкаўся на дрэвы, я не бачыў іх, біўся аб іх і, не адчуваючы болю і крыві, якая залівала мой твар, бег наперад.
Я падаў, але падрываўся і зноў ляцеў, нібы за мной неслася зграя дэманаў з пекла.
На плот я рэзка наскочыў з разбегу, наўпрост ударыўся ў яго ўсім целам. Адліп, споўз па дошках на зямлю. Падняўся і, хістаючыся, пайшоўўздоўж.
Далёка наперадзе загараўся світанак. Ноч, якая падавалася бясконцай і бязмежнай, блізілася да сканчэння. Я ішоў да сонца, нібы я ішоў да цябе, падаючы і баючыся міргнуць вачыма, нібыта ад гэтага сонца магло знікнуць.
Сонца не знікала. Яно з лянотай цягнула з-за гарызонта свае тонкія промні, і яны абуджалі ўсё на зямлі. Раптам прачнуўся і загаманіў лес. Нечакана зноўку заспявалі птушкі. Недзе далей забрахалі сабакі. Забрахалі сабакі? Забрахалі сабакі!!!
Брэх гучаў дзесьці наперадзе, метрах у двухстах ад мяне. Што за?..
Я занадта позна зразумеў, што іду па ветру. Калі ў мінулыя разы я ішоў у бок ад брамы супраць ветра, сабакі не адчувалі чужога паху. Зараз жа...
Нечакана ў сарака метрах я ўбачыў лаз. Убачыў нібыта ў тумане зрок адмаўляўся мне падпарадкоўвацца, ногі таксама, але я ўсё роўна ішоў нібыта ў сне туды, дзе чарнела прагаліна на месцы праламаных дошак.
Стрэлу я нават і не пачуў. Куля раструшчыла дрэва на ўзроўні галавы справа ад мяне. Да лазу заставалася яшчэ нейкіх метраў пяць, калі я пачуў крыкі вартаўнікоў і ўбачыў псоў, што імкліва беглі насустрач.
На бліжэйшым кусце яшчэ адна куля зрэзала галінку. Далей так працягвацца не магло.
Я кінуўся на зялю і папоўз на жываце да ратавальнага лазу.
Сабакі былі далёка, НКУСаўцы яшчэ далей, калі я прарваўся праз дошкі забора, парваўшы рэшткі вопраткі і разадраўшы канчаткова рукі.
Я падхапіўся і пабег з усіх сілаў прэч, у бок вёскі, імкнучыся, каб мяне не заўважылі з боку дарогі тыя, хто будзе гнацца за мной на машынах.
Дзесьці далёка ззаду крычалі. Я не разбіраў, што. Брахалі сабакі па маім следзе ішлапагоня. He трэба было мець выдатную фантазію, каб зразумець, што са мной было б у тым выпадку, калі б я трапіўся ў рукі чэкістаў.
Кіламетры два я прабег, ні разу не спыніўшыся, не азірнуўшыся, на адным подыху, нават не заўважыўшы гэтага. Вёска ляжала перада мной метрах у пяцістах.
Сонца пачало выпаўзаць з-за гарызонта краёчкам, маленькім серпікам было гадзінаў пяць, не больш. Здаецца, я адарваўся ад пагоні, але супакойвацца было нельга. Толькі б дабрацца... Куды?
Да старога дзеда Юрася.
Гэтая думка нечакана прыйшла мне ў галаву і падалася цалкам слушнай. Дамоў я не пайшоў бы ў любым выпадку я б проста звар’яцеў там пасярод пустых сценаў, якія памяталі тваю цеплыню і з усіх бакоў свяціліся ёй. А больш не было аніводнага месца на зямлі, дзе б мяне прынялі, як сябра, як сына, дзе б мяне падтрымалі і абаранілі. Толькі стары Юрась...
Брэх сабакаў зноў нагнаў мяне, калі я ўжо ламіўся ў хату да дзеда. Пагоня дакацілася да вёскі і зараз чэкісты пачыналі абшукваць хаты ў пошуках мяне, як і тады, калі патруль НКУС уварваўся ў нашую хату, шукаючы нейкага шчасліўца, які збег з-пад расстрэльнага рэвальверу.
Я калаціў у дзверы рукамі і нагамі. Падавалася, што прайшла бездань часу, пакуль за дзвярыма я не пачуў глухое шарканне ног старога.
-	Што за... Стары пачаў было сварыцца з-за таго, што яго паднялі досвіткам, але на паўслове яго скарга абарвалася. Максім? Што з Табой? Што здарылася? Дзе Таня?
-	TACCIANKA NIE ZYJE!!!
-	Co... О co ty, kurwa, mowisz?!3 Што ты вярзеш?!
Я не адказаў. Я проста пераваліўся за парог і ўпаў на падлогу да ног старога.
Дзед Юрась падняў мяне так лёгка, нібыта я ўвогуле не важыў нічога ягоная сіла зусім не зменшылася за доўгія гады пакутлівага жыцця. Стары асцярожна паклаў мяне на свой жорсткі ложак.
-	Максім, Максімка, што здарылася?! Сынку, што з Танечкай? Што ўвогуле адбываецца?!
Я глытнуў вады, якую паднёс мне ў келіху дзед.
-	Тані больш няма. Дзеду, Танечкі больш няма!! Маёй маленечкай, маёй каханай няма!
Дзед Юрась стаяў перада мной на каленях і гучна плакаў. Бедны стары любіў Таню больш, чым дачку, ён не верыў мне, ён адмаўляўся верыць.
-	Хто? Хто забіў?! Хто забіў яе?!
Я адказаў адным толькі словам.
-	Звягінцаў.
3 Што... Штоты, курва, вярзеш?! (пол.)
Стары закрычаў. У ягоным крыку было столькі болю і ненавісці, што я падумаў, як ад гэтага жудаснага ляманту павылятае шкло ў вокнах. Дзед Юрась ускочыў на ногі і пабег прэч з пакоя. Ён нават не спыніўся, каб адчыніць дзверы, а наўпрост наляцеў на іх усім целам, і, выбіўшы іх з рамы, выскачыўнадвор.
Ён крычаў у ранішняе неба, ён слаў праклёны гэтаму небу, сонцу, Звягінцаву і ўсяму свету.
Стары крычаў і плакаў, і ад гэтай жудаснай вакханаліі навокал прачыналіся спужаныя вяскоўцы, яны выглядвалі ў свае вокны, каб даведацца што здарылася і адкуль нясецца гэты сапраўды нечалавечы крык.
Па ўсёй вуліцы грукалі дзверы, людзі выбягалі з хатаў і бачылі, як стары рве на сабе кашулю.
Вёска гаманіла тысячай галасоў, і, хоць ніхто не разумеў, што ж насамрэч здарылася, усе адчувалі наўпрост разлітыя ў паветры адчай і небяспеку.
Ля хаты старога імкліва збіраўся натоўп, сюды са ўсіх ног бегла каля двухсот чалавек, калі па вуліцы разляцеліся глухія хлапкі вінтовачных стрэлаў. 3 боку расстрэльнага лесу ў вёску ўварваліся чатыры чорныя варанкі, чалавек дваццаць шэрагоўцаў, узброеных вінтоўкамі Мосіна беглі па дарозе, на павадках заліваліся брэхам штук пяць агромністых сабак. Яшчэ прыкладна дзесяць чэкістаў набліжаліся з боку аддзялення НКУС, у якім я быў мінулым вечарам.
Хату абкружылі з усіх бакоў.
Натоўп адцяснілі стрэламі ў паветра і сабакамі шэрагоўцы, яны ж зладзілі імправізаваную агароджу вакол нашага сховішча.
Стары з жудасным рычаннем уварваўся ў хату. Ён зачыніў дзверы на замок, рэзкім рухам скінуў мяне з ложка, на якім я сядзеў, імкліва адшвырнуў у бок сам ложак. Sa­
тым ён схапіў лом і адарваў ад падлогі чатыры дошкі. Пад імі была неглыбокая яма, у якой ляжала штосьці доўгае, загорнутае ў шчыльную тканіну. Пад тканінай я ўбачыў тры вінтоўкі, пра якія Стары распавядаў мне на такія далёкія, як зараз падавалася, Каляды.